Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

І загойдаецца ўсё навокал, замітусяцца іскрынкі зорак над імі. І абваліцца тын саду, і ўсё нябеснае мора хлыне на іх. Усё бязьмежжа – на іх! А затым цёплыя сузор’і – як зіхоткія касякі рыб – выплывуць з-пад стога і памкнуцца ўдалеч, да зманлівых бяскрайяў – на волю…

Калі ж раніца абмые нябеснае зрэб’е і на Уладзімеравым пераносьсі стануць відны рассыпаныя – як на цецеруковым яйку – кропелькі рабаціньня, яна пацалуе яго ў лоб і ўпэўнена скажа:

– Пайду будзіць нашых. Дняпро ня любіць соняў.

11.

Хоць з аднаго боку прывідным шыхтом паўставалі горы, а з друго­га – ад мора – раньнімі зялёнымі шатамі ганарыліся

гонкія кіпарысы й карункавыя акацыі, – сонца прабівалася і на гэты шэрхлы грудок зямлі пад выцьвілым крыжам. Скраю – друз ламанага каменьня, далей, наў­круг, такія ж непрыглядныя магілкі, такая ж нясьмелая трава на сухім дыване леташняга пырніку.

Колькі яны стаялі моўчкі над магілай – і самі ня ведалі. Час, здалося, застыг, перастаў існаваць-валадарыць. Здрадліва падбіралася ўсьведамленьне марнасьці ўсяго зямнога, інакш чаму нават самым акрыленым і апантаным – такі скон: згарэць зьнічкай і застацца на гэтай неспачувальнай зямлі адно такім забытым размытым грудком… Ды і ці дакладна сваім? Гаспадыня «белага дома ля сіняй бухты» апісала гэтае месца вельмі падрабязна, аднак…

Зрэшты, ці мае тое якое-кольвек значэньне для сапраўднай вечнасьці? Песьня ж застаецца па-над усім гэтым – як чыньканьне крымскіх цыкадаў, як посьпеў марскога ветру ў блізкіх горніх лабірынтах.

Так і Максімавы песьні, думалася яму, застаюцца па-над зямнымі мітусьнёю-мітрэнгамі, і засталіся яны ля беларускіх васільковых ніў, а сюды, уліўшыся ў сонечную вясну, даляталі паглядзець, як варушыліся пад пяшчотным ветрам зялёныя сьвечкі кіпарысаў…

Фурман, які прывёз іх на гэтыя могілкі, не прысьпешваў, нібыта адчуўшы патаемную балеснасьць гэтых беларускіх юнакоў, – хоць, пэўна ж, меў яшчэ шмат клопатаў.

Да мора спусьціцца было немагчыма: за могілкамі пачыналіся паколатыя скалы, і хвалі стомлена біліся недзе зьнізу, нібыта пад зямлёй.

– Трэба будзе ў Менску паклапаціцца, каб паставіць на магіле годны помнік, – першым абудзіўся Александровіч. Яму штось адказаў Ажгірэй, а Дубоўка – як і ня чуў сяброў: задуменна ўзварушваў свой кароткі «вожык» (падстрыгся яшчэ ў Харкаве), хмурыў сакратаўскі – з аграмадную даланю – лоб і ўзіраўся ў ледзь бачную роўнядзь мора, чамусь ня сінюю, як уяўлялася дагэтуль, а шэрую. Пад скалістай стромай біліся аб камяні хвалі, і яму здавалася, што пачаў адчуваць тое рытмічнае гохканьне сваім целам. А яшчэ падумалася, ці не надакучае гэты хвалябой Максіму, ці ня будзіць ягоны зямны спакой?..

Маўчаў ён і ўсю гадзінную дарогу ў цэнтр Ялты. Трэба было неяк зноў дабірацца да чыгункі, каб вяртацца ў Менск. Іхняя сябрына, пэўна, ужо даехала з Харкава дамоў. Ён жа захацеў затрымацца ў вандроўцы яшчэ на які тыдзень: каб пабачыць мора, горы, крымскае сонца – і пакланіцца Максімавай магіле. Прапанаваў Александровічу, і той ахвотна згадзіўся, а ў вандроўную кампанію з’агітаваў яшчэ і Ажгірэя.

У Менск разам з узьнёслымі згадкамі, гаркавымі пачуцьцямі й камянём-талісманам з Максімавай магілы прывёз яшчэ адзін верш – «На магіле Максіма Багдановіча»:

Нават мора зьмяніла свой колер: стала ня сінім, шэрым. Пырскі салёныя носіць наўкольле, з іх жалоба снуе свой вэлюм… <…> Плач жа, сэрца, сьціскайцеся, грудзі, не зязюля – цыкады сьвіргочуць. Над табою – сьцюдзёнае груддзе, хараства больш ня бачаць вочы…

Тая

паездка ў Ялту праз гады пачала ўяўляцца яму рамантычным паломніцтвам у паэтычную Меку. Над магілай Багдановіча, свайго першага і непераўзыдзенага куміра, ён раптоўна адчуў, што пасталеў. Пасталеў і ў жыцьці, і ў літаратуры. Час вучнёўства выбраны ім дарэшты. Наперадзе – час Паэзіі…

Праз некалькі дзён выявілася, што з Ялты ён прывёз і тое нябачнае, невыказальнае, неацэннае: упэўненасьць і натхнёнасьць паэта. Ён нібыта прычасьціўся ўзьнёслым, узвышаным – пад крымскім вясновым сонцам, ля Багдановічавай магілы, нібыта пераняў страчанае там Максімам, адшукаў і ажывіў.

Пачалі пісацца вершы – густа, лёгка. За тыдзень склалася паэма, назва якой прыйшла яшчэ перад горнымі ўзвышшамі: «Там, дзе кіпарысы». Сама сабою, без вымогаў і штучнага пазёрства, яго асьвяціла мастакоўская вера, мацнейшая, як думалася, за ўвесь гэты няпэўна-непрадказальны сьвет, вера, законы-скрыжалі якой яму б хацелася ўпісваць кожным радком сваіх вершаў, кожным словам: толькі калі зямны чалавек гаворыць з небам – ён Чалавек; некалі на сьвеце жылі адны паэты, яны не гаварылі, а сьпявалі свае думкі й пачуцьці вершамі; Адам прамаўляў да Евы чатырохстопным ямбам – самым узьвеўным і лёгкім паэтычным памерам; спакваля людзі адышлі ад паэзіі, спусьціліся з неба – і загаварылі загрувашчанай, цяжкай, хмурай прозай; гармонія зьнікла, асела лёгкай аблачынкай на ўзвышшах міфічнага сёньня Парнаса. Толькі сімвалы, толькі вобразы, толькі песьні могуць выказаць і самае патаемнае, і самае сутнаснае, толькі паэзія…

Дык ці ж не настаў час усё пачаць наноў?..

У тым жа 1924 годзе ён скончыў Літаратурны інстытут і – атрымаўшы дыплом са сьпецыяльнасьцю «мастак слова» – пачаў працаваць адказным сакратаром прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Рэдагаваў беларускі тэкст «Весьніка ЦВК, СНК і СПА СССР». Працаваў у Крамлі – у Саўнаркаме.

Туды 9 кастрычніка і прыйшла нечаканая жалобная вестка – памёр Брусаў.

Пахаваньне зрабілі ўрачыстым. Над труною прамаўлялі дзяржаўныя службоўцы, чытаў верш Ясенін.

Кідаючы ў магілу тры жмені вільготнага жвіру, Дубоўку зноў прытрызьніўся размыты грудок на Ялцінскіх могілках, апякло падвойнае адчуваньне горычы і здрадлівай вінаватасьці, а яшчэ – абавязку, падзякі, далучанасьці… Нібыта і з Багдановічам у той дзень разьвітаўся ён, і – са сваім інстытуцкім настаўнікам, і – са сваім пачаткоўствам…

12.

О сьветлы багаслаўлёны час, калі вочы глядзяць на ўсё даверліва і шчасьліва, калі сэрца поўніцца прадчуваньнем сустрэчы з невядомым і ўадначас зманлівым, калі ты на ўзьлёце і яшчэ поўнішся радасьцю неспазнанага, калі няма тэле-радыёд’ябэлкаў, а іх салодкія спакусы замяняе ўзьнёслая кніга і жывая песьня, калі ты ў дарозе з новым сябрам, а ў вагоннае вакно ўбягаюць вясковыя сады ў белапеннай квецені, зазіраюць фарсістыя дубы й задуменныя хвоі, калі напрыканцы шляху цябе чакаюць…

О сьветлы час, калі навокал вясна, а табе – дваццаць пяць…

У дарозе – Дубоўка і Кандрат Крапіва. Апошні (высокі хударлявы хлопец з шэра-зялёнымі вачыма, што хаваюцца пад заўсёдна хмурымі брывамі, прадаўгаватым тварам з крыху надзьмутымі вуснамі, негаваркі і заўсёдна нацята-засяроджаны, – так што ніколі й не падумаеш, што ў гэтым чалавеку хаваецца адчайны сатырык і гумарыст) з тыдзень таму зьявіўся ў Менску – пасьля настаўніцтва на Узьдзеншчыне шукаць у сталіцы прытулак і заробак.

Стваралася Усебеларускае аб’яднаньне паэтаў і празаікаў «Маладняк», ініцыятыўнай групе, у якую ўваходзіў і Дубоўка, працы хапала, вось ён пры сустрэчы і прапанаваў:

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия