Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Гэта ўсё яго фантазіі. Няма ў яго аніякага гора! Хадзем!

Яны наблізіліся да Фальшывага Чарапахі, які паглядзеў на іх вачыма поўнымі слёз, але нічога не казаў.

– Гэта юная ледзі,- прамовіў Грыфон,- жадае паслухаць тваю гісторыю!

– Добра- сказаў Чарапаха глыбокім глухім голасам,- сядайце і не кажыце анічога, пакуль я не скончу.

Яны селі і нічога не казалі колькі хвілін. Аліса ўжо пачала непакоіцца: “Як ён можа штосьці скончыць, калі нават і не пачынаў?” Але церпяліва чакала.

– Аднойчы,- урэшце пачаў Чарапаха,

глыбока ўздыхнуўшы,- калі я шчэ быў сапраўдным чарапахам...

Пасля зноў доўгі час стаяла цішыня, парушаемая толькі выпадковым ускліканнем Грыфону: “Кхркр” і цяжкім плачам самога Чарапахі. Аліса ўжо амаль сабралася падняцца і сказаць: “Дзякуй вам, сэр, за цікавую гісторыю!”, але вырашыла, што ПАДОБНЫЯ апавяданні павінны быць значна большымі, таму працягвала чакаць.

– Калі мы былі малымі,- урэшце працягваў Фальшывы Чарапаха, супакоіўшыся, але час ад часу крышачку енчучы,- мы вучыліся ў школе на дне мора. Нашым настаўнікам быў стары чарапаха, якога мы клікалі Амарам...

– А чаму вы яго гэдак клікалі, калі ён быў чарапахам?- не зразумеўшы спытала Аліса.

– Мы клікалі яго Амарам, таму што ён распавядаў нам Аб марах, азёрах, рэках і нават аб сушы,- раз’юшана сказаў Чарапаха,- няўжо ты такая дурная?!

– Табе павінна быць сорамна задаваць падобныя пытанні,- дадаў Грыфон, і яны ціха паглядзелі на бедную Алісу, якая гатова была праваліцца срозь зямлю. Урэшце Грыфон сказаў Чарапаху.- Працягвай, дзядзька! Мы не збіраемся сядзець тут увесь дзень!

І чарапаха працягваў:

– Дык вось, мы хадзілі ў школу на марскім дне, хаця ты можаш гэтаму і не верыць...

– Я ніколі гэтага не казала і ўвогуле анічога не рабіла,- перапыніла яго сваімі апраўданнямі Аліса.

– Ты зараз робіш,- пакрыўдзіўся Чарапаха.

– Замоўкні!- дадаў Грыфон, перш чым Аліса, паспела штосьці вымавіць. А Фальшывы Чарапаха працягваў:

– Мы мелі лепшую адукацыю, бо хадзілі ў школу штодня...

– Я таксама хаджу ў школу штодзённа,- заўважыла Аліса,- вам няма чым ганарыцца.

– А дадатковыя заняткі?- з хваляваннем спытаў Фальшывы Чарапаха.

– Так,- адказала дзяўчына.- Французкая мова і музыка.

– А пранне?- спытаў Чарапаха.

– Зразумела, не!- раз’юшана адказала Аліса.

– Во! Тады ў цябе не надта добрая школа,- узрадаваўся Чарапаха.- У нашай школьнай праграме дадаткам былі: Французкая мова, музыка і пранне.

– Не разумею,- заўважыла Аліса,- навошта яно вам было на дне мора?

– Я не меў сродкаў яго вывучаць,- з уздыхам сказаў Чарапаха.- Я хадзіў толькі на асноўныя заняткі.

– А што вы вывучалі?- спыталася дзяўчынка.

– Па-першае Чханне і Пханне,- адказаў Чарапаха,- потым разнавіды Арыфметыкі: Скандаленне, Абдыманне, Узбеляненне ды Абмаражэнне

Я анічога не чула пра Узбеляненне,- рызыкнула спытацца Аліса.- Што гэта?

Грыфон ажно падскочыў на усе лапы.

– Што! Ты ніколі не чула аб Узбеляненні?! – усклікнуў ён.- Ты не ведаеш, як трэба бяліцца?

– Чаму, ведаю,- сумняваючыся адказала Аліса,- некаторыя жанчыны... накладаюць спецыяльную фарбу на валасы... каб быць... больш... прыгожымі.

– Ну вось,- працягваў Грыфон,- І пасля гэтага ты кажаш, што не ведаеш, што такое Узбеляненне! Ну ты і дурная!

Аліса больш не адчувала сябе здольнай працягваць гэтую размову, таму павярнулася да Чарапахі:

– Чаму вас яшчэ вучылі?

– Яшчэ ў нас была Гістэрыя,- працягваў Чарапаха, адлічваючы плаўніком навукі,-... дык вось Гістэрыя – старажытная і сучасная, Мораграфія, Зброднае Слова... яго нам выкладаў стары вугар, які звычайна прыплываў адзін раз на тыдзень: Ён вучыў нас Збороднаму Слову, Шкрабанняметрыі ды Страце Прытомнасці.

– Гэта як?- спыталася Аліса.

– Я ўжо не магу табе гэтага паказаць,- адказаў Фальшывы Чарапаха,- бо стары. А Грыфон яго не вывучаў.

– Не меў на гэта часу,- сказаў Грыфон,- Я хадзіў да Класічнага Настаўніка. Ён быў старым крабам.

– Я чуў пра яго, але не мог з ім займацца,- сумна заўважыў Чарапаха,- кажуць ён выкладаў Плаціну і Грэчку.

– Так, так, сапраўды,- уздыхаючы казаў Грыфон, і яны абодва схавалі твары між лап.

– А колькі доўжыліся заняткі?- спыталася Аліса, каб адцягнуць іх увагу.

У першы дзень дзесяць гадзін,- адказаў Фальшывы Чарапаха,- у наступны дзень дзевяць, потым восемь і гэтак далей...

– Які цікавы расклад!- усклікнула Аліса.

– А што тут дзіўнага, мы займалі веды сваіх настаўнікаў, таму гэта і завецца ЗАНЯТКАМІ,- растлумачыў Грыфон,- і яны штодня зменшваліся.

Гэта было чымсьці новым для Алісы, таму яна крыху над гэтым паразважала перш чым задаць наступнае пытанне:

– Тады пэўна адзінаццаты дзень быў выходным,- здагадалася яна.

– Зразумела,- сказаў Чарапаха.

– А што вы рабілі на дванаццаты?- нецярпліва працягвала Аліса.

– Хопіць распавядаць пра навукі,- рашуча перарваў іх Грыфон,- Лепей раскажы ёй аб нашых гульнях.

Глава X

Кадрыль з лобстэрамі

Фальшывы Чарапаха глыбока ўздыхнуў і выцер плаўніком вочы. Ён гядзеў на Алісу і спрабаваў штосьці сказаць, але на працягу хвіліны-другой яго голас душылі сумныя енкі.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Старый, но крепкий 9

Крынов Макс
9. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
сянься
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 9

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Алекс и Алекс

Афанасьев Семен
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Алекс и Алекс

Кодекс Охотника. Книга XXXIV

Винокуров Юрий
34. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIV

Третий Генерал: Том IX

Зот Бакалавр
8. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том IX

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая