Фаўст
Шрифт:
Фаўст
Не скорана пагібельная багна, На плён, здабыты мною, зеўрыць прагна, Ды я каварную стыхію змушу Аддаць захопленую сушу Мільёнам рупных пасялян. Няхай пагрозай вечнай калыхацца Ля дамбы будзе грозны акіян, Свабодны люд і радасная праца Шчаслівым зробяць гэты ўбогі край, І на зямлі яны здабудуць рай. Няхай раз’юшаны марскі прыбой Аб дамбу хвошча, люта б’е — Народ з’яднанаю сям’ёй Стыхію грозную(Фаўст падае.)
Лемуры падхопліваюць яго і кладуць на зямлю.
Мефістофель
Глядзіце, ўжо здаволіўся зямным, Ён — прах, ён — прывідны зыбучы дым! Хацеў цудоўны міг спыніць! І сам жыцця парваў ён ніць! Змагаўся ён са мною, траціў сілы — І вось фінал: упаў каля магілы. Гадзіннік стаў!..Хор
Маўчыць гадзіннік на сцяне, Упала стрэлка.Мефістофель
Нарэшце! Добра мне.Хор
Жыццё прайшло!Мефістофель
Прайшло? Нікчэмны гук! Як гэта так прайшло? Прайшло — дык значыць, як і не было! Нашто ж тады ўвесь час ствараць? Каб створанае разбураць? «Прайшло!» Што значыць гэта? Ўсё адно Як бы не існавала ўвогуле яно, А мроілася яваю жывой. Я ж бачу сэнс у вечнасці пустой.Пакладзіны ў труну
Лемур (сола)
Хто збудаваў такі дамок? Хто тут капаў лапаткай?Лемуры (хор)
У саване ляжы, кумок, І здавальняйся хаткай.Лемур (сола)
Пакой без мэблі. А чаму? Чаму ўсё так убога?Лемуры (хор)
Бо напавер далі яму, Вярнуць прыйшлося многа.Мефістофель
Усё! Душа вось-вось пакіне плоць! Распіску прад’яўлю — магчыма, будзе ўдача Падставіць ножку чорту — не задача. Перахапіць душу шмат сродкаў ёсць, Цяпер плююць на важны дакумент. Шляхі старыя з’езджаныя ўшчэнт, На новую ж не пусцяць нас дарогу. Дажыў! Павінен зваць на дапамогу! Нядобра нам! Цяпер што ні бяры: Старое права і закон стары — Апоры не даюць, не маюць сілы. Раней я не дзяжурыў ля магілы, Не меў ні клопату я, ні трывог. Калісь душа была сумленнай, з цела З апошнім стогнам прэч яна ляцела,— Я ж гэту мышку лёгка цупнуць мог. Цяпер(Заклінае дзіўнымі фантастычнымі рухамі, раскідваючы рукі, як крылы.)
Ну, рыцары рагоў, на падстрахоўкі Цяпер і вы падайце чорту лапу. Вядзіце служку д’ябальскай гартоўкі, Вядзіце пекла найвыдатнейшую зяпу! Хаця на рангі ўсе і на ранжыры Распісаны ў нас кожны чортаў рог, На гэты ж раз мне трэба служка самы шчыры Каб завяршыць дастойна эпілог.Злева раззеўрылася жудасная геенская пашча.
Як іклы ляскаюць! Паток крывавы Плыве павольна ў невыносным сквары, Тыз устае з агню пякельнай лавы. Над ім клубы клубяцца едкай пары, Смала клякоча ў горле; і няма канца Пакутам грэшнікаў, што ў марнай веры Ратунак вынайсці ў кіпучай серы То вынырнуць, то зноў даюць нырца. Не ўратавацца ім ад жудаснай пачвары, І паглынае пашча ўсе надзеі іх, Патолі ўжо не знойдуць тут ахвяры, Іх лёс — гібець у рэках агнявых. Хай гэта страшыць грэшнікаў усіх, Хай пакарае за хлусню й ліхія мары.(Да тоўстых д’яблаў з кароткімі прамымі рагамі.)
Сачыце, тлустыя праныры, цмокі, Дзе фосфар свеціцца, дык там яна, Крылатая Псіхея{250}, нам відна, Зяўнёце — кінецца душа наўцёкі, Глядзіце мне, каб хітрая не збегла. Дастаўце мне. Я крылцы ёй скручу, Прышлёпну ўраз пячаткай пекла І ў тартарскі агонь яе памчу. Глядзіце не спускаючы вачэй З так званых ніжніх сфер. Хто знае — Магчыма, там яна і пажывае. Праз пуп ёй выскачыць лягчэй,— Тады ўжо злуйся ці не злуйся. А дагані і пацалуйся!(Да худых д’яблаў з доўгімі закручанымі рагамі.)
Вы, лайдакі крылатыя і бабздыры, Удзень цікуйце пільна і ўначы, Напагатоў трымайце пазуры, Не дайце ў рай душы ўцячы. Яна пакіне цёмную нару, Бо геній-дух заўсёды мкне ўгару.Прамяністае ззянне ўгары справа.
Нябеснае воінства
Сіла нябесная, Раць бесцялесная, Рынь у палёт. Грэх выкупляем, Прах ажыўляем. Ціха, рахмана, Богу аддана Веру ўшануем — Божы аплот!Мефістофель
Заўсёды прыкрасць абуджае й гнеў Бязладны хор прыгожанькіх анёлаў, Святош бясполых саладжавы спеў Адно псуе настрой і тлуміць голаў. Мне так карцела гэты род людскі Парваць, падраць на дробныя кускі,— Ды вось яны, анёлы, план вялікі мой Закрэсліць хочуць ханжаскай гурмой, Святошы тыя ходзяць мякка, плаўна І нашай зброяй нас лупцуюць спраўна; Яны ж — таксама чэрці, ды з апаскі Надзелі на сябе прытворнай цноты маскі. Тут правароніць — не пакрыць віны, Хаўрусам шчыльным станьма ля труны.Поделиться:
Популярные книги
Камень Книга седьмая
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сокрушитель
3. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
5.60
рейтинг книги
Двойник Короля 6
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Железное пламя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 1
1. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Глубокий космос
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Буря империи
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 6
6. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Локки 6. Потомок бога
6. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00