Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Я кажу, пра яго можа быць яшчэ горшым, — паўтарыў містэр Грымуіг. — Адкуль ён узяўся? Хто ён такі? Чым займаецца? У яго была гарачка. Ну і што з таго? Хіба хварэць на гарачку ўласціва толькі добрым людзям? Часамі хварэюць на гарачку і благія, хіба не? Я ведаў чалавека, якога павесілі на Ямайцы за тое, што ён забіў свайго гаспадара. Дык ён хварэў на гарачку шэсць разоў, і яго з гэтай нагоды нават і не падумалі памілаваць. Фу! Лухта нейкая!

Справа была ў тым, што дзесьці ў глыбіні душы містэр Грымуіг вельмі схільны быў верыць, што знешнасць і манеры Олівера вельмі прывабныя, аднак у яго была

вельмі моцная цяга да супярэчання, якая абвастрылася праз тое, што ён знайшоў апельсінавую корку; акрамя таго, ён унутрана настроіў сябе, што ніхто не можа дыктаваць яму, прывабны хлопчык ці не, і ён адразу пачаў пярэчыць свайму сябру. Калі містэр Браўнлоў заявіў, што ні на адно з абвінавачанняў ён не можа пакуль даць здавальняючага адказу і што ён адкладвае даследаванне папярэдняга жыцця Олівера, пакуль той не будзе дастаткова моцным, каб вытрымаць роспыты, містэр Грымуіг толькі зласліва хіхікнуў. А яшчэ ён насмешліва запытаў, ці мае эканомка завядзёнку правяраць на ноч срэбны посуд, бо калі аднойчы сонечнай раніцай яна недалічыцца адной ці дзвюх срэбных лыжачак, то ён мог напэўна... і так далей.

Містэр Браўнлоў, які ведаў дзівацтвы свайго сябра, ды і сам быў чалавекам досыць эмацыйным, выслухаў усё гэта даволі цярпліва; потым усё праходзіла вельмі спакойна, таму што за гарбатай містэр Грымуіг міласціва абцяжарыўся выказаць сваё агульнае задавальненне булкамі, і Олівер, які таксама сядзеў за сталом, ужо не адчуваў сябе так скавана ў прысутнасці запальчывага старога джэнтльмена.

— І калі ж вы збіраецеся выслухаць поўную, праўдзівую і падрабязную справаздачу пра жыццё і прыгоды Олівера Твіста? — спытаў містэра Браўнлоў містэр Грымуіг напрыканцы бяседы. Пры гэтым ён скоса паглядзеў на Олівера.

— Заўтра з самага ранку, — адказаў містэр Браўнлоў. — Я хацеў бы быць з ім тэт-а-тэт. Зазірні да мяне заўтра а дзясятай, мілы.

— Так, сэр, — адказаў Олівер. Ён гаварыў вагаючыся, таму што адчуваў сябе ніякавата пад строгім позіркам містэра Грымуіга.

— Вось што я скажу вам, — прашаптаў джэнтльмен да містэра Браўнлоў. — Ён не прыйдзе да вас заўтра ў прызначаны час. Я бачыў, як ён вагаўся. Ён падманвае вас, мой добры сябра.

— Клянуся, не, — з пачуццём сказаў містэр Браўнлоў.

— Калі ён не падманвае, то... — сказаў містэр Грымуіг, і кульба грукнула аб падлогу.

— Я клянуся жыццём, што гэты хлопчык гаворыць праўду! — тут ужо містэр Браўнлоў стукнуў кулаком па стале.

— А я клянуся галавой, што ён хлусіць! — адказаў містэр Грымуіг і таксама стукнуў па стале.

— Паглядзім, — адказаў містэр Браўнлоў, утаймоўваючы шаленства, якое пачало было апаноўваць яго.

— Паглядзім-паглядзім, абавязкова паглядзім, — азваўся містэр Грымуіг з правакацыйнай усмешкай.

Лёс распарадзіўся так, што місіс Бэдуін акурат у гэты момант прынесла стос кніжак, купленых містэрам Браўнлоўзранку ў таго самага ўладальніка кнігарні, які ўжо фігураваў у нашай гісторыі. Паклаўшы кніжкі на стол, яна намерылася была выйсці.

— Затрымайце пасыльнага, місіс Бэдуін! — сказаў містэр Браўнлоў. — Я хачу перадаць з ім тое-сёе назад.

— Малы ўжо пайшоў, сэр, — адказала місіс Бэдуін.

— Паклічце яго назад, — папрасіў містэр Браўнлоў. — Гэта важна. Крамнік — бедны чалавек, а за кніжкі не заплачана.

Таксама трэба занесці некалькі кніжак назад.

Парадныя дзверы былі адчыненыя. Олівер прыпусціўся па адной вуліцы, служанка па другой, місіс Бэдуін гукала кур’ера, стоячы на ганку, але таго нідзе не было бачна. Засопшыся, прыбеглі назад Олівер і дзяўчына і расказалі, што пасыльнага і след прастыў.

— Божа, Божа, мне так шкада! — усклікнуў містэр Браўнлоў. — Я так хацеў прывесці да ладу гэтую справу менавіта сёння.

— Дык вы пашліце Олівера, — прамовіў з іранічнай усмешкай містэр Грымуіг. — Вы ж ведаеце, ён пастараецца, каб кніжкі не прапалі.

— Так, дазвольце мне занесці іх, сэр, — азваўся Олівер. — Я бягом туды і назад.

Стары джэнтльмен якраз хацеў сказаць, што Оліверу ні ў якім разе нельга выходзіць з дому. Але зласлівае пакашліванне містэра Грымуіга схіліла яго на другі бок: хуткім выкананнем даручэння хлопчык дакажа сваю невінаватасць і марнасць падазрэнняў хаця б у гэтым пункце, і прычым адразу.

— Так, схадзі, мой даражэнькі, — сказаў стары джэнтльмен. — Кніжкі ляжаць на крэсле каля стала. Прынясі іх.

Олівер, задаволены тым, што вось ён спатрэбіўся, падняўся на другі паверх і прынёс у вялікім пакунку пад пахай кніжкі. Трымаючы шапку ў руцэ, ён чакаў, калі яму скажуць, што перадаць гандляру кнігамі.

— Перадай гандляру, — сказаў містэр Браўнлоў, пільна гледзячы на містэра Грымуіга, — скажы гандляру, што ты прынёс гэтыя кніжкі назад і што ты прынёс грошы, якія я вінаваты яму, чатыры фунты і дзесяць пенсаў. Вось пяціфунтавая банкнота, так што ты мусіш прынесці мне дзесяць шылінгаў рэшты.

— Я абярнуся за дзесяць хвілін, сэр, — узрушана сказаў Олівер.

Паклаўшы банкноту ў кішэню курткі і зашпіліўшы гузік, ён асцярожна ўзяў кнігі пад паху, ветліва пакланіўся і выйшаў. Місіс Бэдуін правяла яго да парадных дзвярэй, даўшы процьму ўказанняў і пра найкарацейшы шлях, і пра тое, як завуць гандляра, і пра тое, як называюцца вуліцы. На ўсе яе тлумачэнні Олівер адказваў, што ўсё ясна і зразумела. Дадаўшы звыш таго яшчэ шэраг інструкцый, як не захварэць, старая лэдзі нарэшце дазволіла яму ісці.

— Хай Бог крые яго! — сказала старая лэдзі, гледзячы яму ўслед. — Неяк вось не магу спакойна адпусціць яго.

У гэты момант Олівер весела азірнуўся і кіўнуў галавой, перш чым схавацца за паваротам. Старая лэдзі з усмешкай адказала на яго прывітанне, замкнула дзверы і вярнулася ў свой пакой.

— Вось паглядзім, ён вернецца праз дваццаць хвілін — самае вялікае, — сказаў містэр Браўнлоў, выцягваючы з кішэні свой гадзіннік і кладучы яго на стол. — У гэты час будзе ўжо цёмна.

— Ну дык як, вы насамрэч спадзеяцеся, што ён вернецца? — дапытваўся містэр Грымуіг.

— А вы што, не? — з усмешкай запярэчыў містэр Браўнлоў.

У гэты час дух супярэчлівасці быў вельмі моцным у грудзях містэра Грымуіга, а самаўпэўненая ўсмешка на твары сябра яшчэ больш яго ўмацавала.

— Не, — ускрыкнуў ён, стукнуўшы кулаком па стале, — я не думаю! На хлопчыку новы касцюм, пад пахай у яго камплект дарагіх кніг, а ў кішэні пяць фунтаў стэрлінгаў. Ён уз’яднаецца са сваімі ранейшымі супольнікамі-злодзеямі, і яны пасмяюцца з вас. Сэр, калі хлопчык вернецца ў гэты дом, я з’ем сваю галаву.

Поделиться:
Популярные книги

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Наследство Карны

Вассму Хербьёрг
3. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Наследство Карны

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Винокуров Юрий
37. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVII

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Гримуар темного лорда VII

Грехов Тимофей
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VII

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Неучтенный элемент. Том 5

NikL
5. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 5

Древесный маг Орловского княжества 10

Павлов Игорь Васильевич
10. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 10