Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бэзавы попел

Сямёнава Ала

Шрифт:

Згадаю яшчэ раз — умоўны, менавіта ўмоўны, не тэатральны, характар перапіскі мы разумелі абодва. I ў гэтым быў свой імпэт. Для кожнага з нас адрасат быў перш за ўсё — вобразам. Для мяне — багатым усім напісаным Міхасём Стральцовым. Для яго — пазначаным яго паэтычнай фантазіяй.

Мая галава была заўсёды тлумна поўная цытатамі. Я ведала — ён зразумее любы парафраз. А тым больш вядомых радкоў. Сваю кніжку крытыкі „Гарачы след таленту”, дзе адным з „герояў” быў Стральцоў, падпісвала яму: „Мы шли дорогой не одною, но... нас обманули те же сны”. Я не збіралася параўноўваць сябе з графіняй Растапчыной. A ў тым лісце мела на ўвазе няспраўджанасць калі не лёсу, дык мараў. Дарэчы, таксама, па-мойму, адна з прычын таго, што я стала адрасаткай ягоных лістоў — адтуль, з Мазыра: яму прасцей было кантактаваць з чалавекам „няспраўджанага лёсу”. Прынамсі — тым ча­сам. Я не мэнчыла яго сваім prosperity. I — гэта ён добра ведаў: мела пашану да зробленага ім. Не бурчэла —

патрэбны раман, неабходна шматлогія...

У нас, калі тое не датычыла беларускай літаратуры, пра гэта згадвалася, вельмі часта супадалі густы. I было яшчэ агульнае — пра тое ніколі не распавядалася, але, мабыць, ён угадваў ува мне схільнасць да сузіральніцтва. Ну, а я не магла не ведаць гэтага, чытаючы Стра­льцова. Яго „русаізм”, яго адчуванне неабходнасці прыроднай аўры, яго „святадзействаў у гонар прыроднага кругазвароту” (С.Велікоўскі). Ёсць у Міхася Стральцова ў „Паўночным дзённіку” такое, памятнае: мы па-рознаму разумеем сябе ў прыродзе i жыцці: чалавек індывідуальны, прырода безасабовая і, да таго ж, абыякавая да нас, у жыцці мы перш за ўсё адчуваем сябе як асобу, усё ідзе ад нас, i ўсё вяртаецца да нас: мы як бы пасылаем сігналы i самі ж прымаем адказы на ix. Калі ж нешта псуецца ў гэтай добра наладжанай сувязі, яна перастае быць зваротнай... Бяжы тады, чалавек, бяжы, хутчэй ідзі да прыроды: яна безупынна шле табе свае сігналы, як сонца праменні...”

Ці была ў яго магчымасць там пабыць „на прыродзе”? У лесе? Наўрад. Таму, можа, з асаблівым настроем апісвае ён уяўныя падарожжы:

„Субота. Вецер усчаўся, мо на дождж, a ўдзень было цёпла, сонечна, i мне думалася, што за тваім домам ці за тваімі дамамі, на ўзлобіне ўзгорка, ужо дагараюць [у лісце так!], што на працу ты ходзіш паўз возера, памятнае з нейкіх часоў i мне, бо не дзе там жыў некалі, што вось чамусьці ніколі не давялося нам з табой пабыць на прыродзе, хаця б у Каралішчавічах, i што як ехаць у Ракаў з нашага гарадского раёна [мы жылі ў адным раёне — за Кальварыяй], а ехаць можна любым самазвалам (у кабіне, вядома, бо з дваццатага кіламетра возяць у горад гравійку i пясок), можна тое-сёе ўбачыць па дарозе i спыніцца, дзе пажадае душа (той дарогай я ездзіў іншым часам па грыбы i нават на дачу да некага з лысагорцаў), што калі, не зварочваючы, дапяць да Ракава (гэта ўжо трэба аўтобусам), а там перасесці ў аўтобус мясцовы, — можна вельмі нават проста трапіць на лясную рэчку Лань, а там ўжо будуецца (мо пабудаваўся?) наш новы Дом творчасці — толькі справа не ў гэтым i не ў гэтым Доме, a ў тым, што там добрыя мясціны (ручаюся, бо неаднойчы там блажаўся i хадзіў), i што ты, каб захацела i каб захацеў перад тым пан Бог (а ён мог бы зрабіць так, што на пачатку восені мой цень слізгануўся б па менскіх тратуарах) — дык справа ў тым, што я мо шукаў бы сам сябра ў падарожжа за горад — мо па грыбы, мо так, дзеля душэўнай акрасы i цішыні — i мо ты паказала б мне такога чалавека, а каб аблегчыць табе задачу, я наперад скажу, што пажадана, каб гэта бы­ла жанчына, нечым вельмі падобная на адну тваю знаёмую, якая табе калі-нікалі падабаецца, а найбольш, здаецца, не, хоць ты ўсё роўна, нягледзячы на гэта, неразлучная з ёй, дык вось, гэтая жанчына бадай што спатрэбілася б у падарожжы мне — ты ёй скажы як-небудзь, пры нагодзе, пра гэта, га?

