Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бэзавы попел

Сямёнава Ала

Шрифт:

Загадкі. Загадкі... Загадка Багдановіча. Загадка Купалы. За­гадка Стральцова.

Ад людзей розных даводзілася чуць — чаму Міхась Стральцоў напісаў мала? Чаму не пісаў апошнім часам?

Загадку гэтую Міхась Стральцоў панёс з сабой. Але ён збіраўся пісаць. Згадваў. Прыкідваў. Не згубіў ключы ад Сезама. Яго лісты — сведчанне таго. Яго эпісталярная проза. Хаця сумніву, самазнішчэння ў ix — хапае. I роздуму — пра творчасць, пра іншых, пра сябе...

...Неяк Міхась даслаў мне ў Каралішчавічы, у стары Дом творчасці такі ліст. Датаваны 12.08.82.

„Гм, гм!.. Каралішчавічы. Усе мы праходзілі праз ix, як праз эдэмскія вароты, у сваім паляванні па забаронна-салодкую садавіну-пладавіну, якой спакушае нас здзеклівы змій творчасці. І мы, надаткусіў, грашым, a хітры змей-спакушальнік, асляпіўшы i азяліўшы, адно падсоўвае

нам яблычкі-зелянухі замест райскіх пладоў ды воўчую ягаду замест блаславёнай смоквы.

Творчага палявання я табе, вядома, вунь як жадаю, а так, у во­льны час, бязлітасна спаганяю аброк з матухны-прыроды ў выглядзе звычайных грыбоў, ягад, дажджоў, вятроў i азону, прагульвай вечарам i ранкам розных там Джэры i Джульбарсаў, мо не перавяліся яшчэ? (I барані цябе бог сябраваць з літаратарамі-п'яніцамі (нават для Сцяпана Задсаравіча [Гаўрусёва] выключэння не рабі, выключэнне — для Мяне), не ўваходзь у кантакты з прыезджымі інжынерамі i забеспячэнцамі з Менскага трактарнага i аўтамабільнага, якія чамусьці маюць звычку там у гэты час адпачываць, успамінай лепш іншым часам мяне, а дзеля гэтага паглядзі, хто жыве ў 14, здаецца, пакоі з верандай (на першым паверсе) — там апошнім часам заўсёды жыў я. Але заходзіць туды не заходзь — крый божа! Духу майго там усё роўна даўно няма, таму i сцены цябе могуць не прызнаць. Не заходзь, каб там нават жыў i настойліва запрашаў Міх[аіл] Навум[авіч] Герчык, празаік — чалавек прыкладны ва ўсіх адносінах i велькі працаўнік.

У Каралішчавічах, гэтым патрыярхальным месцейку, вядома, можна i жыць-пажываць, i працаваць, як, урэшце, у любым месцы, якое не паспела апрыкраць. Мне, напрыклад, не тое што апрыкрала, a звыклася, i адзінае, чым я займаўся ў апошні наезд, гэта шастанне па лесе, а занятак гэты я люблю. Нават калі не знаходзіў грыбоў, дык знаходзіў у якім-небудзь нечаканым месцы ўспамін пра тое пра сёе. <...>

Але, сказаць праўду, калі-нікалі працавалася — ca смяшком душэўным з тых, хто гнаў кожны дзень „норму”, я самога сябе, што рашыўся-заахвоціўся, i, дасць бог, якое-небудзь апавяданнейка дагоніш да канца.

Наогул жа, — не люблю я працаваць; вось абдумваць, бывае, падабаецца, бывае, што думаецца нішто, што як бы расхінаецца на момант далеч, нешта вабіць i зырчыць, — о, гэта харошыя хвіліны! Тут пастка, эйфарыя, ці што, i небяспека палюбіць гэты працэс „парения” больш за пакутлівае „рабочае” набліжэнне да яго: a інакш, без работы, як яго ўтрымаць? Утрымаць можна ў памяці (ці надоўга?) або на паперы. Апошняе — i цяжэй, i ўдзячней, ці не так?

