Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Зразумела, не, — адказаў габрэй, ухмыляючыся гэтаксама, як і Чарлі, калі той задаваў сваё пытанне.

Мастэр Бэйц, скрайне ўзрадаваны даручэннем, узяў расшчэплены кій і павёў Олівера ў сумежную кухню, дзе былі дзве ці тры пасцелі, на адной з якіх ён спаў раней, і тут, час ад часу душачыся ад рогату, дастаў акурат той касцюм, ад якога Олівер з такой радасцю пазбавіўся ў містэра Браўнлоў; гэты касцюм, які выпадкова трапіў на вочы Фэджыну ў габрэя, што яго выкупіў, быў першай нітачкай да таго, каб высветліць месцазнаходжанне Олівера.

— Скідай сваё лепшае, — сказаў Чарлі, — і я аддам яго

Фэджыну. Ён дагледзіць як быць павінна. Ну і цырк!

Бедны Олівер неахвотна падпарадкаваўся. Мастэр Бэйц, скруціўшы новае адзенне, сунуў яго пад паху і выйшаў з пакоя, пакінуўшы Олівера ў цемры і замкнуўшы дзверы.

Гук рогату Чарлі і голас міс Бэці, якая прыйшла якраз учас, каб папырскаць на сваю сяброўку вадой, выканаць іншыя жаночыя абавязкі ды прывесці яе ў прытомнасць, пры іншых, больш спрыяльных абставінах, чым тыя, у якіх апынуўся Олівер, маглі б пазбавіць сну шмат каго з людзей. Але яго сілы былі вычарпаныя, ён зусім знямогся і неўзабаве моцна заснуў.

РАЗДЗЕЛ XVII

Лёс працягвае наносіць Оліверу ўдары і дзеля таго, каб знішчыць яго рэпутацыю, прысылае ў Лондан вялікага чалавека

тэатры існуе традыцыя ва ўсіх добрых крывавых меладрамах перамяжоўваць трагічныя сцэны камічнымі так, як у добрай грудзінцы перамяжоўваюцца белыя і чырвоныя слаі. Герой пад грузам сваіх нягод і бядот апускаецца на саламяны ложак, а ў наступнай сцэне яго верны, але не такі сур’ёзны збраяносец весяліць публіку адмысловай песенькай. Мы з трымценнем сэрца бачым, што гераіня знаходзіцца ва ўладзе фанабэрыстага і бязлітаснага барона і што ў небяспецы яе гонар і жыццё; яна дастае кінжал, каб захаваць першае за кошт другога — і вось якраз у той момант, калі хваляванне наша дасягнула самай высокай кропкі, мы чуем свісток і пераносімся напрасткі ў вялікую залу замка, дзе сівабароды сенешаль выконвае забаўныя прыпеўкі ў атачэнні забаўных васалаў, якія могуць з’явіцца дзе заўгодна — ад царкоўных скляпенняў да палаца — і вандруюць кагаламі па краіне, спяваючы безупынна песні.

Такія змены падаюцца абсурднымі, аднак яны не настолькі штучныя, як гэта магло б здавацца на першы пагляд. У рэальным жыцці пераход ад сталоў з найлепшымі стравамі да смяротнага ложа і ад жалобнага ўбранства да святочнай вопраткі ўражваюць ніяк не менш, але толькі тут мы — дзейныя асобы, а не пасіўныя гледачы, а гэта вялікая розніца. Акцёры ў тэатры, дзе пануе прыпадабненне, не заўважаюць рэзкіх пераходаў і раптоўных парываў жарсці, пачуццяў, што адразу, калі глядзець вачыма простага гледача, асуджаецца як з’ява непрыдатная і недарэчная.

З той прычыны, што нечаканае чаргаванне сцэн, рэзкія перамены часу і месца не толькі замацаваліся ў кнігах дзякуючы шматгадоваму ўжытку, але і шмат кім разглядаюцца як вялікае майстэрства пісьменніка — крытыкі ацэньваюць творчы патэнцыял пісьменніка галоўным чынам у залежнасці ад тых нявыкрутак, у якія ён ублытвае свайго героя напрыканцы кожнага раздзела, — гэты кароткі ўступ да бягучага раздзела можа здацца непатрэбным. Калі гэта так, то няхай ён будзе ўспрыняты як тонкі намёк гісторыка на тое, што ён вяртаецца адразу ў горад, у якім нарадзіўся Олівер Твіст, а чытач

няхай прыме на веру, што ёсць важкія ды істотныя падставы зрабіць гэтае падарожжа і што ў адваротным выпадку яго ну ніяк не запрасілі б узяць удзелу ў такой авантуры.

Містэр Бамбл уранні выйшаў праз браму працоўні і ўрачыста пакрочыў уверх па Гай-стрыт. Ён увесь быў яскравым увасабленнем сваёй пасады прыходскага чыноўніка: яго трохкутны капялюш і форменны сурдут блішчалі ў промнях ранішняга сонца, сваю палку ён сціскаў з энергіяй здароўя і ўладарнасці. Містэр Бамбл заўсёды хадзіў з высока ўзнятай галавой. Сёння ён трымаў галаву яшчэ вышэй, чым звычайна. Ён ступаў з нейкай адасобленасцю ў позірку, з узвышанасцю ў манеры, так што збочны назіральнік, трэба думаць, мусіў пранікнуцца пэўнасцю, што кур’ер абдумвае рэчы занадта вялікія, каб іх можна было выказаць.

Нарэшце містэр Бамбл спыніўся, і спыніўся ён зусім не для таго, каб адказаць каму-небудзь з крамнікаў або камусьці іншаму з тых, хто загаворваў з ім па дарозе. Ім ён адно махаў рукой, не запавольваючы сваёй хады, пакуль не дасягнуў фермы, дзе немаёмных бязбацькавічаў ахінула прыходскім клопатам місіс Мэн.

— Каб цябе трасца трэсла! — усклікнула місіс Мэн, пачуўшы знаёмую манеру трэсці садовую брамку. — Хто ж яшчэ можа прысунуцца так рана, акрамя кур’ера! О містэр Бамбл, падумаць толькі, нарэшце вы завіталі да нас! Я так рада, так рада. Калі ласка, праходзьце ў вітальню, сэр, калі ласка.

Першая частка выказвання была адрасаваная Сьюзэн, а воклічы захаплення прызначаліся містэру Бамблу і гучалі, пакуль адчынялася брамка, і містэр Бамбл уваходзіў у дом.

— Місіс Мэн, — прамовіў містэр Бамбл, не сядаючы і не падаючы ў фатэль, як гэта зрабіў бы на яго месцы які-небудзь нахабнік, а паступова і паважна ў яго апускаючыся, — місіс Мэн, мэм, добры дзень.

— Добры дзень, сэр, — адказвала місіс Мэн, адорваючы госця ўсмешкамі. — Спадзяюся, вы пачуваецеся добра?

— Прыходскае жыццё — гэта не пасцель з ружаў, мэм, — адказаў містэр Бамбл і стукнуў палкай па століку. — Не, гэта жыццё, поўнае клопатаў, непрыемнасцяў і цяжкай працы. Але я магу сказаць, што ўсе грамадскія дзеячы зазнавалі пераслед.

Місіс Мэн, якая не магла адразу ўцяміць, што мае на ўвазе кур’ер, у знак згоды махнула рукой і ўздыхнула.

— Ох, тут ёсць ад чаго ўздыхнуць, місіс Мэн! — працягваў кур’ер.

Місіс Мэн падумала, што яна адрэагавала правільна, і ўздыхнула яшчэ раз, — і гэта, відавочна, каб дагадзіць грамадскаму дзеячу, які дзеля таго, каб запабегнуць самазадаволенай усмешцы, строга паглядзеў на свой трохкутны капялюш і прамовіў:

— Місіс Мэн, я еду ў Лондан.

— А Божачка мой, што вы кажаце, містэр Бамбл! — місіс Мэн нават адступіла на крок.

— Так, у Лондан, мэм, — няўмольна паўтарыў містэр Бамбл. — На паштовай карэце. З двума беднякамі, місіс Мэн! Адбудзецца паседжанне суда наконт справы аб аседласці, і рада даручыла мне — мне, місіс Мэн, — сведчыць у гэтай справе на квартальнай сесіі суда ў Клэркінуэле. І я баюся, — тут кур’ер крыху ўстаў і сеў больш самавіта, — я баюся, мэм, што сесія ў Клэркінуэле ўліпне як быць павінна, калі паспрабуе знайсці ўва мне крайняга.

— О, пашкадуйце іх, сэр! — патрапіла ў тон місіс Мэн.

Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Города в полете

Блиш Джеймс Бенджамин
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Города в полете

Пески веков (сборник)

Уиндем Джон Паркс Лукас Бейнон Харрис
1970. Зарубежная фантастика
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Пески веков (сборник)

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Спавшая пелена

Кронос Александр
1. Благие намерения
Фантастика:
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Спавшая пелена

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных