Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бэзавы попел

Сямёнава Ала

Шрифт:

„На адзіноце з сабой i табой мне выпадае заставацца толькі ўвечары, пасля 8 гадзін (да 10) — увесь мой вольны час, бо другога, нажаль, не маю. Іншым разам не без зайздрасці ўспамінаю свае першыя месяцы ў санчасці: хоць i людна, i цесна было, i настрой амаль хаўтурны, але, перамагаючы сябе, пісалася ўсё ж, бо меў нейкі час, а можа, галоўнае — злосць. А ты заўважала, што ў кепскім настроі, бы­вае, працуецца добра, варта толькі перасіліць сябе. Скруха — страшэнны цяжар, але „так тяжкий млат” i г.д.

A раніца... Харошы час, каб услухоўвацца ў прадчуванні i паціху, ненатужна давярацца ім i па ix настройвацца. Бываюць, сапраўды, такія хвіліны сцярожкай амаль упэўненасці ў непазбежнасці нейкага бадай што дзіва, неспадзяванкі, узнагароды — нешта падобнае да таго, што прымушае Грын адчуць

і перажыць Асоль перад з'яўленнем Грэя. Грын — няроўны пісьменнік (я кажу пра невытрыманасць стылю), але гэтыя мечты, обморочные до яви, па-харошаму здзіўляюць празарлівасцю натхнення, на шчасце дзейснага ў слове. Л гэта цяжка. Асабліва там, дзе маеш справу з адчуваннямі. Гэта ёсць у гамсунаўскіх „Вікторыі” i „Пане” — вельмі музыкальных рэчах. Падобная аркестроўка прозы не павіна, праўда, пасля Тургенева, скажам, ягонай „Поездки в Полесье”. Перачытай як-небудзь — цуд! Умеў ста­ры! Цяперашнія ўжо, мусіць, так не ўмеюць, хоць у Вітава ў „Армянскім дзённіку” ёсць нешта падобнае на тонкасці i водару: памятаеш там „армянскі дворык”? Хораша.

Я пішу тут без усялякай літараіуразнаўчай навукі, эклектычна, з густаўшчынкай: проста я кажу пра ўмельства падпусціць у реалізм „смугі”, не забіваючы контур, кантраст i лейтматыў. Вядома, бацькам усяго гэтага трэба лічыць Тургенева, лінія якога даўно ўжо ідзе поруч з лініяй Буніна, жарсткаватай i няўмольнай, як лінія скрыпічнага грыфа. Але, мусіць, хопіць літаратуры. Ці не? Пакінем мо на другі раз. Ці пераключымся на літаратурны быт.

Мне тут нешта піша А. пра маю кніжку, якая лічыцца за Барадуліным. Дазнаўся, думаю, ад D. Прапаноўвае перадрукаваць. Прыслаў мне ,,Ядл[оўцавы] куст”, „Цень ад вясла” — гэта ўжо зажым. Каб расставіць гады напісання. Я хацеў усё гэта, як ты ведаеш, даверыць табе, але, можа, перадай частку клопатаў: i табе будзе лягчэй, i А., думаю, здаволіцца, бо, здагадваюся, нечага хоча ад мяне, нейкай літаратурнай помачы — „хітрая Мяндоза”!

Я не хацеў цябе турбаваць гэтым, ведаючы, што табе зараз не да таго, але калі ачуняла трохі, вазьміся кіраваць А. (во каб Барадуліным!)— можа, кніжку i агораем i паставім таго ж F. перад фактам. <... >

Наконт машыністак (платы) не бянтэжцеся: грошы я тут на машыністку зарабіў, a вершамі зараблю таксама. Адразу ж машыністцы (вам) прышлю. Вы толькі рабіце.

Фу! Пераскочыў гэнае гіблае месца — ну яго! Пісьмо сапсаваў. Ты ўжо даруй...

...Ну, добрай раніцы! Заканчваю пісьмо пры сонейку, пры чырыканні вераб'ёў. Нехта крычыць з вуліцы, што радыё абяцала Менску несусветнае надвор'е — аж да 16° цяпла! Во дзе шоргат на „Брадвей”! [Так у гады нашага юнацтва напаўжартам называлі сённяшні Скарынавы праспект — ягоныя мэтры ад Галоўпаштамта да скверу тэатра Янкі Купалы]. Во дзе віраванне i спакусы! Але нічога — маўчу. У нас недзе свая „першпектива” — уся ў лінейках-палках i надта сур'ёзных шчытах з не менш сур'ёзнымі заклікамі i папярэджаннямі, сентэнцыямі. Тут Бальзак (!), напрыклад, ca шчыта вяшчае так: „Товарищ, помни, что один нерадивый заставляет о себе говорить больше, чем семеро примерных”. Як табе гэта падабаецца, гэты таварыш Бальзак? Я прывык. Я ведаю цяпер, напр[ыклад], што думаў Сервантэс (Дон-Кіхот?) наконт ветлівасці, Аміэль наконт марнатраўства, Даламбер (?) наконт выпіўкі. Во! Шмат чаго ведаю: калі-небудзь падзялюся пры нагодзе. Такім багаццем не падзяліцца грэх.

Усё, усё. Бывай здаровенькая, выстаўляйся на сонейка. Успамінай калі-некалі мяне.

Міхась.

27-28.IV.82”.

О, не — гэта не Міхайлаўскае, не Эрменанвіль, не Наан, не Спаскае-Лутавінава. Мазырская „фартэцыя”. А магчыма, каб лёс даў жыццё Стральцову, мы атрымалі б нешта накшталт „Нататкаў з падполля”. Не „Архіпелаг ГУЛАГ’ ці „У кругу першым”. Але там была свая трагедыя. Свой побыт. Свае самаўсведамленні, пра якія можна толькі здагадвацца па лістах Міхася Стральцова. „Успамінай калі-некалі мяне”. Яму трэба было ведаць — яго памятаюць. Яму была край патрэбная ягоная кніжка вершаў. Пацверджанне таго, што ён не выкрэслены з літаратуры, з жыцця. Ён у кожным лісце піша пра грошы машыністкам — каб крый Божа не падумалі, што ён жабрак, што ён спадзяецца на нечую міласць. I нават такое, што магло б

мне добра палесціць: „Зноў кажу: ты ўладальніца ўсіх маіх опусаў i воль”, — адношу больш да яго крыўды на тых, на каго ён спадзяваўся. „... што яму да тых, у каго не куецца, а плешчацца?” — з горыччу згадваў Стральцоў пра аднаго з літаратараў, дапамога якога недзе крышачку затрымлівалася.

Тым часам з'явіўся ліст, у якім Міхась відавочна скіроўваў эпісталярны сюжэт у ірэальнае рэчышча, з відавочным іранічна-здзеклівым запрашэннем падтрымліваць фабульную нітку. Закруціць яе ў якія карункі ці ў больш шчыльную матэрыю. А самае, можа, галоўнае тут — Стральцоў i Дастаеўскі.

A перад ім быў мой ліст — адказ на той, з цытатамі „маралістаў”.

,,Бач, Міхась, які я ненадзейны элемент. Не толькі не выканала павышаных абавязацельстваў, але i з нормай не справілася. Пішу ад­каз са спазненнем, не крыўдуй. У мяне таксама бывае, што няма вольнай хвіліны ні ўдзень, ні ўночы. Прыязджае „хуткая” да мамы ў дзве гадзіны ночы, у пяць ад'язджае, а ў восем раніцы выклікаю зноў. Сама яшчэ добра не акрыяла, пакуль на бюлетэні. А тут вясна, i розныя хатнія гаспадарчыя мітрэнгі. Тэмп усюды патрэбны, тэмп, а яго пакуль што няма. Хаця ты правы, у кепскім настроі з'яўляюцца нейкія думкі ў галаве, хай бы нейкі фанограф (?) занатоўваў. Але ж няма такога, дык пакуль схопіць рука пяро, дык усё з галавы вон, рука лена рухаецца i не ў тым кірунку.

A раніца... Харошы час... Ведаеш, люблю зусім сялянскую, на золаку раніцу. Гадзіны ў чатыры-пяць. Няўцямнае ружавенне дня — такі ж прыдатны антураж для мройлівых прадчуванняў i адчуванняў. I для жорсткай канкрэтыкі засваення. I для тых галасоў, што гавораць: „Храни мечты, безумный, не знают умники таких прекрасных снов”. Пераклад гумілёўскі трохі саладжавы. Але, чытаючы твой ліст, я адчу­ваю, чаму ўсё ж такі заўсёды паважала вялікага да знямогі Льва Мікалаевіча. Ён нават у сваіх пошуках i сваіх метаниях солидно­рассудительный, определенный, ён усё пра ўсё ведае, нават калі мае сумніва. Ніякіх згадак i загадак. Усё пэўна, моцна i як, скажам, у „Хаджы-Мураце”, так выпісана, што знямець можна ад клічнікаў сва­йго ўласнага захаплення. Але не цягне, мабыць, „празарлівасцю натхнення” тых, каго прыгадваеш ты, няма той „смугі” ў чыстым рэалізме. Дарэчы, не так даўно перачытвала Буніна. I чытала б яшчэ. I суб'ектыўна лавіла б улоўнае i няўлоўнае за няўмольнай лініяй „скрыпічнага грыфа”. Хіба не?

Хаця апошнім часам заўважыла — на набыццё штодзённай раўнавагі патрэбны жорсткі, чэрствы да прагматызму рэалізм, з немалой дозай скепсісу, парадзіравання — па брэхтаўскім метадзе, калі адчуваеш сябе адчужана-недатыкальна збоку i ўсё ж удзельнічаеш у падзеях. Ну, што-небудзь накшталт ужо згаданага „Крамнэгела” Пітэра Усцінава ці Стэйпбекава „Блукаючага аўтобуса” („The wayward bus”). Каб не вяртацца да старожкага юнацкага піэтету перад лаканізмам таты Хэма, трохі страхоўкі на ўсякі выпадак не перашкодзіць. У пару таго піэтэту лепш было страхавацца антыснабізмам якога Мантэня.

Ну, панесла мяне — з калаўротнага побыту ў вір літаратурны. Без руля и без ветрил.

Пра літаратурны быт. Калі шчыра — тандэмы не вельмі люблю. І А. не ведаю суцэльна. A калі ён хоча літаратурных працэнтаў — не вельмі давяраю. Даведаюся праз тыдзень у Валодзі Паўлава [Уладзімір Андрэевіч Паўлаў — паэт, празаік, на тую пару загадчык рэдакцыі паэзіі) i Рыгора Барадуліна, што да чаго. Не тое каб я анархіст-індывідуаліст, але з эмпірычных рацэй ведаю, калі за што бярэцца некалькі людзей, ці не робіць ніхто, ці ўсе робяць адно i тое ж. Калі хочаш, каб удзельнічаў A., дамоўлюся з ім праз Паўлава i „далажу” табе.

Наконт новых вершаў. Гэта мая віна. Я аддала Рыгору (Барадуліну) тое ж, што ў „Полымя” i на радыё. Пісала табе пра гэта. Па правілах тое, што не друкавалася ў зборніках, не ідзе, здаецца. Але Барадулін гаварыў, што для цябе зробяць выключэнне. A паколькі Юпітару дазволена ўсё, чаму б табе не пабыць Юпітэрам?

А ты як-небудзь, уладкаваўшыся з прыстойнай літоўкай на хутары, не адмовіш у якім закуцце ці мансардзе (папросту — гарышчы) адной кабеціне, што не ўмее ніводнай сялянскай справы — ані жаць, ані касіць, ані каровы даіць. Аднак паважае пленэр. I ўмее не рабіць клопату.

Поделиться:
Популярные книги

Мельницы богов

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.22
рейтинг книги
Мельницы богов

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5