Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Увайшоў нізенькі, з сівымі кучаравымі валасамі дзядок у шырокім пільчаку зверху палатнянай вышыванай кашулі, у апорках; царамонна пакланіўся і працягнуў Абдзіраловічу руку.

— Іван Карпавіч Гаршчок, — сказаў ён, — Васілёў таварыш, работнік па мэталу.

— Прапаршчык Абдзіраловіч, — адказаў той.

Дзядок чуў сябе вольна і гаварыў з пэўнасцю і плаўнасцю. Падзякаваў гаспадыні за гарбату і зараз запытаўся ў афіцэра, разглядаючы на грудзёх значок з вучылішча:

— А якіх вы, так сказаць, паглядаў на палітыку ўжываеце?

— А вось пакуль

што яшчэ самаазначаюся, а на фронце гэта мала карцела, — жартліва адказаў Абдзіраловіч.

— Ігнат Восіпавіч бліжэй за ўсяго падходзіць, пэўне, да сацыялістаў-рэвалюцыянераў, — дзялова заўважыў Васіль.

— Ці мала яму, галубчыку, і без таго клопату было, — быццам заступалася старая, — зазнаў гора даволі. Можа, бачыў троху дабра, як дзіцёнкам у дварэ жыў. У навуку рана пайшоў, потым з татулькам нешта пасварыўся, потым вайна. Як выхвараў, збялеў…

— Усе гэта недарэчы, — сербануў гарбаты, перабунтаваў яе гутарку Карпавіч і дастаў пушачку з махоркаю. — Дазваляе, цётка? — звярнуўся да яе і потым ветліва падставіў афіцэру: — Не пагрэбуйце: што душа мае, тым і прымае. Яно добра, — казаў ёй далей, — значыцца, калі чалавек гора зазнаў, баржджэй працоўнага чалавека абстоіць. Толькі з самаазначзннем бавіцца не выпадае, каб нойды не спазніцца, — зірнуў ён на Васіля. — Мне малец казаў троху чаго аб вас. Аб бацьку вашым казаў… Значыцца, вы за народ, калі з ім за нашага брата пасварыліся. Ну, скажыце мне па шчырасці: каб давялося нам з панамі падужацца, на чый бок станеце вы?

— З кім яшчэ дужацца хочаце? Ат, не мае стары лепшай гутаркі, — замінала матка. — Ці мальска крыві хрысціянскай пралілося. Бывала толькі: «Ай, каб зямелькі! Ай, каб зямелькі!» А цяпер і зямля будзе, дык яшчэ мала здаецца, немаведама чаго хочацца.

— О, не, цётачка, гэта пахнець старыною… Не, даволі мы ў іхныя рукі нацалаваліся, — раптам загневаўся Карпавіч. — Сячы трэба да карэння. Шкадаваць іх? Як нашы Гальшанскія — князі? Старэйшы сялян у пятлі давіць, а маладзейшы тут у камітэтах бегае, за народ быццам, — не!

Познаю начою варочаўся Абдзіраловіч у лазарэт. Васіль правадзіў яго да вялікай вуліцы. Крэпка жмаў яму руку і прасіў не браць у крыўду словы Карпавіча, бо і Карпавіч добры чалавек і аб ім нічога благога не думае і ведае, што ён — афіцэр, а стаіць за народ.

IV

Белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі; а ў тых вачох радасна-вясёлы, ціхі смех — вось гэткая Аля Макасеева, старэйшая дачушка N-га домаўласніка, што нажыў за вайну вялікія міліёны.

Апошнія два гады Макасеі з пачатку вясны і да астатніх дзён сезону жылі на Каўказскіх курортах, а з прыгоды рэвалюцыі і голаду ў N., стары Макасей, хаця ж сам бавіў найболей у N., надумаўся купіць у Пяцігорску ці Кіславодску дом і пакінуць там сям'ю сваю на ўсю зіму.

Пад канец сезону курорт быў бязлюдны, і ў небыццё свайго старога мадам Макасеіха, ад нуды, ахвотна запрашала да сябе афіцэраў, што лячыліся там. Не бачыла яна ў тых знаёмствах нічога асаблівага і старалася

толькі бавіць сябе і сваю капрызную супярэчніцу Алечку.

Часам пісала ў лазарэт пісульку, рыхтавала стол з фруктамі, віном і папіросамі, і моладзь уз'яўлялася скакаць і весяліцца, піць і есці.

Алечка летуцела быць балерынаю, танцавала многа і з вялікай прыемнасцю, а матулька бавіла час на балконе ў гутарках з князем Галынанскім, каторы не любіў сябраваць з афіцэрамі простага роду, дзеля таго, што яны, зазвычай, нядобра ўзгадованы. І чорная маленькая мецінка, падобная да барадаўкі, на верхняй губе, збоку, не магла змягчыць яго грэблівай замкнутасці, а давала навет часам выгляд дурнаватай, здаволенай пышнасці.

Князь не хаваўся, што нялюб яму Абдзіраловіч, другі паўсёдны гасцяваннік макасееўскага дому. А той чуў да князя тое самае: памятаў ліпнёвую ноч у купэ, як князь еў парасёнка. І калі ў прысутнасці князя маці дражніла Алечку Абдзіраловічам, казала, што дзяўчына трызніць ім ува сне і ў яві і клоніцца яму быццам богу — гвардзеец быў маўклівы, уважаў, што за нудою і так ужо вельмі рызыкоўна бярэць у абшар сваіх знаёмых нежаданы элемент.

Аля яшчэ ніколі, бадай, не кахала і не ведала, ці так наагул кахаюць, як яна Абдзіраловіча.

У парку, зрання, сцярог ён, калі, ці скора пакажацца яе лёгкая фігурка з курчаваю, без хвусткі, чорнай галоўкаю сярод грудка маленькіх браткоў і сястрыц.

І быў несказана як рад, калі яны ўсёй вятачкай валілі к лавачцы, дзе сядзеў ён; хлопчыкі па-салдацку казыралі, а дзяўчынкі прысядалі, вітаючы, і потым лезлі яму на плечы.

Яна ж ведала, што яму салодка карціць адысціся з ёю ўдвох у глыб парку ці лезці на гару і бавіцца там.

Яны часта ўздумавалі на сваю першую сустрэчу ў Маскве на вакзале, калі яна ўсміхнулася яму, а ён адхіліў свае вочы.

Яны даўно сказалі сабе, што любяцца, і згаварыліся чакаць да налецця. Яна ж спадзявалася, што незабавам прыедзе бацька; вельмі хацела паведаць старому радасную тайну сваю і пахваліцца Ігналікам. Болей нікому не ймела яна веры. Ігналік павінен быў спадабацца Міколу Мартынавічу, яна была ў гэтым пэўна.

Аднойчы Абдзіраловіч распачаў гутарку аб яе паглядах на пахаджэнне з роду, багацце і — як уважае палітычныя пытанні, але яна, відаць, зразумела так, што каханак бяднейшы за яе, і зажмала яму рот бусямі, прасіла, каб болей не казаў аб палітыцы.

Ён пачуў прыкрасць і боль, адылі супакоіў сябе, што вінават, гэта, буржуазны лад жыцця, а яна не вінавата.

І зараз на тое забыўшыся, дзівіўся, што гэта ў душы яго з якоюсь прыкрасцю дваілася? Тым часам князь, як слова наўмысля, выдумляў паездкі вярхом у горы ці ў экіпажах у італьянскую калонію — есці мёд і купляць віно. І Абдзіраловіч мусіў сачыняць у галаве розныя добрыя прыгоды, каб адмовіцца, бо не меў на тое кампанейства грошы.

Цалюткі дзень меўся ён тагды ў парку з яе браткамі і сястрыцамі, і яны пыталіся, што яму, што ён гэтак засмуціўся; і з дзяцінай простасцю пацяшалі, што Аля ўвечары прыедзе.

Поделиться:
Популярные книги

РАЗОБЛАЧЕНИЕ МАГИИ, или Настольная книга шарлатана

Гагин Тимур Владимирович
Научно-образовательная:
культурология
5.00
рейтинг книги
РАЗОБЛАЧЕНИЕ МАГИИ, или Настольная книга шарлатана

Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Винокуров Юрий
38. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Последняя

Гусейнова Ольга Вадимовна
1. Последняя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последняя

Кодекс Охотника. Книга XXXV

Винокуров Юрий
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Меткий стрелок

Вязовский Алексей
1. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4