Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Любіць ноч — права пацукоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

шабарамазагара!

і замахала рукамі, а падлеткі пачалі разбягацца, хіхікаючы і брыдкасловячы, а дзяўчына таропка апранала джынсы і ўсё не магла трапіць нагой у калашыну, і жанчына крычала на яе

у-у, блядзь!

і ўдарыла яе ў бок і плюнула і зноў закрычала, мацюкаючыся

бляматахушаварот!

а падлеткі пазнікалі ў розных напрамках, і з былой фралоўскай сядзібы прыбегла яшчэ адна жанчына — гэта была пакаёўка чужынцаў Васіліна — і таксама закрычала — пагрозліва і жорстка

а-а, сцерва, маць тваю, наркотка,

заб’ю!

і шпульнула ў дзяўчынку кавалкам цэглы, а потым схапіла высахлы дубец, замахнулася і ўдарыла некалькі разоў, і ўсё крычала

заразіш дзяцей — заб’ю, маць тваю, так і гэдак!

дзяўчына ўрэшце нацягнула на ногі джынсы, падхапілася з зямлі і, вяла мацюкаючыся і адмахваючыся рукамі, рушыла на вуліцу, там прысела на лаўку, але потым зноў вярнулася назад, быццам ей не было куды ісці, а на сад, на падворак і на дом між тым павольна наступала ноч, у доме ўжо засвяціліся вокны, шум адтуль зноў узмацніўся

ай, не трэба, Карым!

дзявочыя галасы, якія раз-пораз пераходзілі ў віск і смех

гігігігі! хехехехехе!

і зноў

ай, бля, не трэба!

і адразу

хахахахаха!

нехта ўзмацняў гук на магнітафоне

буруламтамдамшарадам!

грукацелі ўдарныя, — так, што вібрацыя перадавалася па зямлі, і даўнёнак яшчэ далей заціснуўся ў сваей схованцы, і так працягвалася доўгі час, пакуль ўрэшце з былога фралоўскага дома зноў прыйшла незадаволеная паслугачка Васіліна і, адкрыўшы дзверы на веранду, гучна закрычала

бацька кліча і казаў, каб усё выключылі, бо хутка спаць будзе!

і музыка сціхла, але з расчыненых дзвярэй па-ранейшаму даносіліся вісклівыя галасы дзяўчат і рэзкія, уладарныя воклічы хлопцаў-чужынцаў, ды танчыла перад дзвярыма, нібы самнамбула, кірпаносая дзяўчына ў джынсах, рэзка ўзмахвала рукамі і круціла вузкімі сцёгнамі і падпявала сама сабе і загаляла невялікія вострыя грудзі з-пад расшпіленай блузкі, а астатнія ўсміхаліся нервова

хіхіхіхіхіхі

толькі Карым адправіўся ў фралоўскую сядзібу да бацькі, злосна ляпнуўшы брамкай, і выкрыкнуў на развітанне на ўвесь сад расейскую мацяршчыну

бляматахушаварот!

і ноч згусцілася яшчэ болей, а даўнёнка працяў холад, які, як ён адчуваў, ішоў ад зямлі, хаця і не ведаў, што зямля заўсёды цягне ў сябе, і хлопчык выпаўз з-пад клеткі, абмацаў у цемры свой распухлы, у балячках твар і застагнаў ад болю, але адразу сцішыўся, бо спужаўся, што яго могуць зноў убачыць, высачыць нават тут, у цёмным куце саду, і не ведаў, што яму рабіць далей, бо ісці ў дом было нельга, а побач не было ні маці, ні дзядзькі Данілы, — быццам разам абарваліся ўсе сувязі са звыклым, цёплым, бязбедным і сытым светам, які акаляў яго раней, і ўсё навокал накрыла ноч, і тут раптам пайшоў дождж і бліснула маланка, і даўнёнак марудна пабрыў да хляўка, адчыніў дзверы, ступіў унутр і вобмацкам знайшоў старую канапу, на якой яго адразу змарыў сон, і так ён то спаў, то прачынаўся, шум дажджу то сціхаў, то ўзмацняўся, а потым

заціх: хлопчык абудзіўся ў чарговы раз ад моцнага, мабыць, апошняга ўдару грому і неспадзявана адчуў небяспеку — яна ішла з густой і вязкай цемры вакол яго, споўз з канапкі і заціснуўся ў кут за ей і так знерухомеў, а цемра мякка ўскалыхнулася, і ён пачуў спачатку быццам шыпенне

ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш

а потым ціхія галасы, настолькі ціхія, нібы шамацела паветра

не бачу яго, дзе ён?

гаварыў нехта, а другі, быццам жаночы, голас адказваў

тут ён, дзе ж яму быць

і першы голас сказаў

вось і разбярыся сама

а жаночы адказаў

ш ш ш ш ш ш ш ш

і спытаў

чуеш?

і тут жа сцвердзіў

крокі, я чую крокі

а першы голас казаў

тады ідзём, заўтра ноч будзе

і жаночы зноў папярэдзіў

ш ш ш ш ш ш ш

і небяспека быццам адступіла, прамень святла прабіўся праз шчыліну ў дзвярах, і раптам дзверы рыпнулі і паехалі ўбок, а ў праёме ўзнікла постаць у плашчы і капялюшы, бліснула святло ліхтарыка, і малы пачуў голас старога Антона Кнігі, які гаварыў яму ціха

ну, вось я цябе і знайшоў, ад мяне, братка, не схаваешся, я тое і дзядзьку твайму даводзіў

і бедаваў

хто ж тэта цябе так, нябогу?

і прыспешваў

цяпер пойдзем хутчэй, а то дзядзька зачакаўся, а яму сюды нельга

і пытаў

а Ігнат, брат твой, дзе? хіба ён не прыехаў?

даўнёнак не разумеў пра брата, але радаваўся і паўтараў

дзедадзедадзеда

і стары павёў яго праз сад і браму на вуліцу, у ранішняй цішы толькі пачыналі гаманіць птушкі; стары насцярожана азіраўся і трымаў правую руку за крысом плашча і гаварыў

ну, а я спачатку ў хаце цябе шукаў, а як пабачыў там тых прыхадняў, то зразумеў — там цябе няма, а тыя спяць моцна, так, пеўня ім туды б чырвонага, а Ігнат, значыць, не прыехаў, ну-ну

а малы ледзь плёўся, і Антон Кніга шкадаваў

няма сілы, а то ўзяў бы цябе на рукі

і азіраўся і гаварыў

каб толькі не высачылі, куды мы ідзём, дзе наша лежка

і голас яго гучэў усё больш бадзёра, па меры таго як яны набліжаліся да дома, і ўрэшце стары і малы апынуліся перад брамкай, за якой ужо чакаў Даніла Прусак, і даўнёнак зрабіў спробу пабегчы да яго, але не здолеў, а мужчына, як толькі пабачыў яго твар, пабялеў і спытаў

хто тэта цябе, малы?

але хлопчык толькі шаптаў

ДаняДаняДаня

а Даніла Прусак пабляднеў яшчэ больш і сказаў, звяртаючыся да старога

ну, а зараз давайце мне тую штуку, што хаваеце пад плашчом, і хутчэй, бо цяпер мая чарга ісці ў адведкі

і Антон Кніга ўжо ў сенцах выцягнуў з-пад плашча на святло лёгкі кароткаствольны малакаліберны карабін, але ахалодзіў мужчыну

найперш малога пакарміць трэба, абдумаць усё, пра сына вашага даведацца, схадзіць на пошту і патэлефанаваць яму, а потым ужо і дзейнічаць

Поделиться:
Популярные книги

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Туполев

Бодрихин Николай Георгиевич
1327. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Туполев

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15