І пра тое, што яна скажа i як яна адкажа, мне адпішы.

А восень я паспрабую заказаць добрую.

Вось што я ўспомніў: у ранейшым пісьме не на ўсе твае дзелавыя пытанні адказаў — так загаварыўся, як цецярук.

Ну, вядома, В. абыдзецца без А., гэта зразумела. Так я i А., калі не памыляюся, пісаў. А з В. вы, думаю, паладзіце.

Яшчэ забыўся папытаць у цябе пра лёс рукапісу В.Івашчанкі. Паспрыяйце яму, як быццам бы мне, калі я хоць трохі ў вашай рэдакцыі чаго варты. Гэта харошы i сур'ёзны чалавек, крытык харошы, ведаеш сама. Ён, па-мойму, трохі баіцца рэдактарскага самаўладства, але гэта, па-мойму, не амбіцыі, а натуральны стан i рэакцыя сумленнага i пісьменнага крытыка. Так што не надта гладзьце супраць шчацінкі. Дальбог! Ну зрабіце! Мяне вы ўсё роўна не выдаеце, выдавайце хоць тых, каго прыемна будзе чытаць.

Ага, вось: пакуль той фальварак, дык у мяне, можа, свая хата будзе. Гэта, каб у „прымы” не ісці. А да сябе ўзяць каго хочаш магу. I не буду гаварыць, што гэта мая хата”. <...>

Івашчанка — гэта маскоўскі крытык, які на тую пару надаваў вялікую ўвагу беларускім літаратарам, пісаў i пра Стральцова, у прыватнасці, прадмову да зборніка прозы ў перакладзе на рускую мову „Журавлиное небо” (бібліятэка часопіса „Дружба народов”), на тую пару выходзіў ягоны зборнік „Кругі надзеі i дабра”. A кніга крытыкі Міхася Стральцова „Пячатка майстра” выйшла ў 1986 годзе. I — што ўтойваць — цягнула я з Міхася Лявонцьевіча гэты рукапіс, i просячы, i молячы, i пагражаючы. Пакуль не прынёс стос газетных i часопісных выцінкаў — i складваць, i аддаваць машыністкам на перадрук, i вычытваць: гэты гонар ён надаў мне, рэдактару. Была, была ў „абранніка сонечнага Феба” гэтая звычка, ён не любіў чорнай працы, чарнавых штудый. Было ў

яго літаратурнае сібарыцтва. A хутчэй — яму i сапраўды быў патрэбны сакратар, памочнік, чалавек, які рабіў бы тэхнічную працу. Мабыць, такі чалавек быў яму патрэбны, як i свой, калі не маёнтак i не фальварак, дык ціхі, добраўпарадкаваны закутак. Хата ў цішы. Разуменне. Паразуменне. I — свабода ад заняткаў, так бы мовіць, „не эзатэрычных”.

I гэтае, зусім звычайнае для другіх i лёгка спраўджанае для іншых жаданне: мець хату, было таксама, нагадаю зноў, на жаль, толькі ідэяй-фікс. А ён трызніў той хатай. Гасцяваўшы, пасля звароту, на чужых дачах. Дарэчы, калі мы ездзілі ў 1987 годзе ў вёску Сычын, хата яго дзяцінства была пустая. Там ніхто не жыў. Але, мусіць, не ў яго натуры было б месціцца так, каб заўсёды быць на вачах, пад пільнай увагай вяскоўцаў, а падсвядома, можа, хацеў быць бліжэй да Менска. Аднак ці не гэтую хату ён меў на ўвазе ў лісце? Пазней у пісьмах згадваў: i печы б паліў, i дровы б цягаў, i ваду насіў... I глядзеў бы на вясёлы ці роздумны агонь у камінку. Пазіраючы на „ўзор прыгожы пекных зор”. На самоце. Так. Але, мне здаецца, самоту ён любіў, але адзінота не была яго марай. Бачыў ён сябе хутчэй — з Ёю. Хто — Яна? Межы асабістых адносін i ўяўнага, прывіднага ён не пазначае. Падзеі жыцця i падзеі ўяўленняў — яны набліжаюцца ў яго i перакрыжоўваюца. Ці — верагодна! — ён пазначае новы твор! Пра ўзаемаадносіны i ўзаемадачыненні жынчыны i мужчыны. Лісты з другога боку — гэта як чытацкі водгук. Даходзіць!

„Дзень добры, даражэнькая!

А ведаеш, мне спадабалася, як ты паказала кіпцюрыкі ці прыняла гэткую фехтавальную пазіцыю перад m-me Vt, i (о, женщины!) характарыстыкі праніклівыя i вычарпальныя, такія, што ад літаратурнай удавы спачатку як бы дух адлятаў, а потым i спружыны ўсе, жаласна бомкнуўшы, вонкі. Ну то няхай! Як я зразумеў, m-me ў Саюзе на кафедру ці амбон узнімалася, а цыганаваты падшыванец за якой парцьерай хаваўся? I Гамлета на гэтага Палонія не знайшлося?

Мне дык трохі, прабач, i смешна. Не ведаю чаму, а У., акрамя смеху, можа, дурнога, чамусьці нічога ніколі не выклікаў у мяне. Не­шта, што пнецца раздзьмуцца да памераў вала. I дапяў-такі да параўнання з гэтым боскім стварэннем у працавітасці — нейкай i нуднай, i асуджанай, i знябытай: вол вось так, мусіць, i нудна працуе, i нудна жлукціць ваду.

Ваду ты пі, ваду ты пі

Да скону века.

Ды толькі ў ёй ты не тапі

Сучалавека.

Там у ix, па-мойму, хіба з D. парагатаць ці пагаварыць можна. За адно гэта не шкода i намякнуць яму іншым разам, але „хітра”, як бы прымаючы правілы пэўнай гульні, вядомай табе i яму, што ад балярына Льва ён розніцца хіба адсутнасцю мужыцкай барады („Ну, мужыцкае, браце, у нас ёсць — i да барады ягонай ёсць!”), а таксама ж надта таленавітых сыноў („Мая Танька i шамякінскую заткне!”). I, пагладзіць жывот, свіркне акулярамі ў адзін бок, у другі, a потым задзярэ голаў i па-блазенску хапне ротам паветра — i так будзе на цябе глядзець: во мы ім!

<... >

Во ім! Весялей, між іншым, i сама глядзі на свет. Мне дык гэтага пэўна жадаеш, інакш не скіроўвала б нечы позірк i імпэт на Дульцыней i Флор розных. Хто яго ведае. „Мне бы лучше вон ту...” — ці заўсёды гэга апраўдвае сябе, га? У прастаце так званай ёсць нешта, ад чаго можна звар'яцець. Вельмі проста, што там, магчыма, разгад­ка, я згодзен, але ж чалавека, зноў жа, так нехта згламаздаваў, што ён сам сабе пры гэтым проста не паверыць i ўсё адно будзе шукаць нечага яшчэ на згубу сабе. Чалавек, між іншым, прастаты баіцца, хоць i жадае яе. Я табе гэта спасылкай па строга навуковае вызначэнне жыцця дакажу. Яно вызначаецца (жыццё) таўталагічна: жыццё ёсць жыццё. І не болей. Які-небудзь сэнс ці тым болей ідэал, мэта — крый Божа. Гэта, мусіць, праўда, але паспрабуй пераканай у гэтым „гуманітарнага” чалавека! Так i я ў Дульцынею, i ў Флору тваю не веру, я ў яе веру толькі у той момант, можа, калі чалавек „истекает звездными хлопьями”, як сказаў нехта. Прырода тут пастку добрую паставіла, гэта праўда. Але ж гэта толькі імгненне, а мы, каб не звар'яцець ад усведамлення жахлівай „хрупкости” гэтага імгнення, прыдумалі мастацтва, культуру i г.д., i г.д. Каханне само сабой — вось табе! І не вернется адсюль. І таму не палохай мяне ні „разумнасцю”, ні Дульцынеямі не суцяшай. І адкуль ты ведаеш, між іншым, што табе трэба спакой — i прытым такі, а не гэтакі? Кінь, кінь, даражэнькая!

Але ж мы i ў філасофію з табой залезлі! На сёння даволі, можа. Я табе пялёстак „ириса”, калі не намыляюся, прышлю. („Флоренция, ты ирис нежный” — у Блока.) Можа, дойдзе?

Пра справы напішу ў другім лісце, згода?

А ты б мне здымак свой прыслала, ці што? Не смейся. Я хваліцца ім не буду. Тут гэта i не банальна, можа, — не хваліцца, а здымак. Гэ­та тут толькі, мусіць, можна зразумець. Я табе пасля вярну, калі захочаш. А свой я так ці інакш прышлю да кніжкі: ты на мяне цяперашняга паглядзіш i вырашыш, ці трэба яго даваць (перамелаваць). Ха­ця там, можа, i другога малююць, хе?

Поделиться:
Популярные книги

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Vector
2. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Трапеция

Брэдли Мэрион Зиммер
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Трапеция

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

На границе империй. Том 10. Часть 10

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 10

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5