Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

Жыгунова, маладога хлопца, самі ж уцягнулі ў гэта: прапанавалі падаць дакументы, а ён яшчэ нават кнігу не здаў у выдавецтва. Хлопец, відаць, здольны, немітуслівы, удумлівы. То, відаць, неасцярожна зрабілі.

Калі абмяркоўвалі Конана, Р. В. Шкраба расказаў, як рэдактар «Полымя» (Кавалёў) калісьці зарэзаў ар­тыкул Конана, хоць далі станоўчы водзыў Крукоўскі з Лушчыцкім. Пасля артыкул быў надрукаваны ў Маскве. Прыносіць аўтар яго з надпісам Шкрабу.

— А вы падарыце і рэдактару.

Той аднёс. I вось прыходзіць Кавалёў:

— Бачыце, вы гаварылі, што пакрыўдзіцца хлопец,

а ён мне падарыў з надпісам.

Усе рагаталі (Кавалёва на камісіі не было).

Даўно хацеў запісаць: у «Комсомольской правде» 26.8.1981 нататка «Дотанцевался...» Д. Братаноўскага: «Александр Чекоткин, руководитель студии современ­ных бальных танцев Центрального Дома культуры же­лезнодорожников нанял Юрия Л., работника таксомо­торного парка, и Ю. Котова, чтобы они за 3 тысячи уби­ли Станислава Попова, вместо которого Чекоткин рассчитывал поехать на международный фестиваль баль­ных танцев. Убийство тщательно готовилось, но в конце концов наемники явились в милицию с повинной. Четы­ре года лишения свободы в колонии усиленного режима А. Чекоткину».

Да чаго можа прывееці зайздрасць. Па назіранняхг пачуццё гэта ўзрастае ў людзей, якія ўступаюць у спаборніцтва. Сумленныя літаратары яго прыглушаюць, але, відаць, нямногія яго зусім пазбаўлены. Што ж датычыць нашых малодшых пакаленняў — чамусьці ў іх досыць многіх, найбольшы сверб. Дырэктар зрабіў спробу надрукаваць у 3-м томе Збору твораў Васіля Быкава «Мёртвым не баліць». Дамовіўся з сакратаром ЦК А. Т. Кузьміным, узгадніў з двума аддзеламі, напісаў спецыяльнае пісьмо ў Галоўліт. Але начальнік Галоўліта Маркевіч звярнуўся ў Маскву. Адтуль катэгарычна: не друкаваць. Звоніць старшыня Камітэтаі не друкаваць. Дырэктар (ён у адпачынку, але дома): — Друкаваць. Гэткія званкі то Андраюку, то у вытворчы аддзел. Урэшце звоніць сам дырэктар (яму дахаты пазваніў М. I. Дзялец): «Што ж, друкаваць не будзем». Але назаўтра даў тэлеграму на імя сакратара ЦК КПСС М. Зімяніна: «Считаю, что решение не пуб­ликовать это произведение является политической ошибкой».

27.11.

Учора — выступление ў Доме літаратара (Ін-т літаратуры), з пачуццём незадаволенасці.

Мэта чытацня — веды ці самаўдасканальванне? Вя­дома ж, і адно, і другое. Але часта акцэнт ставіцца толькі на першым. У 3. Н. рэдкі дар — яна жыве кнігай і ў снах. Таму часцей помніць усё з драбніцамі,. як помняць толькі сваё. Магчыма, так чытала і Тамара Мікалаеўна, .але дакладна не ведаю.

4.12.

Учора — пахаванне Р. С. Бярозкіна (памёр 1 снежня). Выступілі Быкаў, Палтаран, Барадулін, Тарас... Тарас мне пра трагедыю (і ў жыцці Б-на яны былі) — хвароба, смерць як збавенне.

6.12.

Ці трэба і ці магчыма запомніць сёлетнюю восень як нешта, што мела свой самастойны і асаблівы душэўны лад, з якім ціха пагаджаўся? Ці трэба, ці магчыма скрыжаваць у адной плыні свае нямногія думкі, службовую спешку, нейкія штуршкі незадаволенасці, барахтание ў звычайнасці?

Бельгійскі фільм «Кончиками губ». Закаханасць падлетка ў маладую жанчыну. Фільм добра перадае напружанне, усё звініць, напята... Гэта сапраўды трывожыць

і змушае чакаць чагосьці. Але епатрэбіўея секс, яго далі — заходняе, брыдотнае.

