Олівер Твіст
Шрифт:
У гэты момант місіс Бамбл зрабіла рэзкі крок наперад, каб паправіць дыван, ссунуты падчас бойкі. Містэр Бамбл імгненна выслізнуў з пакоя, нават і не падумаўшы закончыць пачатую фразу і цалкам пакінуўшы поле бітвы на міласць колішняй місіс Корні.
Містэр Бамбл быў заспеты знянацку і атрымаў напоўніцу. Ён, відавочна, меў ахвоту запалохваць іншых — таму лішне было б казаць, што сам быў не абы-якім баязліўцам. Гэта зусім не ганьбіць яго як чалавека, бо шмат якія афіцыйныя асобы, што карыстаюцца высокай павагай і захапленнем, даюць такую самую слабіну. Заўвага гэтая зробленая
Але мера яго прыніжэння яшчэ не была поўнай. Абышоўшы дом і ў першы раз падумаўшы, што законы пра беднякоў насамрэч занадта жорсткія і што мужы, якія збеглі ад сваіх жонак, пакінуўшы іх на ўтрыманне прыхода, папраўдзе, дык і не толькі не заслугоўваюць пакарання, а хутчэй узнагароды, як заслужаныя людзі, якія шмат пацярпелі, — містэр Бамбл увайшоў у пакой, дзе звычайна некалькі бяднячак былі занятыя мыццём прыходскай бялізны і адкуль цяпер таксама чуўся людскі гоман.
— Кгм, — сказаў містэр Бамбл, набываючы былую сваю годнасць. — Прынамсі, хоць гэтыя жанчыны, напэўна, працягваюць зважаць на вяршэнства майго права. Гэй, вы тут, што вы тут галас узнялі, рожы быдлячыя!
З гэтымі словамі містэр Бамбл адчыніў дзверы і ўвайшоў у пакой з вельмі рашучым і раззлаваным выглядам, які адразу змяніўся на пакорлівы і баязлівы, як толькі яго вочы нечакана спыніліся на постаці спадарыні жонкі.
— Мая дарагая, — прамовіў містэр Бамбл, — я не ведаў, што ты тут.
— Не ведаў, што я тут! — паўтарыла місіс Бамбл. — А што ты робіш тут?
— Я думаў, што яны тут зашмат балбочуць замест таго, каб працаваць, дарагая, — адказаў містэр Бамбл, няпэўна гледзячы на пару старых каля ночваў, якія абменьваліся воклічамі захаплення ад нязвыклай пакоры наглядчыка працоўні.
— Ты думаў, што яны занадта шмат балбочуць? — сказала місіс Бамбл. — А якая табе справа да гэтага?
— Чаму ж, мая дарагая... — выціснуў з сябе пакорліва містэр Бамбл.
— Якая табе да гэтага справа? — перапытала настойліва місіс Бамбл.
— І сапраўды, мая дарагая, ты гаспадыня тут, — згадзіўся містэр Бамбл, — але я падумаў, што якраз цяпер цябе тут няма.
— Вось што я скажу табе, містэр Бамбл, — адрэзала лэдзі. — Нам тваё ўмяшальніцтва зусім не патрэбнае. Ты занадта любіш соваць нос у справы, якія цябе не датычаць, і ўсе з цябе смяюцца за тваёй спінай, як толькі ты адвернешся. Ты сто разоў на дзень выстаўляешся дурнем. Ідзі адсюль, ідзі!
Нейкую хвіліну містэр Бамбл вагаўся, з сумам назіраючы захапленне абедзвюх старых, якія весела перахіхікваліся. Місіс Бамбл, якая не цярпела адкладу, схапіла конаўку з мыльнай пенай і, паказваючы на дзверы, загадала яму сысці не марудзячы, інакш яго мажная постаць будзе аблітая змесцівам конаўкі.
Што было рабіць містэру Бамблу? Ён абвёў пакой панылым позіркам і паціху адступіў. Калі ён наблізіўся да дзвярэй, хіхіканне старых перайшло ў нястрымны рогат захаплення. Толькі гэтага яшчэ не ставала! Ён быў прыніжаны ў іхніх вачох, ён страціў свой аўтарытэт і годнасць нават у беднякоў, ён упаў з усёй пампезнай вышыні пасады прыходскага кур’ера да самых глыбокіх нізоў, дзе
— І ўсё за два месяцы! — прамовіў містэр Бамбл, перапоўнены тужлівымі думкамі. — Толькі за два месяцы! Не больш, як два месяцы таму я быў гаспадаром не толькі самому сабе, а і ўсім іншым, як толькі справа датычыла прыходскай працоўні, а цяпер!
Гэта было ўжо занадта. Містэр Бамбл адвесіў пару поўхаў хлопчыку, які адчыніў перад ім браму (таму што ў глыбокай задуменнасці, сам не заўважыўшы таго, прыйшоў да брамы), і, зніякавелы, выйшаў на вуліцу.
Ён прайшоўся па адной вуліцы, потым па другой, пакуль гэты шпацыр не заглушыў збольшага яго тугу. Праца эмоцый нагнала на яго смагу. Ён прамінаў шмат шынкоў і нарэшце спыніўся ля аднаго з іх у завулку. У пакоі шынка, як ён упэўніўся, глянуўшы паверх фіранак, было пуста, калі не лічыць нейкага самотнага заўсёдніка. Тут пачаў падаць спорны дождж. Гэта прымусіла містэра Бамбла ўвайсці. Ён замовіў ля стойкі крыху выпіць, а сам накіраваўся ў пакой, у які заглядваў з вуліцы.
Мужчына, які там сядзеў, быў высокі і смуглявы, апрануты ў шырокі плашч. Ён выглядаў на чужаземца, і па стомленым выглядзе ды пыле на вопратцы можна было меркаваць, што прыехаў ён здалёк. Калі Бамбл увайшоў, ён скоса зіркнуў на яго і ў адказ на яго прывітанне ледзьве нахіліў галаву.
У містэра Бамбла хапіла б годнасці і для двух чалавек, нават калі ўявіць, што незнаёмец быў бы больш схільны да кантакту, таму ён моўчкі піў свой джын з вадой і з важным выглядам падкрэслена ўважліва чытаў газету.
Аднак здарылася так, як вельмі часта здараецца, калі мужчыны сыходзяцца пры такіх абставінах: містэр Бамбл адчуў непераадольную схільнасць кінуць позірк на незнаёмца, і колькі ён ні касавурыўся на таго, кожны раз мусіў хаваць вочы, таму што сустракаўся з позіркам незнаёмца. Збянтэжанасць містэра Бамбла павялічвалася з-за вельмі дзіўнага выразу вачэй незнаёмца — зоркіх, смелых, — якія адначасова выяўлялі недавер і падазронасць. Містэр Бамбл не бачыў дагэтуль нічога падобнага, і гэта яму было вельмі непрыемна.
Калі яны так абмяняліся позіркамі некалькі разоў, незнаёмец грубым, нізкім голасам парушыў цішыню.
— Гэта вы мяне шукалі, калі заглядвалі ў акно? — спытаў ён.
— Не вас, калі вы толькі не містэр... — тут містэр Бамбл на імгненне спыніўся, таму што яму вельмі хацелася даведацца імя незнаёмца, і ён у сваёй нецярпячцы спадзяваўся, што той закрые прагал.
— Бачу, што не, — прамовіў незнаёмец, і сарказм злёгку абазначыўся каля яго рота, — інакш бы вы ведалі, як мяне завуць. Я не раю вам спрабаваць даведацца.
— Я не хацеў зрабіць вам шкоды, малады чалавек, — велічна даў адказ містэр Бамбл.
— І не зрабілі, — сказаў незнаёмец.
Гэты кароткі дыялог перамежыўся яшчэ маўчаннем, якое зноў парушана было незнаёмцам.
— Мне здаецца, што я вас раней бачыў, — сказаў ён. — У той час вы былі не так апрануты, і я бачыў вас толькі пару разоў на вуліцы, але вось, здаецца, пазнаў. Вы калісьці былі тут прыходскім кур’ерам, ці не так?
— Быў, — адказаў містэр Бамбл крыху здзіўлена, — быў прыходскім кур’ерам.
Великие мифы и легенды. 100 историй о подвигах, мире богов, тайнах рождения и смерти
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
рейтинг книги
Страж
1. Страж
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги