Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Даруйце, што не ў пару. Пішаце нешта?

— Ага, пісьмо да той дзяўчыны, што казаў. вам.

— Ну, пішыце, я бунтаваць не буду, — сказаў ён і сеў ля столу. Быў яшчэ смутнейшы, чымся ўчора.

— Не, я после дапішу, а цяпер жа трэба йсці на хаўтуры.

— А чый у вас хрэсцік? Ваш? Раней ніколі не хвалілісь.

За што вам далі?

— Так сабе, нізавошта.

— Ну, а ўсё ж такі?

— За ўзведкі. Я такі чалавек: пасылаюць — пайду, але сам ніколі не наб'юся, каб мяне паслалі. Так, няведама за што, і ў героі празвялі. Але гэта, казаў той, не геройства.

— Як хто ўважае…

— Чаму так невясёлы, Васіль, а?

— Няма прычыны быць вясёлым, калі ўсюдых адна фальш.

— Э, ці варта прымаць к сэрцу? Я за вайну так атупеў, што да ўсякай фальшы прызвычаіўся, — сказаў Абдзіраловіч і шчупянуўся, што пачуў сябе атупелым (ды й то не надта) толькі цяпер, сказаўшы гэтыя няшчырыя словы.

Васіль маўкліва падаў яму сянняшнюю газету, друкованую чырвоным з чорнымі жалобнымі рамкамі. Буквы пазліваліся, дык мітусілісь уваччу, а чорныя рамкі здаваліся сінімі. Абдзіраловіч прагледзеў колькі радкоў і пачуў сорам і прыкрасць, бо шмат напісалі там красамоўнае лухты і проста маны пра камуністычную дзяяльнасць нябожчыка.

— Ну, можа, пойдзем на хаўтуры? — ціха папытаўся Васіль. — Ай вы яшчэ не снедалі? Праспалі свой самавар. Дык пойдзем да мяне, я пакінуў яшчэ гарачы.

Абдзіраловіч з агідаю кінуў чытаць, апрануўся, і яны пайшлі.

Радаснае, цёплае святло залівала вуліцы, блішчэла на плінтусовых тратуарах, трамвайных рэйках і вокнах дамоў. Крамы і ўсё ўсюды было зачынена, як у свята; з дамоў патроху высыпаў рабочы народ, схадзіўся, гаманіў, строіўся на хаўтуры, быццам салдаты на парад. З Зарэчча і Слабады ішлі кучкамі прыбраныя работнікі з чырвонымі

стужачкамі на грудзёх; яны прыстоівалі на рагу і грудам чыталі налеплены на сцены цэрэмоніал пахавання: гдзе каму схадзіцца і адкуль і калі выхадзіць. Ішоў чырвоны баталіён з аркестрам музыкі, прамчаўся аўтамабіль з дубовым вянком, зараз мелі пачаць вынас.

Абдзіраловіч хацеў цяпер жа зайсці паглядзець на нябожчыка, ды Васіль не пайшоў.

— Я быў, — казаў ён, — ну што там: стаіць пачэсная варта, і больш нічога. Ахмет плачаць, жаліцца, што века труны ніяк не прыстаець, бо нага сагнутая стаіць высака.

Калі яны прыйшлі на Васілёву кватэру і селі піць гарбату, у гаспадынінай палавіне ўзняўся дзяціны скогат.

— Чэкго ж ты хцэш? Чэкго? — крычэла на дзіцёнка радня гаспадыні, бежанька-полька. — Не кшыч, бо вшыстко рувно ніц не мам ці даць, ну! Мільч!

Васіль пачырванеў, схапіў акраец хлеба, адкроіў скібку і пабег. Абдзіраловіч чуў, як ён за дзвярамі сустрэўся з гаспадыняй, і яна быццам пярэчыла, быццам паддавала ахвоты:

— Што пан робіць? Ці ж так можна? Заўжды ўвесь паёк аддасцё Юзіку… Далібог, нам так сорамна, што не ведаем навет, як і дзякаваць пану.

Абдзіраловіч чуў, як яна зашлёпала пантофлямі, а Васіль пабег к дзіцёнку.

З вуліцы даляцела музыка, бубен цяжка вухаў. Працэсія ўжо кранулася ад кватэры нябожчыка. Абдзіраловіч адчыніў вакно і пачуў засмучона-паважныя і прыгожыя гукі хаўтурнага марша. Чорны мурашнік людзей з чырвонымі штандарамі, з грознымі напісамі рынуў па вуліцы. Далёка там плыла адчыненая труна з нябожчыкам — на плячох у работнікаў, а следам гутаўся катафалк. Гукі марша ўсё дужэлі і бальней хапалі за душу засмучона-паважным, наканованым.

1919

Поделиться:
Популярные книги

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Адептка второго плана

Мамаева Надежда Николаевна
Попасть в историю
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Адептка второго плана

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Эйзенштейн

Шкловский Виктор Борисович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар