Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

Дзед Талаш ускінуў плячамі, ямчэй падаў стрэльбу, яшчэ раз абвёў вачыма навакол і ўжо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні, і раптам занямеў: з глыбіні лесу пачуўся шоргат па снезе нечых ног і прыглушаны лускат сухіх галінак пад нагамі. Шорганне чаргавалася размерна ірытмічна — раз-два! раз-два! Часамі рытм парушаўся, але ўсё ж захоўваў агульны свой тэмп. Па чаргаванню гукаў дзед Талаш устанавіў, што гэта ішоў чалавек, але гэта былі не Панасавы крокі: ступаў хтось грамозны грузна і цяжка. Дзед прытаіўся за дубам і стаў углядацца ў той бок, адкуль даносілася гэта шорганне ног невядомага чалавека. Высокая цёмная чалавечая постаць мільгнула ў навісі зацярушаных снегам галін і паволі выплывала на прагал, вырысоўваючыся ўсё болей і болей ясна з лясной вячэрняй цемры. Дзед Талаш стаяў у напружанай постаці чакання. Аклікнуць ці не? Што за чалавек? I супраць дзедавай волі вырваўся голас яго:

— Хто ідзе?

Высокі чалавек спуджана

запыніўся, спасцярожліва гледзячы перад сабою.

— Хто пытае? — пачуўся густы бас незнаёмага.

Дзеда Талаша не было відаць з-за дуба.

— Пытаю я! — азваўся дзед Талаш.

— А хто ты?

— А ты хто?

Па голасе і па гаворцы дзед Талаш дазнаўся, што гэта чалавек свой, тутэйшы. Дзедава напружанасць і страх крыху ачахлі, але ўсё ж такі ён покі што і надалей захоўваў сваё інкогніта, і таму, калі наступіла недаўменная і няёмкая маўчанка ў іх распытваннях, дзед Талаш зноў падаў голас:

— Я тутэйшы!

— Ты — адзін? — запытаўся асцярожны незнаёмы чалавек.

— Адзін і не адзін: са мной стрэльба.

— Ну, то кінь сваю стрэльбу: стрэльба ёсць таксама і ў мяне і, мусібыць, лепшая за тваю, — горда прагучаў з лесу густы бас тонам, не дапускаўшым ніякага сумнення ў тым, што яго стрэльба лепшая за дзедаву.

Дзед Талаш высунуўся з-за дуба, а высокі незнаёмы чалавек смела і рашуча закалыхаўся да тоўстага гузастага дуба. Не даходзячы крокі тры, велікан спыніўся ў нямым здзіўленні. Гэтае ж здзіўленне адбілася і на Талашовым твары.

— Дзядзька Талаш? — грымнуў густы бас.

— Мартын! А бадай ты сказіўся! — радасна азваўся дзед Талаш і кінуўся да Мартына Рыля, таго самага Мартына, што пагражаў канвойніку-легіянеру піхнуць яго так, што ён і касцей не збярэ. Мужчыны крэпка паціснулі адзін аднаму рукі.

— Каго ж тут, дзядзька, вартуеш?

— Гэ, голубе! Каго вартую! Выходзіць так, што вартую сам сябе… А ты?.. Як бачу, хлопча, ты дужа напуджаны…

— Ой, і не пытай, дзядзька! З паляцкай няволі, з палону вырваўся! Ды не адзін я, а трыццаць шэсць чалавек!

— Што ты кажаш?! — здзівіўся дзед Талаш. — Як жа гэта?

— А значыць, адступілі чырвоныя; прыйшлі палякі. Прыйшлі і пачалі вылоўліваць ды хапаць найбольш тых… ну, хто ў рэвалюцыю смела пайшоў ці рукі каля панскага дабра трохі пагрэў. А яны і пачалі помсціцца, парадкі наводзіць, ціхамірыць ды грахі ўсякія прыпамінаць. А народ наш… сам ведаеш… Розны народ ёсць, багацеі пачалі пад паноў падлабуньвацца ды выкрываць, хто чым грэшны. Вось і папаўся я: заарыштавалі. А па іншых месцах і другіх такіх нацапалі. Так вось і назбіралі цэлую грамаду. Сабралі да купы і пагналі. А хлопцы ўсе хвацкія. Знаёмыя і незнаёмыя. Прывялі гэта нас да павятовага камісара, заперлі ў нейкі халодны склеп, у пустую адрыну. Думалі, што і канцы там будуць. Але пайшла чутка, што пагоняць нас кудысь далей. А куды і чаго — не ведаем. А быў сярод нас удалец такі, Марка Балук з-пад Цернішч. Прабеглы чалавячуга, салдат старой арміі. — А, кажа, буду я ім цягацца, як арыштант які! А трасца ім у бок. З нямецкага палону вырваўся, а тут, называецца, дома цярпець буду? Няма дуракоў! Годзе! — Бачым, розумам чалавек па галаве кідае. Абступілі мы яго. — Як жа ты зробіш гэта? — пытаем. — Прысягніце, кажа, мне, што будзеце слухаць мяне, дык і вы будзеце на волі. — Бачым — надумаўся чалавек. А каму ж не хочацца на волі быць? Дык чаму не прысягнуць? Вось ён і кажа: — Прысягалі мы Мікалаю на Евангеллі, але прысяга яму не памагла. Вы ж мне прысягніце на нашым мужыцкім лапці. Пакляніцеся, што будзеце слухаць мяне, і кожны пацалуй свой лапаць! — Сур'ёзна гаворыць, не жартуе. — Лапаць, — кажа, — сцяг нашай мужыцкай долі. — I ведаеш, дзядзька, што? — давай мы цалаваць свае лапці, сабе самім у нагу. Яй-богу! Хто жартам, а хто і напраўду. Вось ён тады і гаворыць:

— Ну, дык вось што. Калі нас павядуць і адвядуць вёрст пяць-шэсць, а можа, і болей — я буду меркавацца з месцам, то вы слухайце мой знак. А знак мой будзе вось які: "Стой — лапаць скінуўся!" Як вы гэта пачуеце, тады маланкаю кідайцеся за мною на канвой, абяззбройвайце яго. Усё залежыць ад раптоўнасці і хуткасці нападу. Два, тры чалавекі бяззбройныя лёгка справяцца з адным узброеным, калі толькі зробяць гэта борзда і спрытна. — Спадабалася нам гэта стратэгія. Абдумалі, абмеркавалі кожную дробязь, разбіліся на групкі. Гаворым шэптам, каб захаваць употайку нашу змову… Вывелі нас. Глядзімо — дванаццаць канвойнікаў, трынаццаты — камандзір. Трусімся мы, але і знаку не падаём, што ў нас на мыслі. Прыкінуліся ўсе, што мы аслабелі, ледзьве падымаем ногі, хістаемся. Паставілі ў рады. Падаў капрал каманду, сам наперад пайшоў. Рушылі. Пяць канвойнікаў з аднаго боку, пяць з другога, а два ззаду ідуць. Я ў першым радзе. З капрала вачэй не зводжу, не так з самога капрала, як з яго стрэльбы: дужа ж яна мне падабаецца. А ў вушах увесь час тры словы гучаць: "Стой — лалаць скінуўся". А наш камандзір у заднім радзе стаў. Мінулі мястэчка. У поле выйшлі. Сям-там фурманкі сустракаюцца, людзі праходзяць. А канвойнікі падганяюць нас, пакрыкваюць ды такімі паскуднымі словамі лаюцца, што і слухаць моташна. А мы гарым у нецярплівасці. I

ўжо так гадзіны паўтары клыхаем. А наш камандзір маўчыць. I толькі гэта мы выходзім з лесу на паляну, аж як гаркне наш Марка Балук: "Стой — лапаць скінуўся!" I што толькі сталася ў гэты момант! Што яно там зрабілася, дык і расказаць не магу. Усё мітусілася ў адным клубку без крыку, толькі ў цяжкім сапе і хрыпу. Я нават і не памятаю, як апынуўся каля капрала. Помню толькі, што ён ляжыць у снезе з абадраным вухам і толькі вачыма лыпае, сам белы як снег, на мяне глядзіць. А я кажу яму: "Ляжы, не ўставай!" А ў мяне яго стрэльба — вось гэта самая, карабін загранічны на сем патронаў. I рэвальвер у мяне і шабля. Кідаюся другім памагаць, а там ужо і не трэба мае дапамогі. — Слухай маю каманду! — гукнуў Марка, голаю шабляю махнуў, а ў другой руцэ рэвальвер трымае, — гайда ў лес і канвойных вядзі! — Перапалоханыя, бледныя як смерць, пакорна сунуцца канвойнікі. Ды не яны

цяпер канвойнікі, а мы. Годзе нас быдлам называць. Адышліся гоняў з пяць. — Стой! — камандуе Марка. Спыніліся. — Знімайце, паны, боты! — Разуліся. Лепшую пару выбраў сабе Марка, а рэшту падзялілі нашы лапатнікі. Трынаццаць чалавек абуліся ў боты, а лапці канвойнікам аддалі. I кінулі іх там у лесе, жывых, але крыху памятых і наштурханых. Паразбіралі іх зброю — хто стрэльбы, хто рэвальверы, а хто шаблі. На развітанне Марка сказаў: — Ну, хлопцы, гайда хто куды! Але прысягі я з вас не знімаю! I вы, гіцлі, вольныя! — кажа да канвойнікаў, — адпачніце тут ды ідзіце куды хочаце. — I падаўся ў свій бок, а кожны з нас — у свой.

— Ах, згінь іх доля! Чаму ж гэта мяне з вамі не было?! Ну ж і стрэльбу здабыў ты сабе, Мартын! — цмакаў дзед Талаш, разглядаючы дзівосную стрэльбу.

VIII

Не ведаў падлетак Панас, што яго асобаю цікавяцца, і не абы-якія людзі, а сам войт Васіль Бусыга. Войту трэба ведаць, хто ў які лес глядзіць. Войту трэба прасачыць і выведаць, куды пралаў дзед Талаш і што ў яго на думках. Войт — начальства. А начальства носіць у галаве такія мыслі, што не ўсім падначаленым аб іх можна ведаць і асабліва аб іх не павінен ведаць такі разбэшчаны чалавек, як дзед Талаш. Дзед Талаш у грош не ставіць паноў і начальства, на чужое дабро галіцца. Дзед Талаш наогул варожа ставіцца ў дачыненні да такіх гаспадароў, як Васіль Бусыга, Кандрат Бірка і шмат да якіх паважаных асоб. Гэта ён званіў сярод галадранцаў, што за заможнікаў трэба ўзяцца ды пакроіць іх палеткі. У дзеда Талаша стаяў на кватэры бальшавіцкі камандзір. Дзед Талаш нарэшце з сякерай кідаўся на польскіх салдат. Карацей сказаць — дзед Талаш нанюхаўся і прасяк бальшавіцкім духам. I цяпер ён напэўна злыгаўся з бальшавікамі. Хто можа паручыцца за тое, што ён не навядзе сюды чырвоных? Не, покі дзед Талаш туляецца невядома дзе, невядома з якімі намысламі, да таго часу не будзе мець пакою пан войт, Васіль Бусыга. Гэта не значыць, што ён, войт, баіцца дзеда Талаша. Не: войт — начальства і стаіць на варце закону і парадку. Недарма ж наказ яму дан ад вышэйшага начальства, ад павятовага "камісаржа" — сачыць і браць на заметку таго, хто абуяны духам непаслушэнства і бунту. А што да чырвоных, то Васіль Бусыга спакойны на гэты конт: паляк не адзін — за яго спіною Францыя і Ангелька стаяць. Не, адспявалі сваю песню бальшавікі. Але клопату нарабіць яны яшчэ могуць, тым болей, што да войтавых вушэй даходзяць чуткі: па лясах бадзяюцца цёмныя людзі, змаўляюцца, да чагось рыхтуюцца і на нешта наважваюцца. Засцярога тут не пашкодзіць. I няма нічога дзіўнага, што начальніцтва не такая ўжо простая рэч, як гэта, можа, здаецца каму збоку.

У першую чаргу трэба за дзеда Талаша ўзяцца.

З аднаго боку і добра, што Талашова хата стаіць наводшыбе: кожны, хто ідзе туды або адтуль, заметней у вочы кідаецца. Але ёсць тут і нязручнасць адна: калі ты сам будзеш каля яе пакручвацца, то таксама будзеш у вочы кідацца. Прыглядаючыся сяды-тады да Талашовай хаты, Васіль Бусыга заўважыў, што Панас час ад часу адлучаецца з дому. Цікава — куды ён ходзіць? Дагадваецца войт, што Панас і ёсць той ключ, якім можна адамкнуць месца туляння дзеда Талаша. З Панаса і трэба пачынаць, але як? Даручыць хіба каму прасачыць, прыставіць спецыяльнага чалавека? Войт памеркаваў і знайшоў гэты спосаб нязручным; і рызыкоўна замешваць сюды трэціх асоб: трэція асобы лішнія сведкі супраць яго самога. I затым няма ўпэўненасці, што ўсё гэта застанецца ў сакрэце. Васіль Бусыга спыніўся на новым плане. Ён даложыць куды трэба, даложыць, як і праз каго можна даведацца пра дзеда Талаша, а там няхай дапытваюцца самі. I сена будзе цэла, і козы будуць сыты.

Напярэдадні таго дня, калі Панас меўся спаткацца з бацькам пад тоўстым дубам каля Сухога поля, сярод ночы раптам пачуўся стук у дзверы Талашовай хаты. Першая прахапілася бабка Наста. У трывозе падняла галаву, прыслухалася. Стук паўтарыўся з большаю сілаю і настойлівасцю.

— Ой, хто ж гэта стукае? — голасам, поўным страху, азвалася бабка Наста.

Максім, накінуўшы кажух, босы выбег у сені.

— Хто там?

— Адчыняй! — уладна і сярдзіта закамандаваў хтось з двара.

— А хто там? — дапытаўся Максім.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11