Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Крымская армія, выступіўшы вонкі, вымкнуўшыся часова на стэпавую прастору, не была здатнай, ніяк не магла доўга развіваць наступ, бясконца пашыраць фронт, бо ў любы час плеўка расцягнулася б і лопнула. Нельга бясконца дзьмуць у шарык. Гэта не кажучы пра бясспрэчны, няўмольны факт: яе напружаныя высілкі з поўначы гнялі адной толькі ўжо сваёй вагой, цяжарам, масай значна большыя чырвоныя арміі. І яна, крымская армія, неўзабаве сама, без ніякай каманды, адчула, што далейшы рух наперад самагубчы. Яна расцягнула лукавіну фронту да небяспечнай мяжы, калі ён неўзабаве пачне свіціцца нібы старое радно і стане зусім некантралявана ў самых нечаканых месцах лопацца, дзерціся і вызваленую часова тэрыторыю заліе як атрамантам чырвоная конніца.

Так-так, крымская армія ў рэшце рэшт адхінулася, адхапіла

руку, як ад напаленага жалеза, як ад полымя, стала выдыхацца як адкаркаванае нават не віно, а хутчэй піва, самаадвольна адрэагавала, як рэагуе жывая губка ў небяспечнай сітуацыі. І пачала сціскацца чыгрыннай скураю, змяншаючы імкліва заняты раней абшар, грамадзячыся на ўваходзе, загушчаючыся, каб закаркаваць, запячатаць нібы сургучом бутлю. Але не выйшла, яна працягвала залівацца назад праз рыльца, як у пушчанай адваротна кінастужцы, у судзіну паўвострава. Атрымлівалася старая амфара з цяперашняй марачнай мадэрай. Яе разлілі па келіхах, але вярталі назад, не выпіўшы, не адсвяткаваўшы перамогі. Злівалі, каб захаваць да заўтра, проста каб не змарнаваць, пра новы прыдатны выпадак ніхто ўжо не думаў, спадзяванняў не заставалася нават у самых крамнёвых.

Сабіна з Фабіянам з цікаўнасцю разглядаюць вінныя вітрыны, чытаюць назвы і звесткі. Яны ўпершыню апынуліся перад крымскімі шэрагамі віна, якія нечакана вельмі разнастайныя. Так, бывае, апынаешся ў іншай краіне ў кнігарні, дзе ўсё табе цікава. Але як немагчыма набыць, прачытаць тым больш, столькі кніжак, так няма сэнсу марыць пакаштаваць вялікую лічбу вінных гатункаў. Адкаркоўваючы над морам бутэльку з бурштынным віном, Фабіян задумваецца ўголас:

— А цікава: якое віно пілі яны тады, шмат пілі ці не? Ці былі нейкія абмежаванні? Лёгка яго было набыць, атрымаць?

— А можа ім у пайку выдавалі, такое немагчыма? — прапаноўвае Сабіна свой варыянт.

— А нявыключана. Можа, хіба не ўсім. А ў бронецягніках, у бронеатрадах, лётчыкам, канечне. На караблях, само сабой.

— Але такое, як мы з табой на вуліцы пакаштавалі, з бочачкі, як ты хацеў.

— Таннага, напаўдэсертнага? Вельмі верагодна. Хаця штабісты, контрразведка, яны мелі лепшае, напэўна ж.

— А ўжо матросы потым хапалі пад руку што трапіцца, што кепска ляжыць, ці не?

— Матросы — вядома ж. А вось да іх у розных палках, у розных частках магло быць сваё віно нумар адзін, свой гатунак. Мелі ж яны ўсе адметныя колерам фуражкі, шэўроны свае, штандары. Быў выразны падзел, захаваўся нават у эміграцыі: авіятары, кавалерыя, бронебатальён, карны, артылерысты, юнкеры і на палкі таксама паасобныя.

— Марскія афіцэры аддавалі перавагу рому, а медбраты — спірытусу, як ты думаеш?

— А мне думаецца, адным больш падабалася масандра, іншым магарыч, а некаму “Слёзы Учан-Су”, вось і ўсё, на што мне фантазіі хапае рэальна, хаця гэта ўсё цікава. Нам толькі застаецца ўспомніць пра іх за шкляначкай сёння.

Фабіян падсумаваў: які цуд — віно! Сонца, хмель, сокі вінаграднай лазы, але й здароўе таксама… Усхапіліся з-за стала, не паспеўшы дагаманіць, дапіць. За іх дапілі іншыя, не пагрэбавалі, паклаўшы побач на стале наганы. Каб тых, хто не паспеў эвакуявацца, не здолеў ці не пажадаў, як звяроў зацкаваць, выгнаць з нораў і абмыць удалае паляванне на тых, хто не аказваў супраціву, на бяззбройных і, захмялеўшы ад лёгкасці крыві, адсвяткаваць расстрэлы, учыніць баляванне пераможцаў, якім у рукі трапілі трафейныя гарматы, браневікі, бочкі з порахам і віном і ўчорашнія ворагі…

Прафесар антычнасці, які чакаў судна, трымаў у галаве выбітыя ў крымскім камені сентэнцыі, парады, эпітафіі, не зважаючы на ўсе навалы — захаваныя праз вякі, каб ён змог напісаць нечаканую дысертацыю, выступіць з бліскучым дакладам у імператарскім таварыстве аматараў старажытных тэкстаў, выдаць іх пад саф’янавай вокладкай, зрабіць фурор у вучоным свеце. Ён адчуваў сваю непатрэбнасць, чужацельнасць у іншым жыцці, часе, свеце, які гіганцкай хваляй насоўваўся з поўначы, з-за гор. Прафесар не дадумаўся сабраць калекцыю, проста занатаваць хуткай рукой сяк-так запісы папярэдняй царскай эпохі і самыя апошнія, якія адлюстроўвалі змену ўладаў, запісы, што згінуць пасля іхніх уцёкаў. Ён не мог таксама падазраваць, які своеасаблівы росквіт новых

надпісаў чакае Крым заўтра. Будучая ўлада жыць не магла без транспарантаў, плакатаў, заклікаў і пагрозаў. Сцены, вуліцы і плошчы павінны былі крычаць новай моваю, лаяцца, рагатаць, здзеквацца, у ніякім разе не маўчаць.

Фабіяну сёння вядома тое, чаго не маглі ведаць тагачасныя ўцекачы: дзясяткі газет, якія размножыліся пры Ўрангеле, будуць знішчаны, каб следу не засталося ад таго, няіхняга жыцця, ад страхаў, турботаў тых, хто не жадаў здавацца, не жадаў падпарадкавацца, хто ўсё што мага рабіў, каб не трапіць у жалезныя рукі, не апынуцца ў пад’ярэмным стане, каб вымкнуцца на волю, хай гэта абернецца беспрытульным лёсам, хай яны стануць бяздомкамі, але свабоднымі, што праўда стануць вымушана, гвалтоўна, бо — выгнаныя, сапхнутыя з берага пясчанай бурай, смерчам.

З жалезных абцугоў махіны, якая падрыхтавалася няўмольна-дбайна разлічыцца з кожным, хто не паспеў эвакуявацца, не трапіў на борт уцякацкага каравана з караблёў: для яго не хапіла месца ці ў апошні момант у яго апусціліся рукі. Для махіны няважныя матывы, акалічнасці, яна — прылада помшчання тым, хто апынуўся паміж молатам і кавадлам. Так, рухаліся жорны гісторыі, пра якія пажадана максімум толькі пачуць часам, чымсьці трапіць у іх.

На думку Фабіяну міжволі прыходзяць згадкі пра хімію, фізіку. Вадкасці, судзіны, шчыльнасць адрозная, агрэсіўнасць. Карозія, іржа, кіслотнасць, растварае нібы скуры дубіць. Змешваюцца вадкасці, якія маюць супрацьлеглае паходжанне, не спалучаюцца, у прыродзе не існуюць разам. Якія магчымы вынікі? Алхімічная рэторта. Штучнае золата? Уяўны філасофскі камень? У рэчаіснасці чаго дасягнулі? Біблейскага міра, хіба, але без ладану й золата, дакладна.

Існуе мноства рэчываў, якія ніяк не рэагуюць паміж сабой, якія бяспечныя адносна сябе, каталізатар нічога не змяняе, ці хай акселератар, калі ўспомніць механіку. На справе існуюць таксама такія, якія не змешваюцца, не ўступаюць у рэакцыю, ператвараючыся ў нешта новае, але яны ўзаемна выцясняюцца. Агрэсія: хто каго?! Вынішчыць, масай выцясніць, выдушыць, перакрэсліць. Як жалеза выплаўляюць, ліюць у пясок.

Дагэтуль дзве сілы ўзаемадзейнічалі, шукалі пастаяннага кантакту, як паветра дзеля падтрымання тэмпературы гарэння. Так-так, яны прагнулі выкрасаць іскры, запальваць агонь, выклікаць выбухі, ствараць знішчэнні. У тую сцюдзёную фатальную восень ніяк белае не спалучалася з чырвоным. Сумесь атрымлівалася выбуховая. Крым зусім не нагадваў палітру мастака, не напамінаў шклянку з вадой, каб змяшаць акварэлі. Відавочна: у лепшым разе выходзіла славэтная крывавая Мэры. Падзеі той восені нагадвалі звыклае механічнае дзеянне: адну вадкасць выпускаюць, закаркоўваючы дбайна дно. Можна выцерці рукі.

Калі яны адплывалі, стоячы спінамі наперад, не маглі не ўзнікаць у некаторых галовах цьмяныя, неканкрэтныя думкі пра Траянскага каня. Вось каб жа такое стала магчымым! Толькі не драўляная конская статуя, не. Вялізны танк з пачаткаў Першай вайны, жалезная гаргара, што спараджала паніку сярод салдат, нават калі ён рухаўся не насустрач ім, а ззаду, рухаўся ў адным з імі напрамку, з адной мэтай. Нібы аграмадная жалезная жывёліна-выкапень, злавесна павольны вусенічны монстр памерамі, выглядам, а тым больш рухам выклікаў сапраўдны жах, спараджаючы дрыжыкі ў акопах, якімі б надзейнымі яны не былі. Прымушаў людзей закопвацца ў зямлю, хавацца глыбей, шукаць нораў бы зверы й полазы. Танкі паўзлі ў гушчыні выбухаў і страляніны быццам перасоўныя фартэцыі з гарматным агнём. А можа Фабіяну так толькі здаецца і думкі наконт каня Траянскага — адно яго ўласныя фантазіі. Ці да антычных рэмінісцэнцый ім было, ці мог хтосьці ў тыя хвіліны складаць у галаве пражэкты хаця б таго, што пазней назавуць пятай калонай? Дый з сымболікай было б складана. Як вызначыць хто ёсць хто? Алена — гэта хіба Расея, якую выкралі чырвоныя? Ці Траянскім канём быў часова Крым, які не ўдалося ўратаваць? Як голка у вушка трапіла скрозь вузкі перакопскі калідор чырвоная конніца, разгарнулася, ашчэціўшыся тысячамі шабель, пік, штыхоў, скіраваных уперад, у бок уцякацкіх плоймаў. На пакінутым беразе засталіся каты і сабакі, і коні, якіх пагатоў забраць было немагчыма. Так пазбываюцца на паветраным шары ці ў шлюпцы лішняга баласту.

Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII