Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

Калі б мне быў патрэбен які-небудзь доказ на карысць фі-ласафічнага характару гэтых маладых джэнтльменаў, я адразу знайшоў бы яго ў факце, які таксама быў згаданы ў папярэдняй частцы гэтага апісання, — яны адмовіліся ад пагоні ў той момант, калі ўся ўвага была сканцэнтраваная на Оліверы, і адразу накіраваліся дадому самым кароткім шляхам. Хоць я і не схільны сцвярджаць, што да мэт усёведных навукоўцаў належыць скарачэнне шляхоў да вялікіх высноў, — не, яны, хутчэй, робяць адлегласць да высноў яшчэ большай з-за розных шматслоўных адступленняў і хістанняў накшталт тых, у якіх заблытваюцца п’яныя пад ціскам занадта моцнай плыні думак, — але я схільны сказаць

і скажу з рэўнасцю, што шмат якія вялікія філосафы нязменна ўвасаблялі свае тэорыі ў жыццё з вялікай мудрасцю і прадбачаннем, запабягаючы розным выпадковым праявам, якія маглі б як-небудзь ім зашкодзіць. Такім чынам, дзеля таго, каб зрабіць вялікае дабро, вы маеце права на маленькае зло і можаце карыстацца любымі сродкамі, якія нарэшце апраўдаюць сябе.

Вызначэнне меры дабра і меры зла, нават розніцы паміж імі цалкам пакідаецца на філосафа, занятага разглядам праблемы, з тым каб ён унармаваў і вызначыў з’яву шляхам яснага, усебаковага і бесстаронняга разгляду кожнай асобнай праявы.

Абодва хлопчыкі з найвялікшай хуткасцю прабеглі праз надзвычай заблытаны лабірынт вузкіх вулак і двароў і рызыкнулі спыніцца ў нізкім і цёмным пад’ездзе. Пастаяўшы там моўчкі роўна столькі часу, колькі трэба, каб аддыхацца і вярнуць здольнасць маўлення, Мастэр Бэйц завішчаў ад захаплення, радасна зарагатаў, паваліўся на ганак і стаў качацца па ім у прыпадку вясялосці.

— Што з табой? — запытаўся Махляр.

— Га! Га! Га! — роў Чарлі Бэйц.

— Ану перастань шумець! — загадаў Махляр, асцярожна азіраючыся. — Дурань, ты што, хочаш, каб цябе заграблі?

— Не магу стрымацца, — адказваў Чарлі. — Не магу, і ўсё. Як успомню, як ён падхапіўся, як памчаўся за вугал, налятаючы на слупы, падаючы, як усхопліваўся зноў, быццам ён, як і слупы, з жалеза, а вось я з насовачкай у кішэні, крычу яму ўслед — вой, не магу болей...

Жывая фантазія Бэйца аднавіла перад ім усё здарэнне ў занадта яркіх фарбах. Выдыхнуўшы апошнія словы, ён зноў стаў качацца па ганку і зарагатаў яшчэ гучней.

— Што скажа Фэджын? — запытаў Махляр, выкарыстаўшы чарговую задышлівую паўзу свайго сябра, каб паставіць пытанне.

— Што? — перапытаў Чарлі Бэйц.

— Але, што? — паўтарыў Махляр.

— Ну і што ён можа сказаць такога? — даволі раптоўна суняў сваю весялосць Чарлі, таму што Махляр, відавочна, дастаў яго. — Што ён такога скажа?

Містэр Доўкінз свістаў пару хвілін, потым, зняўшы капялюш, паскроб галаву і тры разы кіўнуў.

— Што ты маеш на ўвазе? — спытаў Чарлі.

— Цір-ля-ля, брахня і лухта, зусім абы-што і шчэ нешта збоку, — сказаў Махляр, і на яго разумным профілі засвяцілася шырокая ўхмылка.

Гэта было тлумачэнне, але яго было замала. Мастэр Бэйц адчуў гэта і паўтарыў:

— Што ты маеш на ўвазе?

Махляр нічога не адказаў. Ён надзеў капялюш, падабраў крыссё свайго доўгага сурдута, звыкла падаткнуў языком шчаку, разоў шэсць выразна шчоўкнуў па пераноссі і, крутануўшыся на абцасах, шмыгнуў углыб двара. Мастэр Бэйц пайшоў следам. На яго твары адбілася напружаная праца мозга.

Праз некалькі хвілін пасля таго, як адбылася гэтая размова, увагу вясёлага старога джэнтльмена прыцягнуў шум крокаў на рыпучай лесвіцы. Ён якраз сядзеў ля агменя, трымаючы ў левай руцэ танную каўбасу і крыху хлеба, а ў правай — сцізорык; на трынозе стаяў алавяны рондаль. Калі ён павярнуўся, на яго бледным твары з’явілася агідная ўхмылка. Драпежна зіркаючы з-пад густых рудых броваў, ён скіраваў увесь свой слых на дзверы.

— Як гэта так? — прамармытаў габрэй, мяняючыся ў твары. —

Толькі двое? А дзе трэці? Не можа быць, каб яны заляцелі.

Крокі набліжаліся, яны гучалі ўжо каля дзвярэй. Дзверы памалу адчыніліся, і Махляр з Чарлі Бэйцам, увайшоўшы, шчыльна зачынілі іх за сабою.

РАЗДЗЕЛ ХІІІ

Кемліваму чытачу называюцца новыя асобы, у сувязі з гэтым распавядаецца пра рознья прыемныя абставіны, якія маюць адносіны да гэтай гісторыі

Дзе Олівер? — раз’юшана спытаў габрэй, пагрозліва падняўшыся. — Дзе хлопчык?

Маладыя злодзеі паглядзелі на свайго апекуна, спалоханыя праявамі яго характару, потым з непакоем абмяняліся позіркамі. Але нічога не адказалі.

— Што здарылася з хлопчыкам? — дапытваўся габрэй, моцна ўхапіўшы Махляра за каўнер і вымаўляючы жахлівыя праклёны. — Кажы, або задушу!

Містэр Фэджын выглядаў настолькі сур’ёзна, што Чарлі Бэйц, які лічыў за лепшае ў любым выпадку трымацца больш бяспечнага боку і які нічога неверагоднага не бачыў у тым, што наступным будзе задушаны ён, сам упаў на калені і гучна, сакавіта і працяжна зароў, выдаўшы нешта сярэдняе паміж рыкам шалёнага быка і гудзеннем рупара.

— Ты будзеш казаць ці не?! — бы перуном ударыў габрэй, так моцна скаланаючы Махляра, што для апошняга зусім прывіднай стала перспектыва застацца ў сваім шырокім сурдуце.

— Лягавыя сцапалі яго, вось і ўсё, — злосна сказаў Махляр. — Ану, пусціце мяне, чуеце!

Ірвануўшыся, ён разам выслізнуў з прасторнага сурдута, які застаўся ў габрэевых руках.

Махляр схапіў відэлец для тостаў і зрабіў выпад у бок жывата вясёлага старога джэнтльмена. Калі б гэтая акцыя займела эфект, весялосці ў таго крыху паменела б, і наўрад ці хапіла б месяца ці двух, каб яе аднавіць.

У гэты непрыемны момант габрэй адскочыў так жвава, як, здавалася, папросту не здольны чалавек настолькі лядачы і, схапіўшы конаўку, падрыхтаваўся грымнуць ёю свайго праціўніка па галаве. Але ў гэтую хвілю Чарлі Бэйц азваўсятакім ровам, што стары раптам памяняў намер і з усяго размаху шпурнуў яе ў гэтага маладога джэнтльмена.

— Што гэта, што тут за пярун з навальніцай?! — пачуўся басавіты голас. — Хто гэта шпульнуў у мяне? Добра, што на мяне трапіла піва, а не конаўка, а то я разабраўся б з кімсьці. Так-так! Хто ж, акрамя гэтага пякельнага, багатага, рабаўнічага, грымотнага старога габрэя мог раскідвацца напоямі! Хіба толькі вадой. Ды і тое адно тады, калі будзе кожны квартал падманваць Вадаправодную кампанію. Што гэта значыць, Фэджын? Каб мяне чорт забраў, калі мой шалік не ў піве! Заходзь, подлае стварэнне, што ты стаіш пад дзвярыма, быццам сорамна табе за свайго гаспадара! Сюды!

Чалавек, які прамовіў гэтыя словы, аказаўся каржакаватым дзецюком гадоў трыццаці пяці, у чорным вельветавым сурдуце, вельмі брудных кароткіх цёмных штанах, шнураваных чаравіках і шэрых баваўняных панчохах, якія абцягвалі вельмі тоўстыя ногі з вялікімі набрынялымі лыткамі, — якраз тыя ногі, што ў спалучэнні з такім касцюмам заўсёды выглядаюць незавершана і некамплектна, калі не ўпрыгожаныя парай кайданкоў. На галаве ў яго быў карычневы капялюш, а шыю абвіваў брудны стракаты шалік; яго доўгімі заношанымі канцамі дзяцюк выціраў з твару піва. Калі ён скончыў гэтую працу, адкрылася шырокая, цяжкая фізіяномія, пакрытая трохдзённым шчаціннем, на ёй — два злосныя вокі, адно з якіх было ў атачэнні рознакаляровых плям — сведчанне нядаўняга ўдару.

Поделиться:
Популярные книги

Простолюдин

Рокотов Алексей
1. Путь князя
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Простолюдин

Память льда

Эриксон Стивен
3. «Малазанская империя»
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Память льда

Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Ромов Дмитрий
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Журнал «Если», 2002 № 08

Андерсон Кевин Джей
114. Журнал Если
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Журнал «Если», 2002 № 08

Третий. Том 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 6

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Зодчий. Книга VIII

Погуляй Юрий Александрович
8. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Зодчий. Книга VIII

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Ее андалузский друг

Содерберг Александр
1. София Бринкман
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Ее андалузский друг

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23