Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Бобчынскі. Як-жа, маю вельмі ніжэйшую просьбу.

Хлестакоў. А што, аб чым?

Бобчынскі. Я прашу саміх шчыра-шчыра, як паедзеце ў Пецярбург, скажэце ўсім тамака вяльможам розным, сэнатарам і адміралам, што вось, ваша яснасьць, ці дастойнасьць, жывець у такім а такім горадзе Пётра Іванавіч Бобчынскі. Гэтак і скажэце: жывець Пётра Іванавіч Бобчынскі.

Хлестакоў. Вельмі добра.

Бобчынскі. Ды калі гэта й цару імпэратару давядзецца, дык скажэце й цару, што вось, пыні, ваша імпэратарская вялікасьць,

у такім а такім горадзе жывець Пётра Іванавіч Бобчынскі.

Хлестакоў. Вельмі добра.

Добчынскі. Прабачце, што гэтак абцяжылі саміх сваім быцьцём.

Бобчынскі. Прабачце, што гэтак абцяжылі саміх сваім быцьцём.

Хлестакоў. Дарма, дарма! Мне вельмі прыемна! (Выпраўляе іх).

Зьява VIII

Хлестакоў адзін.

Тутака шмат чыноўнікаў. Мне здаецца, аднак-жа, што мяне маюць за дзяржаўнага чалавека. Пэўна, я ўчора ім падпусьціў пылу. Гэнкае дураньнё! Напішу-ткі я пра ўсё ў Пецярбург да Трапічкіна: ён папісваець артыкульчыкі — хай-жа ён іх паабстрыквае добранька. Гэй, Восіп! падай мне паперы й чэрні!

Восіп вызірнуў зь дзьвярэй, праказаўшы: «Зараз».

А ўжо Трапічкіну, чыста, калі гэта трапіць на зубок, — сьцеражыся: бацькі роднага не пашкадуе дзеля слоўца, і капейчыну таксама любіць. Зрэшты, чыноўнікі гэтыя добрыя людцы; гэта зь іхнага боку слаўная рыса, што яны напазычалі мне. Перагледжу знарок, колькі ў мяне грошай. Гэта ад судзьдзі трыста, гэта ад паштмайстра трыста, шэсьцьсот, семсот, восемсот… якая зацухмоленая паперынка! Восемсот, дзевяцьсот… Ого! За тысячу перакінулася… А ну-ж, цяперака, капітане, падкруціся ты мне адно цяперака, палядзімо, хто каго.

Зьява IX

Хлестакоў і Восіп, із чэрняю й папераю.

Хлестакоў. Ну што, бачыш, дурніла, як мяне частуюць і прыймаюць? (Пачынае пісаць).

Восіп. Але-ж, дзякуй Богу! Толькі ведаеце што, Іване Аляксандравічу?

Хлестакоў. А што?

Восіп. Выяжджайце адсюля! Дальбог, пара ўжо!

Хлестакоў (піша). Во дурніна! Чаму?

Восіп. Ды так. Бог і зь імі з усімі! Пагулялі тутака два дзянёчкі, — ну, і досыць. Што зь імі доўга зьвязвацца! Плюньце на іх! Няўрокам кажучы, які-небудзь іншы наедзе! А коні тутака слаўныя — гэтак-бы закацілі.

Хлестакоў (піша). Не, мне йшчэ хочацца пажыць гэтта. Няхай заўтра.

Восіп. Ды што заўтра! Дальбог, паедзьма, Іване Аляксандравічу! Яно хоць і вялікі тутака гонар самім, ды ўсё-ж, ведаеце, лепш выехаць баржджэй. Гэта-ж саміх, праўдачка, за кагосьці іншага маюць, і, татуля будуць гневацца, што гэтак забавіліся. Гэтак-бы, праўда-ж, закацілі слаўна! а коняй-бы важнецкіх тутака далі.

Хлестакоў (піша). Ну, добра. Аднясі адно наўперад гэты ліст,

бадай, разам і падарожную вазьмі. Ды затое глядзі, каб коні добрыя былі. Хурманом скажы, што я буду даваць па рублі ў зубы, каб так, як фэльд’егеры, кацілі! і песьні-б пяялі! (Піша далей). Уяўляю, Трапічкін памрэ зусім…

Восіп. Я, спадару, выпраўлю яго з чалавекам тутэйшым, а сам лепш буду пакавацца, каб ня сыйшоў час надарэмна.

Хлестакоў. Добра, прынясі адно сьвечку.

Восіп (выходзіць і гаворыць за сцэнай). Гэй, слухай, браце! Занясеш ліста на пошту, і скажы паштмайстру, каб ён прыняў бяз грошай, ды скажы, каб зараз прыгналі да пана самалепшую тройку кур’ерскую, а прагону, скажы, пан ня плаціць: прагон, бач, скажы, дзяржаўны. Ды каб усё спрытней, а не дык, бач, пан злуе. Чакай, яшчэ ліст не гатовы.

Хлестакоў (піша далей). Цікава ведаць, дзе ён цяпер жыве, пры Паштамцкай ці пры Гарохавай. Ён-жа таксама любіць часта перабірацца з кватэры й не даплачваць. Напішу наўдачу на Паштамцкую. (Складае й надпісвае).

Восіп прыносіць сьвечку. Хлестакоў пячатае. Тымчасам чуваць голас Дзяржыморды: «Куды прэшся, барада? Кажуць табе, нікога не загадана пушчаць».

Хлестакоў (дае Восіпу ліст). Маеш, занясі.

Галасы купцоў. Дапусьцеце, бацюхна, ня можаце не дапусьціць: мы ў справе прыйшоўшы.

Голас Дзяждыморды: Пайшоў, пайшоў! Ня прыймае, сьпіць.

Гармідар павялічваецца.

Хлестакоў. Што там гэткае, Восіп? Палядзі, што за гармідар.

Восіп (пазіраючы ў вакно). Купцы нейкія хочуць увайсьці, ды ня пушчае квартальны. Махаюць паперамі, пэўна, саміх хочуць бачыць.

Хлестакоў (падыходзячы да вакна). А што вы, даражэнькія?

Галасы купцоў. Ды твае ласкі ўпадаем! Загадайце, спадарочку, просьбу прыняць.

Хлестакоў. Упусьцеце іх, упусьцеце! Хай ідуць [15] .

15

Далей у арыгінале «Осип, скажи им: пусть идут» — гэтая фраза ў перакладзе прапушчаная.

Восіп выходзіць.

Хлестакоў (прыймае з вакна просьбы, разгортаець адну зь іх і чытае:) «Яго высокачэснаму сьветласьці спадару фінансаваму ад купца Абдуліна…» Ліха ведае, што: і чыну такога няма!

Зьява X

Хлестакоў і купцы, з корабам віна й цукровымі галовамі.

Хлестакоў. А што вы, даражэнькія?

Купцы. Чалом б’ем вашай ласцы.

Поделиться:
Популярные книги

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Родословная. Том 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 5

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4