Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Ганна Андрэеўна. Ну, багаслаўляй!

Хлестакоў падыходзіць з Мар'яй Антонаўнай.

Гараднічы. Хай багаславіць вас Бог, а я не вінаваты.

Хлестакоў цалуецца з Мар’яй Антонаўнай. Гараднічы глядзіць на іх.

Гараднічы. Што за ліха! Запраўды! (Працірае вочы). Але, але, цалуюцца! праўда цалуюцца! Як быццам-бы праўда нарачоны! Эхэ! Якое шчасьце наперла! Вось табе маеш! [17]

17

У

арыгінале гэты абзац гучыць так: «Что за черт! в самом деле! (Протирает глаза). Целуются! Ах, батюшки, целуются! Точный жених! (Вскрикивает, падпрыгивает от радости). Ай, Антон! Ай, Антон! Ай, городничий! Вона, как дело-то пошло!»

Зьява XVI

Тыя самыя й Восіп.

Восіп. Коні гатовыя.

Хлестакоў. А, добра… я зараз.

Гараднічы. Маеце ласку ехаць?

Хлестакоў. Але, еду.

Гараднічы. А калі-ж, гэта значыцца… Самі мелі ласку напомніцца што да, здаецца, што да вясельля?

Хлестакоў. А гэта ў мяне раптам, я еду толькі на адзін дзень да дзядзькі — багаты стары; а заўтра-ж і назад.

Гараднічы. Ня важымся ніяк запыньваць, у надзеі шчасьлівага звароту.

Хлестакоў. Як-жаж, як-жаж, я раптам. Бывайце, каханьне маё… не, прост не магу выказаць. Бывайце, сэрцайка! (Цалуець ёй у руку).

Гараднічы. Ды ці ня трэба на дарогу чаго? самі мелі ласку, здаецца, патрабаваць грошай?

Хлестакоў. О, не, навошта гэта? (Крыху падумаўшы). А зрэшты, бадай што.

Гараднічы. Колькі саміх ласка?

Хлестакоў. Ды вось тады самі далі дваста, ці бо ня дваста а чатырыста, — я ня хочу скарыстаць із саміх памылкі, — дык, бадай што, і цяперака гэтулькі сама, каб ужо рыхтык было восемсот.

Гараднічы. Зараз! (Выймае з папяроўніка). Яшчэ, як знарок, саманавюсенькімі паперкамі.

Хлестакоў. А, але! (Бярэ й разглядае асыгнацыі). Гэта добра! Гэта-ж, кажуць, новае шчасьце, калі новенькімі паперкамі?

Гараднічы. Чыста так!

Хлестакоў. Бывайце, Антоне Антонавічу! Вельмі абавязаны за саміх гасьціннасьць; мне нідзе ня было гэткага добрага прыняцьця. Бывайце, Ганна Андрэеўна. Бывайце, маё сэрцайка, Мар’я Антонаўна!

Выходзяць [18] .
За сцэнай.

Голас Хлестакова. Бывайце, анёл душы мае, Мар’я Антонаўна.

Голас гараднічага. Як-жа гэта самі? Проста гэтак на перакладной і едзеце?

18

Гэтая рэмарка прапушчаная ў перакладзе.

Голас Хлестакова.

Але, я звык ужо гэтак. У мяне галава баліць ад рэсораў.

Голас хурмана. Тпр…

Голас гараднічага. Дык, прынамся, чым-небудзь заслаць, хоць бы дыванікам. Ці не загадаеце, я скажу падаць дыванік.

Голас Хлестакова. Не, навошта? гэта пустое; а, зрэшты, бадай што, хай даюць дыванік.

Голас гараднічага. Гэй, Аўдоцьця! бягай у камору, дастань дыван самалепшы, што па блакітным дне, пэрсыдзкі, хутчэй!

Голас хурмана. Тпр…

Голас гараднічага. Дык калі-ж загадаеце чакаць на саміх?

Голас Хлестакова. Заўтра ці пасьлязаўтра.

Голас Восіпа. А, гэта дыван? давай яго сюды, кладзі во гэтак! цяперака давай з гэтага боку сена.

Голас хурмана. Тпр…

Голас Восіпа. Вунь з гэнага боку! сюды! яшчэ! добра! Слаўна будзе! (Б’е рукой па дыване). Цяпер сядайце, ваша чэсьць.

Голас Хлестакова. Бывайце, Антоне Антонавічу!

Голас гараднічага. Бывайце, ваша дастойнасьць!

Жаноцкія галасы. Бывайце, Іване Аляксандравічу!

Голас Хлестакова. Бывайце, матуленька!

Голас хурмана. Гэй, вы, залётныя!

Званочак зьвініць. Заслона апушчаецца.

Дзея пятая

Той самы пакой.

Зьява І

Гараднічы, Ганна Андрэеўна й Мар’я Антонаўна.

Гараднічы. Што, Ганна Андрэеўна? га? ці думала ты што-небудзь аб гэтым? Гэнкі багаты прыз, паганства! Ну, прызнайся шчыра: табе і ўва сьне ня сьнілася — проста зь якое-небудзь гараднічыхі й раптам, цьфу ты, паганства, зь якім д’яблам спараднілася.

Ганна Андрэеўна. Ані не; я даўно гэта ведала. Гэта табе дзівоты, бо ты просты чалавек, ніколі ня бачыў прыстойных людзей.

Гараднічы. Я сам, матухна, прыстойны чалавек. Аднак-жа, праўда, як падумаеш, Ганна Андрэеўна, якія мы з табою цяперака птушкі зрабіліся! га, Ганна Андрэеўна! Высокага лёту, ліха матары! Чакай-жа, цяпер-жа я задам перцу ўсім гэтым ахвотнікам падаваць просьбы й даносы! Гэй, хто там?

Уваходзіць квартальны.

А гэта ты, Іван Карпавіч! А закліч сюды, браце, купцоў. Вось-жа я іх, рыштанюжынаў! Дык жаліцца на мяне! Бач ты, пракляты юдзейскі народ, чакайце-ж, галубочкі! Перш я вас карміў да вусоў усяго, а цяперака накармлю да барады. Запішы ўсіх, хто толечкі хадзіў біць чалом на мяне і вось гэтых болей за ўсё пісакаў, пісакаў, што закручвалі ім просьбы. Ды абвесьць усім, каб ведалі, што вось, пыні, які гонар Бог паслаў гараднічаму, што выдае дачку сваю — ня тое, каб за якога простага чалавека, а за такога, што й на сьвеце йшчэ не было, што можа ўсё зрабіць, усё, усё, усё! Усім абвесьць, каб усе ведалі! Крычы на ўвесь народ, лупі ў званы, ліха матары! ужо як сьвята, дык сьвята!

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Белый Волк

Мазин Александр Владимирович
2. Викинг
Приключения:
исторические приключения
9.12
рейтинг книги
Белый Волк

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Курс 1. Октябрь

Фокс Гарри
2. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Октябрь

Старый, но крепкий 5

Крынов Макс
5. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
аниме
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 5

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6