Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

3 снежня частка Рады і ўрад БНР накіраваліся ў Вільню…

«Зялёнаатрадаўцы» Лукаша Сяменіка

Толькі абышоўшы некалькі валасцей Барысаўшчыны, Васіль Муха зразумеў складанасць сваёй задачы — ніхто не ведаў, дзе сустрэцца з «зялёнымі» (так сяляне называлі партызан). І вось на нейкім закінутым хутары гаспадар — сухі маршчыністы дзед з густой шчэццю сівых валасоў на барадзе — пусціў яго пераначаваць і за сталом, абіраючы звараную бульбіну, стуліўшы бровы, падазрона запытаў:

–  А сам хто, чалавеча,

будзеш?

–  Пры цары служыў матросам, — проста пачаў Муха.

–  Гэта на карабелях плаваў?

–  Плаваў. А вось зараз разам з іншымі вайскоўцамі вырашыў сваю армію стварыць, беларускую.

–  А нашы «зялёныя» табе навошта?

–  То ж як? Каб разам згуртавацца і ворагаў сваіх пагнаць.

–  Ну а чым жа ты ганяць збіраесса?

Муха зірнуў у хітраватыя дзедавы вочы, усміхнуўся:

–  У Менску збіраецца полк, кавалерыя ёсць, гарматы… — Але бачыў, што дзед не змяніўся ў твары, і тады толькі знайшоўся: — Ну а я асабіста пакуль маю з сабой вось гэта… — дастаў з кішэні курціка рэвальвер і паклаў каля чыгунка з бульбай. І гэта ўрэшце падзейнічала на дзеда:

–  Вось гэта я разумею! — зашамкаў бяззуба. — Ты, чалавеча, ідзі нараніцы ў Траянаўку, там і запытай, як сустрэцца з Лукашам Сяменікам. Скажы, што Ўлас з Крывога хутара паслаў.

Праз дзень Васіль Муха быў у атрадзе «зялёных»…

На той час погалас пра паўстанцкі аддзел Лукаша Сяменіка разышоўся па суседніх Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях (па абмылцы некаторыя называлі камандзіра «зялёных» Семенюком).

«Пайду да Семенюка!» — вырашалі некаторыя пакрыўджаныя нямецкімі салдатамі мужыкі.

 А партызаны баяліся правакатараў — таму й мусілі прыхоўвацца.

У Траянаўцы Халопеніцкай воласці жыў бацька Лукаша — стары Сяменік, сярэдні гаспадар на шасці дзесяцінах зямлі. Калі воласць занялі немцы і пачалі чыніць здзек з мясцовага люду, траянаўцы ўзбунтаваліся, забілі двух салдат, — што на кані прыехалі ў вёску па харч і шомпалам зрэзалі Сяменікавых суседзяў, - і збеглі ў лес. Тайком па ўсёй воласці для іх пачалі збіраць зброю…

Генерал Фалькэнгайн як у ваду глядзеў: на пачатку жніўня ягонаму войску давялося «паварочваць кулямёты». Партызанскі аддзел «зялёных» — амаль паўтары сотні паўстанцаў — пад кіраўніцтвам Лукаша Сяменіка на невялікай плошчы ад вёскі Сянно да вёскі Пупелічы ў Лісічынскай, Халопеніцкай і Зачысценскай валасцях пачалі атакаваць нямецкую частку - і адсунулі яе на шэсць кіламетраў, «параўняўшы» мяжу паміж нямецкім і бальшавіцкім фронтам (названыя воласці выступалі на ім клінам).

Вечарам адбілі першую варожую контратаку, і поспех акрыліў паўстанцаў. Раніцай немцы пайшлі ў наступ зноў.

Зладжана сакаталі на флангах два трафейныя кулямёты, прыцэльна гохкалі са старога акопа вінтоўкі — як раптам зямлю ўскаланулі два выбухі, за імі яшчэ, яшчэ… Калі ўсё аціхла й асеў пыл — зноў на полі, але ўжо нашмат бліжэй, паўсталі шэрыя постаці ў шынялях. Адзываўся ўжо адзін правы кулямёт.

–  Васіль! — крыкнуў Сяменік Муху. — Агледзь, што там з кулямётам! — ведаў, што Васіль — ці не адзін з атрада — умее гэтыя жалязакі давесці да ладу.

Муха

памкнуўся было на левы фланг, як ззаду нечакана затраскатала… Вызірнуў з акопа — з паўкіламетра ад іх па свежым іржышчы сунуліся два панцырнікі (у страляніне гуку матораў не было чуваць — адно колкую траскатню іхніх кулямётаў).

–  Лукаш! Могуць акружыць! — а Лукаш, сціскаючы акрываўлены плячук, крывіўся ад болю…

–  То ж бальшавікі панцырнікі на нас з задоў пусцілі! — закрычаў хтось зблізу.

Муха агледзеўся: справа, там, дзе не сціхаў іхні кулямёт, падціскаў поле невялікі лапік кустоўя, за ім — метраў праз сто — пачыналася выратавальная стужка лесу…

–  Хлопцы! Адыходзьма ў лес! — і Муха дапамог узняцца Сяменіку — і разам з ім, прыгінаючыся, дабеглі да канца траншэі. Напярэсткі кінуліся немцы, але па іх залескатаў кулямёт — селянін Мікіта з Лукашавай Траяноўкі прыкрываў адыход атрада.

Толькі схаваліся — кулямёт заціх.

–  Можа, Мікіта паўзе да нас? — Васіль вызірнуў з кустоўя — і акамянеў: на месцы, дзе стаяў іх кулямёт, вуркатаў панцырнік…

Хто ацалеў — падаліся ўглыб кустоўя. Перад Васілём хітнулася шэрая сцень, і ён стрэліў у яе. Немец, не выпускаючы з рук вінтоўкі, паваліўся ў траву. Следам за ім забегчы ў кустоўе ніхто не рызыкаваў. Васіль падпоўз да немца — той быў яшчэ жывы; хрыпла ўздрыгвалі акрываўленыя грудзі, ашклянелыя зрэнкі сполашна азіралі партызана.

Каля леса, куды адыходзілі рэшткі атрада, затраскатаў другі панцырнік.

–  Такі паспеў… - выціснуў Васіль, схіліўся да параненага і адшпіліў ад ягонай дзягі доўгую шэрую гранату.

–  Ніхт… Ніхт… — сцяўся немец.

–  Ды не дрыгайся… Жыві. — Васіль усунуў у кішэні гранату і свой рэвальвер, схапіў немцаву вінтоўку — і пабег за таварышамі.

Ад узлеску па непакрытым кустоўем лапіку іржышча павольна сунуўся панцырнік. З башні, як дзюба, вытыркала руля кулямёта — і траскацела па кустоўі, па полі, дзе ўжо забітымі ляжалі чацвёра паўстанцаў.

Муха аддаў вінтоўку хлопцу-партызану, які трымаўся побач Сяменіка, па-заліхвацку падміргнуў абодвум — і, прыгінаючыся, што было сілы гізануў па іржышчы. Некалькі секунд яго не заўважалі, а затым стальная башня рэзка павярнулася, і каля самых ног Васіля пырснулі кулі. Ён упаў, колькі разоў крутнуўся й сцішыўся. Перастаў траскацець і панцырнік. Васіль, да болю прыкусіўшы губу, уціскаючыся ў пляснівае ад расы іржышча, колячы-абдзіраючы твар, папоўз далей — жоўтая галава гублялася ў жытніх цырбунах. Набягалі блізка хвалі свінцовых восваў, - ён сцішваўся, зноў поўз некалькі метраў…

Замлела нага, цёплым і ліпкім пачаў запаўняцца бот. Павольна выцягнуў з кішэні гранату, скамянеў. Кулямётная дзюба намагалася ўжо зачапіць каго-небудзь у кустоўі — у панцэрніку, пэўна, ужо думалі, што нейкага вар'ята з жоўтай галавой няма на гэтым свеце… Як раптам тая галава адарвалася ад іржышча, і не паспела башня зноў павярнуцца, як пад ёй ляснуў выбух — і чарапаха-панцэрнік стаў.

Васіль бадзёра свіснуў таварышам і, накульгваючы, пачыкільдаў да ўзлеску. За ім сыпанулі яшчэ некалькі дзесяткаў ацалелых «сяменікаўцаў»…

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Свет горизонта

BlackRaven
1. Свет горизонта
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Свет горизонта

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Седьмая встреча

Вассму Хербьёрг
Проза:
современная проза
4.00
рейтинг книги
Седьмая встреча

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль