Радкі і жыццё
Шрифт:
Раз’яднаны прырода, хатняе, згублены іх рух, стымулы... Зеляніна павольна гусцее, і часам было нават дзіўна, што, нягледзячы на холад, цвітуць кветкі, расце трава.
Альберта Маравіа — «Римлянка», «Презрение». Гэта усё перамешана са штучным; Астаф’еў, Распуцін, Абрамаў — нашмат праніклівей і глыбей, народна пішуць. Народнае — тоо, што пазбаўлена эгаістычнага, рэфлексійна, гіпертрафіравана асабістага. Народнае — натуральнее, паўсядзённае, у псіхалагічным змесце карнявое, глыбіннае.
Учора — ад 10 да 13 г. у Вярцінскага. Доўгія ўласныя
Ліст Марыі Ігнатаўне Хадановіч:
«Сорак год Вашаму цудоўнаму сыну. Дзесятага я схаджу да яго, памаўчым з ім і моўчкі пагаворым. Пакуль мы жывём, і ён з намі — таленавіты, прыгожы, душэўна адкрыты, незабыўны.
Мусіць, часта і памногу прылятае да мяне яго добры анёл — бо я пра Ігара ўспамінаю часта, ён каля маёй душы, ды і не павінны мы адзін аднаго пакінуць... Мне ён, апрача многага іншага, даў шчасце знаходзіць у равесніку душэўнае багацце, духоўнасць, стымулы для росту і неспакою».
10.6.
Дарагі Ігарок! Ты з намі, мы з Табою. Твой светлы і самотны прамень свеціць сёння ў Твой дзень нараджэння. Паклон табе нізкі, другу святла і шчырасці, навек сумленнаму, назаўсёды маладому. Хай убачыць сёння Твой анёл: дзень прыгожы, зялёны, сонечны, і мы з Табою.
6.7.
Сапраўдны твор абавязкова мацнее і расце, уся яго веліч адчуваецца пасля апошняй старонкі. Эпасу неабходна лірыка, яна надае пранізлівасць, пачуццёвую
сілу.
Марджори Киннан Ролингс. «Сверстники». М., 1970: «Всю свою жизнь он будет одинок. Но надо принимать свою судьбу и жить дальше.
Начав засыпать, он крикнул сквозь слёзы: «Флажок!» Но это был не его голос. Это был голос мальчика.
Где-то за провалом, мимо магнолии, под дубами пробежали бок о бок мальчик и годовалый олененок — пробежали и исчезли навсегда».
3 верасня дома ў ІІанчанкі. Перад гэтым — артыкулы ў «ЛіМе» «Ці адстае паэзія?» і «Сэрца паэта ўмясціла...», пра якія ён мне па тэлефоне: «Так я сам думаў пра сябе ў часы гардыні. I некаторае ўгадана з таго, пра што я думаў: няўжо ж ніхто гэтага не бачыць». Паказаў пісьмо пухавічскага хлопца. Перапіска ў сувязі з купляй хаты Куляшова. Любіць чытаць «Дзённік» Рэнуара, Стэндаля. Не можа Заля. Імпрэсіяністы. 3 паэтаў найперш: Купалу, Багдановіча, Куляшова. 3 сучасных Барадуліна, і «не ўсё» Бураўкіна (ці — трохі Бураўкіна).
Расказваў пра знаёмства з Купалам у 38-м годзе. Усяго знаёмілі чатыры разы. Першы раз у Доме пісьменніка двойчы ў адзін дзень. Купала сказаў: «Чуў». Другі раз: «Ведаю-ведаю». Пазней, у 39 годзе: «Чытаў, чытаў». Нарэшце ў поездзе з Беластока ў Мінск Броўка прывёў Панчанку ў купэ і зноў прадставіў Купалу. «Вельмі прыемна...»
Броўку ў прыватных размовах можна было крытыкаваць колькі хочаш. Толькі ў друку ўжо не...
У паэме «Новае рэчышча» Куляшова былі яшчэ радкі пра тое, як хавалі мару Шайпака (закалочвалі цвікі ў труну і г. д.).
...Тыя некалькі пагодных дзён у жніўні (а было іх нямнога),
Як мяне вылучалі ў партыйныя сакратары інстытута.
7.10.
4-га раптоўна загінуў Пётр Міронавіч Машэраў, які меў добрую папулярнасць, і яго па-сапраўднаму шкадуюць. Іменна ён сёння здаецца самым незаменным. Кіраўнік з цёплай усмешкай, якая выклікала давер. Была веліч у яго свойскасці і сціпласці.Такая прывабная восень — і пасля пакроваў цеплыня, І усё яшчэ няма адчужэння ад лесу і палявых прастораў, хоць лісце ўжо злягло і ўсё пусцее, пусцее...
Аднак сваё, што рупіць, не рухаецца з-за гультайства і слабасці. Кепска з кнігаю, а тут то адно, то другое. Дысертацыя Тарасюк. Сумненні ва ўласных магчымасцях. Хатняя мітусня. Непрачытаныя кнігі як дакор, як недасягальнае шчасце ведаў і мудрасці. Што ж, паспрабуем яшчэ раз прымусіць сябе — раптам словы знойдуцца, прыляцяць з дальніх выраяў думкі, душа закрычыць празрыстай плынню... Раптам, раптам.
28.10.
Адчуванне неабавязковасці і нікчэмнасці зробленага, тлумня, разгубленасць.
В. I. нагаворвае ўсё, нагаворвае, і ўжо не толькі на мяне, але і на жонку. Ліццё памыяў, па сутнасці, за тре, што ў свой час зрабіў ёй дабро: адмовіўся на яе карысць ад кнігі пра... I пасля таго пайшло: усюды ён пралезе, за ўсё ён бярэцца...
Никитин:
Живи, как отшельник,
Гуляй или плачь,—
Найдет тебя сплетня,
Придет твой палач.
Дверей не отворит,
Под дверь подползет,
Ограда мешает —
Сквозь камень пройдет.
В чем грешен, не грешен,
В набат прогудит,
Навек обесчестит,
По гроб осрамит.
И в грязь тебя втопчет И недруг, и друг...
Проклятая сплетня,
Проклятый недуг!
Калі расцеш і працуеш, тады ўсё гэта не так чуецца, а цяпер дык лезе ў начныя бяссонныя думкі, зліваецца з усёй восеньскай хліпатой, дробнымі і большымі няўдачамі — гідка, бр-р-р.
Даклад Адамовіча на семінары — тое ж, шго і ў СП пра Чорнага. Як заўсёды ў яго — змястоўна, але з суб’ектыўнымі дамешкамі — ігнараваннем Пташнікава...
«ЛГ», 10 марта 1982 г.:
— Считаете ли вы, что любви все возрасты покорны? — спросила Евг. Сазонова одна из почитательниц его таланта.
— Безусловно! — убежденно ответил знаменитый душелюб. — Особенно, если говорить о любви к себе.
— Так хочется хорошо посмеяться! — сказала как-то одна из знакомых Евг. Сазонова.
— Взгляните на себя глазами своей подруги, — посоветовал знаменитый людовед.
1981
7.1.
Збор партузносаў. Пратаколы бюро. Пасяджэнне сектара, метадалагічны семінар, праца на будоўлі.