20.12.

Снегапады.

Снег, снег — адзін на адзін. Пачаліся дзесьці 12-га, усё засыпалі, спыняюць транспарт. 13-га, тыдзень назад, — уведзена ваеннае становішча ў Польшчы. Вельмі моцная прамова Ярузельскага, агульнае адчуванне своечасовасці мер. На захадзе — ад нечаканасці — пэўная разгубленасць. Цяпер — брэшуць і брэшуць. Адно што можна сказаць з крыўдаю: на жаль, тры пасляваенныя кіраўнікі ў Польшчы (Берут, Гамулка, Герэк) скампраметавалі высокія ідэалы, забрыдзілі бюракратызмам, карупцыяй, самаўзбагачэннем (хто-што, а Герэк — усё адразу). Ганебна! Засмуродзілі, запэцкалі, усё развалілі...

25.12.

На завяршэнні спецкурса падышоў хлопец і даў сшытак вершаў другакурсніка. «Вершы-стихи». Так на вокладцы. Шмат саматужнаеці, нейкай безнадзейнай непрафесійнасці, але нешта ўстойліва вабіць:

Ты хочаш, каб я зорку падарыў?

Няўжо табе мяне самога мал??

«Я ўсё сцярплю, бо я мужчына».

ТРЫЯЛЕТ

Хто скажа мне аб тым,

Кахаеш ты ці не?

Што бачыш ты ў сне,

Хто скажа мне а б тым?

Зірні ты на мяне,

Не называй чужым.

Кахаеш ты ці не,

Хто скажа мне аб тым?

Што без кахання чалавек?

Калека!

Ды ці падобны ён на чалавека?

1982

24.1.

Найвялікшая з пакут — адчуванне бездапаможнасці. Ты не можаш нічога зрабіць.

Пакута ад бесталеннасці — вострая і істотная для духоўнасці, развіцця самасвядомасці, руху і росту. Але яна эгаістычная.

Наогул, калі хочаш не медь гэтых пакут, хоць трохі зменш іх — дбай пра іншых, не пра сябе. Тады, хоць часам, будзеш адчуваць у сабе нешта добрае і дужае. Наогул, эгаізм, самазанятасць, самадбанне павышаюць і няўпэўненасць.

Вось галоўны пісьменнік — з мноствам рэгалій, ужо, як можна лічыць, «преуспевший». Прыносіць новы том у выдавецтва і адразу нечага нервуецца. Быццам тут жа гэты том павінны хапаць і везці ў набор. А ёсць жа ў яго і апломб, і пыха. Зрэшты, гэта быў таленавіты і до­бры чалавек, істотны для часоў нашага студэнцтва. Праз гады ім набыта горшае — зуд кар’еры, погляд на людзей зверху ўніз, імкненне праштурхнуцца. I вось — чаго ён нервуецца?

Андраюк — мне: — Ад няўпэўненасці.

Чамусьці стома навальваецца на стому. А так жа, здаецца, добра ў бібліятэцы, і востра маркотна, што тут увесь час рухаецца і багацее людскі розум, пакуль ты плывеш у бясконцай тлумні.

Корчыц, размова з ім дома ў мяне. Спакойнае, стрыманае жыццё — без прэтэнзій. Магчыма, у нечым па-абыватальску сцішанае (але ці ведаю я гэта, ды і ці маю права гэтак лічыць), але затое немітуслівая ацэнка людзей, роўная шчырасць, прастата і арганічнасць ва ўсім. Магчыма, і талент, які я, не ведаючы яго прац, мог проста не зразумець.

3.2.

Шупенька гаварыў пра Валю Канаш — з ёю бачыўся ў Доме літаратара. Цудоўная і чыстая сяброўка майго пятага курса. Па маладой легкадумнасці так лёгка разыходзіўся з дзяўчатамі, а іменна ў ёй быццам свяціўся нейкі незамутнёны крышталік. Нават адчуванне было: дзе такія бяруцца. Каб усё разам — і цнатлівасць, і чысціня, і святло. У нейкай рэдкай устойлівасці.

Поделиться:
Популярные книги

Журнал «Если», 2002 № 08

Андерсон Кевин Джей
114. Журнал Если
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Журнал «Если», 2002 № 08

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Товарищ "Чума" 6

lanpirot
6. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 6

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Газлайтер. Том 26

Володин Григорий Григорьевич
26. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 26

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Бастард рода Неллеров. Книга 1

Усов Серг
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2