Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Бачна было, мужчыны (сярод іх Алесь пазнаў начштаба Борыка) некуды спяшаліся. Жылкаў знаёмец — Ядвігін Ш.
– разгублена агледзеў усіх хлопцаў, зніякавела пахітаў галавой:

— Трымайцеся… Бог дасць, пабачымся! — А ўжо адышоўшы ад вогнішча, хапіў Борыка за рукаво: — Паслухай, браце… Гэта ж паэт наш малады… Хворы ён. Ды і ўсе — дзеці яшчэ. Яны што — пад кулі йдуць? Памаракаваць трэба… — і азірнуўся змрочны, наструнены.

А брыгада ў той дзень рушыла наперад. Амаль не сустракаючы супраціву, за колькі дзён дайшлі да Урэчча. Тым шляхам — старадаўняй Варшаўкай, паўз Вясею, Набушава —

і амаль такой жа парою год назад Алесь ужо ездзіў тут. Цяпер жа, здавалася, шлях нібыта пашырэў, прысады быццам расступіліся.

Ціма Плішка, якому пашэнціла апынуцца ў сваёй вёсцы, раздаў шарагоўцам увесь свой зберажоны мёд, а сам праз дзень, каля Урэчча патрапіўшы пад кулямётны агонь, загінуў у першым батальённым шэрагу.

Пасля адваёвы Урэчча палкі разышліся: Слуцкі лясамі кіраваў далей — на Пагост і Старобін, а грозаўцы падаліся на поўнач, у свой край — на Покаршаў і Вераб'ёва.

Там іх і стрэлі новыя бальшавіцкія сілы, спешна папоўненыя аддзеламі добраахвотнікаў і кітайцаў-наёмнікаў. На фронт супраць мяцежнага палка кінулі цэлую дывізію…

Толькі і Алесь, і Жылка, і Лістапад, і іншыя хлопцы ў тых баях удзелу не ўзялі (і, як ужо думалася пазней, спрычыніўся да гэтага начштаба Борык, а першым чынам — «дзядзька Антон», Ядвігін Ш.).

Пагоршылася забеспячэнне брыгады харчам. Запасаў на трохразовую «пачонстку» не хапала, і пастановаю рады стварылі штат інструктараў, абавязкам якіх і стала здабыццё прадуктаў. Хлопцаў, па праўдзе, «хапіла» ўсяго на два дні.

«Што мы, зломкі якія? Гэта ж і дзяды, і бабы здолеюць: ездзі па вёсках і ахвяраванні збірай».

А некаторым і ў вочы глядзець сорамна было, асабліва пасля таго, як выйшла «раскладка»: пэўным вёскам здаваць па 2-3 «галавы» жывёлы. І скуру назад варочаць, і рэквізіцыйныя квіткі выпісваць… На трэці дзень «на хлеб» выпрасіліся. У многіх пакінутых маёнтках пазаставалася збожжа. Вось і пачалі малаціць і муку здабываць. Малацілі палонныя і перабежчыкі (іх больш сотні назбіралася да гэтага часу). Налічылася б больш, ды беларусаў адразу ж на свабоду адпускалі. (Пазней палонных, па дамове з польскім ваенным ведамствам, накіроўвалі ў лагеры на захад). Частка палонных-беларусаў зноў прыбівалася да брыгады і, гуртуючыся самачынна і асобна, таксама брала ўдзел у баях. Камуністам і камісарам Чырвонай арміі пагражаў расстрэл — пасля выраку ваеннага суда (у складзе старшыні, пракурора, абаронцы і некалькіх прадстаўнікоў камсаставу й ніжніх чыноў) або загаду камандзіра брыгады.

Але й за здабыццём хлебу нудзіліся хлопцы і, пэўна, збеглі б у свой полк, каб не нечаканае новае даручэнне.

Пад Грозавам усчаліся жорсткія баі. Магутная бальшавіцкая 16-я армія вырашыла ачысціць «нейтральную зону» ад «нечаканых» абаронцаў. Польскія ўлады на тое пагадзіліся, груба парушыўшы свае дамовы з беларусамі.

Змену ў ваенна-палітычных варунках адразу ж адчуў Булак-Балаховіч. Случакі мусілі ці загінуць, ці шукаць падтрымкі ад Беларускага Палітычнага Камітэта. Фіктыўна інтэрнаваны, пазбаўлены сваёй «народнай арміі», Булак-Балаховіч меў багатыя ваенныя склады і ўсё яшчэ спадзяваўся стаць на чале Слуцкай брыгады. Дарэмна перадаць зброю ён адмовіўся. Тымчасам і ў радзе, і ў штабе брыгады пачаліся хістанні. Выспелі новыя перамовы, на якія напачатку выправіўся Мацэля, а за ардынарцаў запрасіў Алеся й Лістапада (пэўна, чуў, што яны ўжо «гасцявалі» ў «бацькі»).

…Тыя

ўспаміны толькі слаба цепліліся ў ягонай памяці, як тумановым вэлюмам акрыты былі. Зрэшты, і насамрэч туман — халодны, зімны — наваліўся тога ранку на іх. І Лунінец, куды нарэшце дабраліся яны, як у малацэ патанаў, - так і не разгледзелі места. А з Балаховічам таго разу не пабачыліся — быў у ад'ездзе.

…Хата ў цэнтры мястэчка, але неяк усё ж наводшыбе. Ціскануў мароз, і за дарогу — выбраліся ноччу — зледзянелі. Адразу ж, як прывязалі коней, іх запрасілі ў хату. Падскочыў асілкаваты хлопец і, як даведаўся, што госці са Слуцкай брыгады, забубніў:

–  Я ад'ютант генерала Густалес. Дазвольце правяду…

Хата з прысенкам, на адзін вялікі пакой. Пэўна, некалі ўсё ж была падзелена на дзве часткі — падлога сшывалася на палове, і па ёй, відно, і йшла сцяна (бо навошта ж было такога рубца сярод хаты рабіць?). Тры нізкія акны. Круглы стол у куце… Канапы чорнай — няма…

–  Слуцакі, рэж вас камары! — голас з прастуджанай хрыпцой, знаёмы ўжо.

«Дык гэта ж Ядвігін Ш.!»

Парукаліся.

–  Атаман Дзяргач, — назваўся другі засядайца — у цёплым кабаціку ён выглядаў на карэннага палешука: чорная густая з кучаравінкай барада, цвёрдыя вусы, густыя бровы, цёмныя — але добрыя — вочы (якія адно выдавалі ў ім яшчэ маладога чалавека), бульбаваты нос, змуленыя вусны, абветраныя шчокі…

На стале — папера, алоўкі, скрэсленая карта.

–  А па руках мо й кроў ня бегае! Сядайце да грубкі, грэйцеся, — гэта зноў Ядвігін Ш., прыставіў да грубкі — як снег белай — лаву, сам да стала вярнуўся. Пра што вялі гаворку Дзяргач з Мацэлем, Алесь не прыслухоўваўся і ўзгадаць не мог.

–  А я атамана Дзергача ведаю ўжо, — абнечаканіў Лістапад. — У красавіку ў Слуцку ён пачынаў вербаваць у беларускае войска ад імя Беларускай вайсковай камісіі. Нацкам наш не падтрымаў тады яго. Але ягонымі пачынаннямі і быў адкрыты вербунковы пункт пад бел-чырвона-белым сцягам. Асвяцімскі рупіўся. Ну ты ж пра гэта ведаеш…

«І насамрэч знаёмы твар Дзергача… Ну, а я ж дзе мог яго бачыць?..» — няўрымсцілася і Алесю.

І толькі калі праз паўгадзіны ў хату яшчэ адзін чалавек увайшоў — высокі, прыгожа апрануты, з гальштукам, даўгаваты роўны нос, добрыя шэрыя вочы пад нізкімі брывамі; зняў шапку — валасы далікатна прычэсаны, маладая лысіна раз'ядала прабор, вусы доўгай хвалькай на канцах ускідваліся ўверх — Алесю як праяснілася…

–  Сябар штабу Грач, — сам адрэкамендаваўся зайшла.

«Як Грач? Гэта ж Ксяневіч!..»

Яшчэ з Гаруном бачыў яго Алесь. «Ну пэўна!» А яшчэ й атамана гэтага… Адамовіч прозвішча ягонае…

«Ну дык гэта ж іхнія «псеўданімы» партызанскія!» — Алесю стала ніякавата за сваю нездагадлівасць.

«Канешне, бачыў іх — і Ксяневіча, і Адамовіча! Абодва ў рэзерве БВК ў Менску служылі!»

Адамовіч з падтрымкі бацькі — старшыні Беларускага палітычнага камітэта, таксама Вячаслава — і Ядвігіна Ш., сябра камітэта, заснаваў арганізацыю «Зялёны Дуб». Зрэшты, гэтая ідэя выспела яшчэ ў БВК — аб'яднаць дзейнасць партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі. Адступленне Балаховіча толькі паскорыла згуртаванне «Зялёнага Дуба». У лістападзе быў створаны Галоўны штаб. У яго ўвайшлі разам з атаманам Дзергачом, Грачом таксама і Ядвігін Ш., старшы ад'ютант Корч (ён жа Мікола Крывашэін), капітан Фёдараў і яшчэ некалькі надзейных сяброў).

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Последнее небо

Игнатова Наталья Владимировна
1. Зверь
Фантастика:
боевая фантастика
6.81
рейтинг книги
Последнее небо

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Рассвет русского царства. Книга 2

Грехов Тимофей
2. Новая Русь
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства. Книга 2

Древесный маг Орловского княжества 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 6

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4