Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Гэтае мора, яно ці не тое Чырвонае, праз якое ратаваліся ад егіпецкай няволі? Ад нявольніцтва, абвешчанага свабодай? Знарочыстасць параўнання. Мора было Чорным, а ўцякалі яны ад чырвоных. Фабіян расплюшчвае вочы... Клубы, грудзі. Фабіян служыў у “супраць-паветранай абароне краіны” тут, блізка мора. Тое, што ў падобных да яго аматараў добрага року, напаўзабароненага тады, выклікала адно адмоўныя ўспаміны, пакінула ў ягонай душы досыць прыемных ўражанняў. Не само войска, якім ён таксама пагарджаў, а знаходжанне пад час службы на паўднёвых берагах субтрапічнага раю. Ніколі раней ён не бачыў мора. Ён яго палюбіў. Не хацеў з’язджаць. Яму жадалася не гэтулькі застацца, як папросту жыць ля мора. Хай нават халаднейшага,

але якое значна бліжэй да ягоных мясцін.

Сабіна, яна нарадзілся ля іншага мора. З якога вылоўлівалі не толькі рыбныя касякі, але і бурштынныя пацеркі. Сярод дзюнаў, пад небам, у якім журботна крычаць мэвы. Побач з рэйдамі, занятымі ракетнымі крэйсерамі. З затокамі, як селядцамі бочкі, наладаванымі субмарынамі. І дзюнамі, за якімі хаваліся рухомыя краты радыёлакатараў і спараваныя цыгары ракетных комплексаў. Моры ў той краіне былі падобныя. Яны заўсёды лічыліся небяспечнай мяжой. Іх надзвычай пільна ахоўвалі. Публіка на пляжах старалася абстрагавацца. Ахова была падобнай. Адно радары, радыёлакатары і ракеты ў іншым разе хаваліся на вяршынях і сярод горных гаргараў, а не ў сасновых барах і выдмах. А падлодкі — у скалістых сховах. І птушкі над цёплым морам луналі вельмі буйныя і больш галаслівыя.

Горы над самым морам абаранялі пляжную стужку ад засушных стэпавых паўночных вятроў. Але гэта што датычыць геаграфічнай мапы. На штабных усё выглядала інакш. Генералаў мала займалі пляжныя радасці і ўжо амаль не цікавілі крыху кавовыя фігурыстыя харашунькі. Па генеральскай завядзёнцы іх нават не вельмі прываблівалі вінныя склепы ў горных сутарэннях. Генералам той арміі належала любіць гарэлку, не зважаючы на клімат. Незалежна ад яго. Тым, хто служыў тут, адно падабаліся дадаткова мясцовыя каньячкі. Але сапраўднай любоўю для іх былі штабныя мапы, у якіх яны плавалі, як рыбіны ў вадзе, то бок у моры. Адно, што пілі аднолькава шклянкамі, па-баявому.

Віно на тэрасе з марскім краявідам. Фабіян дзеля гэтага выцягвае з пакоя вялізны скураны фатэль з драўлянымі падлакотнямі. Скура тоўстая, у зморшчынах. З такой шылі калісьці крагі і скуранкі для авіятараў і аўтамабілістаў, сёньня — чаравікі для спецназу. Скураную гаргару яны называюць Сабакевічам, уладкоўваецца ў ёй зазвычай Сабіна. У талерцы марэлі, вінаград. Сыр. Залацісты, бурштынны або гранатавы струмень.

Смакаваць віно, назіраючы змены на моры. Рух караблёў. Марскіх аўтобусаў, якія спыняліся на кожнай самай малой прыстані, дастаўляючы пасажыраў. Яхты, рыбацкія траўлеры. Драўляныя шхуны. Адныя пераплывалі краявід злева направа або наадварот і знікалі. Іншыя шукалі сабе месцейка нанач. Часам нагадваючы ката, які пераборліва перакладаецца з боку на бок, змяняючы паставу, уперад як заснуць. Нарэшце кідалі катвігу. Калі пачынала цямнець, запальвалі ліхтары. Нейк па-хатняму. Сузіранне руху, прыгатаванняў да сну супакойвала. Так калісьці назіраў наступленне ночы ў пампасах славуты пісьменнік-авіятар з кабіны паштовага летака... Можа, яшчэ віна? Так, калі ласка. Ён адзначаў, пралятаючы над селішчамі і мястэчкамі, як запальваюцца агеньчыкі ў дамах, паўсюдзячы навокал у ночы цяпло камінка, сямейнага агнішча.

Увогуле Фабіяну пашанцавала са службай. Канечне, разам з астатнімі мусіў адбываць кухонны абавязак, хадзіць на варту і дзяжурствы па казарме і начныя баявыя, зрэшты, цэладзённыя. Змагацца са сном з навушнікамі на галаве. Але можна было паслухаць музыку, трапляліся і галасы. Шмат цікавага! Напрыклад: нават у нацыянальнай народнай арміі ГДР — можна піва, выхадныя — дома, віно, паляўнічыя каўбаскі. А пра армію ЗША і казаць лішне. З адкрытага мора добра было чуваць, яго люстра якасна адбівала, ствараючы перашкоды толькі ў шторм. Хаця штарміла часам падоўгу, асабліва што датычыла восені і халоднага сезону наогул. Абы афіцэр не заспеў. Хаця і самі яны карысталі з магчымасці.

Дзяжурства на гары. Пячора

з капэ. Бункер. Абеды дастаўлялі “газікам” з даліны, дзе казарма і сталоўка, склады, штаб і салдацкая чайная. Грэчка, кавалак смажанай рыбы. Яйкі і шматок масла, якое ўлетку заўжды растаплівалася, насычала хлеб, на лусту якога клалі, каб не змарнаваць. У ленпакоі Фабіян, адаспаўшыся, спрабаваў штосьці выдумляць прыблізна ў літаратурным рэчышчы. Паміж лістамі, пісанымі ў тым жа сшытку. Пасля першага года службы стаў даволі шмат чытаць. Часам нават сёе-тое купляў, калі трапляў у кнігарню ў звальненні. І ў гарнізоннай кнігараньцы знаходзіў зрэдку цікавыя кніжкі.

Адчуваць сябе геаграфічна дастаўляла задавальненне. Фабіян у сваёй казарме пасля адбою засынае, усведамляючы, што за гарою мора, цёплае, чорнае ноччу мора. Цэлая прорва глыбокай вады з медузамі і дэльфінамі. А дзесь за морам іншае жыццё. Ідэалагічна варожае. Зусім-зусім не такое, не падобнае. Як дзень і ноч. Яны адчувалі гэта фізічна, не бачыўшы таго жыцця і не меўшы нават надзеі ўбачыць. Іх так вучылі. Паказвалі старыя-старыя чорна-белыя падрапаныя кінастужкі пра Ізмаіл і Чэсму. Кніжкі з малюнкамі. Патрыятызму навучалі. За морам уяўляліся накшталт запарожскіх казакоў — вусатыя ў шараварах і з чырвонымі фескамі або ў чалмах страшныя людзі з крывымі шаблямі. Бармалеі з дзіцячага фільма.

Але баранілі яны не ад іх, не ад аматараў кальяна і ятаганаў. Баранілі не ад нашчадкаў янычарскіх, ад натаўскіх “Фантомаў” і “Б-52”. І ракетнай зброі амерыканскай. Дбайна вывучалі назвы і сілуэты — летакоў, караблёў, субмарынаў, ракет — падводнага ды іншага базавання. Авіяносьбітаў. Гонка ўзбраенняў, псіхоз. І штучнае іх узмацненне. Бясконцыя вучэнні, начныя. Навалы бамбавікоў. Стаі крылатых ракет. Як хмары вострых атручаных стрэл персідскіх лучнікаў на калясніцах. Баявыя сланы. Заняткі — уявіць лёт такой ракеты, ляціць нізенька па-над морам, узнімаецца, агінае гару і Фабіяну з хлопцамі капут. Амаль немагчыма збіць, увогуле заўважыць. А нейтронная бомба? Жах! А ўсякая іншая трасца? Хмары саранчы — каб знішчыць ураджай, выклікаць галадоўлю.

Смак да антычнай літаратуры, цікавасць да амфар, размаляваных жыццёвымі сцэнамі, захапленне героямі старагрэцкімі прышчэплены яму тут, сярод сапраўдных элінскіх краявідаў з вечназялёнымі дрэвамі і вінаграднымі лозамі. Ён і паўночны кіславаты вінаград дробны потым таксама палюбіў... Як у кагосьці са старажытных? “Што рабіцьмем узімку? Слухай: агонь распалі, ды, не шкадуючы, у кубкі змяшчальныя лі хмель уцешны, ды ямчэй у цёплай бавоўне схавайся“. Фабіян не мог даць веры, калі выйшла вялікая кружэлка “Па хвалях маёй памяці”. Яе набыць было немагчыма, але адразу з’явіліся запісы. Штосьці зусім надзвычайнае, як на савецкія парадкі. Ніякага камсамола, ніякіх саладжавых тэксцікаў. Вершы Сапфо ды іншых класічных паэтаў. “Песня вагантаў”. Яе ён спяваў, хаця б у думках, калі не дазвалялі ўмовы.

“Ва французскай старане, на чужой планеце...” Уменне абстрагавацца. У казарменых умовах — гэта галоўнае. Каб не даць апанаваць сябе парцяншчыне, прыкрым армейскім завядзёнкам, ладу жыцця тупагаловых, якія як рыба ў вадзе пачуваліся. Кніжныя драўляныя салдаты. Сам Фабіян хутчэй заставаўся алавяным жаўнерыкам. Жыць унутраным жыццём. Мець уласны свет. Без ахвоты, без імпэту і пагатоў азарту выгукваць каманды і адказы, раўці ротныя песні. Нават не раўці, як іншыя, крыху падпяваць, калі побач прапар або яшчэ які-небудзь дзяжурны. “Плачце ж, мілыя сябры, горкімі слязамі...” Гэтак трымацца дапамагала райская мясцовасць. Яе гістарычны дух. Тая ж генуэзская крэпасьць — масток паміж напачатку антычным, потым скіфскім, затым надоўга — мусульманскім светам і сярэдневечнай Еропай. Можна было паразважаць на паперы наконт татараў, агульнай мінуўшчыны. Гедымінаўскі замак. Дзе пасялілі іхняга хана. Грунвальд, дзе знакаміта вызначылася татарская конніца…

Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII