Фаўст
Шрифт:
Pater profundus
Айцец паглыблены (ля ніжніх сфер)
Вяршыні высяцца маўкліва Па-над прадоннямі цяснін, З-пад хмарных скал і круч бурліва Збягаюць сотні ручаін. І гамана дубровы дальняй, І ручая праменны цуд,— Усё любоўю жыццядайнай Натхнёна выпешчана тут. Любоў — дзівосны дар прыроды, Я перад ёй хілюся ніц. З любоўю ўніз імкнуцца воды У час грымотных навальніц І там даліну арашаюць. Маланкі крэсляць далягляд, Паветра чысцяць, асвяжаюць І разганяюцьPater seraphicus
Айцец анёлападобны (сярэдняя сфера)
Што за хмарка праплывае Над лясістаю гарой? Здагадаўся — там лунае Юных духаў светлы рой!Хор шчасных хлопчыкаў
Край нязнаны, невядомы Спадабаўся назусім. Дзе мы, дзе мы? Хто мы, хто мы? Адкажы нам, ойча, ўсім.Pater seraphicus
Ноччу роджаныя, скора Узляцелі вы увысь Родным, блізкім на сум-гора, А Эдэму на карысць. Дадзена любві ахвярнасць Вам здалёку адчуваць. Шчасце, што зямную марнасць Не паспелі вы спазнаць. Будзьце ж тут са мной, як дома, Уваходзьце ў вочы мне, І на белы свет свядома Кожны з вас тады зірне.(Прымае іх у сябе.)
Вунь лясок, вунь пыл лятучы, Вунь ручай шуміць, грыміць, Абрываецца ён з кручы, Каб дарогу скараціць.Шчасныя хлопчыкі (з сярэдзіны)
Выгляд велічны; ды цесны, Вельмі змрочны гэты край, Нас пужае ён, злавесны. Адпусці нас, не трымай.Pater seraphicus
Ў сферы вышніх вам дарога; Пад эдэмаўскім шатром Там вялікай ласкай бога Прасякайцеся нутром. Вы, бязгрэшныя, ў эфіры, Што гасподняй сілы поўны, У любві і ў вечным міры Знойдзеце спакой духоўны.Шчасныя хлопчыкі (кружацца над самай высокай вяршыняй)
Ручкі падымем, Вянком іх спляцём, Госпада гімнам Славіць пачнём. Шчырым, ласкавым Верым псалмам. Той, каго славім, З’явіцца нам.Анёлы (лунаюць у верхняй атмасферы, несучы несмяротную часціну Фаўста)
Высокі дух з цянётаў зла Дабіўся вызвалення. Хто жыў з імкненнем да святла, Таму даём збавенне, З любоўю шчыраю каго Мы радасна вітаем, У сонм анёлаў мы таго Сардэчна запрашаем!Анёлы малодшыя
Ружамі з рук тых пакорных, Што пакаяліся богу, Здабылі мы перамогу Над саюзам сіл тлятворных І забралі скарб духоўны. Там гучаў харал чароўны. Мы там песні распявалі, Мы там ружы рассявалі,— І ўцякалі ў пекла чэрці, Не здабыўшы плёну ў смерці. БольАнёлы больш дасканалыя
Астанкі на руках Узносіць цяжка, Будзь хоць з азбесту прах — Ён — тлену частка. Былі з’яднаны цесным У ім саюзам Духоўнае з цялесным. Не можа вузаў Падвойнае прыроды Рваць сіла наша. Любоў іх назаўсёды Адна развяжа.Анёлы малодшыя
Нешта нявіннае Зыблецца, тоіцца І над вяршыняю Марывам мроіцца. Хмаркі празрыстыя Скрасілі смутак, Рэюць там чыстыя Душы малютак. Клопаты марныя Іх не кранулі, Душы бясхмарныя Шчасця ўдыхнулі. Хай жа і гэты дух Зведае вечны рух, Ў сферах свяшчэнных Хай прабывае, З сонмам нятленных Хай адлятае.Шчасныя хлопчыкі
Прымем ласкава к нам — У наша кола. Бачым пад саванам Мы ў ім анёла. Будзе ён вольны, Будзе раскуты, Дух яго здольны Вырвацца з путаў.Doctor Marianus{252} (у найвышэйшай, найчысцейшай келлі)
Ўгору ўзносіцца дух, Да сфераў празрыстых. Дзевы лунаюць наўкруг Воблакам чыстым. Велічны зорны вянок Там залаціцца — Гэта ж у коле жанок Неба царыца.(У экстазе.)
О ўладарка вышыні, Райскага блакіту! Дзверы ў тайну адчыні І пачуй малітву! Лепшыя з усіх дароў — Парыванні сэрца,— Іх прымі. Мая любоў Да цябе імкнецца. Вучыш нас, тваіх дзяцей, Мудрасцю сваёю. Паслабляеш пал страсцей Вераю святою. Славім мы цябе, нябёс І зямлі царыца! Выпаў нам шчаслівы лёс На цябе маліцца. Лёгкія хмаркі Кружаць, віюцца, Грэшныя душы Да Дзевы імкнуцца, Просячы шчыра Зноў заступіцца, Ёй абяцаюць Вечна маліцца. Ты, беззаганная, Ўсё ім даруеш, Сэрцам рахманая, Спогаддзю ўшчуеш. Дух нячысты нашу плоць Спакушаў спрадвеку, Слабасць плоці пабароць Цяжка чалавеку. Цяжка праз жыццё прайсці — Коўзкая дарога, Шмат спакусаў у жыцці — Спакушэнняў многа.У вышыні Mater Gloriosa{253} (Маці божая ў славе нябеснай) плыве, лунаючы насустрач.
Хор пакаянных грэшніц
О Маці божая, Заўжды зычлівая, Прымі, прыгожая І літасцівая, Прымі маленне, Наша ўслаўленне!Magna Peccatrix{254} (St. Lucae VІІ, 36)
Поделиться:
Популярные книги
Кодекс Охотника. Книга XXII
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Горизонт Вечности
11. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх I
1. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Тома I-II
1. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бандит 2
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Камень. Книга 4
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Первый среди равных
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00