Радкі і жыццё
Шрифт:
Таму што Чалавек, часам не гледзячы ні на што, становища вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку.
Ні шавец, ні кравец, ні каваль, ні стругаль, а проста гаварылыичык.
3 прысвячэнняў М. Львовіч:
Варлене, і я Вам зычу... Нічога
Так не бажаю, як щоб розкрите
Завжди сердце было для світу
Живого і близького.
– ---------------------------
Я знаю світлі душі, вразливі і тверді,
До лакомства байдужі, беззахисні і дужі,
Я
6.10.
У другой палове верасня было столькі сонца і цяпла, так было ўтульна і лагодна. Ды і зараз’яшчэ ўсё добра, і душа з наваколлем у згодзе, хоць трохі самоціцца. Шархаціць лісце, халоднае неба, пустыя палі.
Варта было б запісваць, бо ўвесь час, штодня штосьці адбываецца. Нейкі няўхільны татальны наступ: дайце! друкуйце! I свае трагедыі: хадзіў і прасіўся Міхась Рыгоравіч Ларчанка, раптоўна памёр. Прасіўся Іван Маркевіч — зусім ужо нечакана не стала.
Нагарэла за Бартохаву (пацыфізм, які нам. гал. рэдактара камітэта Жарко яшчэ і ўраўняў з фашызмам).
Валындапне з кнігай Алы Церахавай. Разбіраўся сам старшыня камітэта Міхаіл Іванавіч Дзялец.
Артыкул «Толькі не сю-сю...» у «ЛіМе». Спачатку — выступление на Дні якасці ў «Юнацтве». Пасля Авяр’ян Дзеружынскі паціснуў руку, хоць я шмат яго крытыкаваў. Прыйшоў з адпачынку Машкоў (загадчык рэдакцыі). Дзеружынскі яму:
— Шкада, што ты не быў, як мяне Бечык хваліў...
А потым Каршукоў зняў з яго прагрэсіўку: яго ж Бечык крытыкаваў.
Рэцэнзія на «Вечалле» Барадуліна — «Свет увесь жывы табой...».
А свет увесь — наняты, адусюль трывожнае водгулле.
Учора паведамленне пра гібель прэзідэнта Егіпта Анвара Садата. Бясконцыя пакаранні ў Іране. Партызанская вайна ў Сальвадоры.
Самаахвярныя галадоўкі вязияу лагера Лонг Кеш у Паўночнай Ірландыі. Дзесяць — усе маладыя — памёрлі. Галадоўка спынена па просьбе родных і блізкіх. «Никогда не забудутся и не простятся Лондону эти сознательно пошедшие на смерть, чтобы привлечь внимание к тому, что происходит на их несчастной земле» («ЛГ»).
9. 10.
Пра што трэба дбаць — пра высокае і саирауднае.
Скрозь бачыцца і такое дбанне, але часта разам з няшчырым.
Учора ў СП — двухсерыйны тэлефільм «Людзі на балоце» ў пастаноўцы В. Турава. Зрабілі этнаграфічнае відовішча ў цудоўных колерах, у вынаходлівых здымачных ракурсах. Далі мяшаную руска-беларускую мову і пахваліліся, што першы фільм на беларускай мове. Але мова ў Мележа — золата, аснова, а тут — неразборлівая мешанка.
10. 10.
Еженедельник «Жечивистость» в статье «Решающий момент» пишет: «Каждый, кто трезво смотрит на развитие событий, не может не понимать, что пора незамедлительно остановить такое опасное явление, как разложение государства».
12.10.
Калі хадзілі з дырэктарам да старшыні
Мой любы край!
Калі мая рука
Падымецца свяціць не так, як трэба,
Ты пракляні мяне высокім небам
I гневам, што не стыне і ў вяках.
Я адразу падумаў: — I тут перападзе. Усё-такі што за логіка: калі падымецца рука свяціць не так, як трэба (?) — то пракляні, радзіма. Твардоўскі не мог бы і разважаць пра такое: калі здраджу... Навошта!
Але высокі кіраўнік сказаў: вось хай бы так пісала ваша паэтэса...Прачытаў у Віктара Канецкага: «Человек входит в коллектив через общий труд и личную ответственность».
Віталь Кароціч («ЛГ», 14.Х.81):
А я-то и не думал, каюсь, жизнь принимая как игру, что опытом чужим питаюсь, краду его и в долг беру.
Што за найгрыш і поза? Што за пакаянне? Так, мы прысвойваем чужы вопыт і павінны быць удзячнымі за гэта сваім папярэднікам, усім... Але чаму — краду? Далей верш «Листопад»:
Стареющие женщины —
печаль какая, Боже!
С неповторимых лиц
спадает красота.
Хоть в осени весна
совсем пропасть не может,
стареющие женщины —
осенняя тщета.
Послесловие автора. Мне представляется очень важным, чтобы жизнь литератора и все им написанное срастались в целостность — стихи, статьи, повести, сценарии, слова и поступки должны дополнять друг друга».
Нічога сабе публіцыст, калі ён не думаў, што карыстаецца чужым вопытам.
Далей: «Я благодарен Роберту Рождественскому, мужественно (!) и точно переведшему эти стихи».
Вялікая мужнасць!
30.10.
Прыдбаў «Русскую лирику XIX века». Аказалася, яшчэ не ведаю многіх вершаў. Сярод іх і гэта.
Петр Вяземский. «Друзьям» (1862):
Я пью за здоровье не многих,
Не многих, но верных друзей.
Друзей неуклончиво строгих
В соблазнах изменчивых дней.
Я пью за здоровье далеких,
Далеких, но милых друзей,
Друзей, как и я, одиноких
Средь чуждых сердцам их людей.
Пасяджэнне-прыёмнай камісіі СП, з трох да васьмі вечара без перапынкаў. Здаецца, дружна абмяркоўвалі, але галасаванне адсыпала шэсць чалавек з васьмі (сярод іх А. Жыгуноў І К. Тарасаў).
Тарасава разглядаў Пташнікаў: павярхоўная белетрызацыя, няма характараў, асаблівых ідэй. Усё гэта з агаворкамі, але досыць настойліва. Казько пярэчыў, нават (здалося) не без варожасці.