Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Каб толькі, кажа, яшчэ хоць на паніча Ігналіка зірнуць.

— З галавы ёй нешта не выходзіць гэны паніч.

— Ну, як жа: узгадавала яго, сіротку.

— А цікаўна, як ён цяпер? З чыйго боку? — пытаючы, казаў Карпавіч.

І раптам неўспадзеўкі наперадзе нехта дужа свіснуў.

— Стой!

Сунуўся груд людзей.

Група ўсякіх мястовых паноў, з'ёжаных і падняўшых каўняры, нейкіх яшчэ шабадраных жулікаў і двох-трох чалавек у шынэлях, абкружаныя ўзброенымі чырвонагвардзейцамі, рушыла ўгору па вуліцы.

— Свае, свае!

Яны прад'явілі паролі і сказаліся.

— А! Таварыш Гаршчок! З Газэтнага завулка? Вы як маб быць усыпалі

ім, калі яны ўцякалі.

— Нічога, як трапілася, — адказаў Карпавіч.

— Васілёк! — зняцейку пачуўся з групы арыштаваных абніжоны голас Абдзіраловіча.

— Ігнат Восіпавіч, як гэта вы папаліся? — пазнаў яго ў шынэлі з адрэзанымі наплечнікамі і адгукнуўся Васіль. — Таварыш начальнік, — папрасіўся ён у галоўнага канваіра, — дазвольце паздароўкацца.

— Я ехаў на доктарскую камісію, я не ведаў, што дзеецца ў месце, і на вакзале мяне ніхто не задзержыў. Во — запіска, што ў мяне адабрана аружжа. Ішоў я, Васілёк, да вас; тут мяне арыштавалі. А я чалавек хворы і не магу змагацца з ніводнага боку. І я, таварышы, ледзь на нагах стаю, — казаў Абдзіраловіч.

— Вы яго знаеце? — спытаўся начальнік канвоя ў Васіля.

— Добра знаю.

— І я таксама, — адгукнуўся Карповіч.

— Ну, дык можаце ўзяць яго да сябе. Абдзіраловіч радасна выйшаў з прыкрага кола. Яны пайшлі.

— А мама дужа хварэець, — зазначыў Васілёк.

— Ну, што ты?! — занеспакоіўся Абдзіраловіч.

— А так, дужа хварэець. Будзе рада, што вы прыйдзеце.

Ды толькі яны ступілі некалькі сігоў, як блізюхтанька з варот пасыпаліся рэвальверныя стрэлы.

Яны махам крутнуліся ўбок.

Але Карпавіч, відаць, зачапіўся за нешта, спатыкнуўся і заваліўся.

— Таварышы! — нейкім пісклявым галаском завапіў ён. — Таварышы, ратуйце!

З варот выбегла некалькі чалавек белай гвардзіі са знаёмым Абдзіраловічу па лазарэце капітанам Гарэшкам за даводцу. Яны ў мамэнт абкружылі Абдзіраловіча.

Васіль некуды кінуўся наўцёкі і як наскрозьдоння праваліўся.

Высокі Гарэшка злажыўся рэвальверам на ляжачага дробненькага Карповіча.

— Капітан!! Стойце! Здурнелі!! — праразліва загаласіў Абдзіраловіч і выставіў рукі перад Гарэшкам.

Той не мог ужо здзержацца і стрэліў, але сківірнуўся перад рукамі, і куля папала толькі ў нагу Гаршку.

— Ая-я-я-яй!! — заекатаў, як сабака, дзядок, схапіўшыся за нагу.

— Няма чаго шкадаваць такую дрэнь, — зласліва адказаў капітан.

— Ператрэсці яго, — даў ён злёгку выспяткам у бок Карповічу. — Ну, а вы, прапаршчык, якім чынам укруціліся ў добрую кумпанію? Яны вас вялі пад канвоем?

— Так, пане капітане. Яны не далі веры маім паперам і вялі мяне ў свой камітэт.

— Хваліце ж бога за іхную дурнату. Даўно-о маглі б яны адправіць вас на лона святых радзіцелькаў. Што ж, вааружайцеся. Спадзяюся, вы зробіце, як вам падкажа вашае сумлецне і службовая павіннасць.

На вуліцы было зусім цёмна.

Гуд бою сцішыўся на ноч.

З Карпавіча паздзіралі патранташы і чырвоныя перавязкі, паклалі на насілкі і панеслі ў бальніцу.

Яны, як афіцэры, вялі перад і йшлі побач. Калі Абдзіраловіч зірнуў збоку на капітана, ён адразу выявіў тыя, быццам надта а надта даўно былыя часы, калі чарод ехаць на Каўказ не прыхадзіў яму, і тонкая, нібы джгала вужакі, нуда незлавімым мамэнтам датыкалася болем да сэрца і на той мамэнт пужала яго. Фізічна чуў сябе тады ўжо досыць добра, і нават іншы раз увечары ішоў слухаць музыку ці сядзеў у сквэру, хадзіў сярод людзей, каб толькі даць абы-якую разрыўку думкам сваім. «Бурлячая рэвалюцыя

коціцца вось міма», — думаў тады, але не адно гэта смуціла яго. Ён баяўся, што пакуль выправіць паперы ў канцылярыях, сярод немагчымай маруды і куламесы рэвалюцыйнай пары, што йзноў пачнуць круціцца нэрвы, а пасля гэтага з'явіцца, можа, й тое, ненавіднае — у вобразе спакусніцы. А другі голас спрабаваў шаптаць тады яму, што не ўсё ж і адзінота, самота, кнігі і думкі, што трэба нейкага іншага, агульнага з людзьмі і весялейшага бавення. І тры дні бадзяўся прапаршчык па камітэтах, саюзах і пунктах, пакуль-непакуль дастаў усе патрэбныя дакументы, і тым клопатам здушыў крыху вужачае джгала. І ў астатні вечар, ідучы на бульвар па люднаму тратуару з гэтым Гарэшкам, старым дзявочнікам і цынікам, афіцэрам яшчэ мірнага часу, чуў ад яго:

«Вы праз тое гэткі ціхоня святы, што не ачунялі як мае быць пасля хваробы…»

Так казаў Гарэшка, па-конску рагочучы, і дадаваў:

«А я, пане-браце, люблю зірнуць у прыгожыя вочкі».

«Мне таксама люба бачыць прыгажство, — адказаў Абдзіраловіч, — калі нам хочацца смакаваць хараство ў абробленным па-мастацку каменю ці на палатне, дык чаму ж не палюбавацца на жывое, богам створанае хараство?»

«Дзіўны чалавек! Дальбо, дзіўны вы чалавек! — зарагатаў капітан, хоць і няўважна зусім слухаў, а можа, і не чуў, што казаў прапаршчык. — Дзіўны вы чалавек, ведаеце, сучасны манах ці… ці хітры мудрагель, прытварака, каторы мае любасць у самаашуканстве, — разумееце вы, пане мой? А я, стары грахавод, люблю зірнуць у прыгожыя вочкі, — разумееце вы, прапар?»

Яшчэ раз паглядзеў Абдзіраловіч збоку на сівеючыя каля вуха, на чырвонай, спечанай скурачцы, валасы капітана і здзівіўся ад успамінаў сваіх і падзівіў спакою свайму. Падзівіў сябе, што не чуў сораму, што не развітаўся з Карпавічам, навет не паглядзеў, калі яго панеслі ў бок ад іхняй дарогі. Нэрваў быццам не было.

А капітан распытваўся ў яго, як жылося на Каўказе і як прапаршчык апынуўся тут.

— Наш начальнік атрада, — казаў ён, — таксама толькі што з Каўказа, і трапіў проста ў гэтую кашу. Ён гвардзеец, князь, — Гальшанскі, можа, чулі калі? Баявы, ведаеце. Ух, працуе! У палон чырвоных не бярэць, а хто і перадасца яму, не ўцешыцца: да сценкі!

— Я, здаецца, сустракаўся з ім у вайсковага начальства ў Пяцігорску. Але ён не рыхтаваўся выязджаць так скора.

— Ён, кажа, баяўся, што дарогі стануць, у яго тут справы ў штабу.

Абдзіраловіч размаўляў ціхім, аслаблым голасам. Ён не мог супоўна ўцяміць частых перамен свайго палажэння. Прыгода з дзядком-бальшавіком, яго айканне стаяла яму ўваччу.

— Пане капітане! Я павінен вас пакінуць на нейкі час і залучыць тут у вадну знаёмую сям'ю. Заўтра ўранні яўлюся, — папрасіў ён.

Гарэшка задумаўся і пацёр сваю рэдзенькую сівізну ля вуха.

— Ано, можаце пайсці! Ды пільнуйце, галубок, сценкі і плота. Смеху будзе варта, калі згінеце за неасцярожнасць.

Зь! Зь! — зняцейку зазвінела міма вуха.

Людзі шурхнулі ўва ўсе бакі і прыгнуліся.

— Во, бачыце? — крыкнуў яму капітан у дагон. І чорт яго ведае, адкуль і хто, свой ці чужы.

Абдзіраловіч аддаў чэсць і трушком пабег за рог дома, спадзяваўся знайсці Васіля ці прабрацца на вакзал.

«Так, свой ці чужы, — падумаў ён з нейкім сорамам ці каяннем. — Я не ведаю, хто мне свой і хто чужы. Я дзяржуся дзікога нейтралітэту і ашуківаю тых і гэтых і самога сябе. Няўжо панская кроў, каторая цячэць у маіх жылах, маець тут нейкае значэнне? Ату, што за дурныя думкі — гэтага не можа быць».

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

На цепи

Уваров
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На цепи

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Неучтенный элемент. Том 5

NikL
5. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 5

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Слово мастера

Лисина Александра
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Слово мастера

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль