Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Арганаўты селі на карабель і паплылі да поля Арэса, дзе іх ужо чакаў Ээт.

Язон узяў у цара зубы дракона і адзін выйшаў у поле. На краі поля ляжалі ярмо і плуг. Тут жа быў уваход у падземны хлеў, дзе стаялі валы. Раптоўна, нібы адчуўшы, што герой ідзе да іх, яны з рыкам выскачылі са стойла і рынуліся проста на Язона. Ён прыкрыўся шчытом і стаяў спакойна, упэўнены ў сваёй цудоўнай сіле. Валы стукнулі рагамі ў шчыт і адскочылі прэч. Яны зараўлі, выпусцілі сноп агню, хацелі спапяліць героя, але полымя, даляцеўшы да яго, раздвоілася, абмінула Язона і сышлося за яго галавой. Жывы і здаровы ў кальцы агню,

ён смела схапіў рукою за рог аднаго вала, потым другога і надзеў на іх ярмо. З дапамогаю двух арганаўтаў Язон запрог валоў у плуг і пагнаў па полі. Арганаўты радасна закрычалі, убачыўшы гэта. Шум узняўся сярод колхаў. Сам цар Ээт здзівіўся незвычайнай сіле героя.

Шпарка імчаліся па полі валы, рэжучы плугам глыбокія барозны, і Язон кідаў на ўзараную зямлю зубы дракона.

Шмат разоў прабеглі валы з канца ў канец Арэсава поля, і вось усё яно было ўзарана і засеяна. Скончыўшы работу, Язон выпраг валоў і кап'ём загнаў іх назад у стойла. Потым чакаючы, пакуль з зубоў дракона вырастуць воіны, ён пайшоў на бераг ракі, зачэрпнуў шлемам вады і напіўся. І адчуў, што сілы ў ім ані не паменшала. Ён глядзеў на поле і чакаў.

Нібы першыя парасткі, паказаліся з зямлі канцы вострых коп'яў, потым галовы ў шлемах, вось заблішчалі шчыты, зазвінелі, раскідваючы зямлю, мячы - і ў адно імгненне ўсё поле запоўнілася воінамі.

Язон памятаў хітрую параду Медэі. Ён падняў з зямлі вялізны камень, які чатыры дужыя чалавекі ледзь маглі б скрануць з месца, размахнуўся, шпурнуў яго ў сярэдзіну і забіў адразу некалькі воінаў. Воіны не зразумелі, адкуль прыйшла бяда, выцягнулі мячы і пачалі забіваць адзін аднаго. Тады Язон смела напаў на іх, сек і знішчаў усіх, хто яму трапляўся. Хутка ўсё поле пакрылася трупамі, і чорная кроў запоўніла да краёў барозны, якія засталіся пасля плуга.

З жахам пазіралі колхі, як распраўляўся Язон з воінамі, што выраслі з зубоў дракона. Цар Ээт ад гневу не мог вымавіць ні слова. Раз'юшаны, хвасянуў ён па конях і памчаўся прэч з Арэсава поля.

– Я скончыў маю работу. Заўтра цар павінен аддаць мне залатое руно, - сказаў Язон.

Надышоў вечар. Цудоўная сіла пакідала Язона. Арганаўты акружылі яго і павялі на карабель адпачыць.

Выкраданне залатога руна

Вярнуўшыся з Арэсава поля дадому, жыхары Калхіды шмат гаварылі пра страшную сілу чужаземцаў, што прыплылі на караблі «Арго». У горадзе было неспакойна. Увечары ў палац Ээта прыйшлі знакамітыя колхі і, зачыніўшыся з царом, пачалі раіцца, як пагубіць небяспечных гасцей.

Медэя адчувала, што цар ведае, што яна памагла Язону, і са страхам чакала бацькоўскага гневу. Яна ведала, які жорсткі і няўмольны, які каварны сын Сонца, і баялася за сябе і за героя, якога пакахала. Апоўначы яна пачула за акном бразгат зброі і галасы колхаў, якія сабраліся каля палаца. Яна даведалася, што цар загадаў раніцай акружыць грэчаскі карабель і спаліць яго разам з арганаўтамі.

Тады яна вырашыла ўцячы да Язона. Яна ўзяла з сабою сонныя зёлкі і, басанож, ціхенька пракралася з палаца і патаемнымі сцяжынкамі, якімі хадзіла ўночы збіраць чарадзейныя травы, падалася да ракі. Медэя выйшла на бераг супраць таго месца, дзе стаяў

«Арго» і пачала клікаць малодшага сына сваёй сястры, які начаваў у арганаўтаў.

