Фаўст
Шрифт:
Глыбокая ноч
Дазорца Лінкей (спявае на варце)
Стаю на дазоры, Гляджу я ў бязмеж І свету прасторы Аглядваю з веж: Мільгаюць, калесяць І далеч, і блізь, І зоры, і месяц, І долы, і высь. Панаднасці свету Адвечны, як свет, Прыгожасць паэту Пракладвае след. Шчаслівыя вочы: Пабачаць красу. Праз дні і праз ночы Яе пранясу.Паўза.
ЗДоўгая паўза. Спеў.
Плён руплівага стварэння Гіне марна без пары.Фаўст (на балконе супраць дзюны)
Хто там спявае так тужліва? Лінкея ўзрушыла жуда? Нашто рабіў так нецярпліва? — Самому ўжо цяпер шкада. Няхай жа пойдзе на вуголле Ліпняк і хатка, хай гараць; Адтуль бязмежнае раздолле Я з вежы буду сузіраць. Забудуць горыч і нястачу На новым месцы бедакі, Багаццем шчодра ім аддзячу — Хай радасць ім нясуць дзянькі.Мефістофель і Трое Дужых (унізе)
Прабач! — благая навіна, Аж кроіць сэрца нам яна. Мы ў хатку грук, мы ў хатку бразь,— Замкнута! — хоць вужом падлазь. Мы далікатненька, з пляча, Шукаем рады без ключа. Мы просім іх учатырох — А тым — што аб сцяну гарох, Такія ўпартыя карчы, Што хоць ты там крычма крычы. Тады, каб часу не губляць — Давай сілком іх умаўляць! Ну, умаўлялі, умаўлялі — Аж тыя ў страху і сканалі. Там быў вандроўнік, кіем трос — Мы і яму падцерлі нос. Пакуль ішла там калатня,— Ад іскры нейкай парахня Ўзялася ўраз, і ў нейкі міг Агніска праглынуў усіх.Фаўст
Ці вы маіх не чулі слоў, Хацеў я мены — не разбою. Я вас кляну за гвалт і кроў. Праклён дзяліце між сабою.Хор
Старыя словы зноў збыліся: Вялікай сіле пакарыся, Калі ж ты з ёй ідзеш на бой, То домам рызыкні й сабой.(Выходзяць.)
Фаўст (на балконе)
НаАпоўначы
З’яўляюцца чатыры сівыя жанчыны.
Першая
Завуся Галечай.Другая
Завуся Віной.Трэцяя
Завуся Турботай.Чацвёртая
Завуся Бядой.Галеча, Віна, Бяда
Няма да багатага ў дом нам хады: Жыве без Галечы, Віны і Бяды.Галеча
Зраблюся я ценем.Віна
Нябачна прайду.Бяда
Распешчаны пан праганяе Бяду.Турбота
Вам, сёстры, дарогі ў багацце няма, Турбота ж і ў шчылінку ўлезе сама!(Знікае.)
Галеча
Дык пойдзем, сястрыцы, адгэтуль далей!Віна
Дзе ты, там і я, мне з табой весялей!Бяда
А з вамі заўсёды Бядзе ў самы раз!Утрох
Грувасцяцца хмары. Не свецяцца зоры, Глядзіце, глядзіце! З прасторы, з прасторы Сястра наша Смерць падлятае да нас.Фаўст (у палацы)
Ці ўчатырох яны, ці ўтрох, Я з іхніх слоў пазнаць не змог. «Бяда» — пачуў мой слабы слых, І «смерць» — данёсся шэпат іх, Прыглушана, як голас духаў. А ў нас пакуль ніякіх зрухаў — Не ўмею змесці пыл з дарог Ні нават скінуць путы з ног. Калі не ведаў я ніякіх чар, Я жыў з прыродай твар у твар І чалавекам зваўся недарма, Дзе тая воля? Навакол — турма. Куды ні гляну — прывіды і здані, І сам заграз я ўжо ў балотнай твані. Бывае, дзень развее ўсё, змяце, А ноч ізноў кашмараў сець пляце. Іду на шпацыр я, а ўжо крумкач Мне прадракае новы круг няўдач. Так чалавек у прымхах скрозь заграз, Дабра агонь у ім даўно пагас — І вось стаю, стуліўшыся ў жудзе. Там дзверы скрыпнулі… Там нехта йдзе…(Уражана.)
Ці ёсць тут хто?Турбота
Вядома, ёсць!Фаўст
А хто ж ты, хто?Турбота
Звычайны госць.Фаўст
Ідзі адсюль!Турбота
Поделиться:
Популярные книги
Последний Паладин. Том 4
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Истребители. Трилогия
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Казачий князь
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 7
7. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Охотник на демонов
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
Гранит науки. Том 4
4. Герой Империи
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том X
10. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00