Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

Але ж нешта павінна адбывацца! Нарэшце прыйшоў. мароз і лёг снег, перамянілася неба — яшчэ болей аддалілася яго прастора, і зноў пачулася, як многа не вернецца. Глянуць бы ўперад, а гляджу ўсё яшчэ назад — вось адна з паездак у Зялёнае, яе злоўленыя штрыхі...

Дык не. Незачэпна плыву ў днях, гавару аксіёмы гродненскім студэнтам, жыву пад порсткай апекай Міхася Губернатарава.

А што — жыць бы тут, глядзець на Нёман, вывучаць мясцовыя лясы, новае неба. Добры, утульны горад. А ўсё ж ужо не такая Беларусь, не Мінская, Лагойская, Пухавічская...

Званок. — Может быть, желаете познакомиться?

При­ходите в семь часов в ресторан’

Канечне ж, адмовіўся. Але ж і цікава ў нейкім сэнсе.

Аўтарэферат ад Анатоля Дабранскага. Толькі ў сорак пяць узбіваецца на ступень. Нешта ж было, што яму замінала.

«Желаю, чтоб твоя любовь пережила меня» (Щипачев).

Дакладнасць тону, інтанацыі — адна з гал. асноў праўдзівасці лірыкі.

Барадулін — паэзія рухомых і зменлівых чалав. адчуванняў. Яго стыхія — няўрымслівасць, рух, імпульсіўнасць, давер да імправізацыі, разняволенасць таленту, які жыццёвае і мастацкае можа шчасліва паяднаць, а можа даць уроссып, уроскід — як ужо атрымаецца. Хоць, трэба сказаць, у яго ёсць і ўстойлівая ўнутраная аснова, і пастаянства матываў, і маральна-грамадская арыентаванасць таленту, і ўсвядомленыя кірункі пошуку.

Вярціпскі выяўляецца звычайна ў засяроджанай эмоцыі, у ключы роздуму, вываду, пераканання. Свет яго эмоцый, настрояў, перажыванняў узважваецца, правяраецца, узбагачаецца, развіваецца на аснове сацыяльна-грамадскай развагі, удумлівага асэнсавання праблем жыпця і часу. Паэтыка пытання-адказу, часам аголена спрошчаная, часам суадпаведная самым тонкім і прані-клівым мастацкім рашэыням — устойлівая рыса яго творчасці, адзнака адметнага Таленту.

Паслядоўнасць развіцця ідэі-думкі можна прасачыць ледзь не ў кожным творы.

Моэм У. С. «Малый уголок; Театр» (Мн.: Мает, літ., 1979, с. 344): «Если бы актриса испытывала все те эмо­ции, которые она изображает, она бы просто разорвала в клочья свое сердце».

Пришвин как-то заметил: «В поэзии (искусстве сло­ва) происходит борьба неведомой стихии, похожей на воду, с рассуждением, похожим на берег, и победа бы­вает только, если вода размывает берег».

1980

25.1.

У Панчанкі дома. Неяк проста і добра, хоць я і саромеўся. Спачатку ў кабінеце. Порытая байкавай коўдрай канапа.. Завалены газетамі стол. Заспеў за пераробкамі верша «Схема жыцця». «Хацеў, каб сказаць без лішніх слоў». Галоўліт прымушаў перарабіць канец. Званок Вялюгіна — яшчэ патрэбны пераробкі. На гэта: «Ты сам, Анатоль, нешта прыдумай, а другім разам я табе».

Пра Куляшова: быў горды і ранімы. Я лічу, што пас­ля Купалы другі беларускі паэт...

31.1.

Увод нашых войск у Афганістан, амерыканскія «санкцыі» супраць нас: адмовіліся ад продажу пшаніцы, байкот алімпіяды.

2.2.

Пасля адлігі — галалёд, але якое сонца! Промні шчабечуць, булькочуць, падплывае над ногі вада, а ў цені — стрыманы холад і светлы снег, а настрой — вясновы, душа, здаецца, зазелянее, калі апынуцца на прасторы, сам-насам з гэтым сонцам, ветрам і снегам.

Шчасце як доўгае актыўнае дзеянне было згублена, але яно будзе, калі ўзяцца хутка.

Кандратовіч пра Твардоўскага. У 15 год — характар, мэта, свядомасць, воля. А хлапчук жа. Галоўнае — наяўнасць самастойнасці і даросласці. А пазней —

адчу­ванне прызванмя.

Прасвятленне ад снегу, які ідзе за акном Ленінкі — прывітапне ад бясконцасці, ад паэтычных прастораў, ад усечалавечай згоды і нязгоднасці.

Мароз і сонца, некалькі дзен антыцыклону. А птушкі заспявалі, а вясна ўсё бліжэй, а душа дзесьці пад снегам. А ў людзей — галоўныя беды, а ў самога — другараднае.

На беразе вясны адньГбяссонніцы і поўныя недарэчнасці сны.

М. Танк:

Рэкі смутку і радасці

Я пераходзіў не раз.

Хвалі іх бурныя вымылі

3 сэрца нямала руды.

Толькі чамусьці пакінулі

Чуласць — нібыта яна

Самай была непадатлівай,

Самай цяжэйшай была.

18.2.

Дзень нараджэння Васіля Паўлавіча. Званіў яму. Вось добра каму — жыве з адчуваннем, што жыццё споўнена.

Астрашыцка-гарадоцкія маеты. Цуд дзяцінства. Асабліва каля млына, дзе вада б’е праз застаўкі і шчыліны. Яе цёмна-зялёныя плыні, гульня са струменьчыкамі. Захапленне не толькі цудам гэтых зададзеных мноствам прычын напрамкаў, але і адчуваннем, што ты стаіш на дне загароджанай ракі. А заглядваць уніз, бачыць там рыб... Хто жыў без ракі і без лесу, страчвае больш, чым толькі іх: у музыцы, паэзіі, усіх мастацтвах недабярэ ён проста, ды і ў душы ж застаецца незапоўненае месца.

Нядаўні сон. Выцягваю рыбіну, чую яе трапятанне, гнецца вудзільца, азарт і радасць. Вялікі акунь. Адразу чамусьці паверылася, што сон вяшчунны і добры.

Е. Евтушенко («ЛГ», № 40, 1979):

Мерзавцы все скучней, все деловитей, все недостойней страшного суда.

Я так хочу кого-то ненавидеть, что ненавидеть начал сам себя.

Поэт не в том, чтобы воспеть себя, на прочих огрызаясь, а в том, чтоб даже не успеть понять, что это значит — зависть.

«Як бы ні быў спецыфічны лад верша, — адзначаў Б. В. Тамашэўскі, — гэты лад належыць мове і не можа быць паўторан за межамі нац. формы мовы. У гэтым прычына таго, што паэзія застаецца найбольш нацыянальнай формай мастацтва». (Б. В. Томашевский, «Стих и язык». М.-Л., 1959, с. 27.)

Для «ЛГ».

Ну, ладно: быт отстранен. Он мелок, суетен, ничего не стоит. Лирика поднялась над буднями, воспарила, обратилась к серьезным, вечным вопросам бытия. И что же? Где же эти вопросы? И могут ли они иметь значе­ние, смысл и получить читательский отзвук, если они — вопросы вообще, то есть вне судьбы, характеров, обсто­ятельств жизни, если они — прямо говоря — всего лишь умозрение?

А нравственный самосуд? Исчез. Остались поучения, самоаттестации. Эгоистическая занятость собою — дру­гие как-то в стороне. Еще — расчет с противниками. За что? Да все за нее, славу. Это скорее не противники — конкуренты.

А будничная жизнь не возвышается, не встает в сво­ей удивительной героике, поразительном драматизме, потаенной существенности, а подаётся серой, зряшной, удручающим мелководьем, без борьбы, страсти погло­щающая людей. И надо же, еще как будто и кокетни­чает.

Карл Эгон Эберт (1801 —1882). «Фрау Хитт». Поэзия Европы, т. I, с. 29 (перевод Л. Цывьяна):

Фрау Хитт ее слушает, злобно смеясь,

Во взоре недобрый огонь —

И камень берет, с седла наклонясь,

И нищей кладет на ладонь.

Поделиться:
Популярные книги

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Vector
2. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Трапеция

Брэдли Мэрион Зиммер
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Трапеция

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

На границе империй. Том 10. Часть 10

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 10

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5