Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

Выбраў зацішнае месца, прысланіўся да старой яліны пад навіссю спушчаных, прысыпаных снегам галін, дастаў раменны капшук, наклаў у люльку тытуню, выкрэсіў агню, закурыў. Пыхкае дзед Талаш люлькаю, выпускаючы дымок за дымком. Клубочкі дыму, працэджваючыся праз яловыя лапкі, выбіваюцца на прастор і гінуць у зімнім паветры, а сам дзед думае ды разважае. Паразважаўшы, прыходзіць да думкі, што трохі пагарачыўся. Добра яшчэ, што Максім утрымаў яго рукі, — было б горай, калі б ён засек жалнера. I невядома, што сталася б з яго сынамі і з бабкаю Настаю… Ох, паганцы! I нагнаў жа іх чорт на яго галаву. I як было іначай рабіць з імі? Прасіў, маліў іх,

як добрых, станавіўся на калені, а яны толькі здзекаваліся з яго, як бы ён і не чалавек. I калі дзед Талаш пачынаў прыпамінаць, як абышліся з ім жалнеры, то злосць з новаю сілаю агортвала яго, і тады ён шкадаваў, чаму не расшчапіў галоў гэтым грабежнікам.

У выніку ўсіх гэтых думак і разважанняў само сабою напрошвалася пытанне аб тым, як даведацца, што сталася там, дома, з яго. сынамі і жонкаю і як расцэньваецца яго ўчынак.

А ў гэты час, як дзед Талаш сядзеў пад ялінаю і думаў свае думкі, там, у вёсцы, пан Крулеўскі расчышчаў дарогу і падрыхтоўваў поле грамадскай думцы на карысць польскай акупацыі, польскай улады і дзяржаўнасці. Ён сабраў вакол сябе паважаных гаспадароў, ведучы з імі гульню ў польскую дэмакратычнасць. Васіль Бусыга быў яго верным памочнікам. Калі пан Крулеўскі вёў рэй галоўнага свата польскасці, то роля Васіля Бусыгі зводзілася да ролі панскага падбрэхіча. Пан Крулеўскі лічыў сябе знатаком сялянскай псіхалогіі, стараўся гаварыць іх моваю, іх лексіконам. Настрой яго быў узняты, і ён чуць не захлынаўся, калі гаварыў аб польскай культуры, аб польскай дэмакратычнасці, аб польскай місіі быць шчытом для еўрапейскай культуры ад навалы бальшавіцкай азіятчыны. Толькі Польшча забяспечыць людзям волю і нацыянальную роўнасць.

Васіль Бусыга ілюстраваў панскія тэзісы наконт бальшавіцкай дзікасці і грабежніцтва практычнымі прыкладамі, з якіх відаць, як бальшавікі знішчалі дабро, як прыціскалі нават просты народ, хто трохі жыў багацей, забіраючы коні, каровы, адбіраючы кроўю і потам набытую зямлю і аддаючы яе гультаям, што не ўмеюць павярнуцца каля зямлі. Успомнілі тут і дзеда Талаша і яго "дзікі" ўчынак і асудзілі яго самым рашучым чынам. Недарма ж на яго кватэры стаяў чырвоны камандзір.

Дзед жа Талаш за гэты час абдумаў план свайго далейшага дзеяння. Ён выйшаў з свае засады, прыслухаўся, разгледзеўся. У верхавінах лесу журботна шумеў вецер, расцярушваючы між галін і на галіяах дрэў бялюсенькую снежную сець. На доле было ціха і глуха. Дзесь лявей вёскі як бы даносіліся далёкія стрэлы. А можа, гэта проста толькі здавалася дзеду Талашу. Яшчэ пастаяў з хвілінку і паволі рушыў у бок свайго дому. Ішоў дзед Талаш не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя сцежкі, так добра знаёмыя дзеду, ішоў роўняддзю балотных палос вады, туляючыся між аголеных лазовых кустоў, і востра ўзіраўся ў белую імглу снежнага пуху. Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне, каб лепш быць прыхаваным ад людскога вока.

А пад вечар таго самага дня ў вёсцы з'явілася група польскіх жалнераў. Увайшлі яны ціха, непрыкметна, нікога асабліва не напалохаўшы. Пан Крулеўскі, як відаць, праінфармаваны ў гэтай справе, меў гутарку з начальнікам, пасля чаго і жалнеры, і пан Крулеўскі зніклі з вёскі, а праз некаторы час сюды ўвайшоў цэлы аддзел жалнераў на чале з афіцэрам. Ішлі жалйеры па вуліцы дужа брава, з падкрэсленым выглядам /ваяк і пераможцаў. Малады фарсісты афіцэрык строга, коратка, як і належыць запраўскаму ваяку, аддаў распараджэнне, спыніўшы сваё войска на плошчы, паставіць варту, адзначыў пункты,

дзе варта павінна быць асабліва пільнай, загадаў наладзіць сувязь, выслаць дазоры і наогул трымаць вуха востра. Частка жалнераў пайшла ў нарад, а рэшта разышлася па хатах.

Страх агарнуў бабку Насту, калі яна ўбачыла на двары жалнераў. У хаце з ёю быў толькі адзін Панас. Жалнеры накіраваліся ў хату. Іх было трое. Увайшлі, не павітаўшыся, акінулі вачыма хату.

— А дзе, стара, твая нявестка? — запытаў у бабкі адзін жалнер.

— Да бацькоў пайшла, панок! — у страху адказала бабка Наста.

— А ты не кламеш? — зноў запытаў жалнер.

Бабка не зразумела і маўчала.

— А ты вадзіў кампанію з бальшавікамі? — раптам запытаў другі жалнер Панаса.

— Не! — адказаў хлопед.

— А бальшавікі стаялі ў вас? — дапытваліся жалнеры.

— Стаялі па хатах. Усюды стаялі.

— А чаму гэта вашу хату абраў бальшавіцкі камісар?

— А ці я ведаю? — паціснуў плячамі Панас.

— О, пся маць ваша! Бальшавікі!.. А дзе бацька?

Нашумеўшы, пагразіўшы, жалнеры выйшлі з хаты.

Яшчэ ў болыпым страху калацілася бабка Наста. Што ж будзе са старым? I дзе ён? Можа, дзе злавілі ўжо яго? Нарэшце надумалася шукаць потайкам дзеда і папярэдзіць яго, каб не ішоў дахаты.

IV

Дзед Талаш не зразу пайшоў на сваю сядзібу. Яго пацягнула на тое месца, дзе стаяў стажок і дзе адбылася яго баталія з жалнерамі. Прытаіўся дзед у хмызняку і асцярожна ўзіраецца перад сабою. Стажка не было. Адно толькі стажарышча, прысыпанае снегам, чарнелася засохлымі дубовымі галінамі. У гэты момант раптам штось мільгнула непадалёку ад стажарышча. Пазірае дзед Талаш — чалавечая постаць! Хто ж бы гэта быў такі? То зліваючыся з мрокам, то выступаючы з яго, постаць невядомага чалавека пасоўвалася ў дзедаў бок.

На тым месцы, дзе быў стажок, яна запынілася на моманту пастаяла, паслухала, а потым накіравалася ў хмыз. Яшчэ момант, і пачуўся нясмелы воклік:

— Го-го!

— Го! — адгукнуўся дзед Талаш, пазнаўшы голас свайго Панаса.

Бацька і сын сышліся ў хмызняку.

— А я цябе каравулю, бацька! — ціхім голасам загаманіў Панас.

— Ну? — адазваўся стары Талаш, адчуваючы нешта новае ў голасе сына.

— У вёсцы палякі… Цябе шукаюць.

Бацька і сын прымоўклі на момант.

— Ты сёння дома не начуй, — парушыў маўчанне Панас.

Стары Талаш пачухаў патыліцу.

— А як маці? — запытаў ён.

— Нічога. Напалохалася трохі палякаў. Баіцца, каб не злавілі цябе. Кажа, каб ты не ішоў цяпер дадому… Вось хлеб і сала.

Панас зняў з-за плячэй даволі ёмкую торбу, гэты адвечны пашпарт сялянскай долі. Некалькі часу торба заставалася ў Панасавых руках. Стары маўчаў, як бы ўзважваючы словы свайго сына, а потым моўчкі ўзяў торбу.

— А сена ўсё забралі?

— Усё… Аставаўся возік, дык загадалі Максіму адвезці і той.

— Го, абармоты! Няма на іх упадку! — з горыччу патрос дзед галавою. — I чым жа худобу карміцьмем?.. Максім яшчэ не вярнуўся?

— Не.

Прымоўклі. Густы мрок звісаў пад Палессем. У аголеных кустах пашумліваў вецер, і маркотна шуршэлі белыя струменні снегу ў парыжэлай траве. Сяло прытоена маўчала. Толькі сабакі, патрывожаныя ўварваннем няпрошаных гасцей, запоўніўшых двары, пераклікаліся злосна-варожым брэхам і жудасным падвываннем.

Поделиться:
Популярные книги

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Володин Григорий Григорьевич
37. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Креститель

Прозоров Александр Дмитриевич
6. Ведун
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Креститель

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было