Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

«Хадзі да мяне на службу, ліцвін. Я вазьму цябе ў сталіцу».

Яна вяртала сабе становішча гаспадыні, але голас яшчэ быў афарбаваны цеплынёю, i зараз з гэтае прычыны яна чуе ніякаватасць.

Адказам стаўся смех — вясёлы, здаецца, шчыры i густы, як i валасы яго гаспадара.

Толькі адсмяяўшыся, ён сказаў «не».

«Я ўмею быць шчодрай...»

Ён меў адвагу перапыніць яе.

«Ваша вялікасць, магчыма, тое, што я скажу, будзе смешным ужо для вас.— Голас ліцвіна зрабіўся непрыемна сур'ёзным, у ім не ацалела ні іскрынкі

смеху.— Сентиментальны юнак памёр ува мне так даўно, што я ўжо не памятаю, на якой ростані аплакваў яго. Але гэтаксама даўно я зразумеў, што не змагу жыць без гэтае зямлі. Без Дзвіны, без маіх лясоў, без магільных скляпоў нашага роду. Без таго, што той чуллівы юнак называў радзімай...»

«Цяпер i назаўсёды гэта частка маёй дзяржавы,— суха адказала яна.— Для тваіх дзяцей i ўнукаў радзімаю будзе ўжо Расея».

I зноў спальня пачула смех, але іншы: у ім гучала не толькі адмаўленне.

«Ваша вялікасць, няўжо вы насамрэч уяўляеце, што ўсё гэтак проста? Душа не можа ў адну цудоўную раніцу прачнуцца падданаю іншай дзяржавы».

«Ёсць розныя душы, ліцвін. Як ты ведаеш, шляхта, што прынесла мне прысягу, атрымала поўныя правы расейскага дваранства».

«Калі чалавека пазбаўляюць шляхецтва, ён не перастае быць шляхцічам».

«Ты павінен зразумець, што i тыя землі,— яна паказала на вакно, за якім плыла начная рака,— таксама будуць належаць Расеі. Праз год ці праз дзесяць — для гісторыі гэта імгненне. Людзі народзяцца, а землі — не. Я хачу, каб нашы ўнукі былі аднолькава рускімі i жылі, як родныя...»

Яна не заўважыла, калі перайшла на расейскую мову. Ён працягваў адказваць па-французску.

«Няўжо, вы думаеце, можна забыць...»

«Усё,— абсекла яна,— усё трэба забыць, ліцвін. Забыць дзеля міру, спакою i любові».

«Дзеля любові...»

Ён паўтарыў апошнія словы, як рэха, i пацягнуўся да яе.

Цяпер яна чула ў ім не толькі грымучую сумесь звера i паляўнічага. Яе пачуццё не паспела акрэсліцца ў думку, проста яна, імператрыца, ужо ведала, што — незалежна ад таго, ці прысягнуў ліцвін расейскаму трону — ён не быў яе падданым. Яна адчувала ў ім небяспеку, i гэта адно мацней распальвала яе. Напэўна, штосьці падобнае адчуваў i ён — вядзьмак, паляўнічы, вораг...

А можа, думаецца імператрыцы зараз, ёю кіравала ілюзія? Можа, блізкасць была неўсвядомлена абраная як галоўны аргумент у неспадзяванай спрэчцы, што пагражала стаць каламутным сном іхняе бяссоннае ночы?

Яна не пярэчыла, калі ён рашуча сцягваў яе з ложка на падлогу. Вусны i рукі паляўнічага зноў ператвараліся ў дзесяткі вуснаў i рук, якія абдымалі i лашчылі яе беспамылкова i таленавіта, але ў яе істоце нараджаўся пратэст. 3 такой адлучана-халоднай жарсцю, з такім самым майстэрствам ён мог бы любіць недзе пад стогам якую-небудзь шляхцянку з пасагам з дзесяці прыгонных душ. I ўсё ж жаданне перамагала, i не шляхцянка, а яна, імператрыца, мусіла таймаваць сябе, адтэрміноўваць імклівае набліжэнне

таго моманту, калі, ужо незалежна ад яе волі, з грудзей вырвецца вызвалены шчаслівы стогн...

Блізкасць сталася не фіналам, як яна спадзявалася, a ўсяго пярэрваю ў размове, нітку якой ён звязаў адразу, як толькі яны прылеглі на ложак,— быццам проста на нейкі час пакідаў спальню i вось вярнуўся.

«Ваша вялікасць, у мяне двое сыноў, i я сумняваюся, што ў ix кароткая памяць...»

«Памяць, ліцвін, аблудная, a гісторыя — заўсёды хлуслівая. Ты ведаеш, ёсць безліч азначэнняў навукі Кліо. Мне даспадобы вось гэтае: кніга, якую пішуць пераможцы».

Ён азваўся не адразу.

«Яшчэ гісторыю называюць плоццю часу. Яна ўмее супраціўляцца. Яна можа быць зброяй».

Ёй праглася хутчэй скончыць размову, што з кожнай хвілінаю рабілася ўсё больш няўтульнаю, i разам з тым яна ведала, што трэба дагаворваць да канца.

«Людзі ва ўсе часы хочуць, каб ім паўтаралі прыгожыя казкі...»

Ён зноў памарудзіў з адказам, аднак засталося ўражанне, што яму няцяжка знайсці патрэбныя словы, проста ён лічыць, што ўсё ўжо сказана раней.

«Так, хочуць. Але не ўсе. Будуць i тыя, хто не захоча верыць казкам».

«Ix заўсёды будзе меншасць, ліцвін».

Гэтым разам ён зрэагаваў імгненна.

«Але яны заўсёды будуць, ваша вялікасць. Як бы вам ці мне ні хацелася іншага. I яны ніколі не пагодзяцца з лесам, які абралі не самі. Ніколі, ваша вялікасць».

У ягоным голасе ёй прымроіўся сум. Аднак, седзячы пры бюро над няскончаным лістом, яна разумев, што памылілася.

Трэці раз паляўнічы смяяўся, калі яна запыталася, якую ўзнагароду ён хацеў бы атрымаць на памяць пра сённяшнюю ноч: гэты збудаваны адмыслова дзеля яе прыезду палацык, грошы, пярсцёнак з дыяментам?..

Ён хутка абарваў смех.

Яму будзе досыць успамінаў пра шчасце дзяліць ложак з імператрыцаю.

Яна не ўзялася б сцвярджаць, што шчырасць гэтых слоў была разбаўленая нечым іншым, аднак якраз пасля ix яна i вырашыла застацца сам-насам з сабою...

Сонца даўно ўзышло. Гадзіннік паведамляў, што да ранішняга дакладу менш за гадзіну, а на восем раніцы прызначаны ад'езд.

Імператрыца перачытвае ліст да сына i застаецца незадаволенай. Ды часу што-небудзь дадаваць няма: у спальню вось-вось увойдуць слугі.

Канчаткова развітваючыся з ноччу i пачынаючы дзень, яна падыходзіць да вакна. На Дзвіне, бліжэй да «польскага» боку, з'яўляецца рыбацкая лодка.

Нейкі момант імператрыца чуецца самотнай i стамлёнаю. Але яна з дзяцінства асвоіла навуку не папускацца хвілінам слабасці, калі жыццё раптам выдае марнай мітрэнгаю.

Страпянуўшыся, як вялікая птушка, яна вяртаецца да бюро i ставіць на лісце дату: 22 траўня 1780 года.

Час выклікаць слуг. Аздоблены двума купідончыкамі званок-лілея стаіць на кансолі каля высокіх цяжкіх дзвярэй. Імператрыца бярэ яго, i яе рука замірае.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Газлайтер. Том 29

Володин Григорий Григорьевич
29. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 29

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Сердце зимы

Джордан Роберт
9. Колесо Времени
Фантастика:
фэнтези
8.73
рейтинг книги
Сердце зимы

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4