Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Дык, значыцца, змагаецеся… са спекуляцыяй? — прачытаў ордэр і Варонка — і заўважыў, як чалавек у скуранцы ўзвёў курок рэвальвера.

Езавітава ж, здавалася, нічога не магло ўсхваляваць:

–  Пасыльнага сярод нас няма, ды і астатнія… — ён зірнуў на Варонку, хітнуў галавой. — Астатнія — не сябры Вайсковай рады. Яны, таварыш Ярашэвіч, — Езавітаў развёў рукамі, - сябры Сацыялістычнай грамады…

І гэта спрацавала. У «сацыялістых» Варонкі, Краўцова-Касьцевіча і Смоліча былі сябраўскія білеты Беларускай сацыялістычнай грамады.

Ярашэвіч доўга ўзіраўся ў білеты, а

затым уздыхнуў і выпаліў:

–  Свободны. Троим остальным следовать за мной.

У Захаркі, сакратара Беларускай вайсковай рады, «сацыялістага» пасведчання не было, як не было яго і ў Апанаса…

На сходах паміж паверхамі таксама стаялі вайскоўцы…

Гэта было яго першае зняволенне. Езавітаў рыхтаваўся і да такога, але ж як з Апанасам? Вось, думаў, і прыгледзеў за малым…

З дакумэнтаў пры вобыску чэкісты забралі не многа — і таму адразу ж пачалі допыты (арыштаваных трымалі на гаўптвахце). Першым выклікалі Езавітава.

–  Где председатель вашей Войсковой рады?

–  Ад'ехаў, мне не далажыўшы, куды…

–  Как работала ваша организация? С кем связаны? Чего добивались?

Дапытвалі і Захарку, і Апанаса. Спрабавалі запалохваць:

–  Не расскажете всего — пойдете в расход.

Ды Апанас і ведаць нічога не ведаў, а Езавітаў з Захаркам яшчэ па дарозе ў турму змаглі дамовіцца аб маўчанні…

Старшыня ж Беларускай вайсковай рады Сымон Рак-Міхайлоўскі разам з Аляксандрам Цвікевічам былі дэлегаваны ў Брэст-Бярэсце — на мірныя расійска-нямецкія перамовы. Выправілі і Івана Сераду, ды той няведама чаго застаўся ў Менску. Дэлегаты-беларусы мелі з сабою зацверджаную 19 студзеня Выканаўчым камітэтам Рады дэкларацыю, адзін з пунктаў якой патрабаваў аднаўлення зруйнаванай вайной гаспадаркі краю коштам міжнароднага фонду ваяваўшых дзяржаў.

Рак-Міхайлоўскі й Цвікевіч перад Баранавічамі перайшлі лінію фронта і сустрэліся з кіраўніцтвам нямецкай вайсковай часткі. Беларускім дэлегатам падрыхтавалі ўжо вагон, каб накіраваць чыгункай у Бярэсце, як нечакана з'явіліся два разгубленыя афіцэры-немцы:

–  Просім паноў прабачыць, але мы зрабілі тэлефоннае запытанне… Візы на праезд даць вам не зможам, паколькі кіраўнік расейскай дэлегацыі запатрабаваў нікога больш не прапускаць.

Тым кіраўніком быў Троцкі-Бранштэйн, які аніякай Беларусі не прызнаваў і сам намагаўся прадстаўляць «Заходні край».

–  Едзем да суседзяў! — Рак-Міхайлоўскі быў непахісным.

Праз некалькі дзён ён з Цвікевічам былі ў Кіеве і гутарылі з сябрамі Генеральнага сакратарыта, які па-сяброўску ставіўся да беларускай Рады. Цэнтральная ўкраінская рада паспела выдаць чацвёрты Універсал, абвясціць Украіну незалежнай народнай рэспублікай, а Генеральны сакратарыят (украінскі ўрад) аб'явіў вайну бальшавікам — як прадстаўнікам маскоўскага імперыялізму.

На перамовы ў Бярэсце быў выпраўлены спадар Галубовіч. Пад выглядам кансультантаў украінскай дэлегацыі накіраваліся туды і Рак-Міхайлоўскі з Цвікевічам.

–  У свой горад прарываемся, як бандыты, — уздыхалі дарогай.

Вуліцы ціхага Бярэсця былі закуты лёдам — шпацыраваць па слізгоце асмельваўся

не кожны. Раніцай 10 лютага Рак-Міхайлоўскі сустрэўся з сакратаром нямецкага міністра замежных спраў Кюльманам. І зноў высветлілася, што беларуская дэлегацыя атрымаць мандат на перамовы не можа: яна накіравана не беларускім урадам, а Выканкамам Усебеларускага кангрэса.

–  А ці мала якіх кангрэсаў і сходаў адбылося ў Расіі пасля рэвалюцыі… - Кюльман развёў рукамі.

–  Па-першае, мы з вамі — на Беларусі, а не ў Расіі… - Рак-Міхайлоўскі нерваваўся, устаў і апёк міністравага сакратара рашучым позіркам. — Па-другое… Што б сказалі нямецкія пасланцы, калі б на падобных перамовах… — ён намагаўся хутчэй падбіраць словы чужой мовы, — скажам, між расейцамі і французамі… дзесьці ў Падздаме… яны не атрымалі мандата?

–  Пан рызыкуе мяне моцна абразіць! — выкрыкнуў Кюльман, таксама ўсхапіўся з месца, затым, стрымаўшыся, сказаў ужо мякчэй: — Прашу прабачыць, больш часу не маю…

У Бярэсці Рак-Міхайлоўскі з Цвікевічам і даведаліся, што ў вялікай перамоўнай зале з састаўленымі ў два рады сталамі, акуратна закладзенымі паперай (побач з кожнай папкай — замежны пісьмовы прыбор), у адказ на прамову нямецкага генерала Гофмана Троцкі абнечаканіў усіх:

–  Расійскі бок міру не падпіша, але і ваяваць далей не будзе!

Пасля гэтага мірныя перамовы перарваліся…

Вялікі люты

Немцы распачалі хуткаі наступ, за дзень займаючы па некалькі беларускіх гарадоў. Расійскі фронт разваліўся.

На той час, калі на сценах менскіх дамоў расклейваліся адозвы аб тым, што Савецкая ўлада застаецца ў горадзе, бальшавікі спешка складвалі свой набытак у машыны — адна за адной яны ад'язджалі да чыгуначнага вакзала.

Зрання 10 лютага ў «Беларускай Хатцы» сабраліся прадстаўнікі Выканаўчага камітэта і Беларускай вайсковай рады. Узбуджана ціснулі руку Езавітаву — яго «тройцы» ўдалося збегчы з турмы (у ахове трапілася некалькі беларусаў). Апанаса завялі на кватэру да Ядвігіна Ш., Захарка захварэў, - як раптам у «Хатку» забег узрушаны матрос Васіль Муха (ён з яшчэ пятнаццацю таварышамі з крэйсера «Петръ Первый» далучыліся да палка беларускага гарнізона).

–  Камісары пакуюцца ў цягнік! — бухнуў, не прывітаўшыся.

Навіна — нечаканая. Езавітаў, Краўцоў і Мамонька адразу ж выправіліся ў адну з менскіх казармаў — пасля ўзбуджанай прамовы Мамонькі ўзбунтаваліся два бальшавіцкія батальёны. Камітэт той вайсковай часткі выслаў варту, каб арыштаваць «сабатажнікаў», але салдаты раззброілі варту і арыштавалі сам камітэт. Муха застаўся ў казарме беларускім «прадстаўніком».

Калі вярталіся да «Беларускай Хаткі», за спіною пачулася вуркатанне матора, а затым — глухі грукат. Азірнуліся: самаход з салдатамі імчаў па Захараўскай, па кабіне таўклі прыкладамі, крычалі… А з Захараўскага завулка нязграбна выпаўзаў насустрач другі самаход… Шкло кабін заледзянела… І раптам — скрып, стук… Самаходы сутыкнуліся, пад колы аднаго з іх (што вёз салдат) пацякла вада, раз'ядаючы лапік снегу… Усчалася лаянка. Большасць салдат, злосных і хмурых, пацягнуліся далей пешкі — да вакзала.

Поделиться:
Популярные книги

Заботы Элли Рэйт

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Заботы Элли Рэйт

Корпорация М.И.Ф. (сборник)

Асприн Роберт Линн
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.79
рейтинг книги
Корпорация М.И.Ф. (сборник)

Менталист. Трансформация

Еслер Андрей
4. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.28
рейтинг книги
Менталист. Трансформация

Лебединая Дорога (сборник)

Семёнова Мария Васильевна
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Лебединая Дорога (сборник)

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Династия. Феникс

Майерс Александр
5. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Династия. Феникс

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Тринадцатый VI

NikL
6. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VI

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Старый, но крепкий 4

Крынов Макс
4. Культивация без насилия
Фантастика:
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 4