Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:
ВЕЧАР.

Пазней, значна пазней, адразу пасля войска, я вычытаў у Купрына, што адзін ягоны герой раніцаю, «как и всегда это бывает с людьми со слабыми или обострёнными нервами», пачуваўся вельмі кепска. У трынаццаць гадоў я не думаў, не ведаў і ведаць не хацеў пра нейкія нервы. Але напраўду, раніцаю ў мяне часта без дай прычыны балела галава, а ў лесе я пачынаў слаба бачыць і прыносіў грыбоў менш за матку, хоць хадзіў удвая даўжэй. Ажываў я звычайна ў другой палове дня, і чым бліжэй да ночы, тым здаравей, весялей мне рабілася.

Увечары, калі не было чаго рабіць, я залазіў на калідор, на цёплы шыфер,

і пачынаў сумаваць. Святлей за той, падлеткавы, сум у мяне пасля ў жыцці нічога больш не было… Унізе па дарозе хадзілі людзі: з крамы, з лесу, з поля, везлі снапы ці мяшкі з картоплямі; каля могілак на пожні пасліся каровы, а я сумаваў, што нарадзіўся тут, а не ў горадзе. Там — я ведаю з тэлевізара і з кніжак — мае аднагодкі не гнуць маты, не кураць, дзяўчынкі шэптам выказваюць хлопчыкам сваё каханне, а тыя — «это было, это было, он вторую ночь не спит, и о чём она спросила — никому не говорит»; яны не ўстаюць у пяць гадзін раніцы па грыбы, не малоцяць, не цягаюць сена, не капаюць бульбы; яны выпускаюць сценгазеты… і ўвогуле, чаго толькі не робяць. I я ўсё гэтае змог бы рабіць, разоў у дзесяць лепш. Мне б іхні клопат. «Витька, обедать сегодня будешь сам. На кухне разогрееш суп, в холодильнике — колбаса, рыба… Смотри, съешь всё…» А мая матка неяк захварэла, ляжала ў бальніцы, і я цэлы тыдзень паліў сам у печы, карміў курэй, кабаноў і сам сябе — якая там «колбаса в холодильнике», — што Бог пашле… А ў тэлевізары «разогревают супы», і «мальчишка злится — есть на то причина, не век же во дворе ему торчать; о, чтоб ты завтра двойку получила, девчонка из квартиры сорок пять!».

Я мрою не горад, а познюю восень, загоны, на якіх капаюць бульбу, а ўвечары Васіль з рознага колеру вачыма стаіць пад грушаю з Ганнаю, і яна смешна раўнуе: «Ідзі ўжэ к Просі гарбатуй…», а тут кулакі з абрэзамі… Мне мроіцца балота, прысыпаныя снегам журавіны, сляды акуратных лапцікаў на снезе і пахі паленай саломы, якою смаляць кабаноў… Мне там хочацца жыць і там апынуцца…

— Сыночак, — гукае знізу матка, — назбірай яблыкаў таму кабану маленькаму.

— Колькі ён ужэ можа жраць?! Дай мне пасядзець трохі — у мяне ногі баляць!

— А рукі ў цябе не баляць? Есці?

— Гэта лёгка, па-твойму, так рана па твае грыбы ўставаць?

— Не трэба цягацца ўсю ноч!..

Спускаюся па драбіне уніз, а ў вушах з усёй інтанацыяю звіняць апошнія матчыныя словы, і асабліва самае апошняе —

НОЧ.

Праўда ж, ёсць такое, што, калі ўночы глядзіш на дзяўчыну ў профіль, яе твар здаецца набагата святлейшы за хлопцавы?

Вясковая ідылія васьмідзесятых: лаўка пад плотам, яблыня, паплёўванне семкамі ўкрадзенага здаравеннага сланечніка — Анжэла сядзіць пасярэдзіне, а мы з Васілём — з бакоў. Я не зводжу вачэй з белае плямы Анжэлінага тварыку; ноч цёмная, без аніякіх зорак (а ў класіка Маякоўскага — «ночи августа звездой забиты нагусто»… Зрэшты, Маякоўскі — цудоўны. Проста ён меў на ўвазе не беларускія ночы.).

— …Тады дзеўка сказала, — не зачыняецца ў Васіля рот, — кажа, ідзі на могілкі, забі ў крыжа цвік. Пайшоў, ідзе, ідзе, ідзе… Нешта — трэсь пад нагою!

— Фу, ни капельки не страшно!

Такі ў яе прыгожанькі нос, рот, такія вабныя… не ведаю нават, як сказаць, — можа, «рысы твару». Добрая, мілая! Хочацца кранаць яе, гладзіць, шкадаваць, а гэтага не толькі не можаш набрацца адвагі зрабіць, але адчуваеш, што і думаць пра гэтае нельга. (Пасля разумныя кніжкі растлумачаць

мне, што такое раздваенне, такі прымус увесьчасна хаваць ад самога сябе свае жаданні і думкі — звычайны стан падлеткавага ўзросту. Ды што мне цяпер да таго, што я даведаюся пра свой стан пасля!)

— …Забівае ён цвік, забіў, ісці — не пускае нешта. Ён дрыг-дрыг, упаў — і разрыў сэрца на месце! Аказалася, прыбіў, не пабачыўшы, край свайго пінжака.

— Ну и что? Я тебе таких историй десять выдумаю.

— Слухайце далей. Калі мерцвяка закопваюць, праз тры дні з яго выходзіць…

— Ну знаю — фосфор. Надоел уже. Сам иди на кладбище.

— Анжэлка, чаго ж ты сёння са мною такая нелюбезная? Куды ж ты мяне пасылаеш?

— Да куда тебя пошлёшь? Ты ж трус!

— Я? А я і не спору.

— Если не трус, иди на кладбище и принеси мне щепку от креста.

— Я ж кажу, я баюся.

— Да иди ты хоть куда-нибудь!

— Я пайду, — падхопліваюся я.

— Сиди, — Анжэла прыціскае сваёй далоняю маю да лаўкі.

— А, паняў… Вір ален фэрштэй.

Васіль устае, зафутбольвае ў цемру свой кавалак сланечніка, падае на развітанне руку мне, Анжэле і сыходзіць некуды па вуліцы, у другі бок ад таго, дзе яго хата.

— Хадзем паглядзім за ім, — горача шапчу я ў самае яе вуха і, прашаптаўшы, не адхіляюся.

— Сиди. Ни на какое кладбище он не пойдёт. Дурак он, глупый, — шэпча яна і не адрывасцца, нічога, толькі мацней прыціскае да лаўкі мае пальцы і гладзіць, гладзіць іх — кожны паасобку. — А ты — умница… Это правда, что ты выиграл какую-то олимпиаду?

— Я не выйграў, тоесьць, на другім месце быў. Гэта рэспубліканская алімпіяда была, па рускай мове.

— Ой, как здорово! Ты ж ни слова по-русски не умеешь, — яе голас трошкі ўздрыгвае, але мяккі і пяшчотны.

— Умею… Проста не знаю, як табе сказаць… Нахіліся трошкі… Сорамна гаварыць па-руску!

— Чего, дурачок ты?

— Дражніцца будуць.

— Ах ты, хорошенький мой! Ну, идём…

Я падымаюся амаль з радасцю, бо пачынаю ўжо баяцца гэтага шэпту.

Мы ідзём тым самым шляхам, якім я раніцаю ішоў з грыбоў, толькі трошкі бліжэй да дач. Мне хочацца вырваць руку і ўцячы, а Анжэла маўчыць. Пералазім нейкі нізкі абвіслы дрот, ідзём па нечых агародах; я спатыкаюся на разоры…

— Держись за меня…

— А куды мы, Анжэла?

— Это наш участок, а вот — дача…

Я тупа гляджу на нейкія цёмныя пабудовы. А здалёк здаваліся такімі церамамі! Анжэла вядзе мяне паміж нейкіх буданчыкаў, паўз хлеў, адмыкае дзверы, і мы трапляем з цемры ў цемру яшчэ большую. Свецяцца толькі чатыры плямы па кутках — вокны. Пахне — як у кінутай хаце ці ў пограбе: бульбаю, моркваю, буракамі, свежай зямлёю — ну, пустка-пусткаю! Я паслушліва сядаю там, дзе маю руку пацягнулі ўніз, на нешта шырокае і мяккае.

— Мы не будем зажигать свет, хорошо? Нет, не бойся, никого нет и не будет, старики приедут только завтра днём… Милый какой… Хороший мой…

Яна гладзіць і моцна цісне мяне за шыю, гарачымі і мокрымі вуснамі прыкладаецца то да носа, то да падбародка, да маіх вуснаў… I ўсё часцей, часцей і мацней…

— Мальчик мой, ты что?! Не пугай меня!

Са мною здарыўся (тут я смела выкарыстоўваю стары расейскі штамп, бо беларускія словы, якія абазначаюць гэты стан, мне не падабаюцца) — са мною здарыўся «короткий обморок». Секунд праз дваццаць я ачомаўся і ўпершыню ясна і да страшнага востра зразумеў, як мне нялёгка будзе жыць.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Лекарь Империи 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 5

Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Брэдбери Рэй Дуглас
Фантастика:
фантастика: прочее
4.00
рейтинг книги
Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Воплощение Похоти

Некрасов Игорь
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Школа пластунов

Трофимов Ерофей
Одиночка
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Школа пластунов

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8