Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бэзавы попел

Сямёнава Ала

Шрифт:

А за літаратурныя практыкаванні мясцовых педагогаў з дапамогай класікаў — дзякуй. Во распацешыў. Ну, не раскашуйся адзін. Адшкадуй i надалей блізкім.

Якія табе кланяюцца. Хочаш, магу зрабіць старасвецкі рэверанс? А не, дык проста развітаюся да наступнага ліста”.

„Вось i вясна. Каторая? Якая?..”

„Каб ты ведала, які маршык ірванулі нейкія музыкі на подмасцях маёй душы, калі ўхапіў я аж два твае пісьмы, ты, можа, сумелася б i наперад засцераглася пасылаць мне лекі такога мацунку! Але ўсё абышлося, я застаўся жывы, i высветлілася, што ўвесь мой „состав частей” адрэагаваў на тваю дозу нармальна i як мае быць. Цяпер, наадварот, памяншэнне дозы можа быць згубным: мусіць, я ласы да такіх лекаў, як

кот да валяр'янкі.

Жарты жартамі, а я пачаў быў непакоіцца ўжо, нават грызці сам сябе за гіпатэтычныя правіны. Думалася, ненаразуменне якое выйшла i ты пакрыўдзілася чаго, — рознае думалася. I што А. да ўсёй гэтай справы [выданне кнігі] прыліп, i што St., здаецца, не любіць яго, i што — чорт ведае што! Але ты азвалася — i стала лепей у мяне на ду­шы. I ў думках нават пачаў заносіцца высока, на твае вышкі-гарышчы ў літоўскім фальварку, дзе ты будзеш бавіць час ці не на адзіноце з раманамі Ганны Радкліф. А што ж, дарэчы, пакідаеш ты мне? Ідылічнае шчасце з Пульхерыяй Іванаўнай, даруй, прыгожай пейзанкай, валаокай, як Гера? так? А чаму ты надумалася, што мне варта задаволіцца адной гэтай пейзанкай? Шырокі чалавек, казаў стары Дастаеўскі, i дадаваў, што ўкараціць яго было б не лішне. Нехта моліцца, а нехта грашыць? Не, так, паводле Дастаеўскага, не бывае. Ягоны чалавек i другую душу, молящуюся, побач, захоча прымусіць саграшыць — i не інакш як з сабой, i захоча „ачышчацца” разам з ёй. Праўда, перад „пейзанкай”, як Раскольнікаў перад Соняй, можа i на каленях калі-нікалі пастаяць, але паляцець душой i іншымі помысламі да „мадонны” i будзе дамагацца, каб яна... Клеапатрай стала. Шырокі чалавек... Матыўчык Клеапатры Даст[аеўскі] у Ал[яксандра] Сярг[еевіча] добра ўчуў, а пасля „па-карамазаўскі” яго развіў — такі ўжо чалавек! Урэшт папсаваны татарскім, польскім, славянскім i Бог ведае якім яшчэ субстратам! А так — да пары да часу раманы Радкліф чытай. Пакуль мяне няма, дазваляю... Папалася, га?

Цяпер пра справы.

Зборнічкі я D. адаслаў, як i варыянты назваў да кніжкі. Туга думалася, наўдалыя яны, назвы, па-мойму, але, можа, адштурхнецеся ад ix i нешта прыдумаеце самi. [Пра гэта было вышэй — рэдактар кнігі Барадулін выбраў загаловак „Яшчэ i заўтра”, пад гэтай назвай i выйшла кніга]. З датамі складана. Няўжо ад ix адмовіцца нельга? Калі нельга, стаўляйце любыя, у межах храналогіі дзвюх кніжак, пакінуўшы два гады перад першай. Якая розніца!

D. памагай, я сам у лісце, здаецца, прасіў яго пра гэта. <...>

A D. — апартуніст i цягамоцька. I майстар напускаць на сябе адміністрацыйны ці які яшчэ сур'ёз. Пішу гэта зусім не злосна, бо ведаю гэтую кампанію i не здзіўляюся, i было б дзіўна ёй інакшай быць. Сярод аплявухаў нейкіх, далібог, жывем. Усе яны вартыя I., хоць i прытвараюцца, што лепшыя. Можа, В. там толькі сур'ёзны чалавек, не сапсаваўся яшчэ.

Новыя вершы ім, вядома, пакажы: я хацеў бы, каб узялі што-небудзь адтуль. Не хочацца мне перадрукоўваць запар старое, а каб захаваць аб'ём, давядзецца. A ў ранейшым шмат такога, ад чаго я пазбавіўся б. Тое-сёе я знаў (у кніжках): паглядзіш у D.

Наогул жа, кніжку больш-менш прыстойную хочацца мець, а выд[авецтва] са сваімі фінансавымі ці яшчэ якімі меркаваннямі ў гэтым чамусьці не зацікаўлена. Так у нас бывае.

<... >

Кінуць бы ўсё гэта, ды вось бяда — позна, нічога другога не умею, а вучыцца другой навуцы калі? Ды i ранейшае такое-сякое ўмельтва, папраўдзе, растрачана ўжо, а таму спадзяванне на фальварак <...>: шукай яго на карце, заходзь калі-нікалі на аўтобусную станцыю, пытай у цётак i бабулек.

А пакуль будзем плакацца, як у гэтым вершыку, — ці не пра нас?

Хоць ад пары, калі мяне

З табою вёрсты разлучылі,

Тваім паглядам не дый не

За мною тыя дні сачыілі,

Не,

не прысніў табе такой

Я долісведка Бог ці сам я!

Што ж, дні пядружнай талакой

Ішлі i для мяне таксама,

Ды мне не рупіла, бадай,

I незнарок не падалося,

Што ўсё, што мог, я не аддаў

Твайму няспраўджанаму лёсу.

Я думаў проста: мысябры,

I што адна ты права маеш

На ўсе інакшыя дары,

I што мяне ты ўспамінаеш

З пачуццем лёгкім, як уздыіх,

Зімой па восені ці леце,

I што пачуццяў маладыіх

Нам не трымаць ужо на ўмеце,

Што разнасцежана акно

Табе адно, а мне — другое

I што табе з твайго відно

Хіба суцешнае адно —

I не відно нішто благое.

Я памыіляўся! Не спяшаў

У лістапад i ў месяц квецень.

Так размінаецца душа

З другой душойi плача вецер.

Як цяжка выімавіць „Люблю!”.

Даруй мне ўвечары ці ўранні:

Цябе аб гэтыім пакаранні,

Нібы абласцы, я молю”.

„Так разлучаецца душа з другой душой — i плача вецер” — гэта не так пра нас, як пра няспраўджанасць чалавечага жыцця, якое пачынаецца з крутога наіву, як згадалі б сённяшнія маладзёны, спадзяванняў, мараў. А потым захлынаецца, затоптваецца шэрай будзёншчынай, цягамотным „дзень пры дні”. „Твайго няспраўджанага лёсу” — назіранне жорсткае i справядлівае. Хаця — ці толькі да мяне яно стасуецца? Не так многа людзей, што маглі б, падводзячы папярэднія вынікі, пахваліцца спраўджаным лёсам. Гэта не суцяшэнне, „холод­ные наблюдения” i „горестные заметы”. I ўвогуле — пазней Міхась напіша: „адрасат праясняецца пазней”. Так што я адразу досыць адстаронена i „літаратурна” ставілася да вершаў у лістах Міхася. Безумоўна, атрымай я такі ліст гадоў у васемнаццаць, я ўсё ці амаль усё (скептыцызм заўсёды быў знішчальна-выратавальнай якасцю маёй натуры) узяла б напавер, але ўзрост даверу даўно адляцеў, як i шмат што ў жыцці.

Ці вабіла мяне пачуваць сябе гераіняй эпісталярнага раману? Былі не тыя абставіны. I ў Міхася Стральцова. I ў мяне. Хаця, мушу яшчэ згадаць, умовы гульні я прымала. I, прыхільніца парадоксаў Уайльда i Шоў, вельмі любіла п'есу Дж.Кілці „Мілы лгун”, паводле ліставання Бернарда Шоў i актрысы Патрык Кэмпбэл, i спектаклі па гэтай п'есе (бачыла ў ім дзве бліскучыя выканаўчыя пары: А.Кторава i А.Сцяпанаву, Р.Плята i Л.Арлову). Напрыканцы 60-х — 70-х гадоў увогуле былі вельмі папулярныя розныя дзействы паводле ліставання: А.Чэхава i Л.Мізінавай, І.Тургенева i М.Савінай i г.д. Усё гэта было ў мяне „на слыху”. Але на тую пару, безумоўна, не думалася, што так недарэчна хутка лісты Міхася Стральцова ператворацца ў спадчыну. I не збіралася адшчыкваць лісце ад яго лаўровага вянка на бутаньерку ці, крый Божа, на літварыва. I зараз не маю такой мэты.

Поделиться:
Популярные книги

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Орден Архитекторов 9

Винокуров Юрий
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Орден Архитекторов 9

Жут

Май Карл Фридрих
Приключения:
вестерны
6.25
рейтинг книги
Жут

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.00
рейтинг книги
Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4