Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Усе чацвёра паглядзелі на Ганса Мікласа, які заняў месца за невялічкім столікам у далёкім кутку каля тоўстай старой суфлёркі фраў Эфой, маленькага гардэробшчыка Вілі Бёка і швейцара сцэны гера Кнура. Пра гера Кнура пагаворвалі, быццам ён носіць пад штрыфелем пінжака свастыку і што яго кватэра ўвешана партрэтамі нацыянал-сацыялісцкіх "фюрэраў", якіх ён не адважваецца павесіць у сваёй швейцарскай. Гер Кнур вёў палкія спрэчкі з рабочымі сцэны камуністамі, якія не хадзілі ў "Г. М.", мелі свой пастаянны стол у суседняй сталоўцы, цераз дарогу, куды да іх час ад часу наведваўся Ульрыхс. Гёфген не адважваўся падсаджвацца за стол да рабочых; баяўся, што хлопцы будуць смяяцца з ягонага манокля. Але пры выпадку жаліўся, што "Г.

М." яму абрыд вечнай прысутнасцю там нацыянал-сацыяліста гера Кнура.

— Пракляты мешчанін, — казаў пра яго Гёфген, — чакае свайго фюрэра і збаўцу, як дзеўка хлопца, каб забрухаціў яе! Мяне заўсёды кідае ў жар і ў холад, калі я праходжу міма швайцарскай і думаю пра свастыку пад яго штрыфелем...

— Што тyт скажаш, у яго было цяжкае дзяцінства, — сказаў Ота Ульрыхс, усё яшчэ маючы на ўвазе Ганса Мікласа. — Аднаго разу ён расказваў мне. Вырас недзе ў брудным ніжнебаварскім катуху. Бацька загінуў на сусветнай, маці, мусіць, такая неўраўнаважаная, дурнаватая баба; нарабіла дзікага гвалту, калі хлопец сказаў, што хоча пайсці ў тэатр — самі разумееце. А ён хлопец славалюбны, старанны, уседлівы, не без таленту; і шмат вучыўся, больш, чым каторае з нас. Спачатку хацеў стаць музыкантам, вучыўся кантрапункту, умее іграць на раялі, займаецца акрабатыкай, танцуе стэп, іграе на губным гармоніку і наогул чаго толькі ён не знае і не ўмее. Працуе цэлы дзень напралёт, а сам жа напэўна хворы — паслухайце, як кашляе. Яму здаецца, што яго абходзяць, адціраюць, што яго поспех прыніжаюць, даюць кепскія ролі. Думае, што мы ў змове супроць яго за так званыя палітычныя перакананні.

Ульрыхс зноў паглядзеў цераз сталы, пільна і сур'ёзна, на юнага Мікласа.

— Дзевяноста пяць марак у месяц, — сказаў ён раптам і пагрозліва зірнуў на дырэктара Шміца, які адразу неспакойна заюрзаў на крэсле, — цяжка з такімі грашмі заставацца прыстойным чалавекам.

Цяпер ужо і Гэрцфэльд уважліва паглядзела на Мікласа.

Да гардэробшчыка Бёка, суфлёркі Эфой і гера Кнура Ганс Міклас падсаджваўся звычайна тады, калі лічыў, што яго асабліва подла абдзяліла дырэкцыя Мастацкага тэатра, якую ён называў сваім палітычным сябрам "жыдоўскай" і "марксісцкай". І больш за ўсіх ненавідзеў Гёфгена, гэтага "праклятага салоннага камуніста". Гёфген, калі верыць Мікласу, быў зайздрослівы фанабэра; у Гёфгена было памяшанне на велічы, ён хацеў граць усё, і гэта ён перахопліваў ролі ў яго, Мікласа.

— Гэта подласць, што ён адабраў у мяне Морыца Штыфеля, — з горыччу гаварыў нявінна пакрыўджаны. — Ну, добра, калі ўжо ён сам ставіць "Абуджэнне вясны", хай ставіць, але навошта яшчэ і хапаць самыя выйгрышныя ролі? А нашаму брату не застаецца нічога. Гэта подласць! І наогул ён занадта тоўсты і стары на Морыца. Смех будзе глядзець на яго ў кароценькіх штоніках — плюндрыках!

Міклас злосна паглядзеў на свае ногі, худыя і жылістыя.

Гардэробшчык Бёк, дурны хлопец з вадзяністымі вачыма і светлымі, вельмі шорсткімі коратка стрыжанымі валасамі, шчотачкай, хіхікаў над сваім куфлем: ці тое з Гендрыка Гёфгена, які будзе выглядаць вельмі камічна ў ролі гімназіста, ці тое з бяссілага гневу маладога Ганса Мікласа. Суфлёрка Эфой, наадварот, падтрымала Мікласа, абурылася: дзіва што, канечне — подласць. Мацярынскі клопат пра маладога чалавека, які ўзяла на сябе гэтая старая тоўстая баба, абяцаў практычныя выгоды. Зрэшты, яна сімпатызавала яму і палітычна. Яна цыравала яму шкарпэткі, запрашала яго на вячэры, дарыла яму каўбасу, шынкі і печыва.

— Трэба трошкі паправіцца, хлопча, — казала, пяшчотна гледзячы на яго. Але ёй якраз падабалася яго худзізна, яго трэніраванае, гнуткае, статнае цела.

Калі яго густыя, цёмнарусыя валасы на патыліцы пачыналі иа тапырыцца ўгору, Эфой казала:

— Ты, як вулічны падшыванец! — і даставала з сумачкі расчоску.

Ганс Міклас сапраўды быў падобны на вулічнага хлапчука, якому

не дужа павялося ў жыцці, але які ўпарта цугляе сваю слабасіласць. Яго жыццё сапраўды было нялёгкае; ён залягаў за трэніроўкамі цэлымі днямі, знясільваючы сваё статнае цела. Ці не таму ён і быў такі натyрысты і крыўдлівы, ці не таму ў яго быў такі да ўсяго гідлівы твар, хваравіта-шэрая бледнасць не красіла яго. Рэзкія скулякі, глыбока запалыя шчокі. Вакол светлых вачэй амаль чорныя кругі. Затое чысты, дзіцячы лоб як бы асвятляўся бледным, пачуццёвым ззяннем; свяціўся і рот, але неяк нездарова, занадта чырвона ў непрыемна пухлых губах: здавалася, у іх згусла збеглая з усяго твару кроў. Пад моцнымі і спакуслівымі губамі, ад якіх суфлёрка Эфой часта адвесці вачэй не магла, дзіўным здаваўся кароткі, кволы падбародак.

— Сёння раніцай, на рэпетыцыі, ты быў такі бедненькі, такі страдненькі, аж я страхy набралася, — заклапочана сказала Эфой. — Гэтыя запалыя шчокі! Гэты кашаль! Такі глухі — сэрца кроіць!

Міклас не трываў, каб яго шкадавалі; толькі матэрыяльныя формы шкадавання ён прымаў ахвотна, хай і без лішніх слоў. Ён прапусціў міма вушэй жаласлівыя ўсхліпы Эфой, павярнуўся да Бёка, спытаўся:

— А ці праўда, што Гёфген сёння цэлы вечар у гардэробе хаваўся за шырмай?

Бёк не адмаўляў. Паводзіны Гёфгена здаліся Мікласу такімі недарэчнымі, што ён нават развесяліўся.

— Я ж казаў, дурань-дyрнем!— І пераможна зарагатаў. — І ўсё гэта праз нейкую халдэйкy, у якое галава правалілася ў плечы! — Ён прыгорбіўся, паказваючы, як выглядае Марцін; Эфой весялілася ад шчыраты сэрца. — І такое пнецца ў зоркі!

З'едлівы здзек адрасаваўся не толькі Марцін, але і Гёфгену. Абое, на яго думку, няшчырыя немцы, з аднаго бо кагалу.

— Марцін! — сказаў ён далей, апусціўшы злосны, пакутлівы, сімпатычны малады твар у худыя, не зусім чыстыя далоні. — Добра ж ёй малоць салонна-камуністычную лухту за тысячу марак кожны вечар. Банда! Але нічога, прыйдзе і наш час — змяцём! Гёфгену яшчэ адрыгнецца!

Такіх небяспечных выказванняў звычайна ён асцерагаўся ў кавярні, асабліва калі паблізу быў Кроге. Але сёння ён не даў сабе клопатy стрымацца — выткнyўся з языком, праўда, не да таго, каб уголас. Проста горача шаптаў. Эфой і гер Кнур згодна кіўнулі, а Бёк толькі лыпаў вадзяністымі вачмі.

— Настане час, — сказаў далей Міклас ціха, але вельмі палка, і яго светлыя запалыя ў цень вочы загарэліся гарачкавым бляскам. І закашляўся. Фраў Эфой папляскала яму па спіне і плячах.

Зноў глухі кашаль, — сказала яна са страхам. — З самай сярэдзіны...

Цеснае памяшканне было ўсё ў дыме.

— Паветра — не прадыхнеш, — паскардзілася Моц. — Самы дужы мужык не вытрымае. А мой голас! Дзеткі, заўтра вы зноў шyкайце мяне ў гарлавіка.

Нікому не хацелася шукаць яе там. Рахэль Морэнвіц нават іранічна заўважыла:

— Ух ты, наша каларатура!

І атрымала ў адказ знішчальны позірк Моц, якая так ці гэтак і раней нешта мела супроць Рахэлі. Петэрсэн ведаў, што і за што. Яшчэ ўчора яго засталі ў гардэробе гэтай дэманічнай дзівы, і Моц галасіла. Але сёння яна, відаць, рашыла, што не дасца, каб нейкая фіфа з маноклем і ідыёцкай прычоскай псавала ёй настрой, хай не строіць з сябе нешта там такое што-та я, бо ж невялікае што — тое "я", — фігyрyецца мне тyт! Яна склала рукі на жываце і дэманстравала лагоду і душэўны спакой.

— Божа, як тут міла, — цёпла сказала яна. — Што скажаш, татуля Ганзэман?

Яна падміргнула гаспадару, якому завінавацілася 27 марак і які з гэтай самай прычыны ў адказ і вокам не павёў. І калі Петэрсэн заказаў сабе біфштэкс, ды яшчэ з яйкам, яна абурылася:

— Няўжо дзвюх сасісак мала!

Ад гневу на вочы набеглі слёзы. Моц і Петэрсэн часта сварыліся, праз ягоныя, як яна лічыла, залішнія траты, бо сцэнічны татуля заўсёды заказваў сабе самае дарагое, яшчэ і на чаявыя шчодрыўся раскошна.

Поделиться:
Популярные книги

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Адептка второго плана

Мамаева Надежда Николаевна
Попасть в историю
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Адептка второго плана

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Эйзенштейн

Шкловский Виктор Борисович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар