Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Вельмі выгадна, ну вельмі, — быў адказ габрэя. — Яны адно зайздросцяць табе, зайздросцяць, што ён аддаў перавагу табе перад імі.

— Вось-вось! — трыумфуючы, усклікнуў Том. — Але ж ён абчысціў мяне дарэшты. Ну, нічога, я магу пайсці зарабіць, калі мне захочацца, праўда, Фэджын?

— Насамрэч, — азваўся габрэй, — і чым хутчэй ты пойдзеш, тым лепш, так што ідзі, вярні свае страты, не губляй больш часу. Махляр! Чарлі! Час ісці на работу. Рушце! Ужо хутка дзесяць, а нічога не зроблена.

Хлопцы прыслухаліся

да гэтага намёку, узялі капелюшы, кіўнулі на развітанне Нэнсі і пайшлі; па дарозе Махляр і яго жыццярадасны сябра забаўляліся, прыдумваючы ўсемагчымыя кпіны, скіраваныя супраць містэра Чытлінга, у чыіх паводзінах, каб аддаць яму належнае, не было анічога дзіўнага або незвычайнага, таму што ў сталіцы ёсць нямала маладых славалюбных кадраў, якія плацяць грошы нашмат большыя, чым заплаціў містэр Чытлінг, за права ўваходзіць у прыстойнае кола асоб, і нямала шляхетных джэнтльменаў (гэта яны ўтвараюць згаданае кола асоб), якія ствараюць сваю рэпутацыю накшталт таго, як гэта рабіў спрытнюга Тобі Крэкіт.

— А цяпер, — сказаў габрэй, калі хлопцы пайшлі, — пайду і прынясу табе грошы, Нэнсі. Гэта, мая мілая, усяго толькі ключ ад шафкі, у якой я перахоўваю тыя драбніцы, што прыносяць мне хлопчыкі. Я ніколі не замыкаю свае грошы, даражэнькая, бо ў мяне няма чаго замыкаць, ха-ха-ха! — бо няма чаго замыкаць! Цяжкае гэта рамяство, Нэнсі, і няўдзячнае, але мне падабаецца, што вакол мяне маладыя людзі, і я выношу ўсе выпрабаванні, усе выпрабаванні. Ціха! — раптам сказаў ён, паспешліва хаваючы ключ за пазухай. — Што гэта? Чуеш?

Дзяўчыну, якая, склаўшы рукі, сядзела за сталом, відавочна не цікавіла, прыйшоў там хто, пайшоў, пакуль да яе вушэй не дайшоў невыразны мужчынскі голас. Як толькі яна пачула гэты гук, яна з хутасцю маланкі тузанула з галавы капялюш, з шыі шалік і схавала іх пад сталом. Габрэю, які павярнуўся да яе, яна прамармытала нешта накшталт скаргі на гарачыню; прамоўлена гэта было слабым голасам, што кантраставала са скрайняй паспешлівасцю і імпэтам дзеяння. Аднак Фэджын не заўважыў гэтага, бо на той час ён стаяў да яе спінай.

— Ба! — прамармытаў ён, збіты з панталыку неспадзяванкай. — Гэтага чалавека я чакаў раней. Ён спускаецца па лесвіцы. Ні слова пра грошы, пакуль ён тут, Нэнсі. Ён не затрымаецца доўга, даражэнькая, можа, хвілін на дзесяць.

Калі за дзвярыма пачуліся крокі незнаёмага мужчыны, габрэй прыклаў свой кашчавы ўказальны палец да вуснаў і панёс свечку да ўваходу. Ён дайшоў да дзвярэй адначасова з наведвальнікам, які хутка ўвайшоў у пакой і апынуўся побач з дзяўчынай, аднак не паспеў яе заўважыць.

Гэта быў Манкс.

— Усяго толькі адна з маіх маладых вучаніц, — сказаў габрэй, убачыўшы, што чалавек павярнуўся і заўважыў дзяўчыну. — Нэнсі, пачакай.

Дзяўчына падсунулася да стала і мімаходам, абыякава паглядзеўшы на Манкса, адвяла пагляд, але, калі Манкс зноў адвярнуўся да

габрэя, яна кінула на прышлага яшчэ адзін позірк, пільны, дакладны, выразны, — так што, каб у пакоі быў яшчэ адзін назіральнік, то ён, заўважыўшы гэтую перамену, з цяжкасцю мог бы паверыць, што абодва позіркі належаць адной і той жа асобе.

— Што новага? — запытаўся габрэй.

— Шмат чаго.

— І што — добрыя навіны? — спытаў габрэй, быццам баяўся раздразніць чалавека сваімі добрымі спадзяваннямі.

— Ва ўсялякім разе, някепскія, — адказаў Манкс з усмешкай. — Я часу не марнаваў. Давайце пагаворым сам-насам.

Дзяўчына падсунулася да стала яшчэ бліжэй і не рабіла спробы пакінуць пакой, хоць і не магла не бачыць, што Манкс паказваў на яе. Габрэй, магчыма, баючыся, што яна пачне гаварыць пра грошы, калі ён паспрабуе выправадзіць яе за дзверы, паказаў пальцам на столь і пайшоў наверх, узяўшы з сабой Манкса.

— Толькі не ў той пракляты закутак, дзе мы былі той раз, — пачула Нэнсі словы наведвальніка, калі яны падымаліся па лесвіцы. Габрэй засмяяўся і сказаў нешта; што — яна не пачула. Мяркуючы па рыпенні прыступак, ён павёў свайго суразмоўцу на трэці паверх.

Перш чым сціхлі гукі крокаў, дзяўчына зняла свае чаравікі, завярнула на галаву прыпол сукенкі, закруціла ў гэты турбан рукі, стала ля дзвярэй і пачала з напружанай увагай слухаць. Як толькі шум сціх, яна выслізнула з пакоя, на дзіва лёгка і бязгучна паднялася па лесвіцы і знікла ў цемры наверсе.

На чвэрць гадзіны або болей пакой заставаўся пустым, потым дзяўчына вярнулася тою самай нячутнай хадою, і неўзабаве пасля таго пачуліся крокі абодвух мужчын, якія вярталіся. Манкс адразу пайшоў на двор, а габрэй зноў пасунуўся наверх па грошы. Калі ён вяртаўся, дзяўчына якраз папраўляла шалік і капялюш, быццам бы збіраючыся ісці.

— Што такое, Нэнсі, — усклікнуў габрэй, які якраз паставіў свечку, і адхіснуўся, — ты пабялела як палатно!

— Пабялела! — бы рэха, азвалася дзяўчына, зацяняючы вочы рукой, як быццам для таго, каб больш уважліва паглядзець на яго.

— Жахліва. Што з табой здарылася?

— Нічога. Сядзела ў гэтым катуху немаведама колькі, — бесклапотна адказала тая. — Ну дык майце ласку, адпусціце мяне.

Уздыхаючы над кожнай банкнотай, габрэй адлічыў грошы ёй у далонь. Яны разышліся без далейшых размоў, толькі сказаўшы адно другому «Дабранач».

Калі дзяўчына выйшла на вуліцу, то яна прысела на ганак, і некалькі хвілін выглядала на тое, што яна страціла кантроль над сабой і не можа ісці далей. Раптам яна паднялася, памкнулася ў бок, супрацьлеглы таму, у якім яе чакаў Сайкс, пайшла хутчэй, подбегам, потым хутка пабегла. Зусім знясілеўшы, яна спынілася, каб аддыхацца, а потым, быццам зразумеўшы, што не зможа ажыццявіць сваёй задумы, яна сціснула рукі ў роспачы і расплакалася.

Поделиться:
Популярные книги

Варяг

Мазин Александр Владимирович
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Варяг

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Путь

Yagger Егор
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Путь

Заповедник гоблинов (сборник)

Саймак Клиффорд Дональд
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Заповедник гоблинов (сборник)

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Двойник Короля 6

Скабер Артемий
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 6

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Кондотьер

Листратов Валерий
7. Ушедший Род
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кондотьер

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Пламенев. Книга 3-7

Карелин Сергей Витальевич
Пламенев
Фантастика:
аниме
уся
фэнтези
сянься
5.00
рейтинг книги
Пламенев. Книга 3-7

Геном хищника. Книга девятая

Гарцевич Евгений Александрович
9. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга девятая

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9