Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Падвядзём пад шыбеніцу пару-тройку гадаў, няйначай, і пасадзім рэшту, — быў адказ лекара.

— Выдатна! — усміхнуўся містэр Браўнлоў. — Але, без сумнення, яны самі рана ці позна туды трапяць, а калі мы ўмяшаемся і насцярожым іх, то мы, здаецца мне, зробім донкіхоцкі ўчынак, які яўна супярэчыць нашым інтарэсам або інтарэсам Олівера, што тое самае.

— Якім чынам? — запытаўся лекар.

— А вось якім. Абсалютна зразумела, што мы будзем мець цяжкасці, дакопваючыся да ісціны, пакуль не паставім на калені гэтага чалавека, Манкса. Гэтага можна дасягнуць толькі хітрасцю, заспеўшы яго ў той момант, калі навокал не будзе ягоных супольнікаў. Калі, дапусцім, яго арыштуюць — у нас няма супраць яго ніякіх

улік. Ён ніколі не браў удзел (наколькі мы ведаем, або як выглядаюць факты) ні ў адным злачынстве шайкі. Нават калі яго не апраўдаюць, то самае вялікае пакаранне, якое ён атрымае, будзе прысуд за махлярства і валацужніцтва, і ўжо, напэўна, нават пасля гэтага яго рот будзе закрыты так надзейна, што для нас ад яго будзе роўна столькі карысці, каб калі ён быў глухі, нямы, сляпы і дэбільны.

— Тады я пытаю вас яшчэ раз, — з імпэтам запярэчыў лекар, — ці мяркуеце вы, што мы павязаныя абяцаннем, якое было дадзена дзяўчыне, дадзена з добрымі, найлепшымі намерамі, але...

— Не бойцеся, мілая маладая лэдзі, прашу вас, — папярэдзіў містэр Браўнлоў Роз, якая хацела была запярэчыць доктару. — Абяцанне не будзе парушана. Не думаю, каб яно нам хоць крышку замінала ў нашых намерах. Але перш чым мы абяром нейкі пэўны план дзеянняў, неабходна будзе сустрэцца з дзяўчынай і даведацца ад яе, ці пакажа яна нам на гэтага Манкса, калі ён захоча мець справу з намі, а не з правасуддзем. Калі ж яна не захоча або не зможа гэтага зрабіць, то трэба дабіцца ад яе, якія прытоны ён наведвае, як выглядае, — карацей, выведаць усё, што можа дапамагчы апазнаць яго. З ёю нельга сустрэцца да наступнага нядзельнага вечара. Сёння аўторак. Я параіў бы супакоіцца і захоўваць гэтую справу ў таямніцы, не расказваць пра яе нават Оліверу.

Хоць містэр Лосбэрн, пачуўшы гэтую прапанову, скорчыў нямала незадаволеных грымасаў — азначала ж гэта перанос справы дзён на пяць, — ён мусіў прызнаць, што на дадзены момант лепшага плана ў яго няма, а паколькі Роз і місіс Мэйлі моцна падтрымлівалі містэра Браўнлоў, прапанова гэтага джэнтльмена была прынятая адзінагалосна.

— Мне б хацелася, — сказаў ён, — звярнуцца па дапамогу да майго сябра Грымуіга. Ён дзівак, але ён чалавек праніклівага розуму і можа аказаць нам істотную дапамогу; мушу сказаць, што ён атрымаў юрыдычную адукацыю, але з агідай адмовіўся ад прафесіі адваката, бо за дваццаць гадоў яму прапанавалі толькі адну невялікую справу; добра гэта ці блага — мяркуйце самі.

— Я не пярэчу супраць таго, што вы паклічаце на дапамогу свайго сябра, калі толькі і мне можна будзе паклікаць майго, — сказаў лекар.

— Мы павінны вырашыць гэта большасцю галасоў, — адказаў містэр Браўнлоў. — Хто ён?

— Гэта сын лэдзі, — сказаў лекар, паказваючы на місіс Мэйлі, — а гэтай маладой лэдзі — вельмі стары сябра, — дадаў ён, выразна паглядзеўшы на яе пляменніцу,

Роз густа пачырванела, але не зрабіла спробы запярэчыць (магчыма, яна разумела, што застанецца ў безнадзейнай меншасці), так што Гары Мэйлі і містэр Грымуіг увайшлі ў камітэт.

— Зразумела, — сказала місіс Мэйлі, — пакуль ёсць хоць маленькая надзея на поспех гэтага расследаваня, мы застанемся ў горадзе. Дзеля той высакароднай мэты я не пашкадую ні часу, ні грошай, і я гатовая жыць тут нават дванаццаць месяцаў, калі вы ўпэўніце мяне, што ёсць хоць малая надзея.

— Добра! — падтрымаў яе містэр Браўнлоў. — А паколькі на тварах вакол мяне я чытаю пытанне, як гэта так здарылася, што мяне не было на месцы, каб пацвердзіць расказ Олівера, што я так нечакана пакінуў Англію, то дазвольце паставіць умову: мне не будуць задаваць ніякіх пытанняў, пакуль я не палічу мэтазгодным папярэдзіць іх і распавесці сваю ўласную гісторыю. Верце: я маю досыць важкія прычыны для такой просьбы. У адваротным выпадку я магу толькі спарадзіць надзеі, якія ніколі

не спраўдзяцца, і адно памножыць цяжкасці і расчараванні, якіх і без гэтага хапае. Хадземце! Ужо клікалі на вячэру, і малады Олівер, які зусім адзін сядзіць у суседнім пакоі, можа, ужо пачаў думаць, што нам апрыкралаягоная кампанія і што мы ўступілі ў нейкую чорную змову, каб пазбавіцца ад яго.

З гэтымі словамі стары джэнтльмен падаў руку місіс Мэйлі і павёў яе ў сталовую. Містэр Лосбэрн узяў пад руку Роз і пайшоў следам, і нарада закрылася.

РАЗДЗЕЛ ХLII

Стары знаёмы Олівера выяўляе яўныя прыкметы геніяльнасці і робіцца ў сталіцы выбітным грамадскім

дзеячам

Тым самым вечарам, калі Нэнсі пагрузіла ў сон містэра Сайкса і спяшалася да Роз Мэйлі, каб выканаць місію, якую яна сама на сябе ўсклала, да Лондана Вялікім Паўночным гасцінцам набліжаліся дзве асобы, якім у нашым аповедзе павінна быць нададзеная пэўная ўвага.

Гэта былі мужчына і жанчына. Больш правільна было б назваць іх асобамі мужчынскага і жаночага полу, бо першы быў адным з тых цыбатых, кашчавых, крываногіх, занядбаных людзей, узрост якіх цяжка вызначыць: хлопчыкамі яны выглядаюць на недаросткаў, а ў сталым веку на перарослых падлеткаў. Жанчына была маладая, але моцнага целаскладу, вынослівая, што ёй якраз і было патрэбна, каб вынесці цяжар вялікага клунка, прымацаванага на спіне. Яе спадарожнік, відаць, не быў абцяжараны багажом, — на кійку, які ён нёс на плячы, боўтаўся невялікі клунак — нешта, загорнутае ў звычайную насоўку і, відавочна, лёгкае. Гэтая акалічнасць, а таксама надзвычайна доўгія ногі дазвалялі яму трымацца на некалькі крокаў паперадзе сваёй спадарожніцы, да якой ён раз-пораз з нецярпеннем паварочваў галаву, быццам бы дакараючы яе за марудлівасць і панукаючы прыспешыць хаду.

Так яны сунуліся па пакрытай пылам дарозе, зважаючы на прадметы навокал толькі тады, калі ім трэба было адступаць убок, каб прапускаць паштовыя карэты, якія імчаліся з горада; калі ж яны прайшлі пад Хайгейцкай брамай, мужчына, які ішоў паперадзе, спыніўся і нецярпліва аклікнуў сваю спадарожніцу:

— Хутчэй давай! Не можаш, ці што? Ну і лайдачка ты, Шарлот.

— Ноша цяжкая, вось што я скажу, — пачала апраўдвацца жанчына, якая ўжо ледзьве дыхала ад стомы.

Цяжкая! Што ты вярзеш? А ты навошта тады? — запярэчыў мужчына, перакладваючы свой кіёк на другое плячо. — Ну вось, зноў прывал! Не ведаю, хто, акром цябе, можа так выводзіць з цярпення.

— Яшчэ далёка? — спытала жанчына, прыхінуўшыся да адхону; пот кроплямі сцякаў па яе твары.

— Далёка! Мы, лічы, прыйшлі ўжо, — сказаў цыбаты і тыцнуў пальцам перад сабой. — Вунь! Гэта агні Лондана.

— Датуль яшчэ мілі са дзве, не менш, — без энтузіязму сказала жанчына.

— Якая розніца — дзве мілі ці дваццаць, — сказаў Ноэ Клэйпал, бо гэта быў ён, — уставай і клыгай, а то як дам зараз выспятка, кажу табе наперад.

Паколькі чырвоны нос Ноэ яшчэ больш пачырванеў ад гневу, і ён нават памкнуўся ў бок Шарлот, перасёк дарогу, быццам збіраўся выканаць сваю пагрозу, жанчына без далейшых слоў паднялася і паплялася побач з ім.

— Ноэ, дзе ты збіраешся спыніцца на ноч? — спытала яна пасля таго, як яны прайшлі некалькі сот ярдаў.

— Адкуль я ведаю? — адказаў Ноэ, чый настрой ад хады сапсаваўся канчаткова.

— Каб дзе бліжай, — сказала Шарлот.

— Бліжай не будзе, — даў адказ містэр Клэйпал. — Не бліжай, а таму няма чаго пра гэта думаць.

— Чаму не?

— Калі я табе кажу, што не збіраюся нешта рабіць, то вось і казка ўся, — зазначыў містэр Клэйпал.

— Навошта так злавацца? — азвалася яго спадарожніца.

Поделиться:
Популярные книги

Gloster Gladiator

Иванов С. В.
72. Война в воздухе
Научно-образовательная:
история
военная техника и вооружение
военная история
5.00
рейтинг книги
Gloster Gladiator

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Брэдбери Рэй Дуглас
Фантастика:
фантастика: прочее
4.00
рейтинг книги
Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Конец детства (сборник)

Кларк Артур Чарльз
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Конец детства (сборник)

Попаданец на рыбалке. Книги 1-7

Скворцов Владимир Николаевич
Попаданец на рыбалке
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.88
рейтинг книги
Попаданец на рыбалке. Книги 1-7

П 2

Дронт Николай
2. Придворный
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
П 2

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Третье правило диверсанта

Бычков Михаил Владимирович
Фантастика:
постапокалипсис
5.67
рейтинг книги
Третье правило диверсанта

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Древесный маг Орловского княжества 10

Павлов Игорь Васильевич
10. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 10