Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Паштмайстар. Чыстая праўда.

Хлестакоў. Гэта-ж толькі ў сталіцы бон-тон, і няма правінцыяльных гусей. Як саміх погляд, ці-ж ня так?

Паштмайстар. Так чыста! (Набок). А ён, аднак-жа, ані не ганарысты: пра ўсё распытваецца.

Хлестакоў. А гэта-ж, аднак, прызнайцеся, гэта-ж і ў маленькім гарадку можна пражыць шчасьліва?

Паштмайстар. Чыста так.

Хлестакоў. На мой погляд,

чаго трэба? Трэба толькі, каб цябе паважалі, любілі шчыра, — ці-ж ня праўда?

Паштмайстар. Чыста справядліва.

Хлестакоў. Я, прызнаюся, рады, што самі аднаго погляду са мною. Мяне, пэўна-ж, назавуць дзіўным, ды ўжо ў мяне гэткі характар. (Пазіраючы ў вочы яму, кажа сам сабе). А ну, папрашу-ткі я ў гэтага паштмайстра пазычыць. (Уголас). Які дзіўны са мною выпадак: у дарозе чыста пратраціўся. Ці ня можаце самі пазычыць мне трыста рублёў?

Паштмайстар. Чаму-ж, чаму? За найвялікшае шчасьце. Восьдзе, будзьце ласкавы. Ад сэрца гатовы служыць.

Хлестакоў. Вельмі ўдзячны! А я, прызнаюся, сьмерць як ня люблю адмаўляць сабе ў дарозе, дый навошта? Ці-ж ня так?

Паштмайстар. Так чыста. (Устае, выцягваецца й прытрымлівае шпагу). Ня важуся больш турбаваць сваім тут быцьцём… Ці ня будзець якое заўвагі ў галіне паштовага кіраўніцтва?

Хлестакоў. Не, нічога!

Паштмайстар раскланьваецца й выходзіць.

Хлестакоў (адзін, раскурваючы цыгару). Паштмайстар, мне здаецца, таксама вельмі слаўны чалавек. Прынамся, прыслужлівы; люблю гэткіх людзей.

Зьява V

Хлестакоў і Лукаш Лукашовіч, які мала не выпіхаецца зь дзьвярэй. Адзаду ў яго чуваць мала ня ўголас: «Чаго баішся?»

Лукаш Лукашовіч (выцягваючыся не бяз дрыготкі й прытрымваючы шпагу). Маю гонар рэкамэндавацца: інспэктар школаў, тытулярны раднік Хлопаў!

Хлестакоў. А, прашу ласкі! Сядайце, сядайце! Ці ня хочаце цыгарачку? (Падаець яму цыгару).

Лукаш Лукашовіч (сам сабе, у ненаважнасьці). Вось табе штука! Ужо на гэта ніяк не падумаў. Браць ці ня браць?

Хлестакоў. Вазьмеце, вазьмеце; гэта людзкая цыгарка! Пэўна-ж, ня тое, што ў Пецярбургу. Там, бацюхна, я папакурваў цыгаркі па дваццаць пяць рублёў сотачка, прост ручкі сабе пасьля пацалуеш, як выкурыш. Вось агонь, закурэце. (Падаець яму сьвечку).

Лукаш Лукашовіч спрабуе закурыць і ўвесь калоціцца.

Хлестакоў.

Ды не з таго канца!

Лукаш Лукашовіч (ад сполаху ўпусьціў цыгару, плюнуў і махнуў рукою, сам сабе). Ліхенька з усім! загубіла праклятая боязь!

Хлестакоў. Самі, як бачу, не ахвотнік да цыгаркаў. А я прызнаюся, гэта мая слабасьць. Вось яшчэ наконт жаноцкае палавіны, дык не магу быць бязуважным. Як самі? Якія самім больш падабаюцца, брунэткі ці блёндынкі?

Лукаш Лукашовіч знаходзіцца ў поўным нездаўменьні, што сказаць.

Хлестакоў. Не, скажэце шчыра, брунэткі ці блёндынкі?

Лукаш Лукашовіч. Ня важуся ведаць.

Хлестакоў. Не, не, ня выкручвайцеся! Мне хочацца ведаць канечна саміх густ.

Лукаш Лукашовіч. Адважуся далажыць… (Набок). І сам ня ведаю, што кажу; у галаве ўсё пайшло карагодам.

Хлестакоў. А! А! ня хочаце сказаць. Пэўна, ужо якая брунэтка зрабіла самім маленькую загваздачку! Прызнайцеся, зрабіла?

Лукаш Лукашовіч маўчыць.

Хлестакоў. А! А! пачырванелі, бачыце, бачыце! Чаму-ж самі ня кажаце?

Лукаш Лукашовіч. Забаяўся, ваша чэ…. дастой… яск… (Набок). Прадаў, прокляты язычына, прадаў!

Хлестакоў. Забаяліся? А ў мяне ўваччу, праўда, ёсьць штосьці гэткае, што наганяе боязі. Прынамся я ведаю, што ніводная жанчына ня можа іх вытрымаць, ці ж ня так?

Лукаш Лукашовіч. Так чыста.

Хлестакоў. Вось са мною дзівосьнейшы выпадак — у дарозе зусім пратраціўся. Ці ня можаце самі пазычыць трыста рублёў?

Лукаш Лукашовіч (хапаючыся за кішаню. Сам сабе). Вось-жа штука, калі няма! Ёсьць, ёсьць! (Выймае й падае, калоцячыся, асыгнацыі).

Хлестакоў. Шчыра дзякую.

Лукаш Лукашовіч. Ня важуся больш турбаваць быцьцём.

Хлестакоў. Бывайце.

Лукаш Лукашовіч (ляціць вон блізу бегма й гаворыць набок). Ну, дзякуй Богу! ану-ж не зазірне ў клясы.

Зьява VI

Хлестакоў і Арцём Піліпавіч, выцягнуўшыся й прытрымваючы шпагу.

Арцём Піліпавіч. Маю гонар рэкамэндавацца: апякун богугодных установаў, надворны раднік Земляніка.

Хлестакоў. Дабрыдзень, шчыра прашу сесьці.

Арцём Піліпавіч. Меў гонар таварышаваць самім і прыймаць асабіста ў давераных майму дагляданьню богугодных установах.

Поделиться:
Популярные книги

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Родословная. Том 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 5

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4