Язон пазнаў голас Медэі і адгукнуўся. Весляры, што былі ў той час на вёслах, пачалі веславаць, карабель хутка пераплыў раку. Язон з сынамі Фрыкса кінуўся да Медэі.

– Усё выкрылася!
– сказала Медэя.
– Бацька не даруе мне... Я павінна ўцячы з вамі... Спяшайцеся, пагібель пагражае вам! Хадзем, Язон, я здабуду табе залатое руно, і хутчэй прэч адсюль, інакш мы ўсе загінем! Я выратую вас і сябе, але прысягні, Язон, што ты не пакінеш мяне ніколі, не пакінеш мяне адну ў чужой краіне!

Язон узяў яе за руку і сказаў:

– Прысягаю, што калі мне суджана жывым вярнуцца на радзіму, ты будзеш маёй жонкай і я ніколі не пакіну цябе!

Медэя загадала адразу ж плыць да Арэсава гаю, дзе захоўвалася руно. У начной цемры цячэнне ракі хутка і без шуму данесла карабель да запаветнай мясціны. Медэя і Язон адны сышлі з карабля і рушылі ў лес. Ноч была чорная, і яны ішлі, трымаючыся за рукі, каб не згубіцца ў цемры. Раптам перад імі загарэліся два чырвоныя агні.

– Гэта дракон, - шапнула Медэя.

І тут яны ўбачылі лёгенькае залацістае ззянне - ад руна, якое вісела на дубе.

Як толькі яны падышлі бліжэй, дракон звесіўся з дрэва і засіпеў, полымя вырвалася з яго разяўленай пашчы. Але Медэя працягнула да яго рукі і ціхім голасам пачала ўсыпляць. Яна клікала на дапамогу бога сну Гіпноса, які дужэйшы за ўсіх на зямлі, яна заклінала ўсімі таемнымі сіламі: «Засні! Засні!» - і, падышоўшы зусім блізенька, пырснула ў вочы дракону сонным зеллем. Пагасла адно вока, пагасла другое, апусціліся страшныя павекі, з трэскам закрылася грозная пашча, лапы разняліся - дракон зваліўся з дуба і, бяссільны, лёг каля ног Медэі.

– Спяшайся!
– сказала яна Язону.
– Хутчэй здымай руно з дрэва, пакуль ён не прачнуўся.

Язон хуценька зняў з дуба залатое руно, накінуў яго на плечы замест плашча, і яны адразу ж пакінулі гай Арэса.

Арганаўты з карабля ўбачылі залатое святло руна на плячах Язона. Радаснымі крыкамі віталі яны жаданую здабычу, дзеля якой пакінулі свой дом і радзіму і зведалі столькі небяспек і нягод. Ды не было калі весяліцца. Трэба было да раніцы дабрацца да мора і пакінуць Калхіду.

Язон загарнуў дарагое руно ў свой плашч, пасадзіў Медэю на карме карабля, дзе не было ветру, і сам перасек мячом канат, які трымаў «Арго» каля берага. Весляры-арганаўты селі за вёслы, астатнія са шчытамі і лукамі ў руках пасталі ўздоўж борта, гатовыя абараняць карабель ад пагоні. «Арго» імкліва паплыў уніз па цячэнні - да мора. Яшчэ не ўзышло сонца, а арганаўты былі ўжо ў адкрытым моры, далёка ад берагоў Калхіды.

Раніцай цару сказалі, што чужаземцы выкралі залатое руно і ўцяклі, забраўшы з сабою Медэю. Ээт страшэнна разгневаўся і паслаў вялікі атрад колхаў у пагоню за арганаўтамі. Цар загадаў абвясціць воінам, што ўсіх іх чакае смерць, калі яны не дагоняць уцекачоў і не вернуць руно і царскую дачку. Сына свайго Апсірта Ээт прызначыў начальнікам атрада.

Колхі вывелі свае судны ў мора і паплылі ўслед за «Арго».

Вяртанне «Арго»

Поделиться:
Популярные книги

Журнал «Если», 2002 № 08

Андерсон Кевин Джей
114. Журнал Если
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Журнал «Если», 2002 № 08

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Товарищ "Чума" 6

lanpirot
6. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 6

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Газлайтер. Том 26

Володин Григорий Григорьевич
26. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 26

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Бастард рода Неллеров. Книга 1

Усов Серг
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2