Аповесцейку сваю я колькі разоў губіў тым, што, загарэўшыся ёю, ужо як бы адчуўшы цалкам, не садзіўся ў час за стол — i перагараў. Вось яшчэ чаму самадысцыпліна ў працы — усё ж вялікая рэч. I справа тут нават не ў тым, можа, каб кожны дзень, як сцвярджаюць каторыя, пісаць, — па-мойму, гэта лухта. Танк, напр[ыклад], кажуць, пракламуе: страляй i галку, i варону — мо — i ў каршука ці арла патрапіш. Можа. Але качак i варон неабавязкова страляць „на паперы’ i неабавязкова ўсенародна прад'яўляць справаздачу аб гэтай стралянше сваёй. Іншая справа змарнаваць па-сапраўднаму творчую хвіліну (а як ты да яе рыхтуешся, справа твая), тут ужо нешта падобна за злачынства перад сабой i на здраду сабе. У мяне, на жаль, многа такіх здрад. Справа, канечне, непадсудная, але, ведаеш, часамі бывае прыкра. Толькі хопіць пра гэта. Пра ўсё гэта мы мала што ве­даем, бо ўсё, сапраўды, у руцэ i волі божай, i нават сказаўшы слова, „нам не дано предугадать...” i г.д.

Можа, адзінае, што вартае, — старацца жыць i рабіць так, каб патрохі „расла душа”. Гэта словы, здаецца, Буніна, i сказаны яны, калі не памыляюся, пра Чэхава — пры ўсіх раўнівых па-свойму адносінах першага да другога. Карацей, варта дбаць пра „душу жыву”, i калі, скажам, слова памагае гэтаму — хвала слову! Праўда, i слова памагае не заўсёды, i слова можа быць (а яшчэ як усё, што звязана з ім) ворагам нашым, асабліва калі паверыш занадта ў сваю ўладу над ім. Крайні прыклад — графаманія. Вось яшчэ чаму я мала веру ў розныя афішкі накшталт „ні дня без радка”. Можна сказаць i па-другому (дру­гое), i вось М.Ушакоў сказаў нешта наконт маўчання-крызісу: „чем продолжительней молчанье, тем удивительнее речь” — паводле формы i энергіі Цютчаў — спачатку i зблытаць можна, палічыўшы за цытату з „Silentium!” Можа, гэта i сапраўды адтуль — генезісам, генетычна,

так сказаць. Няхай усім гэтым займаецца Саша Яскевіч, ён любіць рознае шаманства, а мы будзем думаць пра ўсё гэта „па-хатняму”, а за работу ўзяўшыся, калі не перахрысцімся на вобразы, дык на пальцы паплюем.

Нагаварыў я табе многа, мо пара i канчаць.

A ўсяму віной — Каралішчавічы. Папраўдзе, мне дык нечага спакайней, што ты тут, недзе адносна блізка, а не лётаеш па замежжу ці яшчэ дзе. Дальбог, каб тваім мужам быў, прывучыў бы сядзець побач перад камінком i варушыць на подзе агонь ці вуголле. Гэта — зімой. А летам ты б у мяне ў агародзе да цыпак на нагах корпалася, я капаў бы міжкалгасны ці міжсаўгасны магістарльны канал, a надвечар, сабраўшыся ў хату, мы выхадзілі б пасядзець на ганак i мо лагодна гаварылі б пра нешта — пад мяккае вечаровае шасценне кажановых крыл ці пад лугавое дорганне дзяркача, — калі ix яшчэ не атруцілі прадукцыяй Мазырскага нафтаперагонпага ці Салігорскага калійнага, тых мясцін, блізка якіх ёсць, дарэчы, установы, у якіх вучыцца правільным поглядам на жыццё наш брат. Я ў тым ліку, вядома, i заслугоўваю так ідылію, пра якую табе пішу, а ты гэта ацані — калі не ідылію, дык мару маю. Зразумела?

Толькі цяпер вось скажу, што твая карацелька-пісьмо здалася мне чамусьці мілай, заклапочана-пахапліва-мілай, i я, канечне, удзячны табе, у тым ліку, i за прысланы „ЛіМ”. Два твае вершыкі не сышліся чамусьці разам. Я засмуціўся спачатку быў, але, падумаўшы, суцешыўся тым, што ты ix ведаеш, а надрукаваць — надрукуецца ў свой час. Памылачак друк[аваных] трохі нарабілі, але без гэтага „ЛіМ” не быў бы ім: там бязбожна правяць аўтараў ці так „давяраюць” ім, што не вычытваюць здадзенага ў друк.

А я ніводнай рэцэнзійкі нават не напішу, мусіць, тут — не даходзяць рукі ды i часу няма. Можа, наастачу ўсё ж ірвану, дзеля ўласнага супакаення, хаця б i дзеля скасавання рэдакцыйнай запазычанасці. Праслаўлю, скажам..., N.?...

У „ЛіМе” неблагая рэц[энзія] на Гаўр[усёва]. Парадаваўся за яго. Ён варты разумнага i добрага слова. I справа, урэшце, не ў ім, a ў паэзіі сапраўднай: робім з розных Т.-аў ледзь не нац[ыянальных] Іванаў Франко ці Сімеонаў Полацкіх новых, а літаратару воляй боскай трэба радавацца, як манцы нябеснай, успаміну ўласнага прозвішчу ў друку. I тое, што хлопец малады [аўтар рэцэнзіі — паэт Алесь Пісьмянкоў] пра яго напісаў, i тое, што не дзеля службовай нейкай выгады ці „ласкацельства”, — даказвае, што зерне не заўсёды падае на ка­мень, што напісанае, можа, i застаецца.

Адным словам, за Сцяп[ана] Зах[аравіча] я рады. Ён моцны ча­лавек, але i моцнаму трэба тады-сяды расслабіцца i перадыхнуць — „пусть благосклонная рука потреплет лавры старины”.

Ну, добра, Даражэнькая, ты таксама перадыхні: плюнь на рукапісы, адно мне колькі слоў напішы. А так — гуляй па лесе, вершыкі мармычы, а то i без ix абыходзься — ці толькі тая праўда ў адных вершах?”

Інтанацыя гэтага ліста вельмі характэрная для Міхася Страль­цова. Як i змест. I мне шкада, шкада, што ў мяне захавалася толькі некалькі маіх лістоў — тыя, дзе былі чарнавікі, ці, праўду кажучы, проста накрэмзана было, дык давялося перапісваць. Не таму, што я збіраюся друкаваць свае лісты, а таму, што ліст заўсёды мае тую перавагу, што ты імкнешся трапіць калі не на хвалю свайго адрасата, дык трымацца ў рэчышчы яго думак i настрояў, нават калі ідзеш су­праць плыні. А супраць плыні я ішла часта. Часам — i „посуху”, кінуўшы човен i вёслы.

...Зараз, паспрабаваўшы „пазначыць” асобна, „праблемна” тое, што датычыць Міхася Стральцова, так бы мовіць, у нечым свядомым, сацыяльным, „тэматычным”, я адчула, што знікае ў цытатах своеасаблівасць эпісталярнага стылю Стральцова, стылю, у жанравай эклектыцы якога ёсць свой шарм, свой водар, непадробны імпэт, i таму вяртаюся зноў да лістоў Міхася Стральцова — у парадку храналагічным.

Ліст, датаваны 24.XI.81 г.

„Дык вось, даражэнькая, дужа ўсцешыла ты мяне сваім пісьмом, i акрыяў я, i, хораша думаючы пра цябе, i пра сябе чамусьці лепш думаць пачаў, i пражэкты розныя пачалі роіцца у маёй галаве — накшталт таго, што вось выкую я ў маіх змрочных сутарэннях на ўзнагароду чалавекалюбству твайму сталёвы „дзекабрысцкі” пярсцёнак i некалі ўручу яго табе i адбяру ў У. сваё пяро. Можа, i пазнавата будзе тое, бо рукатворны Збор твораў ён у выдавецтва, мусіць, ужо зацёг, аде ж мне на нейкі ЭСТ, як жартуе H.H., тое пяро яшчэ можа прыдацца.

Поделиться:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Некромант

Щепетнов Евгений Владимирович
4. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
6.20
рейтинг книги
Некромант

Охотник на демонов

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
Охотник на демонов

Гримуар темного лорда VII

Грехов Тимофей
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VII

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Граф Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
10. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф Книга третья

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Пески веков (сборник)

Уиндем Джон Паркс Лукас Бейнон Харрис
1970. Зарубежная фантастика
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Пески веков (сборник)

Мельницы богов

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.22
рейтинг книги
Мельницы богов

Адептка второго плана

Мамаева Надежда Николаевна
Попасть в историю
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Адептка второго плана

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Здравствуй, Мир!

Француз Михаил
Фантастика:
рпг
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Здравствуй, Мир!

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4