Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Во! Нарэшце, гульня пайшла лепей,- прамовіла яна, каб крыху падтрымаць размову.

– І я аб тым жа,- знайшлася Герцагіня,- і вось мараль: “Мая любоў, ты рухаеш зямлю!”

– Хтосьці казаў,- прашапатала Аліса,- што зямля рухаецца хутчэй, калі кожны займаецца толькі сваімі справамі.

– Выдатна! Гэта амаль тое самае,- сказала кабета і мацней уперлася падбароддзм у плячо Алісы, і вось мараль: “Сачы за сэнсам, а словы падбяруцца самі!”

“Як жа ж яна любіць знаходзіць паўсюль

малаль!”- вырашыла Аліса.

– Мне здаецца, ты пытаешся ў сябе, чаму я не абдымаю цябе за талію,- заўважыла Герцагіня пасля паўзы,- справа ў характары твайго фламінгі. Ці можа паэксперэментаваць?

– Асцярожна, ён кусаецца,- асцерагла Аліса, не рашыўшыся паспрабаваць.

– Сапраўды,- сказала Герцагіня,- фламінгі кусаюцца мацней за гарчыцу. І вось мараль: “Хто мае пер’е, той трымаецца разам!”

– Але ж гарчыца не мае пер’я, яна ўвогуле не птушка,- заўважыла Аліса.

– Так! Канечне!- адказала Герцагіня.- Якое ж ты разумнае дзіця!

– Думаю, яна мінерал,- сказала Аліса.

– Зразумела!- сказала кабета, якая гатова была згадзіцца з усім, што б не сказала Аліса.- З яго робяць гарчычныя міны. І вось мараль: “Няма таго, што прамінула!”

– Вой, я ведаю!- усклікнула Аліса, не звярнуўшы на словы Герцагіні аніякай увагі.- Гарчыца - гэта гародніна. Не надта падобная, але...

– Поўнасцю з табою згодна,- сказала Герцагіня,- і вось мараль: “Будзь тым, кім з’яўляешся”, ці калі казаць прасцей: “Ніколі не ўяўляй сябе інакш, чым ты здаешся іншым, каб іншыя не палічылі, што ты не тая, хто ты ёсць, альбо можаш быць.”

– Я думаю, што зразумела б гэта лепш,- ветліва прамовіла Аліса,- калі б вы мне гэта запісалі, таму што мне цяжка сачыць за вашай думкай.

А ўяўляеш сабе, што было б, калі я падумала больш,- задаволена адказала Герцагіня.

– Толькі прашу, не трэба болей непакоіцца аб маім лепшым уразуменні,- прамовіла Аліса.

– Ну што ты, дзіцятка,- сказала тая,- я са задавальненнем, працягну цябе навучаць, гэта мой табе падарунак.

“Барані Божа, ад гэткіх падарункаў,- падумала Аліса.- Добра, што падобнага не дораць на Дзень Нараджэння!”- але не рызыкнула сказаць гэта ўголас.

– Зноў задумалася?- запыталася Герцагіня, мацней упяраючыся падбароддзем у плячо дзяўчынкі.

– Я маю на гэта права,- рэзка адказала Аліса, якая ўжо пакрысе пачала злавацца..

– Канечне, Вялікае Права,-сказала Герцагіня,- бо нават свінні маюць права лятаць, і вось мар...

Аліса моцна здзівілася, але голас Герцагіні раптам змоўк, яшчэ на пачатку слова “мараль” а рука, якой яна трымала Алісу, пачала дрыжаць. Перад імі стаяла Каралева, скрыжаваўшы на грудзях рукі, з даволі грымотападобным выглядам.

– Цудоўны дзень, Ваша Вялікасць,- ціхім слабым галаском прамовіла

Герцагіня.

– Прапаную выбар,- крыкнула Каралева, стукаючы нагой аб зямлю,- альбо знікаеш ты, альбо твая галава!

Герцагіня зрабіла выбар імгненна.

– Пойдзем гуляць далей,- сказала Каралева Алісе, а тая была настолькі напалохана, што не магла вымавіць ані слова, але павольна паплялася на пляцоўку для кракету.

Тым часам іншыя госці карысталіся адсутнасцю Каралевы і адпачывалі ў цяньку, але ж ледзь убачыўшы яе надыход, вярнуліся да гульні, бо малейшая затрымка каштавала б ім жыцця.

Пакуль ішла гульня, Каралева не пераставала спрачацца з іншымі гульцамі і час ад часу крычаць: “Адсячы яму галаву!”, альбо “Адсячы ёй галаву!” Асуджаных адразу ж арыштоўвалі салдаты, дзеля чаго кідалі быць варотамі, і праз поўгадзіны на полі не засталося аніводага варотца, бо ўсе, акрамя Караля, Каралевы ды Алісы, былі пад прысудам.

Тут запыханая ўшчэнт Каралева спытала ў Алісы:

– А ты бачыла калі-небудзь Фальшывага Чарапаху?

– Не,- прызналася Аліса.- Я нават не ведаю, як гэтая істота выглядае.

– З яго яшчэ робяць Фальшывы Чарапахавы Суп,- сказала Каралева.

– Аніколі не спрабавала,- адказала ёй дзяўчынка.

– Тады пойдзем, ён паведаміць табе сваю гісторыю.

Калі яны адыходзілі, Аліса чула, як Кароль казаў ціхім голасам астатнім, што яны памілаваны. “Вось і ДОБРА!”- сказала яна сабе, таму што адчувала сябе няўтульна, ад гэткай колькасці прысудаў.

Хутка Аліса і Каралева ўбачылі Грыфона, які спаў, грэючыся на сонцы. (Калі ты не ведаеш, як выглядае Грыфон, паглядзі на малюнак.)

– Прачніся, абібок!- сказала Каралева.- Правядзі гэтую юную асобу да Фальшывага Чарапахі, каб яна магла паслухаць яго гісторыю. А я павінна катаваць колькі чалавек!

І адышла, пакінуўшы Алісу разам з Грыфонам. Дзяўчынцы не спадабаўся выгляд істоты, але яна вырашыла, што ён значна бяспечнейшы за Каралеву.

Грыфон тым часам сеў, паціраючы вочы. Калі каралева знікла са зроку ён хіхікнуў:

– Як забаўна,- сказаў Грыфон напалову сабе, напалову Алісе.

– Што забаўна?- спыталася яна.

– ЯНА,- адказаў Грыфон.- Ведаеш, тут ніколі нікога не катуюць! Пайшлі!

“Яшчэ адзін камандзір знайшоўся: "Пайшлі! "”- падумала Аліса, павольна ідучы ў след: “Мной за ўсё жыццё столькі не кіравалі, як сёння.”

Яны не паспелі адысці далёка, а на іх зрок ужо патрапіў Фальшывы Чарапаха, які сумна і самотна сядзеў на краі скалы, а калі яны былі бліжэй, Аліса пачула яго енкі, ад якіх разрывалася сэрца. Таму яна моцна яго пашкадавала.

– Што ў яго за гора?- спытала яна ў Грыфона, а той адказаў, амаль тымі словамі, што і раней:

Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Ведун

Сухов Александр Евгеньевич
1. Второй шанс
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ведун

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Володин Григорий Григорьевич
34. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Орленев

Мацкин Александр Петрович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Орленев

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Локки 2. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
2. Локки
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 2. Потомок бога

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Эпоха Опустошителя. Том III

Павлов Вел
3. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том III

День поминовения

Нотебоом Сэйс
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
День поминовения

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV