Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Язон зразумеў, што перад ім правадыр гэтых дзікіх людзей, і, ступіўшы на зямлю, звярнуўся да яго.

– Вітаю цябе!
– сказаў Язон.
– Калі ласка, скажы нам, чыя гэта зямля і які народ тут жыве? Мы - арганаўты, вольныя мараплаўцы. Плывём з грэчаскага горада Іолка ў далёкую Калхіду, каб здабыць залатое руно, якое прыносіць людзям багацце і дастатак. Не бойцеся нас, мы не зробім вам ніякай шкоды. Мы толькі набяром у нашы пасудзіны свежай вады і паплывём далей. Вялікі Зеўс загадвае ўсім людзям быць гасціннымі і даваць прытулак падарожнікам...

– Не ведаю ніякага Зеўса!
– груба перапыніў Язона чалавек

у чорным плашчы.
– Я - Амік, у мяне свае законы. Калі ўжо лёс занёс вас да мяне, у царства бебрыкаў, дык ведайце, як я прымаю гасцей. Глядзіце!
– І ён паказаў дубінаю: каля ўвахода ў паселішча на доўгіх жэрдках тырчалі высахлыя чалавечыя галовы.
– Месца хопіць і для вас, марскія бадзягі!
– засмяяўся дзікун.

Бебрыкі таксама ўсміхаліся, ім падабаўся жарт цара.

Амік гаварыў далей:

– Усіх чужаземцаў, якія ступяць на маю зямлю, я частую па-свойму. Вось!
– І ён ганарыста ўзняў свой кулак велічынёй з галаву Язона.
– Гэй вы, мараплаўцы, хто з вас самы дужы, няхай выходзіць са мною на кулачкі! Хто мяне пераможа - будзе тут гаспадаром, каго я перамагу - з таго галаву здыму на памяць... Ну? Прымаеце мой пачастунак?

Ледзь стрымліваючы гнеў, слухалі арганаўты пахвальбу цара бебрыкаў. Язон не сказаў ні слова і пачаў здымаць з сябе зброю. Ды яго апярэдзіў Палідэўк.

– Мяне называлі калісьці лепшым кулачным байцом у Эладзе, - сказаў ён таварышам, - дазвольце мне ўціхамірыць гэтага бебрыка.
– І, павярнуўшыся да Аміка, пачціва пакланіўся: - Дзякую за сардэчную сустрэчу. Не будзем марнаваць часу. Я гатовы!

Велікан паглядзеў на Палідэўка з усмешкаю: юны герой ледзь даставаў яму да пляча.

Але Палідэўк спакойна зняў з сябе шчыт, меч і шлем і аддаў у рукі брату Кастору, каб ён патрымаў іх у час бою.

Амік, сярдзіта буркнуўшы, адкінуў убок сваю дубіну з такою сілаю, што пыл узняўся слупам. Праціўнікі скінулі на траву свае плашчы і абматалі рамянямі рукі па локці.

Бебрыкі прагным натоўпам акружылі іх. Арганаўты горда стаялі стройнымі радамі воддаль.

Ну, малы, зараз табе будуць канцы!
– фанабэрыста сказаў Амік, размахнуўся і абрынуў свой цяжкі кулак проста на галаву Палідэўка.

Але Палідэўк своечасова ўхіліўся і стукнуў злёгку праціўніка ў жывот.

– О-хо-хо!
– рагатнуў Амік.
– Ты вёрткі, малыш, але не дражні мяне - я не люблю, калі мяне казычуць.
– І, нагнуўшыся, з сілай выкінуў уперад кулак, каб ударыць юнака ў грудзі, пад сэрца.

Палідэўк адскочыў убок і з размаху стукнуў велікана ў скроню так, што ў галаве ў таго зазвінела і чырвоныя кругі паплылі перад вачамі. Бебрык раз'ятрыўся і, не памятаючы сябе, пачаў біць направа і налева, куды папала, трацячы дарэмна сілы, таму што юнак арганаўт кожны раз паспяваў ухіліцца, адскочыць назад і толькі стараўся знясіліць свайго праціўніка, а сам чакаў зручнага моманту, каб нанесці рашаючы ўдар. Нібы раз'юшаны бугай, кідаўся Амік ва ўсе бакі, цяжка дыхаючы, і пот буйнымі кроплямі каціўся з расчырванелага твару і падаў на зямлю, нібы дождж.

А юны грэк, лёгкі і гнуткі, спрытна кружыўся вакол непаваротлівага бебрыка і раптам, імкліва напаўшы на яго, ударыў у скроню - раз і другі - з такою сілаю, што рассек яму чэрап.

Амік захістаўся, упаў на калені; кроў лінула ў яго з рота.

Узняўшы шчыты, гучна віталі пераможцу арганаўты.

Бебрыкі ж, як

толькі ўбачылі, што цар іх забіты, кінуліся да Палідэўка з дубінамі. На выручку брату паспяшаўся з мячом Кастор і велікан Анкей са сваёй цяжкай сякерай. Давялося арганаўтам уступіць у нечаканы бой. Мячы скрыжаваліся з дубінамі. Бітва была нядоўгая. Бебрыкі ў жаху кінуліся наўцёкі; арганаўты гналіся за імі і вучылі гасціннасці.

– Мы прыйшлі да вас з мірам. Мы не хацелі рабіць вам зла, - гаварыў Язон.
– Нам нічога не трэба было ад вас, акрамя добрага слова і свежай вады на дарогу. Запомніце ж цяпер нашу запаведзь: паважайце гасцей і чужаземцаў. Па нашых слядах прыплывуць іншыя - сустракайце іх як сяброў, памагайце тым, хто смела плыве ўперад па нязведаных морах, хто пракладае дарогу для ўсіх!

Язон загадаў зняць з жэрдак мёртвыя галовы чужаземцаў, забітых Амікам, і пахаваць іх.

Перапалоханыя бебрыкі прынеслі арганаўтам багатыя дарункі і наладзілі баль. Героі перавязалі свае раны, забылі пра нядаўнюю бойку і весела балявалі на беразе перад паселішчам бебрыкаў.

Пераможна гучала залатая кіфара, спяваў Арфей, і людзі ў звярыных шкурах са здзіўленнем слухалі песні далёкай краіны.

Арганаўты ў Салмідэсе. Голуб Фінэя

Усё далей і далей на ўсход плыў «Арго». Ужо шмат дзён былі арганаўты ў дарозе. Яны мінулі другое мора і хутка павінны былі ўбачыць трэцяе - апошняе на іх шляху, самае шырокае, бурнае і невядомае мора. Нават спрактыкаваны марак Тыфіс нічога не ведаў пра яго. Арганаўты доўга шукалі праходу з Прапантыды ў гэтае новае мора і, перш чым рушыць у апошні пераход, вырашылі адпачыць і спыніліся паблізу фракійскага горада Салмідэса.

Незвычайная цішыня сустрэла іх на беразе. Гавань была пустая і закінутая, гарадскія вуліцы бязлюдныя, дамы зачынены наглуха.

Арганаўты прайшлі па бязлюдным горадзе і наблізіліся да царскага дома. Страшэннае запусценне панавала тут. Усе расліны ў царскім садзе загінулі. Куча агіднага бруду ляжала перад домам; сонца паліла яго, і нясцерпны смурод стаяў у паветры. На расчыненых варотах сядзелі дзве вялізныя худыя птушкі і, схаваўшы галовы пад крылы, спалі.

Са здзіўленнем глядзелі на ўсё гэта арганаўты і хацелі былі ўжо як мага хутчэй прайсці міма, як раптам пачулі чыйсьці слабы голас. Яны адгукнуліся. З дома выйшаў, хістаючыся, стары і рушыў да іх, працягнуўшы ўперад дрыжачыя рукі і асцярожна ступаючы, нібы сляпы. Ён і сапраўды быў сляпы і такі знясілены і худы, што страшна было глядзець на яго. Ён ледзь дайшоў да прышэльцаў, аслабеў і ўпаў перад імі на зямлю. Арганаўты паднялі яго, прывялі да ганка, пасадзілі і абступілі, чакаючы, што ён скажа.

Аддыхаўшыся, стары загаварыў ціхім і сумным голасам:

– Я пазнаў вас, героі Элады! Сэрца падказала мне, што вы - тыя, што адважыліся плыць па залатое руно цераз тры моры ў далёкую Калхіду. Арганаўты, таварышы і спадарожнікі Язона, гэта вы! Даўно ўжо я чакаю вас. Мне прадказана, што вы прыйдзеце і выратуеце мяне. Слухайце! Калісьці быў я царом у Салмідэсе. Маё імя Фінэй...

Пачуўшы гэтае імя, з крыкам кінуліся да старога Барэады, два крылатыя браты, сыны бога вятроў, і спыніліся, баючыся паверыць сваім вачам: гэта быў муж іх любімай сястры, фракійскі цар Фінэй.

Поделиться:
Популярные книги

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Некромант на страже человечества. Том 5

Клеванский Никита
5. Некромант на страже человечества
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Некромант на страже человечества. Том 5

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.00
рейтинг книги
Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Гримуар темного лорда III

Грехов Тимофей
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2