Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Вобразы старажытнагрэчаскіх міфаў захаваліся і ў нашай мове. Мы не верым цяпер, што існавалі калі-небудзь магутныя веліканы, якіх старажытныя грэкі называлі тытанамі і гігантамі, аднак мы і цяпер называем вялікія справы гіганцкімі. Мы гаворым: «Мукі Тантала», «Сізіфава праца» - і без ведання грэчаскіх міфаў гэтыя словы незразумелыя.

Самі па сабе старажытнагрэчаскія міфы - народныя паданні, якія прыйшлі да нас з далёкай мінуўшчыны, - поўныя паэзіі і глыбокага сэнсу. Свабодалюбівы Геракл, які ачышчае зямлю ад страшыдлаў, смелыя адкрывальнікі новых земляў - арганаўты, Праметэй,

які паўстаў супраць бога і даў агонь чалавецтву, - усе гэтыя вобразы сталі здабыткам сусветнай літаратуры, і кожны культурны чалавек павінен іх ведаць.

Арганаўты

Баран з залатым руном

Калісьці, у даўнія-даўнія часы, расказвалі грэкі, над горадам Архаменам праплывала высока ў небе хмара. Паветраная німфа Няфела (што і азначае па-грэчаску «хмара») убачыла на гары над горадам прыгожы палац з белымі калонамі і шырокімі тэрасамі. Ёй захацелася даведацца, хто там жыве, і яна спусцілася ўніз, на каменныя прыступкі палаца.

Насустрач Няфеле выйшаў гаспадар палаца - архаменскі цар Афамант. Ён прывітаў прыгажуню німфу і запрасіў яе ў палац.

Мінула некалькі гадоў. У царыцы Няфелы нарадзіліся блізняты - хлопчык і дзяўчынка, Фрыкс і Гела. Цар Афамант радаваўся, што ў яго нарадзіліся дзеці. У Архамене было вясёлае свята, жыхары горада цэлы дзень тоўпіліся каля палаца, каб прывітаць навароджаных.

Толькі адна Няфела была неспакойная і нярадасная. Яна часта пачала задумвацца, сумавала па доўгу стаяла на самай высокай тэрасе палаца і глядзела на неба. Душна, цесна стала ёй у прыгожым палацы, яе вабіла ў нябесныя прасторы, на волю. Неяк раз вечарам яна ўбачыла на небе хмары, засмяялася ад радасці, узняслася да іх, забыўшы пра ўсё на свеце, і вецер панёс яе далёка ад Архамена.

Дарэмна плакалі ў палацы маленькія Фрыкс і Гела і клікалі маці - німфа Няфела не вярнулася на зямлю.

Пуста і сумна стала ў палацы без царыцы. Дзеці раслі без маці.

На той час прыйшла да Афаманта прасіць прытулку адна царэўна, па імені Іно; яе сям'ю выгналі з горада, у якім яна раней жыла, бацькі і родныя яе ўсе памерлі, і яна засталася зусім адна, без даху над галавой і ежы, без аніякай дапамогі.

«Адна пайшла, не развітаўшыся, другая прыйшла нязваная», - падумаў цар Афамант і пакінуў у сябе царэўну. Ён парашыў ажаніцца з ёю, каб яна замяніла дзецям маці.

Неўзабаве Іно стала гаспадыняй у палацы Афаманта. Цар пакахаў яе, і людзі ў Архамене прывыклі да яе - яна ж была не німфа, а гэтакі ж чалавек, як і яны. Іно была ветлівая з усімі, кожнаму старалася спадабацца. Яна песціла Фрыкса і Гелу, але тыя адчувалі, што яна не любіць іх.

Потым у Іно нарадзіўся сын, а праз год - другі. Яна ўжо больш не звяртала ўвагі на пасынка і падчарыцу і зусім перастала клапаціцца пра іх.

Міналі гады. Афамант дужа састарыўся, і ўсе чакалі, што хутка Фрыкс стане царом у Архамене.

«Што ж будзе са мною і з маімі сынамі, калі сын Хмары стане царом у Архамене?» - думала Іно.

Царыца вырашыла пазбавіцца ад Фрыкса,

але яна ведала, што багі караюць за забойства, і не хацела наклікаць на сябе гнеў багоў. Іно прыдумала каварны план.

Кожную вясну архаменцы засявалі свае палеткі, а насенне для пасеву атрымлівалі са свірнаў цара. У той год людзі, як заўсёды, прыйшлі да цара па насенне. Іно падпражыла зярняты і выдала людзям насенне, непрыгоднае для пасеву.

Прыйшла пара, і зазелянелі палеткі вакол Архамена, ды толькі не збажыной, а пустазеллем. Насенне Іно не ўзышло. У краіне пачаўся голад.

Людзі не ведалі, чаму здарылася гэткае няшчасце, і думалі, што багі гневаюцца на іх. Вырашылі папытацца ў аракула - прадказальніка, які мог адгадваць усе таямніцы мінулага, сённяшняга і будучага. Царыца Іно падахвоцілася папытацца ў аракула, завошта разгневаліся багі. Але яна нічога ні ў кога не пыталася і сама падрыхтавала адказ.

Вось што сказала Іно народу:

– Багі разгневаліся за тое, што ў Архамене была царыцай німфа Няфела, якая самавольна пакінула неба і стала жонкай чалавека. Багі не хочуць, каб сын Няфелы стаў царом у Архамене. Забіце яго - і тады вашы палеткі будуць зноў даваць вам хлеб. Такая воля багоў.

Са страхам выслухалі архаменцы гэтую ліхую вестку. Шкада ім было забіваць ні ў чым не вінаватага царэвіча, але людзі былі пакорныя багам. І вось прызначылі дзень, у які ўрачыста перад усім народам, на гары, калі ўзыдзе месяц, павінны былі прынесці ў ахвяру Фрыкса.

Надышоў гэты дзень. Раным-рана брат і сястра стаялі адны на высокай тэрасе палаца і сумна пазіралі на неба.

Гела абдымала брата, плакала і клікала маці:

– Памажы сваім пакінутым дзецям!

Змрочны стаяў побач з ёю Фрыкс і маўчаў - ён думаў, што маці забылася пра іх.

Раптам далёка-далёка на чыстым небе з'явілася хмарка. Гэта німфа Няфела, блукаючы па паветраных прасторах, пачула жаласны покліч дачкі і прыляцела, каб памагчы дзецям. Хмарка наблізілася, апусцілася - і маці абняла сваіх дзяцей. Разам з німфай з'явіўся перад імі баран з залатымі рагамі, з доўгай залатой воўнай.

– Дзеці, - сказала німфа, - я не магу вас узяць з сабою - людзі не могуць жыць на небе. Але я дару вам залатаруннага барана. Ён пералятае цераз горы, нібы птушка, плавае ў вадзе, нібы трытон, і бяжыць па зямлі хутчэй за вецер. Смела сядайце яму на спіну, і ён занясе вас далёка адсюль. Верце яму. Ён пераплыве з вамі тры моры і адвязе вас у царства Ээта, сына Сонца. Ээт дасць вам прытулак і будзе вам замест бацькі. Бывайце! Спяшайцеся!

І німфа зноў узнялася ў неба.

Фрыкс і Гела селі на спіну залатаруннага барана, і ён панёс іх ад ліхой мачахі. Ён пераляцеў з імі цераз горы, дабег да мора, кінуўся ў ваду і паплыў. Мора было спакойнае, і баран з дзецьмі шпарка паплыў па хвалях. Дзеці моцна трымаліся за яго залатую воўну і адно за аднаго і не баяліся. Так пераплылі яны першае мора, і хвалі вынеслі іх у вузкі доўгі праліў, які злучаў гэтае мора з другім. Тут дзьмуў моцны вецер, і цячэнне было такое імклівае, што хвалі залівалі іх з ног да галавы. Гела са страхам пазірала на пеністыя грабяні хваль; у яе замірала сэрца і кружылася галава.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Страж Кодекса

Романов Илья Николаевич
1. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса

Глэрд IX: Легионы во Тьме

Владимиров Денис
9. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Глэрд IX: Легионы во Тьме

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода