Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Абое адыходзяць.

Галоўнакамандуючы

На левы фланг, відаць, мяркуе вораг Абрушыць моцны ўдар. Але І ў нас яшчэ не мокры порах — Мы горнае трымаем дэфіле.

Фаўст (паказваючы на левага)

Мой трэці доблесную раць Павінен вам падмацаваць.

Трымайла (выступаючы наперад)

За
левы фланг свой будзь спакойны,—
Са мною толькі й весці войны: Калі ўжо нешта мы бяром, Таго не выб’е з рук і гром.

(Адыходзіць.)

Мефістофель (апускаючыся з гары)

Рэзервы ёсць у нашым тыле. Глядзіце, вунь на горным схіле Зіхцяць кальчугі і мячы. Нам раць ідзе дапамагчы. У новым войску пікі ўгору Ужо ўзняліся да адпору. Удараць, толькі загадайце!

(Ціха дасведчаным.)

Скуль гэта сіла — не пытайце! Не спаў, вядома, я, не снедаў, А замкі рыцараў наведаў. Я рэквізіты каралёў Са сцен на поле бітвы змёў — Хай службу служыць і яно, Сярэднявечча парахно. Сабраў я дзіды, алебарды, Мушкеты, панцыраў камплект,— Нічога гэты хлам не варты, Ды ў чорта дасць і ён эфект!

(Уголас.)

На свежым ветры, нібы хмары, Харугвы рэюць і штандары,— Праслаўленыя барацьбой Салдаты рвуцца ў люты бой.

Грознае гучанне фанфараў зверху, у варожым войску прыкметная разгубленасць.

Фаўст

Цямнее небакрай. Ледзь-ледзь Сям-там блішчыць даспехаў медзь, У сполахах зарніц мігоча даль, Крывава свеціцца шаломаў сталь… Здаецца, ўсе стыхіі свету Гатовы весці бітву гэту.

Мефістофель

Ужо прыйшлося самазванцу крута: Ты бачыш, як на правым флангу люта Даўбайла топча ўсіх падрад — У калатні яму сам чорт не брат!

Імператар

Спярша адна рука рубала, Гляджу, а ўжо іх там — навала. Няйначай чарамі тут пахне.

Фаўст

Ці чуў ты пра туманны жах На сіцылійскіх берагах, Дзе чалавек ад смагі прахне? Там мроіва ў спякотны дзень Калышацца і наплывае, І ў мільгаценні гэтым узнікае То постаць нейкая, то нейкі цень,— І акрывае вэлюм палахлівы Сады, паселішчы і нівы.

Імператар

І тут загадкі і хімеры: Зіхцяць і дзіды, і сякеры. І
кожны шчыт, і кожны панцыр
Мігціць у прамяністым танцы. Вядзьмарства тут ці зман які?

Фаўст

Даруй! У прывіднай віхуры Нам знак спрыяльнае натуры Даюць героі-Дыяскуры,— Нам дапамогуць юнакі.

Імператар

А хто ён той, якога роду, Што на падмогу шле прыроду, Той некрамант, хто ён такі?

Мефістофель

Стары мудрэц, што не баіцца Прыняць да сэрца клопат твой, І першы злога супраціўца Заўсёды выкліча на бой, Каб паслужыць табе, патроне, Жыццё сваё аддаць кароне.

Імператар

У дзень, калі прыняў кляйноды ўлады, Я скарыстаў найпершую нагоду І, не звярнуўшы ўвагі на парады, Даў нейкаму ерэтыку свабоду. Я гэтым сапсаваў папам пацеху, Сабе прывабіўшы нягод і грэху. Няўжо праз столькі год, падзеяў Пажну я плён з таго, што сеяў?

Фаўст

Мой цар, да неба вочы ўзводзь: Глядзі, там вешчая прыкмета Нам прадракае ўдачу гэта — Дабро адплаціцца ўстакроць.

Імператар

Арол узвіўся пад нябёсы, І грыф за ім, ганец пагрозы.

Фаўст

Не бачу зла ў палёце грыфа, Бо грыф, наогул — птушка з міфа, І не з яго слабым крылом З сапраўдным дужацца арлом.

Імператар

Кругамі водзяцца, плывуць І вось ужо ў клубок спляліся, У горлы кіпцюры ўпіліся, Вось пер’е глюгамі скубуць.

Фаўст

Глядзі, як гэты носьбіт зла Падцяў аблезлы хвост ільвіны І пад ударамі арла У лес упаў, на верхавіны.

Імператар

О шчасны міг! Хай будзе так, Як нам вяшчае дзіўны знак.

Мефістофель (праваруч)

Не, у нас яшчэ ёсць порах! Адступае подлы вораг, Левы фланг падаўся, слабне, Наш ваяка помсты прагне. Наступ ён вядзе геройскі На збянтэжаныя войскі. Клін загубны ў віхры бою Ён убіў у цэнтр іх строю, Флангавым манеўрам нашым Ворагаў дашчэнту спляжым. Сёння гэты бой крывавы Вырашае лёс дзяржавы. Богу ўдзячную малітву Час тварыць за гэту бітву.
Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Император Пограничья 10

Астахов Евгений Евгеньевич
10. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 10

Искатель 10

Шиленко Сергей
10. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Искатель 10

Изгой Проклятого Клана. Том 6

Пламенев Владимир
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Чужак из ниоткуда 4

Евтушенко Алексей Анатольевич
4. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 4

Неудержимый. Книга XXXVII

Боярский Андрей
37. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXXVII

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 4

"Инквизитор". Компиляция. Книги 1-12

Конофальский Борис
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инквизитор. Компиляция. Книги 1-12