Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Ну, а што, пане Ядвігін, пачытаць мне дасі цікавага? — папрасіў, калі ўжо былі на кватэры, Ластоўскі.

–  Бач, каб шчэ й цікавага… Ведаеш, нешта праз свае хваробы даўно нічога путнага не складваў. Ёсць, праўда, адна задума… Як аспакайнеюся, трэба будзе запісаць.

–  То раскажы хоць, пра што там насачыняў?

–  Ды й не насачыняў нават, а так, прыкмеціў… Як народу зусім няўсцерп жыць стала. І вось сабраўся аднаго разу люд, каб лягчэй пачувацца, вырашыў зжыць са свету ўсіх злодзеяў. Параіліся і пастанавілі разам выгадаваць волата, каб здалеў тых ворагаў. Выбралі нікому датуль незнаёмае дзіця і пачалі ўсім светам карміць і пяленгаваць.

Расце дзіцё — а жыццё не лягчэе: усё больш і больш выкармак просіць, і мусяць не толькі сваё апошняе яму аддаваць, але і ў пазыкі палезці… Нарэшце вырас іхні волат-асілак — да неба! Узрадаваўся народ, сабраўся на сход — і загудзеў яму пра ўсе свае беды. Каціўся гэты стогн па зямлі, а ў гару не шыбаў — дзе б яго пачуў народны выбранец; а той, спаглядаючы з вышы ўніз, ня мог дагледзець потам і крывёю злітай зямлі, на каторай варушыліся яго маленькія кармільцы… [21]

21

 Ядвігін Ш. паводле расказанага напіша апавяданне-прытчу «Заведзеная надзея» (першапублікацыя - у часопісе «Беларускае Жыцьцё» (1919, № 1, с.5).

–  Ты гэта каго ў прытчу ўплёў? Ці не Леніна якога? — падзівіўся Ластоўскі.

–  Чаму?.. Не яго аднаго.

–  То не адкладвай, сядай — і запісвай. Рэч вартая!

Паседжанне пазачарговай Рады БНР пачалося ўвечары 24 сакавіка. Адкрыў яго старшыня Іван Серада (той самы, які не асмеліўся падацца з Рак-Міхайлоўскім і Цвікевічам на перамовы ў Бярэсце).

–  Шаноўнае спадарства! — Серада напачатку нават хваляваўся. — Нашае паседжанне наведалі прадстаўнікі Віленскай беларускай рады…

Гасцей віталі апладысментамі. Серада й не ведаў, што адзін з віленскіх пасланцоў — Дамінік Сямашка — на гэтае паседжанне не прыйшоў: дазнаўся, што немцы коса глядзяць на Раду — і ўбаяўся за сваё «высокае» становішча начальніка віленскай пажарнай дружыны…

–  А цяпер, — працягваў Серада, — першым з прамовай выступіць Язэп Варонка.

Варонка спешка ўзышоў да трыбуны і бадзёра агледзеў запоўненую залу:

 Сябры… Не вам мне казаць, якую ролю ў гісторыі краіны адыграла наша крывіцкая калыбка Вільня. Таму сёння шаноўныя віленчукі ні на хвілю не павінны пачувацца гасцямі… - ён зрабіў паўзу і пачаў больш гучна: — Беларусы! Сёння ў нас Пасха! Сёння зноў яднаюцца духоўна Вільня і Менск — душа і цела. Сёння ўваскрос беларус, уваскрашаецца нашая бацькаўшчына!

Езавітаў агледзеў правы край залы, дзе сядзелі прадстаўнікі земства, настроенага (як ведаў) супраць беларускай самастойнасці. «Малайчына, Язэп, — падумаў. — Трэба напачатку прыціснуць іх эмацыйна. Бач, нат не варухнуцца…»

Пасля Варонкі грунтоўны даклад пра дзейнасць беларускіх арганізацый Віленшчыны і Горадзеншчыны зрабіў Антон Луцкевіч, доўга і падрабязна адказваў на пытанні.

–  Ёсць прапанова… — Варонка пачакаў, пакуль Луцкевіч сядзе на сваё месца, — …ушанаваць хвілінай маўчання памяць памерлай у Вільні адной з заснавальніц Беларускай сацыялістычнай грамады паэтэсы Алаізы Пашкевіч-Цёткі.

Калі радаўцы селі, ад фракцыі Беларускай сацыялістычнай грамады на абмеркаванне была вынесена прапанова абвясціць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Правая частка залы неўразумела загудзела…

–  Цішэй, спадары, цішэй! — апамятаваўся Серада. — З дакладам мае выступіць старшыня фракцыі Беларускай сацыялістычнай грамады Аркадзь Смоліч.

Смоліч засяродзіўся найперш на акрэсленні становішча

Беларусі і тых прычынаў, што патрабавалі неадкладнага абвяшчэння незалежнасці краіны.

Барацьба на сесіі абвастрылася. Пасля перапынку спрэчкі па дакладзе доўжыліся ажно дзесяць гадзінаў. Выступіла дваццаць шэсць аратараў…

–  Рада республики не может прокламировать незавнсимость Белоруссии, — выкрыкваў прадстаўнік земстваў і гарадоў Злобін, — потому что нарушит этим волю первого всебелорусского съезда, в одном нз пунктов резолюции которого говорилось ясно о неотторжимости Белоруссии от Российской Федеративной Демократической Республики!

–  Гэта той Злобін, закінуты да нас прыфрантавым адзьдзелам Усерасійскага земскага саюза, які месяц таму, напрошваючыся ў выканаўчы камітэт, рассцілаўся з нейкім бясконцым дакладам пра палітыку Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйску, напіраючы праз меру на тое, што ён, эсэр Злобін, заўзяты паланафіл, — шаптаў тым часам на вуха Ластоўскаму Езавітаў.

–  Па-першае… — Варонка рашуча ахапіў краі-канты трыбуны (у перапынку да трыбуны прымацавалі чырвона-белую «Пагоню»). — Аніякае ж Расійскай Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі зараз не існуе! Па-другое: у Бярэсці Расія, хоць і бальшавіцкая, спакойна аддала наш край немцам і гэтым першая «отторгла» Беларусь. І, нарэшце, можа вы, спадар Злобін, заклікаючы так няўхільна шанаваць ранейшыя законы, адкажаце нам, на падставе якога пункта расійскае канстытуцыі ў Расіі скінулі цара?!.

У зале нібыта ляснуў пярун. Стала зразумела, што шаля «дэбатных» вагаў схілілася на бок незалежнікаў.

У эмацыйнай прамове за незалежнасць Беларусі выказаўся і сябра Аб'яднанай габрэйскай сацыялістычнай партыі Мац, аднак, выслухаўшы пярэчанні сваіх таварышаў (Гутмана і Мар'ясіна), мусіў агаварыцца, што — як чалавек партыйна-дысцыплінаваны — будзе галасаваць супраць…

Перад самым галасаваннем два разы Злобін дамагаўся пяціхвілінных пярэрваў «для кансультацый», намагаючыся, пэўна, схіліць на свой бок некалькіх грамадоўцаў.

Нарэшце — адказная хвіліна. Галасаванне… і большасць выказваецца за незалежнасць Беларусі і прыняцце прапанаванай Беларускай сацыялістычнай грамадой рэзалюцыі (рэзалюцыя прадстаўнікоў земства прапаноўвала толькі скасаваць Берасцейскую дамову): «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчае Рэспубліку незалежнай, пра што выдае адпаведную Устаўную грамату».

Сябры Рады, вылучаныя яшчэ Першым усебеларускім кангрэсам, галасавалі за рэзалюцыю аднагалосна.

Земская група — усе дзевяць чалавек — дэманстратыўна пакінулі залю. Прадстаўнікі Аб'яднанай габрэйскай партыі, ЕСДРП «Поалей-Тион» і сацыялісты-рэвалюцыянеры пры галасаванні ўстрымаліся.

Абнечаканіў усіх Гутман:

–  Мы пагаджаемся выказацца за незалежнасць, калі следам за гэтай рэзалюцыяй будзе прынята пастанова аб федэрацыі з Расіяй.

У адказ нехта рассмяяўся…

Пераможцы доўга не хацелі выходзіць з залі. Да Ядвігіна Ш., Варонкі і Езавітава падсеў узбуджаны Язэп Лёсік, пацёр чырвоныя ад бяссоннай начы вочы:

–  Віншую, браткі… - і пачаў ціснуць ім рукі. — Гэта ж так важна! Канешне, мы слабыя, і паміж моцнымі Расіяй і Польшчай мусім выбіраць чыйсьці бок. І, калі выбіраць, то лепей польскі: Польшча сама перажыла нацыянальную няволю… Ды і паланізацыя нам не так моцна пагражае. Так што віншую…

Было шэсць гадзінаў раніцы. Зірнуўшы на першыя слабенькія водсветы ў вокнах, Варонка падрахаваў:

–  Нарадзілася святло новай Беларусі!

Выключылі электрычныя лямпачкі, і Іван Луцкевіч дадаў:

Поделиться:
Популярные книги

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Викинг

Мазин Александр Владимирович
1. Викинг
Приключения:
исторические приключения
8.92
рейтинг книги
Викинг

Тихие ночи

Владимиров Денис
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Третье правило диверсанта

Бычков Михаил Владимирович
Фантастика:
постапокалипсис
5.67
рейтинг книги
Третье правило диверсанта

Товарищ «Чума» 8

lanpirot
8. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ «Чума» 8

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Геном хищника. Книга шестая

Гарцевич Евгений Александрович
6. Я - Легенда!
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга шестая

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание