Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Манкса! — адказаў чалавек і шпарка пакрочыў прэч.

РАЗДЗЕЛ XXXVIII,

які дае справаздачу ў тым, што адбылося паміж містэрам і місіс Бамбл ды Манксам у час іхняй вечаровай сустрэчы

Быў цьмяны, душны, воблачны летні вечар. Хмары, якія паўзлі па небе цэлы дзень, цяпер згусціліся ў бруднаваты цалік, з якога ўжо пачыналі ападаць буйныя кроплі дажджу; выглядала на моцную навальніцу. Акурат у гэты час містэр і місіс Бамбл павярнулі з галоўнай

вуліцы і ўзялі кірунак на невялічкую групу бязладна раскіданых напаўзруйнаваных дамкоў, якія месціліся прыкладна за паўтары мілі ад цэнтра горада ў лагчыне, паблізу ракі.

Рыззё, якое было на іх апранутае, мела на ўвазе дзве мэты: абараніць ад дажджу і не прыцягваць увагі дапытлівых вачэй. Муж трымаў у руках ліхтар, які, аднак, не свяціў, і трухаў на некалькі крокаў паперадзе, быццам хацеў даць магчымасць жонцы ступаць у яго глыбокія сляды: дарога была гразкая. Яны ішлі ў поўным маўчанні; час ад часу містэр Бамбл запавольваў хаду і паварочваў галаву, быццам хацеў упэўніцца, што ягоная спадарожніца яшчэ ідзе следам; потым, убачыўшы, што яна амаль наступае на пяты, ён паскараў хаду і яшчэ шпарчэй рушыў да месца прызначэння.

Рэпутацыя гэтага месца не выклікала сумненняў: даўно ўжо яно было вядомае як прытулак для розных нягоднікаў, бандзюгаў, якія рабілі выгляд, быццам жывуць са сваёй працы, а насамрэч падтрымлівалі існаванне галоўным чынам за кошт рабункаў і злачынстваў.

Гэта была купа ніцых хацін; некаторыя з іх былі пабудаваныя з розных цаглін, некаторыя — з пералежалага, паточанага чарвякамі карабельнага лесу. Яны збіліся ў кучу без аніякага парадку і ладу і большасцю сваёй месціліся за некалькі футаў ад берага ракі. Некалькі дзіравых чаўноў, выцягнутых на гразкі бераг і прымацаваных да нізкай сцяны, што аблямоўвала яго, а таксама вёслы і скруткі канатаў, якія валяліся там-сям на беразе, з першага пагляду наводзілі на думку, што насельнікі гэтых мізэрных хацін зарабляюць свой хлеб на рацэ, але больш уважлівы чалавек без цяжкасці мог прыйсці да пераканання, што гэты гнілы хлуд — не больш, чым прыкрыццё, і што ім наўрад ці хто-небудзь карыстаецца.

Пасярэдзіне гэтай купкі хацін, паблізу ад ракі, так што верхнія паверхі навісалі над ёй, стаяла вялікая будыніна, дзе раней была фабрыка. Калісьці яна, відаць, давала заробак насельнікам навакольных дамкоў, але даўно ўжо прыйшла ў заняпад. Пацукі, чарвякі і сырасць падтачылі палі, на якіх трымалася будыніна, і добрая яе частка ўжо апусцілася ў ваду; рэшта, схіліўшыся над цёмнай плынню, здавалася, адно чакала зручнага моманту, каб далучыцца да старой прыяцелькі і зведаць той самы лёс.

Менавіта перад гэтымі руінамі спынілася годная пара, калі загрукаталі першыя раскаты аддаленага яшчэ грому, і пачаўся моцны дождж.

— Гэта павінна быць дзесьці тут, — сказаў Бамбл, гледзячы на кавалак паперы ў руцэ.

— Гэй! — усклікнуў голас аднекуль зверху.

Містэр Бамбл падняў галаву і заўважыў чалавека, які па грудзі высунуўся з дзвярэй на другім паверсе.

— Пачакайце хвіліну, — сказаў чалавек. — Я зараз спушчуся.

Галава наверсе схавалася, і дзверы зачыніліся.

— Гэта ён? — спытала ў містэра Бамбла годная лэдзі.

Містэр Бамбл кіўнуў галавой.

— Тады помні пра тое, што я табе казала, — працягвала матрона, — і глядзі, не раскрывай

шмат, бо яны цябе адразу падмануць.

Містэр Бамбл, які з прыгнечаным выглядам узіраўся на будынак, збіраўся якраз выказаць некаторыя сумненні ў тым, ці варта цяпер прыводзіць у выкананне іх план, як раптам з’явіўся Манкс. Ён адчыніў маленькія дзверы, побач з якімі стаялі містэр і місіс Бамбл, і даў ім знак увайсці.

— Заходзьце, не прымушайце мяне чакаць, — крыкнуў ён нецярпліва, тупнуўшы нагой.

Жанчына, якая спачатку вагалася, смела ўвайшла, не чакаючы далейшых запрашэнняў. Містэр Бамбл, які не то баяўся, не то саромеўся адставаць, пайшоў следам; відавочна, яму было не па сабе, і ён амаль страціў тую велічнасць, якая заўсёды была ягонай галоўнай рысай.

— Якога ліха вы стаялі там, пад дажджом? — спытаў Манкс, павярнуўшыся і звяртаючыся да Бамбла, пасля таго як зачыніў за ім на засаўку дзверы.

— Мы... мы толькі хацелі крыху астыць, — заікаючыся, адказаў той, і агледзеўся навокал.

— Астыць! — паўтарыў Манкс. — Нават усе дажджы, якія ішлі ці пройдуць, не змогуць загасіць таго пякельнага полымя, якое можа насіць у сабе чалавек. Нават і не думайце астыць так хутка — не выйдзе!

Зрабіўшы такую афарыстычную рэмарку, Манкс рэзка павярнуўся да матроны і скіраваў на яе такі пільны позірк, што тая, хоць і не была баязлівага характару, адвяла вочы і стаяла ўнурыўшыся.

— Дык гэта тая жанчына? — патрабавальна спытаў Манкс.

— Гм. Гэта тая жанчына, — адказваў містэр Бамбл, помнячы жончын наказ.

— Вы, пэўна, думаеце, што жанчыны не ўмеюць захоўваць таямніцы? — рашуча ўмяшалася матрона, гледзячы Манксу проста ў вочы.

— Адну таямніцу яны захоўваюць заўсёды, пакуль яна не адкрыецца, — з пагардай адказаў Манкс.

— І што ж гэта за таямніца? — у такім самым тоне спытала матрона.

— Гэта страта ўласнага добрага імя, — адказаў Манкс. — Значыць, калі жанчыне расказалі таямніцу, якая можа прывесці яе на катаргу або шыбеніцу, я не баюся, што яна яе раскажа. Разумееце?

— Не, — адказала матрона, злёгку пачырванеўшы.

А як жа! — сказаў Манкс. — Куды ўжо вам зразумець!

Ён паглядзеў на абоіх не то змрочна, не то насмешліва, зноў даў знак ісці следам і перасёк пакой, даволі вялікі, але з нізкай столлю. Ён ужо пачаў быў падымацца па стромкай лесвіцы, якая была падобная на прыстаўную і вяла ў калідор другога паверха, як тут адтуліну ўверсе асвяціла бліскавіца, і сакрушальны ўдар перуна скалануў напаўразбураны дом да падвалінаў.

— Вы чуеце? — крыкнуў ён, адхіснуўшыся. — Чуеце? Грыміць! Грукоча так, быццам рэха ідзе з тысячы пячор, дзе хаваюцца ад гневу д’яблы. Ненавіджу гэты гук!

Колькі хвілін ён маўчаў, потым раптам адняў рукі ад твару, і містэр Бамбл з невыразным жахам убачыў, што твар Манкса перакрывіўся нейкай грымасай і спалатнеў.

— Не звяртайце ўвагі, гэтыя прыпадкі бываюць у мяне часам, — сказаў Манкс, заўважыўшы рэакцыю Бамбла, — іх можа спрычыніць і гром. Усё ўжо прайшло.

Сказаўшы гэта, ён падняўся па лесвіцы, хутка зачыніў аканіцы ў пакоі, куды ўвайшоў, апусціў ліхтар, які вісеў на канцы вяроўкі з блокам, перакінутай цераз адну з масіўных бэлек столі. Цьмянае святло ліхтара акрэсліла з цемры стары стол і тры крэслы побач з ім.

Поделиться:
Популярные книги

Варяг

Мазин Александр Владимирович
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Варяг

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Путь

Yagger Егор
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Путь

Заповедник гоблинов (сборник)

Саймак Клиффорд Дональд
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Заповедник гоблинов (сборник)

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Двойник Короля 6

Скабер Артемий
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 6

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Кондотьер

Листратов Валерий
7. Ушедший Род
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кондотьер

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Пламенев. Книга 3-7

Карелин Сергей Витальевич
Пламенев
Фантастика:
аниме
уся
фэнтези
сянься
5.00
рейтинг книги
Пламенев. Книга 3-7

Геном хищника. Книга девятая

Гарцевич Евгений Александрович
9. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга девятая

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9