Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Паркі лепшых коней ішлі ўгалоп, выбіваючы падковамі не толькі не спрасаваны яшчэ снег, але і мёрзлую зямлю, яна ляцела фурману ў твар.

Ман стаяў на каленях у перадку і лейцамі сцябаў па конях, бясконца нокаў. Аксана сядзела побач, трымаючыся за яго. Золатаў — у задку.

Праз колькі часу фурман задніх коней, мясцовы партызан, здзівіўся:

— Куды яго нясе! Куды яго нясе! У Каменку. Там жа гарнізон! Ашалеў камандзір! — і інстынктыўна прытармазіў.

Але, ашалеў… Кокі віхрам уляцелі на вуліцу вялікага сяла. Быў

сіні адвячорак. Сонца села за лес. Дыміліся коміны. На вуліцы з перападамі ўзгоркаў і лагчын каталіся на санках дзеці. Кінуліся ў двары з крыкам: «Партызаны!»

Ускочылі на цэнтральны ўзгорак, дзе стаялі школа і будынак сельсавета.

Ціха.

Ман паваліў Аксану на калючае змёрзлае ўжо сена, выхапіў з кішэні пісталет і стрэліў у бок школы, прытармазіўшы трохі коней.

Выскачылі з будынка паліцаі, трое, з вінтоўкамі. Кулі ціўкнулі над санямі. Золатаў стаў на калені, павярнуўся тварам назад, выхапіў пісталет і стрэліў у далёкіх ужо паліцэйскіх. Стрэліў тройчы.

I раптам Ман таксама паваліўся побач з Аксанай, перакуліўся на спіну і… моцна ўдарыў ботам Золатаву ў спіну. Той перакуліўся цераз нізкі задок саней. Узнімаліся на новы круты ўзгорак, і Золатаў пакаціўся па слізкай дарозе ўніз, пісталет яго паляцеў убок.

Аксана закрычала з жахам і абурэннем.

— Што вы зрабілі? Вы спіхнулі чалавека? Вы спіхнулі чалавека! Спыніце коней!

Ман павярнуўся на бок, моцна абхапіў жанчыну рукой, прыціснуў да сена, забыўшыся на яе раненае плячо.

— Маўчы! Гэта не чалавек! Гэта не чалавек! Ён забіў твайго Стася.

Аксана на міг змоўкла, потым закрычала:

— Стася няма? — асэнсаваўшы самае страшнае для яе паведамленне, сама сабе ціха адказала: — Стася няма. Стасічак, ррдненькі… Я адчувала… я адчувала… пазаўчора. Я задрамала, і мне ўдарыла ў сэрца. Як балела маё сэрца! — яна роспачліва заплакала.

— Паплач, дачка, паплач.

Аляксей Іванавіч падняўся на калені, лёгка тузануў лейцы, не сцёбнуў больш коней. Сказаў ім ласкава, як дзецям:

— Но, родненькія, но! Вось так, Золатаў, вось так. А як ты хацеў? Усіх караць?

Услухаўся ў вячэрнюю цішыню. Аўтаматныя стрэлы не прагучалі. Значыцца, задняя фурманка ў сяло не ўехала: разлікі яго апраўдаліся.

— Паплач, Аксанка, паплач. Я свае слёзы выплакаў. Но, родненькія, но. Не падвядзіце!

Эпілог

На аўтобуснай станцыі раённага цэнтра было бязлюдна — паўза паміж прыбыццём і адыходам сталічных аўтобусаў. Нават касірша пакінула душнае памяшканне і ў скверыку вязала кофтачку. Там жа на лаўцы спаў пасажыр, што забыўся, у які бок яму ехаць. I там жа, у скверы і на плошчы каля станцыі, хадзіла пажылая жанчына, гады яе выдавалі сівыя валасы, а постаць стройная, абцягнутая элегантнай сукенкай, цяжкаватай, не па пагодзе. Стаяў май, у скверыку расцвіла чаромха, але дзень быў па-летняму спякотны, хоць сонца ўжо і схілілася на вечар,

вісела над затуманенымі дымкай квецені садамі.

Па вуліцы паўз сквер зрэдку праходзілі грузавікі, узнімалі пыл. Касірша сказала жанчыне:

— Ідзіце дадому, Аксана Паўлаўна. Што вам пыл каўтаць? У мяне — служба. Да наступнага рэйса — без малога гадзіна. Прыедзе ваш Ігар Арцёмавіч.

— Прыедзе, канешне. Але я пачакаю. Так мне спакайней. I я люблю глядзець, як людзі прыязджаюць. У Мінску, калі вучылася, я часта хадзіла на вакзал. Інстытут побач. Сяброўкі смяяліся: каго ты чакаеш? Нікога я ке чакала. Ігар тут працаваў. Божа! Як даўно гэта было!

Прайшлі дзве маладзіцы. Ветліва павіталіся:

— Дзень добры, Аксана Паўлаўна.

— Добры дзень.

Адышоўшы, жанчыны гаварылі паміж сабой.

— Доктарка мужа сустракае. Кожны раз — як з далёкай паездкі. А ён — яе. Як маладажоны.

— Але, старамодная пара. У наш час такія рэдкасць. Вунь мой, зараза, сустрэне хіба? Чакай — пасівееш. Вочы чарнілам залье — роднай жонкі не бачыць.

— Распусціліся мужыкі. Ды і бабы не лепшыя. Калі памруць такія, як наш дырэктар, хто дзяцей дабру-розуму навучыць?

Аксана Паўлаўна, праводзячы жанчын позіркам і адчуваючы, што яны гавораць пра яе, стоена ўздыхнула, сказала касіршы:

— Расце наш горад. Я многіх ужо не ведаю. У твар ведаю, а — хто гэта, дзе працуе…

— Дзіва што! Дванаццаць тысяч народу!

Доктар пасміхнулася. Маладая жанчына сказала пра дванаццаць тысяч так, як быццам гэта была бог знае якая лічба — мільён. А яна ледзьве не асуджала сябе. Пражыла тут трыццаць пяць гадоў, калі пачала працаваць урачом пасля інстытута, праз год-два ведала ўсіх, старых і малых, як у роднай вёсцы. Цяпер жа з многімі страчаецца як з незнаёмымі.

— Ды вы прысядзьце хоць. У бальніцы ж таксама на нагах.

— На нагах. Але там я не стамляюся. Я дома стамляюся.

— З унучкай?

— З унучкай? Не, Клава. Быць з унучкай радасць.

— Радасць-то радасць, але некаторыя вас асуджаюць: што вы малых ад бацькоў забіраеце, спачатку сынавых дваіх вырасцілі, цяпер даччына…

— Разумею, што гэта нядобра. Але жыць без Стаські не магу. Халодным потам абліваюся, калі падумаю, што ўвосень яе забяруць, у школу яна будзе хадзіць там, у ваенным гарадку, у бацькоў.

— Хто ваш зяць? Лётчык?

— Лётчык.

— На звышгукавым?

— Іншых цяпер няма,

— Нізавошта не пайшла б замуж за лётчыка. Калаціся перад кожным палётам.

— Да ўсяго, Клавачка, прывыкае чалавек.

— А вось жа вы… чаму вы так перажываеце? Хіба першы раз ваш Ігар Арцёмавіч едзе ў Мінск, калі загадчыкам райана быў, то штодня, можа, ездзіў.

— Цяпер ён хворы чалавек. У яго быў інфаркт.

— А вы не пускайце яго.

— Пра што ты кажаш, Клава! Не пусціць яго нельга. Для такіх людзей, як мой Ігар, бяздзейнасць — самае стрэсавае становішча.

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Хроники Тириса. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Хроники Тириса
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Хроники Тириса. Книга 1

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Т. 03 Гражданин Галактики

Хайнлайн Роберт Энсон
3. Отцы-основатели. Весь Хайнлайн
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Т. 03 Гражданин Галактики

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя