Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

I заліваецца Аўгіня вясёлым смехам.

Мартыну робіцца трохі непрыемна і ад гэтага смеху, і ад такога канца іх гутаркі. Ён адчувае сябе крыху зняважаным і абражаным. Покі сабраўся ён адказаць Аўгіні якім-небудзь трапным словам на яе заўвагу аб барадзе, яна паспела ўжо шмагнуць ад яго і, як відаць, зусім забыцца, што ў Вепрах ёсць чарнявы, высокі, шырокі ў плячах і тонкі ў стане Мартын. Але і Мартын хутка забывае ўсю гэту па істоце драбязлівую рэч. I толькі вечарам, калі ён лёг спаць, перад яго вачыма раптам устала Аўгіня. Яе заваблівыя вочы і ўся іх гутарка аднавіліся ў памяці. Разам з гэтым прыпомнілася і казліная барада, што вырасце ў яго, калі ён пасталее. Пры чым

тут барада? Нашто яна прыпляла яе? Непрыемна ўспамінаць гэта. Мартын узважвае ўсе словы Аўгінінай гутаркі. Калі разабрацца па справядлівасці, то яна сказала яму болей прыемных слоў, чым прыкрых. Наконт жа таго, што яна не пайшла б за яго замуж, дык Мартын не думаў жаніцца з ёю і наогул аб жаніцьбе ён не думае. Але і гэта толькі словы яе, і іх можа якраз трэба разумець наадварот. I ці не напамінаюць яны яму аб чым-колечы? I ўсё ж такі казліная барада пераважае над усім. Мартын плюнуў, павярнуўся на бок і заснуў маладым здаровым крэпкім сном.

Мартын Рыль ехаў са стрэльбаю на чоўне ўскрай Прыпяці. Ён туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак. Яму пашчаслівілася настраляць іх штук пяць. З таго боку Прыпяці шыбуе човен. На носе чоўна ляжыць зялёная вязка свежай травы і ёмкі сноп пышнага кучаравага чароту. На чоўне бялее гнуткая, руплівая дзявочая постаць у чырвонай хустачцы, завязанай канцамі назад. Спрытна мільгае вясло ў яе пругкіх руках, і човен борзда і роўна слізгаціць па шырокім лоне спакойнай Прыпяці. Мінуўшы сярэдзіну рэчкі, човен крута верне ў бок Мартына. Мартын сумыслу едзе павольна і пільна ўзіраецца ў затокі, дзе любяць жыраваць качкі, і не глядзіць на човен з дзяўчынаю, хоць ужо ведае, хто на ім плыве. Але яму прыемна.

— А я табе ўсіх качак папужаю, — чуецца малады звонкі дзявочы голас, і следам за гэтым даносіцца яе крык:

— А ты-га! А ты-га, качкі!

Гучны плеск вясла па вадзе павялічвае шум і гулка разносіцца па рэчцы між травяністых берагоў. I сапраўды некалькі качак узнялося з затокі, і свіст іх быстрых крылляў выразна чуваць у паветры. Качкі ляцяць якраз на Мартына. Мартын цэліцца. Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах. Адна качка хіснулася, нырае ўніз, няёмка махае аслабелымі крыллямі і, апісаўшы дугу, раптам шлёпаецца ў ваду.

Аўгіня спрытна паварочвае свой човен. Уся яе гнуткая фігурка ходзіць ходарам, а на вадзе збоку чоўна пасля кожнага ўзмаху вясла кружацца віркі-леечкі з ціхім, залівістым шапатаннем.

Мартын раптам скідае з сябе павольнасць. Абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі! Гнецца вясло пад яго магутнымі наляганнямі, і човен, як шалёны, імчыцца да акрэсленага пункта. Але Аўгінін човен рушыў з болей блізкай дыстанцыі. Шансы даплыць першай на яе старане. Мартын пачынае каяцца, што ўступіў у спаборніцтва з ёю. Ды адступаць ужо позна, і не такі ён чалавек, каб бяссільна палажыць вясло і прызнаць сябе пераможаным. Знімаепільчак, кідае на мокрае дно чоўна. Яшчэ болей крута выгінаецца яго вясло, яшчэ шпарчэй разразае ваду вастраносы човен. Аўгіня бачыць, што верх бярэ Мартын. Ёй нават робіцца ад гэтага весела: яна мала што траціць, калі верх возьме ён, бо ў яго сілы не меней, як у добрага вала. Ды надзеі не траціць яшчэ і яна. Часцей замільгала вясло ў яе спрытных руках. Твар яе расчырванеўся, як макаў цвет. Дзве доўгія цёмна-русыя косы выбіліся з-пад чырвонай хустачкі, і калі яна налягае на вясло і адкідаецца назад, то канцы яе кос апускаюцца на ваду. Забітая качка ўжо недалёка. Не іначай, як Мартын падбярэ яе. Аўгіня пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну. Замінка. Не паспеў Мартын

і падумаць, каб абмінуць гэту перашкоду, як на іх вачах здарылася цікавая праява: качка раптам правалілася ў ваду, а на тым месцы вада ўзнялася, як бы яе штурхнула штось знізу, закалыхалася і роўнымі кругамі пабегла да самага берага.

— Мартын! Дзе ж качка?

У Аўгініных вачах адбіліся страх і здзіўленне.

Паглядзеў на яе Мартын, засмяяўся.

— Ні ты, ні я не даплылі, а качку сом схапіў!

Момант Аўгіня маўчала. Відаць, гэта здарэнне яе моцна

ўразіла.

— Паедзем, Мартын, назад!

Павярнулі чаўны, прытулілі іх бокам адзін да аднаго і паплылі на свой бераг.

— Ты, мусіць, злуешся на мяне, што я папужала табе качак.

— Не, не злуюся. Мала што бывае.

— Ну, я ж хацела на цябе паглядзець.

Мартын і сапраўды не злаваўся на яе. Апошнія ж яе словы зусім улагоджваюць яго. Але прыпамінаецца казліная барада. Яна робіць Мартына чэрствым і абыякавым.

— А чаго на мяне глядзець? — пытае.

— Ну, бо ты харошы, — адказвае Аўгіня і цягне яго сваімі заваблівымі вачыма.

— Для цябе, здаецца, усе харошыя, — з адценнем насмешкі заўважае Мартын.

— А хіба гэта нядобра?

— Не ведаю.

— Але ты лоўкі стралок, — мяняе гутарку Аўгіня.

Мартын хацеў бы весці пачатую гутарку далей, і змена тэмы яму не падабаецца.

— Хто са стрэльбы добра страляе, а хто вачыма.

— А хто страляе вачыма?

— Ёсць такія стральцы.

— Але ж вачыма качак не настраляеш, — заўважае Аўгіня.

— У качак імі не страляюць.

Аўгіня смяецца.

— Каб ты быў качкаю, то я цябе ўжо многа разоў застрэліла б.

Мартын хацеў прызнацца, што калі ён і не застрэлены, то злёгку падбіты, але замест гэтага нечакана для сябе і для Аўгіні заявіў:

— Я прыйду да цябе сёння вечарам.

Аўгініна сэрца крыху паскорыла тэмп.

— Ну што ж? Буду чакаць.

Чаўны падплылі да берага. Мартын падцягнуў наўперад Аўгінін човен, потым свой. Прывязаў іх, узяў вязку сена. Аўгіня — сноп чароту, і пайшлі.

I ўсё было добра, покі не стрэўся Кандрат Бус. Відаць, ён падкаравульваў Аўгіню. Як толькі яны параўняліся з ім, Кандрат падышоў да Аўгіні. Аўгіня палажыла руку на плячо Кандрату, Кандрат на яе плячо, і пайшлі як ні ў чым не бывала. Мартын плёўся ззаду з вязкаю свежай травы, са стрэльбаю і забітымі качкамі. Хацеў кінуць траву, ды няёмка паказваць сваю злосць. Падышоў яшчэ трохі.

— Вазьмі, Аўгіня, траву, а я тут гародамі пайду.

Не пазіраючы Аўгіні ў вочы, аддаў ёй траву, а сам пашыбаваў у свой двор.

Вечарам Аўгіня чакала яго, але Мартын не прыйшоў.

I шмат было такіх спатканняў і такіх гутарак. Шукала яго наўперад Аўгіня, потым шукаў Аўгіню Мартын, потым шукалі яны адзін аднаго. Бывалі паміж імі звадкі, непаразуменні, бывалі і прыемныя хвіліны згоды. Былі слаўныя вечары іх блізкасці і дружбы — хіба не можа быць дружбы паміж мужчынам і жанчынаю? Людзі не адзін раз у такіх выпадках прыкрывалі дружбаю нешта болыпае, чым дружба.

I вось у той час, калі вепраўскія хлопцы страцілі надзею на Аўгіню, а вепраўскія дзяўчаты наМартына, у Вепрах пачаў паказвацца Васіль Бусыга, відны дзяцюк, сын дужа багатых бацькоў. Завабілі і Васіля Аўгініны вочы. Мартынава сэрца забіла трывогу. Васіль — супорат небяспечны. Мартын — бабыль. Маленькі дворык, крывенькая хата. Што ёсць у Мартына? Стрэльба, рыбацкая снасць ды прыгожая постаць. Крапіўся Мартын, падражніваў Аўгіню Васілём. Аўгіня падсмейвалася з Васіля, але часамі і падхвальвала яго, ды шчыльней тулілася да Мартына. Відаць, ёй проста шкада было яго.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Очерки времен и событий из истории российских евреев. 1945 – 1970 гг. Книга 6

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11