Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Даволі…

— Ад партыі, ці як?

— Не, мы так, самі па сабе.

Абдзіраловіч усё больш дзівіўся і цікавіўся.

— Адкуль жа ў вас гэткая стараннасць? — не мог ён прыдумаць далікатнейшага пытання і збоку ўзіраўся на просты, сялянскі і тыпічны беларускі твар хлопца.

— Адкуль? — весялей пачаў казаць хлопец, гледзячы проста перад сабою. — Ці вы не беларус, што пытаецеся?

— Беларус, — адказаў Абдзіраловіч роўна і проста, але з дробачкай спагаднага смеху.

— А калі беларус, — дык скажыце ж вы мне: што вы робіце, каб адрадзіць нашую няшчасную бацькаўшчыну?

Абдзіраловіч няўмысля ўсміхнуўся, але здзержыўся

і спытаў у вучня:

— Вы кажаце ўжо каторы раз аб адраджэнню. Што гэта вы хочаце тым словам сказаць?

— Аб ім вы лепей даведаецеся з беларускай літаратуры, чымся ад мяне, — сказаў хлапец непрыхільна, думаў ужо, што перад ім вораг, — а вы мне, аднак жа, адкажыце, што вы робіце для бацькаўшчыны, для маткі Беларусі?

Абдзіраловіч зноў няўмысля, але дужэй засмяяўся і не мог здзержыцца, хоць пасля і ўцяміў, што пакрыўдзіць хлопца, і несур'ёзна, як ужо пайшло адразу, смеючыся, сказаў:

— Бацькаўшчына — матка Беларусь? Ха-ха! Выбачайце, паночку, але мая бацькаўшчына — уся Расія.

— А! Так! — раптам выскачыў хлапец з калёс. — Ну, дык мне не па дарозе з рэнэгатам, — сказаў і, не глянуўшы назад, пайшоў пехатою па сцежачцы збоку дарогі, пад бярозамі.

— Паночку! Што вы? Пажартавалі, ці што? Сядайце, паедзем шыбчэй! — не ведаў, што казаць, бо не разумеў хлапца, Абдзіраловіч.

— Які я вам чорта «паночку»? — зусім зло і ўзноў не паглядзеўшы, адгукнуўся хлапец. — Я мужык-беларус і пасылаю да ўсіх чартоў змаскаленых паноў-рэнэгатаў… Да ўсіх чартоў! Чуеце? — са злосцю крыкнуў ён і звярнуў на ўбочную вузенькую дарожку, пайшоў і пайшоў у імгліва-халадкаватую нудную восенную далячыню.

— Стой! — крыкнуў узлаваны Абдзіраловіч свайму хурману і схапіўся за вожкі, меўся ўжо бегчы за хлапцом: чаго ён і як ён паважыўся лаяцца?

— Едзь! — пусціў, падумаўшы, вожкі з рук. — Дурны нейкі, ці што, — казаў быццам сабе, быццам падводніку і пачаў супакойвацца, — яшчэ ён і лаецца, вось дурань!

— Дурань нейкі, — згодзіўся і маўклівы падводнік і перасунуў белую маргелку з лба на зморшчаную старую патыліцу.

А той пайшоў і пайшоў у сваіх вялікіх ботах.

IX

Іншыя натуры, каб жыць далей і мець нейкі спакой, чуюць пільную патрэбу ў яснасці і добрай цямнасці ўва ўсім, што ёсць навакол, і таксама ў сваім жыцці за астатні, пасля такога ж уразумення, час. Гэтакіх натур найболей сярод славянаў і народаў Усходу. Яны патрабуюць нейкага здавальнення і спакою духу ў адносінах да ўсяго, што ёсць і што дзеецца на свеце. Час да часу проста карціць ім упарадкаваць думкі свае — гэта азначае: хоць і не развязаць спрадвечнага пытання: «Адкуля ўсё і што яно?» — дык хоць супакоіць сябе, падумаўшы, палетуцеўшы і йзноў набраўшыся яснасці ў паглядах на спрадвечна няяснае. З аднаго боку гэта выглядае патрэбным чалавеку падрахункам, а з другога боку — непатрэбнай і шкоднай штукай у такую пару, калі «грошы — час».

Найбольш яснасці маюць людзі ў саўсім маладым ці саўсім старым веку. А людзі веку сярэдняга не маюць на тое часу сярод клопату і клуму жыцця. Дзе ж і калі ж тут падумаць і ўцяміць аб сабе і аб свеце, калі навокал усё круціцца, казаў той, у скоках, раз навокал усё гручыць, як грузавы аўтамабіль па каменні.

Цямнасць тую часам неўспадзеўкі знаходзяць, аднак, і яны на глухой прасёлкавай дарозе, праехаўшы па ёй колькідзесят вёрст.

Ціхая бязлюдная дарожка сярод жыта, ці сярод сумнай імглы восені, ці навет ўзімку, сярод белага, скутага сцюжаю

поля, даецца патрэбны спакой і родзіць у душы патрэбную, хаця ж невясёлую, але ціхамірную яснасць.

Залежыць тое і ад спосабу язды.

Патрошку цюхціў кары конь, бразкаючы банечкаю на дузе. Ён паддаваў шпаркасці там, дзе дарога роўная-роўная, а яшчэ — з невялічкай горкі; але найчасцей выпадала ісці ступою: то з крутой гары, то па грэблі, то йзноў пад вялікую гару; а роўнасці па дарозе мала.

Калі патроху забылася прыкрасць з вучнем-агітатарам, калі сумная і родная імгла восені ізноў патрошку ахоплівала сэрца, Абдзіраловіч пачаў набірацца тэй яснасці.

І як маўклівасць белабрысага, з чырвонай, зморшчанай шыяй падводніка ў белым жупане і белай маргелцы; і як аднатоннасць дарогі; і як хваравітая прыемнасць ад мулкасці на нядрогкіх калёсах, што з'явілася неўпрыцям намест мяккасці падсцеленага сена і пераходзіць няўзнаку ў нейкую анямеласць, калі праехаў, не вылазячы, дваццаць, а можа, і трыццаць вёрст; як самая дарога — так цягнулася і такою была чарада яго думак, у канцы каторай павінна была наступіць яснасць, як станцыя ў канцы дарогі, хоць і тысячы станцый, апрача гэтай ёсць яшчэ на свеце, хоць і шмат іх яшчэ давядзецца праехаць за ўсё жыццё.

Але якая ж яснасць? Няма яснасці… Ёсць тое, што ён не ведаў, як назваць, але прадставіў: вялікая мутная лужына, ці нейкія паводкі, ці поўная дажджавой вады канава, а ў ёй паволі плывець шчэпінка, то плывець, то прыстоіць, то паціху перакруціцца там, дзе была…

Няма яснасці, бо няма глаўнага.

І куды цяпер паплывець тая шчэпінка? Ці ж ён ведае?

Няма глаўнага. Аля? Не, яна не глаўнае. Што было, перагарэла. Каханне да яе сціхла, прытулілася ў куточку. А можа, зусім яго не было, і зусім яго няма. І цяпер, можа, навет і блізкасць дзяўчыны не змагла б яго настрою, які ёсць цяпер, які быў у Маскве на вакзале, калі белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі заўважыў наўпроці сябе і спакойна і лёгка адхіліў вочы, збялелы, лёгкі і шчыры пасля хваробы. І пачуваў яшчэ на сабе той радасна-вясёлы, ціхі смех бліскучых дзявоцкіх вачэй. А не глядзеў і ўцяшаўся, што зрабіўся новым, другім.

Дык што ж глаўнае? Курчавы дзядок, што паднасіў яму махорку ў пушачцы і казаў: «Што душа мае, тым і прымае», і што крычаў, абшчапіўшы кол, у перабой вучню: «Таварышы сяляне! Паслухайце ка мне! Найлепшая праграма…» — гэты дзядок мае глаўнае: змаганне з панскай няпраўдай. А яму гэта не глаўнае; калі адзін голас кажа: «Ідзі ў партыю!» — другі голас насмяхаецца над сваёю ж палавінкаю і быццам з нейкай уцехаю шэпча: «Няма табе партыі! Няма табе партыі». — «А вы мне, аднак жа, адкажыце: што вы робіце для бацькаўшчыны, для маткі Беларусі?» — пытаецца касалапы хлапец-аратар. «Што раблю? Што раблю? Чакайце! Аб чым гэта я думаў, апроч таго? Ага: вучань надта добра вымаўляе па-беларуску, а я гарэй; мне мала і слоў, асабліва на адўлячонныя паняцці. А нашто мне, нашто мне? Мая ж бацькаўшчына — Расія»…

Апанавала дрымота сярод сумнай імглы восені на нядрогкіх калёсах з нейкай прыемнай, нямеючай мулкасцю боку і нагам. «Да ўніверсітэта гаварыў найбольш па-беларуску. І думаў па-беларуску. Не: школа наўчыла думаць па-руску. Ці ж праўда?» І лавіў сябе, як думае: па-беларуску ці па-маскоўску, і не мог злавіць. «А вы, аднак жа, адкажыце мне…» Ён нічога не можа адказаць. Ён нават не можа адчуць усяе глыбі гора і няшчасця гэтай старонкі, што цяпер усцяж укрыта акопамі, крыжамі і магілкамі. Не можа. «А вы, аднак жа…»

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Династия. Феникс

Майерс Александр
5. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Династия. Феникс

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Наследие Маозари

Панежин Евгений
1. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
попаданцы
аниме
5.80
рейтинг книги
Наследие Маозари

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты