Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Божа, ці ня досыць выпрабаваньняў?

Маліць Цябе чужой мовай не магу, а маю тут, на чужыне, можа ня чуеш, не разумееш? Можа, і насамрэч — дамоў, да Цябе свайго, туды, дзе шукалі Цябе, гаварылі з Табой і прадзед мой, і дзед, і бацька? То чакай, я еду, тольк знайдзі адказ!..»

(З запісаў Алеся Ваяра).

Абудзіўся, калі пачуў верш — чыталі звонкім, спеўным голасам. І чытаў… ягоны знаёмец, малады сябар-цёзка — Алесь. І верш, і чытэц усхвалявалі — нібы гэта сам ён, той, далёкі, тут, на зямлі семежаўскай -

і не з вінтоўкай, а з вершам…

І тады самому выказацца ўсхацелася — толькі не вершам, паўтараючы маладога Алеся, а болем сваім, страхам сваім, жыццём — у прозе сказаць.

І трымаў — апошнім! — ён слова сваё:

— Людцы, сябры ў народзе пакутным, беларускім! — І зніякавеў, счакаў. Змуліў парэпаныя маршчынамі вусны, праяснёныя блакітныя зрэнкі зноў затуманіліся. Наляцеў вецер — і разбрындаў яго рэдкія сівыя валасы, на доўгія веі ўзбеглі пякучыя слязіны… Думкі раіліся ў галаве, пачуцці ўзвірылі, а прамаўляцца не хацелі… І тады зноў дапамагла адроджаная памяць: — Гляджу на вас, на зямельку нашу, а быццам з паднябесся голас Купалаў ліецца… І сам пясняр сёння гаворыць прамовай сваёй:

«Хай вас, Браты Беларусы, не палохае цяперашні бурны час. Агнём і жалезам куецца моц гарт, доля й воля народная… Зямля, засеена касьцямі сыноў беларускіх, будзе вечна належаць да ўнукаў беларускіх… Хай толькі асьвеціць вас адна вялікая думка — аддаць усё для сваёй Бацькаўшчыны, нават жыцьцё, калі яна вас да гэтага пакліча».

Я шмат пажыў, а нідзе мацнейшага не пачуў… - Зрабіў пярэрву, агледзеў прысутных — і сустрэўся з засяроджана-замагнічаным Алесевым позіркам. — І яшчэ… Вось і век наш заканчваецца. А ў новы панесці вы павінны цвёрдае перакананне, што для Бацькаўшчыны найгалоўным будзе жыццё ваша, жыцці ўсіх свядомых сыноў і дачок яе… Вось згадка якраз пра тое ж… Слуцкія паўстанцы — пра гэта, пэўна, мала хто з вас ведае — для сваіх патрэбаў выкарыстоўвалі старыя запасы расейскіх марак, але рабілі на іх наддрукоўку — лацінкай: «Надзвычайная Рада Случчыны». А пазней ужо Задзіночанне беларускай моладзі ў Амэрыцы выдала да саракавых угодкаў чыну сваю марку: выява юнака з бел-чырвона-белым сцягам і светаччу. А тэкст да яе гучаў так:

«Яны памерлі, каб жыла Бацькаўшчына — жывіце вы, каб Бацькаўшчына не памерла! Памажыце замацаваць гісторыю Слуцкага паўстання… Пашырайце праўду аб Беларусі!» — Пад сэрцам здрадліва замуляла, голас пачаў дрыжэць. — А новае стагоддзе, тысячагоддзе павінны стацца часам памяці, памяці мірнай, плённай… Я, сведка ўсіх войнаў старога стагоддзя, мару перадаць вам адно: мір … Жывіце, каб Бацькаўшчына не памерла!

Гэтым ён сказаў усё. Выказаўся, і нарэшце адчуў заспакаенне, якога ніводны твор, ніводная кніга яму не давала. І, здалося, ён нават палегчаў, нават боль адступіў у мінулае, старое… І адно акрыленае пачуццё: ён зрабіў усё… Як «усё»?!

Люд паступова пачаў разыходзіцца. Частка пацягнулася да аўтобуса і ён нават спалохаўся, што не паспее дагнаць свайго земляка-цёзку. Ды не, стаіць той, задуменны, узрушаны.

–  Унучак… Я й пачаць як ня ведаю… — Уздыхнуў, у вочы блакітныя зазірнуў. — Падарыць, словам, рэч табе адну хачу, на справу адну ўгаварыць… Прысядзем давай… — Адкрыў чамаданік, разгарнуў паперы. — Ты мне, будзь ласкаў, прозвішча сваё назаві…

–  Ганаровіч.

Асцярожна

ўпісаў яго ў нейкі тэкст на адной паперчыне, адклаў пад левую далонь — каб вецер не ўзняў. Затым яшчэ ў адной — меншай — распісаўся…

–  Вось табе… Гэта - тэстамант. — Перадаў спешка, зніякавела — А гэта чэк… — Не прамінуў заўважыць, як і хлопец напяўся, разгубіўся. — Я з-за акіяну ехаў сюды, а назад зямля наша слуцкая адпускаць ужо ня хоча… Там, у Сан'юку, штат Фларыда… дом мой застаўся, архіў багаты. Можна шмат яшчэ чаго дарабіць… Як ахвота табе, маладому, — паедзь, зірні. Музей беларускае культуры закласці ў доме можна ці выдавецтва якое… А грошай на пачатак хопіць… Мову ж ты, казаў, ведаеш, і сэрца ў цябе, бачу, нашае. Абы ахвота… Там і тэлефоны сяброў. Яны дапамогуць з афармленнямі… - Бачыў, што хлопец штось яму мовіць хоча, але перапыніў, пальца да вуснаў паднёс. — Падумай, а я йшчэ з полем пагавару.

Яны былі акурат на ўскрайку вёскі. І ён, аберуч паціснуўшы хлопцаву руку, паволі, не зважаючы на папераджльны сігнал кіроўцы аўтобуса, паклэпаў за прысады, да неперааранага перад зімою іржышча. Горычна ўкленчыў, ахапіў рукамі намерзлую зямлю. І пачуў, як з паднябесся зусім нечакана пачала набліжацца-расці жывая салаўіная песня.

І яго ўзяло ў свае абдоймы роднае слуцкае поле — альфу і амегу слаўнай і трагічнай гісторыі тых даўніх уж, о вясновых гадоў, таго далёкага лістападаўскагамесяца.

Яе першага і апошняга сведку.

Яе пачатак і канец…

* * *

Не, Алесю Хведаравічу не пашчасціла вось так прыгожа памерці… «Хуткая» адвезла яго ў Слуцак. Алесь Ганаровіч датэлефанаваўся ў Менск у амбасаду ЗША. Адтуль звязаліся з еўрапейскім прадстаўніцтвам карпарацыі «Кантыненталь» (на якую дваццаць гадоў працаваў Алесь Хведаравіч), яна выправіла ў Слуцак верталёт — каб перавезці спадара Яцкевіча ў Варшаўскую клініку… Пасля інсульта Алесь Хведаравіч перастаў хадзіць. Ягоны сын Міхаіл, вядомы ў ЗША фізік, не пажадаў даглядаць бацьку — і накіраваў яго ў старэчы дом, дзе праз тыдзень Алесь Хведаравіч і сустрэў сваю смерць.

Жменьку слуцкай зямлі на ягоную магілу павёз Алесь Ганаровіч…

1995 - 1999

Кніга другая. ХТО ВОЛІ ПРАГНЕ

Мінулага баіцца той, хто не ўпэўнены ў сваім сённяшнім і заўтрашнім дні.

Якуб Колас

* * *

Гасцяванне тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртага чэрвеня ад Раства Хрыстовага ў горадзе кожны заўважаў па-рознаму: пацішэлі, напяліся немцы, на рынку знікла малако, на цагляныя разваліны і крушні друзу бесклапотна ўзбеглі чубкі лебяды й асочышча, злосная талачэча загула на вакзале, у катэдральным касцёле змяніўся, святар…

Пляц Волі патанаў у сонцы. Лёгкая хмурынка завісла была над касцёльнай званіцаю — і знікла, нібыта расталад Скразняк, слабы, няўпэўнены — ад рэчкі, праз прогу каля Святадухаўскай царквы…

…Езавітаў развітваўся з Радзімай не ўпяршынь. Напачатку былі расстанні ўзнёсла-юнацкія, калі пасля летніх вакацыяў мусіў ехаць у няветлы Дзвінск, дзе ў крэпасці служыў афіцэрам бацька. Затым — змушаны ад'езд у 1918-м разам з Радаю ў Вільню. І вось — адыход сённяшні…

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Последнее небо

Игнатова Наталья Владимировна
1. Зверь
Фантастика:
боевая фантастика
6.81
рейтинг книги
Последнее небо

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Рассвет русского царства. Книга 2

Грехов Тимофей
2. Новая Русь
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства. Книга 2

Древесный маг Орловского княжества 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 6

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4