Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Лэдзі! — усклікнула, заплакаўшы, дзяўчына і апусцілася на калені. — Мілая, дарагая лэдзі, анёлак мой! Вы першая, хто ашчаслівіў мяне такімі вось словамі, і каб я пачула іх колькі гадоў таму, гэта захавала б мяне ад жыцця ў граху і распусце, але цяпер — цяпер занадта позна!

— Ніколі не позна раскаяцца і загладзіць свой грэх.

— Позна! — усклікнула дзяўчына; душэўныя пакуты мучылі яе. — Я не магу пакінуць яго цяпер! Не магу быць ягонай смерцю.

— Як гэта вы можаце быць ягонай смерцю? — спытала Роз.

— Яго нічога не выратавала б, — усклікнула дзяўчына. — Калі б я расказала іншым тое, што сказала вам, і ўсіх схапілі б, то яго, напэўна,

пакаралі б смерцю. Ён самы адчайны, і ён быў такім жорсткім.

— Хіба гэта магчыма! — усклікнула Роз. — Дзеля такога чалавека вы адмаўляецеся ад любой надзеі на лепшую будучыню, ад пэўнага, гарантаванага выратавання! Гэта вар’яцтва.

— Не ведаю, што гэта, — адказвала дзяўчына, — адно толькі ведаю, што гэта так, як яно ёсць, і не толькі са мной адною, а з сотнямі іншых, такіх самых сапсаваных і няшчасных істот, як я. Мушу вяртацца. Не ведаю — можа, гэта Божае пакаранне за ўсё тое, што я нарабіла, але нягледзячы на ўвесь гвалт і грубасць, нешта цягне мяне да яго, і здаецца, што мне карцела б вярнуцца, нават калі б я ведала, што загіну ад яго рукі.

— Што ж мне рабіць? — спытала Роз. — Нельга мне вас вось так вось адпусціць.

— Трэба адпусціць мяне, лэдзі! — сказала дзяўчына, устаючы. — Я ведаю, вы адпусціце мяне, вы дазволіце мне пайсці, таму што я даверылася вашай дабрыні і не брала ад вас ніякіх абяцанняў, хоць магла б.

— Якая тады карысць ад таго, што вы паведамілі? — сказала Роз. — Гэтую таямніцу трэба раскрыць, а інакш якая карысць ад таго, што вы распавялі, маленькаму Оліверу, якому вы так хочаце дапамагчы?

— Сярод вашых знаёмых, напэўна, ёсць добры джэнтльмен, якому можна расказаць усё, і які, не раскрываючы таямніцы, параіць вам, што рабіць, — адказала дзяўчына.

— Але як мне знайсці вас у выпадку неабходнасці? — спытала Роз. — Я не імкнуся даведацца, дзе жывуць гэтыя жахлівыя людзі, але дзе вы маглі б шпацыраваць або праходзіць у пэўны час дня цягам колькіх дзён?

— Ці паабяцаеце вы мне, што прыйдзеце адна або толькі з адной асобай, якая ведае пра таямніцу, і што за мной не будуць сачыць? — запыталася дзяўчына.

— Урачыста абяцаю вам, — адказала Роз.

— Штонядзелю ўвечары, ад дваццаці трох да дваццаці чатырох, — адразу азвалася дзяўчына, — я буду шпацыраваць, калі толькі застануся жывой, па Лонданскім мосце.

— Пачакайце хвіліну, — затрымала Роз дзяўчыну, якая рушыла была да дзвярэй. — Падумайце яшчэ раз пра свой лёс і пра магчымасць паўплываць на яго. Я абавязана вам не толькі таму, што вы добраахвотна прынеслі мне гэтую інфармацыю, але і таму, што вы жанчына, якая ад распусты амальнезваротна прапала. Няўжо вы вернецеся ў гэтую банду злодзеяў, да гэтага чалавека, калі вас можа выратаваць адно толькі слова? Чым зачараваныя вы так, што мусіце вяртацца і прыхінацца да граху і ліха? О! Няўжо няма ў вашым сэрцы ніводнай струны, якую я магла б закрануць! Няўжо ў вас не засталося нічога такога, да чаго я магла б звярнуцца, каб супраціўляцца гэтаму жахліваму асляпленню!

— Калі такія маладыя, добрыя, прыгожыя лэдзі, як вы, — упэўнена запярэчыла дзяўчына, — аддаюць сваё сэрца, тады каханне можа завабіць іх куды заўгодна, нават такіх, як вы, у каго ёсць дом, сябры, прыхільнікі, адным словам, усё, што робіць жыццё поўным. Калі ж такія, як я, у каго найверагоднейшы дом — гэта труна, у каго, калі яны паміраюць або хварэюць, няма іншых сяброў, акрамя шпіталёвай сядзелкі, — калі такія раскрываюць свае разбэшчаныя сэрцы насустрач якому-небудзь мужчыну і дазваляюць яму заняць там месца, што было вольным на працягу ўсяго іх сапсаванага жыцця, — хто тады можа

спадзявацца вылечыць, выратаваць нас? Пашкадуйце нас, лэдзі, пашкадуйце за тое, што з усіх пачуццяў, якія вядомыя жанчыне, у нас засталося толькі адно, ды і тое па суворым прысудзе прыносіць не спакой і гонар, а толькі гвалт і пакуты.

— Ці возьмеце вы ад мяне сціплую суму грошай, — сказала Роз пасля паўзы, — якая дазволіць вам не жыць болей у няслаўі, хаця б да таго часу, калі мы з вамі сустрэнемся яшчэ раз?

— Не вазьму ні пені, — адказала дзяўчына, адмахнуўшы рукой.

— Не закрывайце свайго сэрца, дайце мне дапамагчы вам, — сказала Роз і зрабіла лёгкі крок наперад. — Я насамрэч хачу аказаць вам паслугу.

— Найлепшую паслугу вы аказалі б мне, лэдзі, — адказвала дзяўчына, сціснуўшы рукі, — калі б вы адразу забралі маё жыццё, бо сёння я зазнала больш гора, чым калі-небудзь, і для мяне было б палёгкай памерці не ў тым пекле, у якім я жыла. Няхай блаславіць вас Бог, мілая лэдзі, няхай ён пашле вам столькі шчасця, колькі ганьбы я наклікала на сябе.

З гэтымі словамі няшчасная дзяўчына ўголас заплакала і пайшла, а Роз Мэйлі, зняможаная дзіўным спатканнем, якое было падобнае больш на хуткаплынны сон, чым на рэальнае здарэнне, апусцілася на крэсла і паспрабавала сабраць свае разбэрсаныя думкі.

РАЗДЗЕЛ XLI,

які ўтрымлівае новыя адкрыцці і паказвае, што неспадзяванка, як і няшчасце, рэдка прыходзіць

адна

Яе становішча і насамрэч было нязвыкла складаным і цяжкім. Яна ўся гарэла ад жадання пранікнуць за завесу таямніцы, якой была ахінутая гісторыя Олівера, і ў той самы час яна не магла не лічыць свяшчэннай таямніцу паведамлення, якое ёй, маладой, чыстай дзяўчыне, перадала няшчасная жанчына, з якой яна толькі што размаўляла. Яе словы і манеры кранулі сэрца Роз Мэйлі, і да той любові, якую яна адчувала да свайго маладога выхаванца, дадалося гэткае самае шчырае і моцнае жаданне вярнуць няшчасную адрынутую жанчыну ва ўлонне надзеі і пакаяння.

Яны мелі намер прабыць у Лондане тры дні, а потым паехаць на некалькі тыдняў у якое-небудзь малалюднае месца на ўзбярэжжы. Цяпер была першая ноч іх побыту ў Лондане. На якія дзеянні ёй трэба было набрацца духу, каб ажыццявіць іх за сорак восем гадзін? Або як адкласці падарожжа, не выклікаўшы падазрэння?

З імі прыехаў містэр Лосбэрн, які павінен быў застацца яшчэ на два дні, але Роз занадта добра ведала імпульсіўнасць гэтага выдатнага джэнтльмена і занадта добра прадбачыла гнеў, які авалодае ім адразу пры паведамленні пра таго, хто быў вінаватым у другім выкраданні Олівера, каб даверыць яму таямніцу без падтрымкі і аргументацыі з боку яшчэ якой-небудзь асобы з багатым жыццёвым досведам. Былі ўсе прычыны захоўваць найвялікшую асцярогу і абачлівасць, калі расказаць пра таямніцу місіс Мэйлі, бо тая адразу ж захацела б параіцца з шаноўным доктарам... Што ж датычыла афіцыйнага юрыдычнага кансультанта, то нават калі б яна ведала, як да яго звярнуцца, пра гэта наўрад ці выпадала думаць з тых самых прычын. Аднойчы яна была падумала, што варта заручыцца падтрымкай Гары, але думка гэтая абудзіла ўспамін пра іх колішнія ростані, і ёй здалося, што не варта клікаць яго на дапамогу ў такі час, — тут слёзы навярнуліся ёй на вочы, калі яна стала ўспамінаць пра гэта, — калі ён, мабыць, толькі пачаў прывыкаць да таго, што ім не быць разам, і пачаў адчуваць сябе больш шчаслівым далёка ад яе.

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Путь к бессмертию 2

Покинтелица Евгений
2. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 2

Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Пушкин Александр Сергеевич
Поэзия:
драматургия
6.25
рейтинг книги
Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Загадка башни

Коган Мстислав Константинович
9. Игра не для слабых
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Загадка башни

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2