Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьцяна

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Вельмі проста, вучыцель. I рэвалюцыя павінна чымсь харчавацца. Дужа пражорлівая жывёліна, чым болей жарэ, тым болей хочацца, — прашамкаў Эсэр.

— Во дзіва! — раздумна сказаў Блатняк. — А казалі: свобода, свабода…

— Тут во якое дзела, — пачаў ахвотна тлумачыць стары. — Свабода гэта сымбаль, філязофская катэгорыя. Свабода наогул. Народу яна без патрэбы, народ і ня ведае, што зь ёй рабіць. Бо ён ніколі зь ёй ня меў справы. Народу патрэбна, каб над ім гаспадарылі, гэта ў ягонай крыві. Найлепш — чужаземцы. Прыйдзіце і валадарце намі, бо зямля наша вялікая, а парадку ў ёй няма.

— Гэта вы памыляецеся, — сказаў Эсэр. — Ёсьць свабода! За тую свабоду наша партыя эсэраў на катарзе гніла.

— Не супярэчу, можа, і

гніла. Але за якую свабоду? За свабоду для сябе, а не для народа. Народу не свабода, а бізун добры самы раз будзе.

— Ну, тады вы рэакцыянэр! I манархіст, мабыць?

— Хай сабе і манархіст, — не пярэчыў Стары. — Але вы азірніцеся, што вырабляе той ваш народ на свабодзе. Вунь у нас, у мястэчку. Жыў такі пан Красоўскі, небагаты, шляхетнага роду. Палац каменны тры стагодзьдзі прастаяў ля ракі. Дык гэтыя местачкоўцы, свае ж сяляне, прыйшлі, пачалі цягнуць, рабаваць. Віна знайшлі, напіліся, падпалілі стайню. Стары пан кажа: «Што ж вы робіце, як вам ня сорамна?» А яны: «Дык ці ж гэта мы пачалі? Такія парадкі, закон у Піцеры выйшаў — свабода! Расея гіне, трэба хапаць, каб не прапала. Пакуль свабода». I разрабавалі, і папалілі — і палац, і службы. А старога Красоўскага сьвятар ледзьве ўратаваў ад п'яных. А вы кажаце — свабода! Паглядзіце, хто нас сюды папрыводзіў, хто страляць будзе. Хіба тыя людзі не з народа? А тыя, што ў ЧК сядзяць, хіба не за народ? Хоць бы на словах.

— Во, менавіта на словах, — падхапіў Эсэр. — А па сутнасьці гэта шкурнікі. Прыстасаванцы да сьвятой сацыялістычнай ідэі ўсе гэтыя бальшавікі, чэкісты…

— Якая ідэя, такія да яе й прыстасаванцы, — упарта пярэчыў Стары. — Калі ідэя гэтак абрастае прыстасаванцамі, значыць, благая ідэя.

— Ну, пра ідэю так не кажыце. Ідэя роўнасьці і брацтва — найлепшая з ідэяў. Ад часу францускай рэвалюцыі…

— Роўнасьці, кажаце, брацтва? Колькі за тое крыві пралілося, а дзе тое брацтва? Усё шалёная барацьба, брат на брата, кляса на клясу. Столькі стагодзьдзяў мінула, а нічога не мяняецца.

— Зьменіцца. Рэвалюцыя толькі пачатак.

— Які пачатак, такі, мусіць, і працяг будзе.

— Не, будзе лепшы. Залаты век наперадзе.

— Дай-та Бог… Ды дужа сумнеўна.

Паручнік маўчаў і слухаў. Увогуле іхныя довады былі збольшага яму знаёмыя, гэткага і да таго падобнага ён нямала ўжо наслухаўся, асабліва за час рэвалюцыі. Скептычныя погляды старога настаўніка былі бліжэй да ягонай сьвядомасьці, чым бадзёрыя запэўненьні Эсэра. Ня мог ён прыняць самаўпэўненую балбатню людзей, якіх не паважаў менавіта за іх крыклівую настырнасьць у справе свабоды. Гэта не пачуцьцё, гэта спрэс словы. Сапраўднае пачуцьцё маўклівае, яно выказваецца болей справай, ды не траскучымі словамі. Лёгка было крычаць аб свабодзе народа, калі гэта ні да чога не абавязвала, трудней было для яго нешта зрабіць. I нават не для народа, а для групы людзей, для некалькіх чалавек. Як толькі зьяўлялася такая неабходнасьць, тады ўся рэвалюцыйная пыха з гэтых людзей зьлятала, і яны рабіліся, бы пухіры, зь якіх выпусьцілі паветра. Зрабіць што-небудзь для бліжніх яны ня ўмелі. Лацьвей было для народа. Але ў разуменьні паручніка народ здаваўся разумовай абстракцыяй, канкрэтна ён яго ўявіць ня мог, як ня мог уявіць сутнасьці сьмерці або бясконцасьць сусьвету. Мусіць, тое было за межамі ягонага досьведу і здольнасьцяў да ўяўленьня.

Затое ён няблага навучыўся бачыць і разумець асобнага чалавека, хоць бы й гэтых розных, выпадкова сабраных у купецкім сутарэньні людзей. I ён мог прыкладна вызначыць, што ў кожнага за душой, і на што кожны зь іх здольны. Ён думаў, што перад пагрозай пагібелі кожны зь іх пашчыруе ў змаганьні за жыцьцё; усё ж яны разумелі, што літасьці ад ЧК ня будзе. Некаторае падазрэньне ў яго выклікаў хіба што Маўчун, які аддаў яму боты, — надта лёгка аддаў, без шкадаваньня. Яго зацятая маўклівасьць таксама магла значыць рознае. Блатняк хоць і не выклікаў асаблівых сымпатыяў, але да справы, якую

яны задумалі, здаецца, мог прычыніцца няблага. Эсэр, мабыць, быў хітрэйшы, чым выяўляў сябе ў гэтай камэры. Ну, але што рабіць, выбар у паручніка быў невялікі.

— А вы, афіцэр, адкуль родам? — запытаўся Эсэр. — Са сталіц, мабыць?

— Не, не са сталіц. З-пад Полацка.

— А, мабыць, з фальваркоўцаў?

— Вы ўгадалі, — згодна адказаў паручнік і болей пра сябе не сказаў нічога. I ад таго, што паведаміў, стала няёмка, нібы чымсь пахваліўся. Мусіць, было б лепш, калі б ён назваўся сацыялістам ці простым рабочым, блатняком нават. Але іграць чужыя ролі паручнік ня ўмеў, адчуваў да таго ледзьве не фізычную гідоту, хоць і праўду пра сябе казаў каму-небудзь рэдка, у скрайнім выпадку. Як тут вось. Сказаў, бы распрануўся перад людзьмі ў гэтай сьмярдзючай цемры. Усё ж вялікая справа ананімнасьць, якая цяпер рэдка здараецца на людзях (хіба што ў дарозе), калі ні да цябе, ні ў цябе няма ніякае справы да іншых. Тут вось такая справа знайшлася.

— Ну, фальваркоўцы, як і дваране, розныя бываюць, — памяркоўна сказаў Блатняк. — Каторыя і нішто.

— Яны, можа, і нішто, — шапялявячы, запярэчыў Эсэр. — Але як кляса — ворагі рэвалюцыі. Контра!

У куце, чуваць было, заварушыўся стары настаўнік.

— Вось, пан эсэр, вы ўсё вялікімі катэгорыямі: кляса, народ. Але хто калі з вас меў справу цалкам з клясай або народам? Усё, ведаеце, болей з суседам, гандляром ці прыказчыкам. З кожным упаасобку. А прывыклі абагульняць.

Мабыць, так, схаластыка, — падумаў паручнік. Але кепска нават ня тое, што ў некаторых галовах укаранілася тая схаластыка, горай, што схаластыка стала дзяржаўнай дактрынай, ад якой так ці інакш залежаць лёсы тысячаў, калі не мільёнаў людзей.

— Ня клясавы ў вас падыход, — бяз злосьці, аднак, мовіў Эсэр.

— Ня клясавы, праўда. Боскі. Усё ж Бог стварыў чалавека, а ня клясы, партыі. Клясы і партыі — гэта, мабыць, справа нячысьціка. На пакуту людзям.

— Каб адно адным паганялі, — як заўжды зьедліва ўставіў Блатняк і запытаўся з выклікам: — Праўда, Маўчун?

— Можа, і праўда, — не адразу, спаважна адазвалася зь цемры. Блатняк пачакаў, мабыць, думаў учуць і яшчэ што, але далей было маўчаньне.

— А цябе завошта сюды, калі не сакрэт?

— За цара, — не адразу, з натугай адказаў Маўчун.

— Ты што — радня яму?

— Не, не радня.

— Дык пры чым тут цар?

— Вартаўнік я. Ва ўправе служыў. А яны прыйшлі партрэт скідваць…

— Хто яны?

— Ды гэтыя… Чэкісты. Дык я… Узяў тапор і…

— I пасек іх? — зь цікавасьцю дапытваўся Блатняк.

— Не-а. Аднаго толькі. Галоўнага.

— Да-а, — сказаў эсэр. — Кепскія твае справы.

— Ну, — проста пагадзіўся Маўчун.

Няпэўная начная ціша ў сутарэньні зноў парушылася нейкімі невыразнымі галасамі ў тым канцы калідора, прагучала лаянка, падобна, там некага білі, — прывялі ці, можа, зноў выводзілі на расстрэл ці на допыт. У камэры прыціхлі, услухоўваючыся, са страхам чакаючы кепскага. Паручнік пасунуўся ад дзьвярэй у кут, так было зручней, калі што, кінуцца ў дзьверы. Кепска, думаў ён, што скрозь было цёмна, у цемры можна было памыліцца. Затое, можа, лепш будзе ўцякаць. Хоць як там ужо выйдзе. Цяпер ня шмат прадугледзіш.

— Значыць, так, — ціха сказаў ён. — Расчыняць, і я кідаюся. За мной — вы, — ён дакрануўся да выцягненай нагі Блатняка. — Зараз жа астатнія.

— Тады трэба перасесьці, — сказаў Блатняк. — Маўчун ня пойдзе, дык ён каб у канцы. Хай перасядзе з вучыцелем.

— Хай перасядуць, — пагадзіўся паручнік.

Трошкі стогнучы, Маўчун падняўся са свайго наляжанага месца і палез у кут да Старога. Той таксама нешта мармытаў сабе, незадаволены чымсь. Аднак паручнік ня надта іх слухаў — ён стараўся не прамінуць які рух у калідоры, каб ня даць застаць іх зьнянацку. Рух там, аднак, заглух, мабыць, каго было трэба, вывелі, і ў сутарэньні зрабілася па-начному ціха.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Бастард Императора. Том 14

Орлов Андрей Юрьевич
14. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 14

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Ву Тим
Деловая литература:
о бизнесе популярно
5.00
рейтинг книги
Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Адепт

Листратов Валерий
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Адепт

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон