Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Пасля нітрагліцэрыну ажыівіўся:

–  Дзякуй, хлопча… А то размяк нешта…

Пачаўся мітынг. Большасцю выступленні — прачулыя, палкія. І каб лепей чуць прамоўцаў, ён падціснуўся бліжэй да грамады. А ў свядомасці зноў колішняе выбліснула - быццам спяшаючыся, давершваючы…

На апошнім тыдні слуцкага фронту лёс звёў яго з вяліжскім хлопцам Антосем Гарынем. Гарыня — колішні гімназіст, на год ці два толькі старэйшым быў.

Наогул,

кожную ціхую хвілю Алесь сам-насам праводзіць пасля смерці бацькі й Люды імкнуўся, нават ад сяброў, каб не надакучалі хоць і жаданай спогаддзю, адасабляўся. А тут — песня, тужлівая, павольная, пякучая:

Ой, на той на Мядзвежай Гары Падмывае Дзвіна тры крыжы. А пад імі ляжаць асначы - Ой, тутэйшыя ўсе дзяцюкі…

За жывое зачапіла песня, не ўтрымаўся, пайшоў паслухаць. Спявак малады яшчэ, а твар маршчыністы, састарэлы, валасы як мукою падбелены… Скончыў — і ў вочы ягоныя, слёзнай павалокай зацягнутыя, гледзячы, мовіў:

–  Так, браток, усе мы асначы-бурлакі долі сваёй…

Сям'ю ягоную — маці, бацьку, старэйшага брата знішчыў камдэз [13] . І адзін ён з Гарыняў ацалеў у вяліжскім антыбальшавіцкім паўстанні. Расказваць не любіў пра гэта, але не-не, дый згадае штось, выцісне. У лістападзе 1918-га на Віцебшчыне пачалі мабілізаваць сялян у Чырвонае войска. У Вяліжы іх некалькі сотняў назбіралася, павятовая казарма ўсіх не змяшчала. Раскватаравалі па прыватніках. А тут почут — заўтра на фронт кінуць, супраць чэхаславакаў. Частка сабралася на Рынкавую плошчу перад павятовым выканкамам:

13

 Камітэт па барацьбе з дэзерцірамі.

 Ня хочам зноў кроў ліць!

–  Нашы маткі й дзеці з голаду пухнуць, а мы вас мусім абараняць?!

–  Няхай камісары за Леніна з Троцкім ваююць!!!

Зашыліся па закутках камуністы й камсамольцы, а калі паўстанцы пакінулі горад, бальшавікі абвясцілі ў павеце ваенны стан. Выканкам стаў рэўкамам. З Вяліжа ў Віцебскае ГубЧК затым тэлеграма паляцела:

«У Вяліжскім павеце ўзбунтавалася разагітаванае папамі кулаччо. У горадзе забіты начальнік ЧК таварыш Мусаеў. Усе мы змагаемся з мяцежнікамі, але спяшайцеся на дапамогу».

А мабілізаваных, якія паварочаліся дамоў, залічылі ў дэзерціры. Іх і вышукваў камітэт па барацьбе з дэзерцірамі.

Мужчыны зноў у горад кінуліся (помсцячы за родных, Зміцер Лаймінг, Гарынеў сябар, і заб'е тады начальніка ЧК). Толькі ў нямногіх трохлінейкі былі, бралі і сякеры, вілы, косы… Пад Семічоўскім борам кінуліся на кулямёты, палова на аснежаным верасе навечна засталася… Ды і што маглі яны зрабіць супраць узброенай роты ЧК? Лаймінга хацелі захапіць у палон. Сын багатага ўладальніка маёнтка, ён вызначаўся неймавернай сілай — разгінаў падковы, мог перахрысціцца двухпудовай гірай. Быў закаханы ў адну гімназістку, а ў каханні

так і не прызнаўся ёй.

«Мне лягчэй яе на руках з Вяліжа ў Віцебск занесці…»

І вось у бары ўтрох на яго наскочылі, хацелі жыўцом затрымаць, а ён лёгка параскідваў іх — ды ад прыкладу не ўвіхнуўся… Зацягнулі ў ЧК, вобзем кінулі: «Уставай, сабака!»

А ў тога кроў у венах ускіпела — яго, нашчадка тэўтонскіх рыцараў, чый прадзед, генерал, абараняў у 1812-м Баграціёнавы флешы, чый дзед, палкоўнік, загінуў за веру ў Бацькаўшчыну на Грынвіцкіх рэдутах пад Плеўнай, чый бацька, ротмістар Тэкінскага коннага палка, у баі пад Равай-Рускай у 1916-м злёг — сабакам называць?!

Схапіў Лаймінг чэкіста — і ў акно. Мусаеў разам з рамай на брукаванку й гохнуўся. А асілку ў спіну кулі ўпіліся — ахова падбегла…

Гарыня ж, той ноччу абмінуўшы вяліжскія кардоны, далучыўся да невялікага паўстанцкага аддзела, паўтары гады служыў у Балаховіча (пра «атаманства» балахоўскае нагадваў і зараз жоўты аколыш на ягонай шапцы), а да іх, у слуцкую брыгаду, патрапіў з «Зялёнага Дуба».

А праз што на памяць узбег Антось Гарыня? Ну як жа — у апошнім баі Антось поруч з ім, Алесем, быў…

Грозаўскі полк прыкрываў агнём пераход на польскі бок рэшты войска… Мароз… Снег камяччом паваліў. Варожая артылерыя рвала ўмёрзлую зямлю. А затым сціхла ўсё — адарваліся.

Дайшлі да Прыпяці. Рэчка яшчэ плыткая, не замерзла. На беразе плыты ляжаць — хто, для каго іх тут сцягнуў? А пераплываць стануць — вось тут і нагадае Алесь суседу Сцёпу Гаўрылевічу (разам адыходзіць на чужыну давядзецца), нашчадку плытагона, і клейны, і пасы бацькавы…

Гарматы-трохдзюймоўкі цягнуць далей не здолелі — закапалі на пясчаным узгорку, каля дуба, — каб адшукаць, калі што… Засталіся адны стральцы й кулямётчыкі.

Дапялі й на другі бераг Лані, абселіся па цёмных хатах, абагрэліся. Хтось бегуноў выслаць падказаў у выведку, — і як у ваду глядзеў…

Бягуць яны праз хвілін дваццаць:

–  Чырво-оныя!!!

Усе з хатаў. У ланцуг за вёскай — якраз на зручным узвышку — залеглі. Кулямётчык з «максімам» заняў правы фланг, двое з «люісам» — левы.

Зноў ціша, як перад навальніцай. А тады й перуны над галовамі ляснулі — загрукатала артылерыя.

А як чырвоныя набеглі, кулямёт толькі справа сакатаў. Вось тады Алесь з Антосем да «люіса» і кінуліся (бліжэй за ўсіх былі). Аднаго з кулямётчыкаў прыкідала шэрхлымі грудамі, другі стагнаў, скурчыўшыся — заціскаў рукою акрываўлены жывот…

Антось хутка адкінуў забяспечнік — і ўжо ў іх затарахцела. Алесь сачыў за стужкай, а калі за спіною ўбачыў постаць у расхрыстаным шынялі — позна нават крыкнуць было. Выбух ледзь не ў кроку ад іх, неба скаланулася раптам — і знікаць, як плавіцца, пачало…

Асвядоміўся толькі за рэчкай: наспех перабінтаваная голаў, насілкі… А з чатырох соцень шарагоўцаў на дарозе — толькі дзесяткі. Бальшавікі ўсіх, каго ў палон паспелі захапіць, адразу ж на могілках на другім ускрайку вёскі і пастралялі. Дабілі б і яго, каб не Борык. На плечы ўзваліў і аснежанымі садамі — да леса.

Поделиться:
Популярные книги

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неофит

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Возлюби болезнь свою

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою

Мастер 11

Чащин Валерий
11. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 11

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Я спас ссср! том iv

Вязовский Алексей
4. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.62
рейтинг книги
Я спас ссср! том iv

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Силуэты

Полевой Борис Николаевич
Проза:
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Силуэты

Менталист. Трансформация

Еслер Андрей
4. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.28
рейтинг книги
Менталист. Трансформация